Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Паход шведскага войска на Літву праваліўся. Але і Сапега вымушаны быў спыніць паход. За перамогі аддалі жыццё шмат воінаў, шмат было параненых, другія захварэлі. А папаўненне кароль не прыслаў, не даваў і грошай на жалаванне. Войска стамілася, і Сапега вывеў яго з Лівоніі на адпачынак. Як і яго папярэднік Хадкевіч, так і Сапега ўвесь цяжар вайны са Швецыяй нёс на сабе. Кароль і вялікі князь палахліва адседжваўся на сваім пасадзе. Польшча хавалася за спіну Літвы, а літвіны хацелі міру. Ваяры скардзіліся на каралеўскую няўдзячнасць. Дакаралі і гетмана, маўляў, сенатарскім слугам, людзям маладым, незаслужоным каралеўскую ласку ўпросіць, а вось для жаўнераў-небаракаў, якія маёмасць сваю трацяць, праліваюць сваю кроў, выпрасіць не можа. Расплачваўся гетман з войскам сваімі ўласнымі грашыма. Сварыліся паміж сабой і першыя памочнікі Гансеўскі і Ян Станіслаў Сапега. Хацелася бацьку даць магчымасць вызначыцца свайму ўлюбёнцу *. Апекваўся над ім.
Можна зразумець просьбу Сапегі да караля, што ў выпадку, калі ён не дасць новага войска, дык «нязносны цяжар з рук маіх зняць і
* У сямейным жыцці Льва Сапегу неаднойчы напаткала бяда. Першая жонка Дарота Фірліёўна (пашлюбаваўся з ёй у 1586 годзе) памерла пры народзінах сына Андрэя ў 1591 годзе. Сын пражыў чатыры тыдні, У раннім веку памерла і дачка Катаржына, якую хрысціла каралева Ганна. Палову года пражыў і сын Крыштоф, народжаны ў 1588 годзе. I толькі Ян Станіслаў, народжаны ў 1589 годзе, шчасліва дажыў да сталага веку. Другой жонкай Льва Сапегі стала Галыпка Радзівілаўна, з якой ён абвянчаўся ў 1599 годзе. Але і яна рана пакінула Льва, памерла ў 1611 годзе. Ад гэтага шлюбу нарадзілася ў 1603 годзе дачка Ганка, жонка князя Альбрэхта Радзівіла, яна памерла ў 1627 годзе. Сапега не мог нават праводзіць дачку ў апошні шлях, бо ў гэты час выправіўся ў паход супраць шведаў. Сын Мікалай у 1606 годзе памёр пасля нараджэння. У росквіце маладосці памёр і другі сын Крыштоф, народжаны ў Ружанах у 1607 годзе. Трэці сын Казімір Лявон стаў падканцлерам. Сапега мужна пераносіў смерць сваіх дзяцей, змірэнча прымаў лёс: «Бог даў, Бог і забраў; як гэта Пан упадабаў, так і сталася; няхай будзе блаславенна панскае імя» (Kognowiski К. Ор. cit. 139).
мяне з яго вызваліць»[146]. Жыгімонт не вызваліў гетмана ад «нязноснага цяжару», баяўся, што з яго уходам разваліцца і абарона Літвы. Сапега зноў на свае сродкі сабраў войска і летам 1626 года адправіў яго на чале з Аляксандрам Гансеўскім на вызваленне Лівоніі. Каля Зелборга літвіны сустрэліся са шведскім аддзелам Дэлагардзі. Для Гансеўскага гэты бой ледзь не стаў апошнім. Куля трапіла яму ў шлем на галаве. Але перамогу Гансеўскі здабыў.
Шведы запрасілі перамір’я. На перамовах Гансеўскі з Дэлагардзі так і не знайшлі пагаднення. Вайсковыя дзеі аднавіліся. Гансеўскі ўзяў некалькі замкаў, а пасля праз лясы і балоты выйшаў да Кесі. Тут яго чакалі шведы. Бой закончыўся паражэннем літвінаў, і яны адступілі ў Боўск. Гансеўскі даносіў гетману пра нялёгкае становішча: шмат страт, людзі стаміліся і патрабуюць жалаванне. «Чым далей, тым больш пан Бог за нашы грахі адымае фартуну», — зрабіў Сапега несуцяшальную выснову[147]. Каб захаваць войска і не дазволіць шведам ісці на Літву, Сапега дазволіў Гансеўскаму заключыць перамір’е. Паводле дамовы з Понтусам Дэлагардзі, шведы вярталі Літве Біржы, а ўзамен атрымлівалі Лаўдан. Як гетман тлумачыў каралю — абмен выгадны яго каралеўскай міласці, бо Лаўдан драўляны двор, які цяжка ўтрымаць, а Біржы — мураваны
Замак у Біржах
замак, і каб не гэты абмен, дык і Лаўдан страцілі б і Біржаў не мелі б. Для нядобразычліўцаў гетмана з’явілася падстава абвініць яго ў прычыненай крыўдзе каралю, маўляў, без каралеўскага ведама парушыў артыкул уніі, не браў згоды на пакой у каронных паноў. Хто казаў бы? А тое, што палякі нічым не дапамаглі літвінам супраць шведаў, — гэта ці не парушэнне уніі? Пра гэта ягамосці каронныя маўчалі. Забыліся яны і пра дапамогу літвінаў у войнах з туркамі.
