Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565)
для далейшай адукацыі мовамі: лацінскай, старажытнагрэчаскай і нямецкай.
Зразумела, Леў Сапега таксама валодаў і старабеларускай мовай — афіцыйнай мовай ВКЛ, якую пазней называў сваёй роднай, і польскай мовай.
У багатай Нясвіжскай бібліятэцы ён пазнаёміўся з важнейшымі еўрапейскімі літаратурнымі творамі XV і першай паловы XVI стагоддзя. Тут разам з малодшымі сынамі Мікалая Радзівіла Чорнага ён захапіўся ідэямі Рэфармацыі, гуманізма і патрыятызма.
Час на радзіме юнага Льва Сапегі быў неспакойным. Цягнулася доўгая Лівонская вайна, першае дзесяцігоддзе якой для ВКЛ не было паспяховым. Гэтая вайна была адным з тых фактараў, якія прымусілі Літву ў 1569 годзе заключыць з Польшчай зневажальную Люблінскую унію. Яе горача абмяркоўвала ўся грамадскасць тагачаснай Л ітвы. Незадаволенасць у ніяй у Л ітве моцна і балюча ўразіла і яго (Lappo 1934: 458), гэта не магло не трывожыць розум і пачуцці
падлетка. I, відаць, менавіта ў тыя гады ў Нясвіжы, дванаццацітрынаццацігадовы Леў Сапега задумаў вялікія пераўтварэнні ВКЛ, якія потым грунтоўна асэнсаваў і ажыццявіў.
Трэба было вучыцца далей. Тут жаданні юнака і яго бацькі цалкам супадалі. У 1570 годзе Леў Сапега разам з дзецьмі Мікалая Радзівіла Чорнага Альбертам Войцэхам, Юрыем і Станіславам
Pacta conventa (дагавор паміж выбраным каралём С. Баторыям і станамі Рэчы Паспалітай) . Выява з Нацыянальнай бібліятэкі Варшавы
адбыў за мяжу працягваць адукацыю. У матрыкулах тых часоў Лейпцыгскага універсітэта згадваецца імя Льва Сапегі (Lappo 1934: 456).
Адзін са старэйшых у Германіі, заснаваны ў 1409 годзе Лейпцыгскі універсітэт знаходзіўся ва ўладаннях курфюрста Саксоніі Аўгуста. Шчыры лютэранін Аўгуст патрабаваў, каб усё, што супярэчыла вучэннто Лютэра, было без літасці вынішчана ва універсітэце. 3-за гэтага абвастрылася барацьба паміж прыхільнікамі Лютэра, якія пераважалі сярод прафесароў, і кальвіністамі.
Ужо сама Рэфармацыя, вядома, абнавіла універсітэт, a секулярызацыя царк-
вы дала сродкі для значнага ўмацавання яго матэрыяльнай базы. Ідэалагічная барацьба ў віры рэфармацкага руху абуджала думку прафесараў і студэнтаў, садзейнічала філасофскім пошукам. Усё гэта ўздзейнічала на вучобу юнага Льва Сапегі. На думку I. Лапо, асаблівы ўплыў на яго філалагічную і філасофскую адукацыю меў
вядомы ў той час прафесар класічнай філалогіі Іяхім Камерарый (Lappo 1934: 457).
У Лейпцыгу Леў Сапега правучыўся два гады і пасля смерці Жыгімонта Аўгуста, у канцы 1572 або ў пачатку 1573 года, вярнуўся на радзіму. Некалькі гадоў пасля гэтага яго імя не згадваецца нідзе. Невядома, дзе ён жыў і чым займаўся. Відаць, варта пагадзіцца з I. Лапо і адказ на гэтыя пытанні шукаць у наступных словах тэстаменту Льва Сапегі:
[...] з маладых гадоў выхаваны ў нямецкіх ерэтычных школах [выдзелена ў транскрыбіраваным тексце. — С. Л.], збіўся з дарогі, як аблудная авечка [...] (Sapiehowie 1890: 400).
Гэтыя словы сведчаць, што ён вучыўся не толькі ў Лейпцыгскім універсітэце, але і ў некалькіх «ерэтычных» школах Германіі. Менавіта ў гэтых словах змяшчаецца адказ на пытанне, што рабіў Леў Сапега ў перыяд да 1577—1578 гадоў, калі ён дзякуючы пратэкцыі свайго дабрадзея Мікалая Радзівіла Рудога быў прыняты на дзяржаўную службу і атрымаў пасаду двараніна ўладара.
