Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Значыць, канцылярыя з’явілася ў часы Вітаўта. Павінен быў з’явіцца і кіраўнік апарата новаадкрытай дзяржаўнай установы — канцлер. Ці зваўся ён так з самага пачатку, цяжка сказаць, але няма сумнення, што ў кіраванні дзяржавай ён яшчэ не меў той ролі, якую атрымаў напрыканцы XV стагодцзя. Хто былі тыя першыя кіраўнікі канцылярыі вялікага князя Літвы, таксама невядома. Праўда, пра аднаго з іх — Мальдржыка, які напрыканцы праўлення Вітаўта ўжо тытулаваў сябе канцлерам, згадвае I. Лапо (Lappo 1930: 39). Першым, ужо добра вядомым у гісторыі ВКЛ кіраўніком канцылярыі з 1441 года, г.зн. з пачатку княжання Казіміра, быў Судзівой (Судзівай) Валімантавіч, малодшы брат старасты Жамойцкага Кесгайлы, хоць у крыніцах тых часоў тэрмін «канцлер» яшчэ не сустракаецца.
Леў Сапега, якому прысвечана гэтая кніга, быў семнаццатым віленскім ваяводай і дзесятым канцлерам ВКЛ.
Праф. СтаніслаўЛазутка
УВОДЗІНЫ
Пра гісторыю жыцця, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасці Льва Сапегі, яго генеалогію ёсць досыць багатая гістарыяграфія: лацінская, польская, літоўская, руская, беларуская і нават французская (Misztolt 1724, Kognowicki 1790, Даннловнч 1841, Siarczynski 1843—1858, Czacki 1844, Jaroszewicz 1844, Turowski 1855, Пташнцкнй 1893: 195—223, Любавскнй 1901, Tyszkowski 1922, Ptaszycki 1925, Tyszkowski 1927, Estreicher 1928, Sapoka 1933: 275—284, Шкелёнак 1933, Lappo 1934—1936, Viskanta 1937, Inglot, Labarre De Raillicourt 1970, Саверчанка 1992, Pietkiewicz 1995, Tlomacki 1996). У гэтай гістарычнай літаратуры ў залежнасці ад нацыянальнай арыентацыі аўтара Льва Сапегу называюць то польскім, то рускім, то літоўскім, то беларускім дзеячам. Тэндэнцыя лічыць ВКЛ беларускай дзяржавай і ўсіх дзеячаў яго ўрада беларусамі заўважаецца ў працах асобных сучасных беларускіх даследчыкаў.
Параўны, напрыклад, такія вызначэнні, як «...вядомага беларускага князя — асветніка Мікалая Радзівіла Чорнага...» або «Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — гэта поліэтнічная сярэднявечная беларуская дзяржава, што існавала ў XIII—XVIII стагоддзях» і да т. п. (Саверчанка 1992: 7). У тыя часы Леў Сапега, як і ўсе дзеячы ўрада ВКЛ, здаецца, не ламаў галавы наконт сваёй нацыянальнасці, а лічыў сябе грамадзянінам Літоўскай дзяржавы, якой аддана служыў, аберагаў яе дзяржаўнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.
Лепей за ўсіх пра сваю «нацыянальную» і грамадзянскую прыналежнасць яшчэ да Льва Сапегі выказаўся другі знакаміты дзеяч ВКЛ, палкаводзец украінскага паходжання і праваслаўнага веравызнання князь Канстанцін Астрожскі, які пісаў: «Уцякаю з Маскоўскай няволі на сваю радзіму Літву». Радзімай для іх усіх было ВКЛ, якое яны называлі проста Літвой. На такі «нацыянальны менталітэт» тагачасных дзеячоў ВКЛ не раз звярталі ўвагу гісторыкі, гэта асабліва падкрэсліў адзін з выдатнейшых літоўскіх даследчыкаў акадэмік Ю. Юргініс:
He толькі рускія магнаты, — пісаў ён, — але і шырокія слаі шляхты цвёрда трымаліся дзяржавы, якую лічылі сваёй. Такім чынам паступова ўтварылася дзяржава, у якой як літовец, так і рускі мог адчуваць сябе сапраўдным сынам агульнай радзімы, агульнай краіны, агульнай «літоўскай Жэчыпаспалітай» (Jurginis 1982: 45).
Ян Фрэдэрык Сапега (1680—1751), канцлер ВКЛ .