Калі паганыя наступалі на Карону, мы, маючы на шыі гэтага моцнага непрыяцеля шведа, усё ж шэсць тысяч войска літоўскага супраць паганых выправілі і нават грашыма са скарбу літоўскага войска кароннае ратавалі; і цяпер, калі непрыяцель наступіў на прускую зямлю, за просьбай яго каралеўскай мосці нямала за палову літоўскага войска да Прусіі паслалі.
I перакананы, што і я, і народ наш нічым не выступілі сваім учынкам супраць яго каралеўскай мосці і нічым супраць звязкаў уніі [148],
Герб «Пагоня».
3 канстытуцыі Варшаўскага соііма
1619 г.
Аднак і палякі не далі адпор ворагу. Некалькі разоў шведы грамілі польскае войска ў Прусіі. Густаў Адольф захапіў Пілаву, Мемель, Елбагу, падступалі шведы да Гданьска. Так што Сапегу давялося слаць на дапамогу палякам літвінскія аддзелы. Што і ўратавала палякаў ад поўнага разгрому. У рэшце рэшт 26 верасня 1629 года ў Альтмарку паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй было заключана перамір’е. Швецыі дасталася ўся Лівонія да ракі Дзвіны, берагавая частка Прусіі з партамі. Прыкрае паражэнне з-за пустога жадання Жыгімонта менавацца
каралём шведаў, вандалаў і готаў.
А што Леў Сапега? А ён паказаў нам, як ахвяруюць дзеля Айчыны. He кожны прынясе сваю маёмасць на яе алтар. На абарону Літвы ад ворага толькі ў апошнюю вайну Сапега ахвяраваў большую частку свайго капітала. За гэтыя грошы гетман і трымаў
войска, якое і спыніла шведаў ад нашэсця на Літву і выратавала палякаў.
Подзвіг самаахвярнасці — вышэйшы подзвіг. Пакуль у Літвы былі такія людзі — яна стаяла. А пасады і багацце, што яны перад народным прысудам?
Гэты прысуд у народа не выпрасіш, не падкупіш яго паказным дабрадзействам, не заслужыш красным словам. Вялікі рахунак гісторыі. Першым і адзіным чалавекам на Літве, якога людзі назвалі «бацькам і збаўцам Айчыны»|149], быў Леў Сапега.
Р. S. Памёр Леў Сапега 7 ліпеня 1633 года ў Вільні і пахаваны ў пабудаваным ім віленскім касцёле св. Міхайлы. Ён прадчуваў смерць імудра, па-філасофску сустрэў яе. Падняўся з-за сямейнага стала і прамовіў сыну Казіміру: «Часужо надыходзіць! Садзіся на месца маё, месца гаспадарскае»[150]. I пайшоў ён у пакой падрыхтаваць душу да сустрэчы з мілым Богам і сваімі продкамі. Жыццё ён пражыў, як і яны, ва ўсякіх для свае Айчыны працах, і атрымаў ад людзей славу бессмяротную.
БІБЛІЯГРАФІЯ
1. Мамоннч Л. На герб ясневельможного пана, его мнлостн, пана Лео Сапегн // Анталогія беларускай паэзіі. Т. 1. Мн„ 1993. С. 57.
2. Памятннкн русской старнны в западных губернмях. Вып. 7. СПб., 1885. С. 249.
3. Kognowicki К. Zywot Lwa Sapiehy. Sanok, 1856. S. 2.
4. Ibid. S. 4.
5. Sapiehowie. T. 1. Petersburg, 1890. S. V; Boniecki A. Op. cit. S. 300.
6. Siarczuvski Obraz panowania krola Zygmunta III. S. 154.
7. Саверчанка I. B. Канцлер Вялікага княства. Мн., 1992. С. 9.
8. Kognowicki К. Op. cit. S. 141.
9. Archiwum domu Sapiehow. T. 1. S. 3.
10. Лаппо H. H. Лнтовскнй статут 1588 г. T. 1.4. 1. Каунас, 1934. С. 459—460.