Такім чынам, трынаццацігадовым падлеткам пачаўшы вучобу ў Лейпцыгскім універсітэце, Леў Сапега працягваў яе яшчэ некалькі гадоў, спецыялізуючыся ў галіне філасофіі і юрыспрудэнцыі, у другіх «ерэтычных» універсітэтах Германіі. I зусім магчыма, што ў архівах тых універсітэтаў знаходзяцца яго матрыкулы і чакаюць, калі рука руплівага даследчыка сатрэ з іх пыл часу і запоўніць яшчэ адну старонку гісторыі. Пра тое, што Леў Сапега вучыўся яшчэ ў некалькіх універсітэтах, акрамя згаданых слоў тэстаменту, сведчаць і яго творы, дзе праяўляецца велізарная эрудыцыя, і ўся яго выдатная дзяржаўная і палітычная дзейнасць, пра якую будзе сказана пазней.
Нарэшце грунтоўная адукацыя была атрымана. У нямецкіх універсітэтах Леў Сапега не толькі вывучыў асновы філасофіі і тэорыі права, але сфарміраваўся як паслядоўны прыхільнік Рэфармацыі.
Прыйшла пара юнацкай сталасці. Дваццацігадовы дваранін уладара сваімі здольнасцямі, эрудыцыяй у галіне права, веданнем моў, асабліва лацінскай, адразу ж звярнуў на сябе ўвагу двара караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, таксама добра адукаванага чалавека. Стэфан Баторый, які не ведаў мясцовых моў, са сваімі чыноўнікамі размаўляў на латыні. Адным з іх і быў Леў Сапега, які дасканала валодаў лацінскай мовай, пра што сведчыць яго багатая эпісталярная спадчына (Prochaska 1892).
Паводле аднаго з першых біёграфаў Льва Сапегі A. А. Міштольта, які карыстаўся дастаткова надзейнымі крыніцамі, Стэфан Баторый, бліжэй пазнаёміўшыся з новым сваім прыдворным, аднойчы сказаў: «Iste juvenis adolescens, evadet in magnum virum in Respublica»* (Misztolt 1724: 22). Эрудыцыя, дасціпны розум Льва Сапегі і неўзабаве надарыўшаяся магчымасць праявіць свае ваенныя здольнасці і адданасць радзіме на полі бою гарантавалі яму надзвычай хуткі ўздым па кар’ернай лесвіцы.
У 1579 годзе ўзнавіліся актыўныя, на гэты раз паспяховыя для ВКЛ і Польшчы ваенныя дзеянні супраць маскоўскай дзяржавы. Леў Сапега на свае сродкі сфарміраваў вялікі вайсковы атрад і са сваім радавым сцягам пад кіраўніцтвам Стэфана Баторыя дзёрзка ваяваў пад Псковам і Вялікімі Лукамі (Misztolt 1724: 23). Гэта было належным чынам адзначана — кароль польскі і вялікі князь літоўскі 2 лютага 1580 года прызначыў яго адным са сваіх сакратароў (Lappo 1934: 460).
На той жа час Леў Сапега ўжо ўдзельнічаў у пасяджэннях Сойма. Праз год яму была дадзена яшчэ болей высокая пасада — пісара канцылярыі вялікага князя (Lappo 1934: 460). Гэтыя пасады адкрылі яму доступ да ўсіх дзяржаўных дакументаў і далі магчымасць супрацоўнічаць з членамі паноў-рады. Ужо з першых крокаў дзяржаўнай дзейнасці дваццаціпяцігадовы Леў Сапега дэманструе незвычайныя здольнасці ва ўсіх сферах дзяржаўнага кіравання. Ён адмыслова карыстаецца становішчам прыдворнага караля і вялікага князя. Амаль увесь час знаходзячыся ў Кракаве, ён шчодра забяспечвае вычарпальнай інфармацыяй самых уплывовых членаў паноў-рады.
Асабліва цесныя адносіны, якія пазней перараслі ў сяброўскія і былі замацаваны сваяцтвам, завязаліся з Крыштафам Радзівілам — магутным саноўнікам Літвы, сынам віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Рудога (Prochaska 1892:3—4). Крыштаф Радзівіл у той час ужо займаў высокія пасады: быў палявым гетманам, трокскім кашталянам, а з 1579 года і падканцлерам ВКЛ. У адным з тагачасных лістоў Леў Сапега, акрамя важных звестак пра напад турак на дзяржаву, падрабязна паведамляе пра здарэнні ў палацы ўладара, напрыклад, на якіх вяселлях быў канцлер Кароны і якія адбыліся бойкі:
Ад пана Камянецкага старасты, з Камянец-Падольска прыбыў пасыльны з лістом, дзе паведамляецца, што туркі ўжо пераправі-
* «Гэты юнак стане вялікім мужам Рэспублікі».