Што тым дзеячам па-сапраўднаму рупіла, дык гэта генеалогія, асабліва лічылася добра, каб яна была княжацкая, а лепей за ўсё — каб пачыналася з Гедымінавічаў. Напрыклад, саноўнікі Радзівілы першы княжацкі тытул атрымалі (вядома, не за дзякуй) ад імператара Германскай імперыі толькі ў 1517 годзе. Сапегі, якія ўзвысіліся напрыканцы XVI стагоддзя і найвялікшай магутнасці дасягнулі ў канцы XVII стагоддзя, зыходную дату сваёй генеалогіі таксама звязвалі толькі з Гедымінавічамі. Адзін з Сапегаў, канцлер ВКЛ (1680—1751) Ян Фрэдэрык, каля 1744 года падрыхтаваў аж два прывілеі (адзін караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і адзін яго сына Жыгімонта Аўгуста), якіх у сапраўднасці не існавала, але паводле якіх род Сапегаў паходзіў ад сына Гедыміна Нарыманта, г.зн. ад літоўца. Відавочна, што ў той час ужо для цалкам апалячанага Яна Фрэдэрыка Сапегі пытанне нацыянальнасці не было істотным, важнейшым было паходжанне, тым больш такое, якое звязвалася з Гедымінавічамі.
Гэтая памылковая генеалогія першымі гістарыёграфамі Льва Сапегі лічылася сапраўднай. Ксёндз К. Кагнавіцкі ў сваёй працы, выдадзенай у друкарні Віленскага універсітэта, нават надрукаваў згаданыя два прывілеі.
У адным з іх сцвярджаецца:
Публікуем гэтыя акты для жадаючых зараз і ў будучым ведаць, што мы [Жыгімонт Стары. — С. Л] вялікай прыхільнасцю даем нашага родзіча, вяльможнага Нарыманта Гедымінавіча [...] нашчадкам
[выдзелена намі. — С. Л.] Яну Кодземскаму, ваяводзе Віцебскаму [...] таксама Багдану Апакаўскаму, акольнічаму Смаленска [...] — Сімановічам Сапегам [...] што калісьці светлай памяці нашага дзядулі і першапраходцы, караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Ягайлы дараваны за вялікія паслугі тых бацьку Сымону Сунігайлавічу, кашталяну трокскаму Пунігайлу Нарымантавічу, празванаму калісьці Сафіяй, таксама дзецям кашталяна старажытны пры'вілей на права яму і нашчадкам яго карыстацца гербам [...] які называецца Ліс [...] (што) сцвярджаем і зацвярджаем» (Zywoty 1830: 111—115).
Гэты прывілей цалкам перадрукаваў і А. Тламацкі (Тіомаскі 1996: 261—262).
Гэтую фальшыўку гісторыкі выявілі яшчэ ў мінулым стагоддзі (К. Стадніцкі, I. Вольф, М. К. Любаўскі). Для даследчыкаў нашых дзён генеалогія Льва Сапегі не з’яўляецца аб’ектам дыскусій, яна цалкам устаноўлена, спрачаюцца толькі з-за нацыянальнай прыналежнасці Льва Сапегі. На нашу думку, сучасным гісторыкам не варта дзеля апошняга штучна падзяляць Літоўскую дзяржаву, a тым больш яе дзеячаў, прэпарыруючы гісторыю, трэба даследаваць гістарычную рэчаіснасць такой, якой яна была ў рэальнасці.
А ў сапраўднасці Леў Сапега быў славутым палітычным дзеячам Літоўскай дзяржавы канца XVI — першай трэці XVII стагоддзя, яе грамадзянінам і патрыётам, не літоўскім, не польскім, не беларускім, а менавіта патрыётам ВКЛ. 3 гэтых пазіцый і трэба разглядаць гісторыю яго жыцця, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасці. Так яна і выкладаецца ў нашай кнізе, дзе выкарыстаны як выдадзеныя даўно шматтамовыя ўнікальныя крыніцы (Radziwill 1839, Wolff 1885, ADR 1885, Boniecki 1887, Gorczak 1890, Sapiehowie 1890—1891, Prochaska 1892, Ostrowski 1898, Dworzaczek 1959), так i асобныя архіўныя дакументы, якія захоўваюцца ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве (ЛДГА — LVIA), а таксама ў рукапісных фондах бібліятэк Акадэміі навук Літвы і Вільнюскага універсітэта (LVIA Ф.: 1292, LMAB RS F. 139, VUMB RS F. 59. 97).
У асноўным мы карысталіся раней згаданымі унікальнымі шматтамовымі зборамі дакументаў, сабранымі А.Прахаскай і другімі польскімі даследчыкамі ВКЛ у архівах Польшчы і Расіі і выдадзенымі ў канцы XIX стагоддзя.