11. Archiwum domu Sapiehyw. Т. 8. Krakow, 1885. S. 246; Шкялёнак M. Леў Сапега // Спадчына. 1991. № 1. С. 61.
12. Kognowicki К. Op. cit. S. 141.
13. Соловьев С. М. Указ. соч. Кн. 4. С. 197.
14. Поссевнно А. Указ. соч. С. 192.
15. Соловьев С. М. Указ. соч. Кн. 4. С. 197.
16. Archiwum domu Radziwillow. Т. 8. S. 174.
17. Ibid. S. 175—176.
18. Соловьев C. M. Указ. соч. Кн. 4. C. 196—197.
19. Сб. матерналов н статей по нсторгій Прнбалтнйского края. Т. 4. С. 182.
20. Флоря Б. II. Русско-польскне отношення н полнтнческое развнтне Восточной Европы во второй половнне XVI — начале XVII в. М., 1978. С. 138.
21. Соловьев С. М. Указ. соч. Кн. 4. С. 202.
22. Там же. С. 203.
23. Еўлашоўскі Ф. Указ. сач. С. 52.
24. Archiwum domu Radziwillow. Т. 8. S. 185.
25. Ibid.
26. Dyjaryusze sejmowe R. 1587. Krakow, 1887. S. 3.
27. Соловьев C. M. Указ. соч. Кн. 4. C. 208.
28. Флоря Б. 11. Указ. соч. С. 145.
29. Соловьев С. М. Указ. соч. Кн. 4. С. 209.
30. Там же. С210.
31. Archiwum domu Radziwillow. Т. 8. S. 32.
32. Соловьев С. М. Указ. соч. Кн. 4. С. 211.
33. Там же. С. 214.
34. Шмурло Е. Ф. Россйя н йталня. Вып. 2. Т. 2. СПб., 1913. С. 523.
35. Archiwum domu Radziwillow. Т. 8. S. 179.
36. Флоря Б. 14. Русско-польскне отношення н балтнйскнй вопрос в конце XVI — начале XVII в. М„ 1973. С. 25.
37. Dyjaryusze sejmowe R. 1587. S. 102.
38. Флоря Б. 14. Русско-польскне отношення н полнтнческое развнтне Восточной Европы. С. 189.
39. Bielski J. Dalszy ciag kroniki polskiej. Warszawa, 1851. S. 57—58.
40. Соловьев C. M. Указ. соч. Кн. 4. C. 217.
41. Там же. С. 218.
42. Лаппо й. й. Лнтовскнй статут 1588. Ч. 2. Т. 1. Каунас, 1936. С. 184.
43. Там же. С. 186.
44. Там же. С. 188.
45. Bielski J. Op. sit. S. 60.
46. Archiwum domu Sapiehow. T. 1. S. 22.
47. Archiwum domu Radziwillow. T. 8. S. 212.
48. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Мн., 1989. С. 44.
49. Там жа.
50. Там жа.
51. Там жа. С. 47.
52. Лаппо 14. Н. Велнкое княжество Лнтовское. С. 225.
53. Брянцев П. Указ. соч. С. 397.
54. Статут. С. 43.
55. Лабынцаў Ю. Пачатае Скарынам. Мн., 1990. С. 231.
56. Archiwum domu Radziwillow. Т. 8. S. 195.
57. Статут С. 43.
58. Юхо I. Указ. сач. С. 88.
59. Лабынцаў Ю. Указ. сач. С. 236.
60. Статут. С. 44
61. Там жа.
62. Там жа.
63. Там жа. С. 47—48.
64. Там жа. С. 48.
65. Форстен Г. В. Указ. соч. Т. 2. С. 9—10.
66. Кондратовнч Л. Указ. соч. С. 197.
67. Archiwum domu Radziwillow. Т. 8. S. 189.
68. Ibid. S. 190.
69. Ibid. S. 191.
70. Ibid.
71. Ibid. S. 192.
72. Ibid. S. 193.
73. Ibid. S. 198.
74. Ibid. S. 191.
75. Сб. матерналов u статей. T. 4. C. 82.
76. Старажытная беларуская літаратура. C. 200.
77. Сб. матерналов н статей. Т. 4. С. 96.
78. Там же. С. 97.
79. Летопйсь Нйенштеда. С. 77.
80. Archiwum domu Radziwillow. Т. 8. S. 206.
81. Archiwum domu Sapiehow. T. 1. S. 70.
82. Саверчанка I. B. Указ. сач. C. 43.
83. Шкялёнак M. Указ. сач. С. 73, 75.
84. Kognowicki К. Op. cit. S. 103.
85. Памятннкн фдлософской мыслй Белоруссйй XVII — первой половййы XVIII в. Мн„ 1991. С. 78—79.
86. АЗР. Т. 4. СПб„ 1851. С. 191.
87. Мамонпч Л. Еппкграма // Анталогія беларускай паэзіі. Т. 1. С. 57.