• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Сіман і Анастасія мелі яшчэ двух сыноў, Юрыя і Васіля, менш вядомых у гістарычнай літаратуры.
    Менавіта Сіман, які шмат дзесяцігоддзяў кіраваў справамі Літоўскай дзяржавы, быў заснавальнікам славутага роду Сапегаў. У
    * А. Тламацкі выказвае версію, што Анастасія магла быць з роду Глінскіх (Тіомаскі 1996: 9)
    ** Сіман Сапежыч меў на той час даволі значныя землеўладанні: буйныя Апакоўскі і Ельнінскі двары на Смаленскай зямлі.
    *** Р. Ясас лічыць, што Віцебскім ваяводайёнбыўтолькі да 1511 rofla(Jasas 1971: 330). Г эта паўтарае і А. Тламацкі (Тіомаскі 1996: 12). На нашу думку, аўтары крыніц «Sapiehowie» бліжэй да праўды (Pietkiewicz 1995: 24—25).
    **** р Ясас памылкова ўказвае другі год— 1514 (Jasas 1971:330). К. Пяткевіч таксама называе 1514 год (Pietkiewicz 1995: 25).
    гістарычных крыніцах ёсць звесткі, што напрыканцы свайго жыцця ён нават падарожнічаў у Рым як пасол уладара ВКЛ.
    Старэйшыя сыны Сімана — Багдан і Ян далі пачатак адпаведна дзвюм лініям у родзе Сапегаў — Чарэйскай і Кодзенскай. Леў Сапега, канцлер ВКЛ, віленскі ваявода і вялікі гетман, належаў да Чарэйскай лініі (яе чацвёртага калена), якую заснаваў яго прадзед Багдан, сын Сімана і Анастасіі. Багдан, які выгадна ажаніўся на памянёнай князёўне Фядоры, Чарэйскі двор атрымаў ад дзядзькі яе маці з боку бацькі, Смаленскага архіерэя Місаіла. Апроч гэтага, Місаіл перадаў пад яго апеку, а фактычна ва ўласнасць, пабудаваную ім царкву Святой Троіцы і манастыр каля Галаўлёва возера. У дароўным акце Місаіла, напісаным 7 кастрычніка 1475 года, сказана:
    Се азь владыка Смоленьскнй Мнсайло [...] прнказаль есмн н даль тот храм Божнй н манастырь Святые Тронцы по своемь жнвоте вт> оборону н вь поданье братанне своей кнегннп Марыі н зятю нашому Богдану Сопезе, пнсару королеву, н жоне его, н детемь, н наследкомь нхь co вснмн людмн н селы свонмн, н што князн Друцкне Бабнчы тому манастырю села вь Рудомле, а князн Лукомскне село вь Кореевнчахь н озеро Золотнно прндалн, сь куплямн н co вснмь наданьемь прнродныхь н непрнродныхь момхь, вечно н на векн (АЗР 1848: № 101. 231).
    Гэты вельмі інфарматыўны дакумент утрымлівае важныя звесткі пра жыццёвы шлях і пачатак дзейнасці Багдана Сапегі. Папершае, ажаніўся ён, відаць, не ў 1475 годзе, а некалькімі гадамі раней (Sapiehowie 1890: 2)*, таму што ў дароўным акце, напісаным у тым самым годзе, пра яго дзяцей гаворыцца не як пра будучых, як звычайна было прынята ў такіх выпадках пісаць у актах, а як пра існуючых, што ўжо нарадзіліся. Па-другое, Фядора прынесла яму не толькі багаты пасаг, але і велізарную спадчыну — двор Чарэя з царквой і манастыром. Па-трэцяе, ужо ў гэтым акце ён названы каралеўскім пісарам, гэтую важную пасаду якога ён атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі.
    I нарэшце, у гістарычнай літаратуры вядуцца спрэчкі наконт назвы гэтай лініі роду Сапегаў — Чарэйская ці Северская (Sapiehowie 1890: 5). У гэтым дакуменце выразна названы двор, назва якога на працягу доўгага часу разам з назвай манастыра з’яўлялася
    * У гістарычнай літаратуры сцвярджаецца, што Багдан ажаніўся ў 1475 годзе.
    асноўнай — Чарэя. Такім чынам, можна гаварыць толькі пра двор Чарэя і Чарэйскую лінію. 3-за гэтага двара пазней не раз судзіліся. У пачатку 1497 года сам Багдан з-за яго судзіўся са сваёй цешчай Марыяй (Леонтовнч 1896: Вып. I. 130. № 336), а пазней, у 1541 годзе, яго сын Ян — з сёстрамі і пляменнікам (Sapiehowie 1890: 264— 270. № IV).