Трэба адзначыць, што ў тых зборах ёсць усе асноўныя крыніцы, неабходныя для асвятлення асабістага жыцця і шматбаковай
дзейнасці Льва Сапеп, выяўлення арэала яго неабсяжных землеўладанняў. Асабліва важныя для гэтага тэстаменты яго самога і яго жонкі (Sapiehowie 1890: 381—391. Dok. № XXV; 391—398. Dok. № XXVI; 399—408. Dok. № XXVII). У асобных выпадках выкарыстаны дакументы, якія захоўваюцца ў рукапісных фондах LV1A, МА (Акадэміі навук Літвы) і бібліятэкі Вільнюскага універсітэта (LVIA Ф. 1292, LMAB RS F. 139, VUMB RS F. 59, 97). Іх (Сапегаў)
Сунігайла Пунігайла Нарымант () каля 1431)
фонды і справы ў LVIA апісаў вядомы літоўскі гісторык і архіварыус Д.Буценас (Butenas 1995). Хоць у нашым архіве і ў рукапісных фондах бібліятэк захоўваецца мноства дакументаў, якія ўтрымліваюць звесткі пра род Сапегаў у XV— XVIII стагоддзях, але ў параўнанні з крыніцамі, апублікаванымі ў пералічаныхшматтамовыхвыданнях, яны мала што даюць для асвятлення жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Таму трэба папярэдзіць чытача, што часта мы выкарыстоўваем адну або дзве кнігі дакументаў, у якіх апублікаваны некалькі сотняў актаў, так ці інакш звязаных з нашай тэмай.
У кнізе выкарыстаны і асобныя акты «кнігі» Літоўскай Метрыкі, яшчэ не ўведзеныя ў навуковы ўжытак (РГАДА Ф. 389. Адз. зах. 224, Леонтовнч 1896, БА 1928, Lietuvos Metrika (1528—1547). 6-oji Teismn bylp knyga, 1995). Усё гэта дазваляе па-новаму ўбачыць самую знакамітую ў гісторыі Літоўскай дзяржавы асобу.
Глава 1
КАРАНІ
Сапраўдны радавод Льва Сапегі ў параўнанні з легендарным значна прасцейшы і звычайны для большасці арыстакратычных родаў Літвы, якія ўзняліся ў пачатку XVI ст. У старажытнейшых крыніцах згадваецца продак Сапегаў — Сіман Сапежыч, які паходзіць са Смаленскай зямлі. Феадалы гэтай памежнай зямлі, якія ў XV стагоддзі пастаянна пакутавалі ад бясконцых войнаў
паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, былі вымушаны выбраць сюзерэна і, вядома, імкнуліся знайсці болей магутнага. Такім быў у той час вялікі князь літоўскі. Сіман. Сапежыч, звычайны, а можа нават крыху вышэйшы за звычайнага феадал, адукаваны чалавек свайго часу, выбраў вялікага князя літоўскага.
Ужо ў першыя гады праўлення Казіміра Ягелончыка Сіман Сапежыч згадваецца ў кнігах Літоўскай Метрыкі як пісар уладара. Яго жонка Анастасія верагодней за ўсё паходзіць з сям’і заможнага пана Паўшы з Кіеўскага ваяводства. Апошні разам з Сіманам і сынам Анастасіі Янам судзіліся за двары Варавец, Бернаў і Когатаў, якія былі захоплены князем Палубенскім (Sapiehowie 1890: 1)*.
Мяркуючы па памерах уладанняў Сімана, якія ён меў на Смаленскай зямлі і павялічыў выгаднымі шлюбамі сыноў і дачок, можна меркаваць, што ён быў ужо дастаткова буйным землеўласнікам, і нават княжацкія роды лічылі за гонар парадніцца з гэтым пісарам уладара (Sapiehowie 1890: 5)**.
Так, старэйшы яго сын Багдан, які ажаніўся ў 1475 годзе на князёўне Фядоры, дачцы князя Фёдара Фёдаравіча Друцкага-Сакалінскага-Бабіча-Каноплі, такім чынам ускосна парадніўся з нашчадкамі самога Гедыміна. Бабуля Фядоры Еўдакія была сястрой князя Андрэя Уладзіміравіча Альгердавіча (Sapiehowie 1890: 2). Другі сын Сімана — Ян дзякуючы бацьку шпарка ўздымаўся па службовай лесвіцы. 3 1486годаён — пісар ВКЛ, з 1500года — дзяржаўца Жэжмарыі і Новага двара, з 1502 да 1509 года — Браслаўскі намеснік, у 1505 годзе — маршалак вялікага князя і канцлер яго жонкі Алены, пазней (1508—1512) — Віцебскі ваявода (Sapiehowie 1890: 14—15)***,аз 1513года—ваяводаПадляшша (Sapiehowie 1890: 14—15)**** ДзВе дачкі Сімана і Анастасіі таксама пашлюбаваліся з князямі (Sapiehowie 1890: 24).