ліся праз Дунай і могуць асесці лагерам каля Каменца... (Prochaska 1892: 3).
I далей:
Назаўтра, у панядзелак, 5 верасня пан канцлер [Кароны. — С. Л] быў на вяселлі ў пана Длускага, які аддаваў сваю дачку за нашага п. Савіцкага; там было шэсць боек, прычым адна з іх, апошняя, была такая, што не толькі шляхта, але і ўсе паны схапіліся за шпагі і мячы (Prochaska 189:4).
Час вучобы і вычарпальна падрабязныя навіны пра Кракаўскі палац былі належным чынам ацэнены як Крыштафам Радзівілам, так і яго бацькам, які здаўна быў апекуном Льва Сапегі. Таму аўтарытэт маладога Льва сярод вышэйшых колаў паноў-рады ўсё ўзрастаў, а сам ён шпарка ўздымаўся па прыступках кар’ернай лесвіцы. Калі ў 1582 годзе неабходна было накіраваць адну з найболей аўтарытэтных асоб на сумесны Варшаўскі сойм маршалкам Літоўскай палаты паслоў, быў абраны менавіта Леў Сапега, якому толькі што споўнілася дваццаць пяць гадоў. На гэтую важнейшую пасаду сумесным рашэннем караля і паноў-рады прызначаліся самыя ўплывовыя асобы Літоўскай дзяржавы. Таму I. Лапо, каментуючы гэты факт, меў цвёрдую падставу меркаваць, што Леў Сапега ўжо тады заслужыў давер не толькі караля Стэфана Баторыя, але і значны аўтарытэт сярод кіруючых колаў ВКЛ (Lappo 1934: 460).
Напрыканцы 1583 года Рэч Паспалітая апынулася ў надзвычай цяжкім становішчы: у яе паўднёвую вобласць уварваліся войскі турэцкага султана і крымскага хана, а на ўсходзе працягвалася вайна з маскоўскай дзяржавай. У гэтых умовах неабходна было любой цаной спыніць ваенныя дзеянні супраць Масквы, а ў лепшым выпадку — заключыць мірнае пагадненне. 3 такой мэтай вясной 1584 года ў Маскву паехала вялікая дэлегацыя на чале з дваццацісямігадовым Львом Сапегам. Гэта было першае адказнае дзяржаўнае даручэнне, з якім малады Леў выдатна справіўся.
Хоць перамовы з урадам толькі што ўзыйшоўшага на рускі прастол Фёдара Іванавіча былі цяжкімі і часта заходзілі ў тупік, нарэшце ў канцы 1584 года быў заключаны мір на дзесяць гадоў. Урад Фёдара, дэманструючы мірныя памкненні і добрасуседскія адносіны з Рэспублікай, без якісьціх умоў і выкупаў вызваліў усіх палонных. 28 ліпеня 1584 года дэлегацыя вярнулася ў Вільню (Sapiehowie 1890: 145). Паспяховыя перамовы і заключэнне неаб-
ходнага мірнага пагаднення з Масквой забяспечылі Льву Сапегу славу дыпламата. Яго чакалі каралеўскія міласці і новы, на гэты раз яшчэ большы ўзлёт у кар’еры.
У 1584 годзе памёр вялікі гетман і віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды. Як у такіх выпадках здаралася, пачаўся рух дзяржаўных асоб па іерархічнай лесвіцы. Вышэйшыя пасады Літоўскай дзяржавы, якія займаў нябожчык, унаследаваў яго старэйшы сын Крыштаф Радзівіл (пазней празваны Перуном), які пакінуў месца падканцлера ВКЛ. Пасля перамоў, якія ішлі амаль тры месяцы, падканцлерам 2 лютага 1585 года быў прызначаны Леў Сапега, які ў той час меў няпоўных дваццаць восем гадоў (Lappo 1934: 461).
Прызначэнне на такую высокую пасаду было перш за ўсё абумоўлена яго здольнасцямі, паходжаннем і набытымі ўжо на той час немалымі скарбамі, пра якія будзе сказана пазней. Акрамя таго, важную ролю мела прыхільнасць караля Стэфана Баторыя і актыўная дапамога новага віленскага ваяводы Крыштафа Радзівіла. 3 апошнім, як вядома, Леў Сапега сябраваў. Кандыдатуру Льва Сапегі, відаць, падтрымаў і сам канцлер Астафій Валовіч. Пасада падканцлера адчыніла Льву Сапегу дзверы ў кола самых адказных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ, ён стаў трымальнікам так званай малой пячаткі дзяржавы.