    У актах Літоўскай Метрыкі Багдан Сіманавіч Сапега як пісар уладара першы раз згадваецца ў 1471 годзе. На думку некаторых аўтараў, пісарам ён прабыў да 1486 года (Jasas 1971: 324), хоць у актах Літоўскай Метрыкі пісары Cane­ri, без указання на імя, згадваюцца і ў 1493 годзе, і ў 1494 годзе (Леонтовнч 1896: Вып. 1. 36. № 83; 57, № 145). Невядома, ці гэта быў сам Багдан, ці яго брат Ян, які таксама пачынаў кар'еру пісарам. 6 красавка 1494 года Багдан Сапега зацвердзіў у новага вялікага князя Аляксандра куплю зямлі яшчэ ў часы Казіміра аж у дванаццаці два-
    Касцёл Святой Ганны ў Кодэні
    ран. Тады ён ужо называўся мцэнскім і любецкім намеснікам (Леонтовнч 1896: Вып. 1. 41. № 93), а яго пасада пісара не згадвалася. Так сама тытулуецца ён і ў акце ад 15 сакавіка 1496 года (Леонтовнч 1896: Вып. 1. 95. №246). У акцеад бкрасавіка 1499годаБагданСапега называецца проста панам, без пералічаных тытулаў (Леонтовпч 1896: Вып. 2. 14. № 457). Але ці значыць гэта, што ён з 1496 года тых тытулаў быў пазбаўлены, не атрымаўшы новых, як сцвярджаецца ў
    навуковай літаратуры, бясспрэчна меркаваць падстаў няма. Верагод ней, што на гэтых пасадах Багдан Сапега быў да пачатку XVI стагоддзя, калі ён пачаў тытулавацца ўжо смаленскім акольнічым (Jasas 1971: 324). Менавіта так ён пазначаны ў спісе паслоў, якія пад кіраўніцтвам полацкага ваяводы Станіслава Глябовіча ў 1503 годзе прыбылі ў Маскву (Sapiehowie 1890: 4; Pietkiewicz 1995: 24). У 1506 годзе Багдан Сапега зноў накіраваны ў Маскву разам з Пятром Дарагастайскім. Гэтай пасольскай місіі было даручана паведаміць маскоўскаму вялікаму князю Васілію III пра смерць Аляксандра, дагаварыцца пра абмен ваеннапалоннымі і пра кампенсацыю страт, якія прынесла вайна 1499—1500 гадоў. Апошняе пытанне, відавочна, і выклікала гнеў маскоўскага вялікага князя на паслоў Літвы, таму што ён пасля прыёму фактычна зняволіў Багдана.
    3 палону ён быў вызвалены толькі ў 1508 годзе, дзякуючы намаганням новага вялікага князя Літвы Жыгімонта Старога. Апошнія звесткі пра Багдана Сапегу ў актах Літоўскай Метрыкі зафіксаваны ў 1512 годзе, калі ён як акольнічы Смаленска паведаміў вялікаму князю пра напад маскалёў на памежныя воласці: Рэчыцу, Любецк і яго ўласную Ельню (Sapiehowie 1890: 5, Pietkiewicz 1995: 24). Верагодней усяго, што ў тым жа самым годзе ён і памёр.
    Багдан Сіманавіч Сапега, заснавальнік Чарэйскай лініі, не набыў такіх скарбаў і не дасягнуў такіх высокіх пасад, як яго брат Ян, заснавальнік Кодзенскай лініі, які ў апошнія гады свайго жыцця быў віцебскім і падляшскім ваяводай. Але даволі высокая пасада смаленскага акольнічага, прасторныя землеўладанні і другія скарбы былі салідным падмуркам для далейшага ўзвышэння гэтага праваслаўнага дваранскага роду Літвы. Ужо на самым пачатку сямейнага жыцця Багдана Сапегі яго зямельныя ўладанні (спадчына ад бацькоў, пасаг, атрыманы за жонкай Фядорай, дар смаленскага архіерэя Місаіла) знаходзіліся, прынамсі, у чатырох ваяводствах: Смаленскім, Полацкім, Кіеўскім і Віцебскім. Праўда, за Чарэю — важнейшы сямейны двор — у 1497 годзе прыйшлося судзіцца з цешчай Марыяй і яе сынам князем Фёдарам Сакалінскім, аднак працэс Багдан Сапега выйграў. У тую самую пару вялікі князь падарыў яму яшчэ некалькі зямельных уладанняў у Ельнінскай воласці і Віцебскім павеце. У першыя гады XVI стагоддзя яму было даручана намесніцтва ў Высокім Двары Трокскага павету.
    Вярнуўшыся пасля другой місіі ў Маскву, Багдан Сапега атрымаў ад уладара новыя зямельныя ўгоддзі, і за ім былі замацаваны правы на ўладанне землямі ў Ельнінскім павеце (Sapiehowie
    1890:5, Pietkiewicz 1995:24). Акрамя таго, у адным з актаў Літоўскай Метрыкі адзначана, што Багдан Сапега купіў зямлю ў дваран Гродненскага павета (БА 1928: 82—83. № 116). Такім чынам, Сапегам з Чарэйскай лініі добрую апору для ўзвышэння стварыла ўжо першае пакаленне, і яе паспяхова выкарыстаў адзін з трох сыноў Багдана — Ян, дзед Льва Сапегі. Другія два сыны — Януш і Фёдар — былі пасрэднымі феадаламі і па кар’ернай лесвіцы не ўзняліся вышэй за дваран уладара (Sapiehowie 1890: 34—38). Багдан і Фядора таксама мелі чатырох дачок: Багдану, Ганну, Марыю і Алену (Sapiehowie 1890: 39—47).
    Ян Багданавіч Сапега, старэйшы сын Багдана і Фядоры, першы раз у гістарычных крыніцах згадваецца ў 1508 годзе як пісар уладара (Sapiehowie 1890: 25)*. Такім чынам, ён працягнуў традыцыю дзеда, бацькі і дзядзькі Яна. Другім актам засведчана, што Ян Сапега, сын Багдана, распачаў дзяржаўную службу ў часы вялікага князя Аляксандра. У 1511 годзе ён ужо названы трокскім гараднічым (Sapiehowie 1890: 25), а ў снежні 1515 года — пісарам уладара, маршалкам і трокскім гараднічым (Boniecki 1887: 303)**. Гэта ставіць пад сумненне меркаванні асобных даследчыкаў, што быццам бы Ян Багданавіч Сапега быў прызначаны Віцебскім ваяводай у 1514 годзе (Sapiehowie 1890: 25). Такое прызначэнне не магло быць раней другой паловы 1516 года, таму што дзядзька Яна Багданавіча Сапегі Ян Сымонавіч Сапега, Падляшскі ваявода, памёр толькі напрыканцы 1516 года або ў пачатку 1517 года (Jasas 1971: 330, Pietkie­wicz 1995: 25). Менавіта яго месца заняў Віцебскі ваявода Януш Станіслававіч Касцевіч, а на вызваленую пасаду апошняга і быў прызначаны Ян Багданавіч Сапега (верагодней за ўсё ў 1517 годзе).
    Такая хуткая кар’ера маладога чалавека з роду, якога ў той час не было сярод самых вядомых і ўплывовых, мела сваю прычыну. Гэтай прычынай было паспяховае кіраўніцтва вайсковым атрадам у пераможнай бітве з маскоўскім войскам ля рэк Бабёр і Драва ў 1514 годзе. Дзякуючы выпадку, Ян Багданавіч Сапега ўзвысіўся да пасады ваяводы і разам з тым стаў членам паноў-рады.
    Высокая пасада, атрыманая ў маладым узросце, а таксама немалая спадчына і шчодрыя ўзнагароды вялікага князя за службу стварылі для Яна Сапегі цудоўныя магчымасці для выбару нявесты. Гэтыя магчымасці ён дзейсна выкарыстаў, узяўшы шлюб з
    * Хоць А. Банецкі лічыць, што ўжо ў 1502 годзе ён быў намеснікам у Юрбарку, а ў 1505 годзе — у Бранску.
    ** Праўда, А. Банецкі пасаду маршалка не прыбаўляе.
    Ганнай Сангушкай, бацька якой, Андрэй Аляксандравіч Сангушка, уладзімірскі стараста і валынскі маршалак, быў прамым нашчадкам Гедымінавічаў, а маці — князёўна Багдана Адзінцэвіч. Дачка аднаго з самых багатых князёў, Ганна далучыла да ўладанняў мужа, на той час ужо вельмі вялікіх, немалы пасаг (Sapiehowie 1890: 26).
    Тым часам Ян Сапега шпарка ўздымаўся па кар’ернай лесвіцы. У 1529 годзе (па смерці ў 1527 годзе Януша Касцевіча) ён заняў пасаду падляшскага ваяводы, якая была на адну ступень вышэйшай за пасаду віцебскага ваяводы (БА 1928: 7. № 1; 2, 6-oji ТВК. Р. 312, РГАДА. Ф. 389. Адз. зах. 224. Л. 268; 337, Wolff 1885:42). У лістападзе 1532 года ён стаў і драгічынскім старастам, бо гэтую пасаду звычайна займалі ваяводы Падляшша (Sapiehowie 1890: 27).