• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Станіслаў Жулкеўскі (1547 ці 1550—1620). XVII cm.
    Паслам адказалі, што кароль не выведзе з Масквы войска і не адступіць ад Смаленска, бо ён прыйшоў у Маскоўскае гаспадарства ўсталяваць спакой і мір, расправіцца з самазванцам, толькі пасля гэтага ён дасць свайго сына на царства.
    Як паказалі далейшыя падзеі, гэтае рашэнне было памылковым. Прысутнасць каралеўскага войска ў сталіцы і аблога Смаленска апраўдвалі непрымірымую пазіцыю ворагаў Уладзіслава. дазвалялі выдаваць сваю барацьбу за святую справу — абарону веры і краіны ад «літоўскіх заваёўнікаў». Вянчанне на царства Уладзіслава прывяло б да прысягі новаму цару ўсю Масковію і пакончыла б з апазіцыйным рухам, які яшчэ не набраў сілы. Аднак Уладзіслаў не прыехаў у Маскву.
    Народ хваляваўся. А кароль ніяк не мог узяць Смаленск, каб адправіць сына ў Маскву. На пера-
    мовах з маскоўскімі пасламі Смаленск стаў той цвержай, аб якую разбіваліся ўсе добрыя намеры канцлера ўчыніць унію славянскіх дзяржаў. Паслы ўпарта адмаўляліся саступаць гэты горад. Сапега ўжо і не ведаў, як упрасіць іх.
    Шмат раз мы з вамі з’язджаліся, але нічога добрага не зрабілі, мы кажам увесь час, каб вы каралю чэсць зрабілі, загадалі смалянам крыж цалаваць яго міласці і сыну яго каралевічу. Але вы адгаварваецеся не па справе, што без згоды маскоўскіх баяр таго ўчыніць не можаце, тады як вам дадзены паўнамоцтвы казаць і станавіць пра ўсё.
    Паслы не здаваліся. Сваёй упартасцю даводзілі канцлера да крыку, і ён у запале пагражаў ім:
    Мы вам у апошні раз кажам пра Смаленск. Калі не зробіце так, каб смаляне цалавалі крыж каралю і каралевічу, дык прысяга з гетмана сышла, і мы Смаленска не станем цярпець; не застанецца камня на камні і будзе з ім тое самае, што было некалі з Іерусалімам.
    18 лістапада на сустрэчы з пасламі Сапега заявіў, што Шэін спасылаецца з «ворам» і хоча ўпусціць яго ў горад, таму смаляне павінны здацца. I гэты довад не пераканаў паслоў. Тады іх папярэдзілі: «Убачыце, што заўтра будзе над Смаленскам». Ясны намёк на штурм горада. Паслы захісталіся. Цвёрдасць вярнуў ім мітрапаліт Філарэт:
    Нельга ніякімі мерамі ўпусціць каралеўскіх людзей у Смаленск. Калі мы ўпусцім іх хоць трохі, дык ужо Смаленска нам больш не бачыць. Калі так, няхай лепш кароль возьме Смаленск узяццем, па-за дамовы і свайго крыжовага цалавання: на тое Боскі лес, толькі б нам кволасцю сваёю не аддаць Смаленска [129].
    Гэтак, зноў з-за Смаленска павінна ліцца кроў. Жыгімонт вырашыў зброяй зламаць супраціўленне паслоў і смалян. I гэты прыступ (21 лістапада) не прынёс перамогі. Праз падкоп удалося ўзарваць адну вежу і разбурыць частку сцяны. Аднак смаляне грудзьмі сталі ў адтуліне. Тройчы адбівалі яны атакі каралеўскага войска.
    Т. Макоўскі. Прадстаўленне Варшаўскаму сойму 1611 г. Васіля Шуйскага.
    XVII cm.
    А ў Маскве паводле «навукі» Сапегі Міхайла Салтыкоў, Фёдар Андропаў і князь Фёдар Мсціслаўскі ўламвалі патрыярха Гермагена напісаць Філарэту, каб ён і паслы прызналі каралеўскую волю. Патрыярх гневаўся і абяцаў падняць народ, калі Уладзіслаў не прыме веры праваслаўнай, а кароль не вывядзе сваё войска. He знайшоўшы словаў, Салтыкоў аблаяў святара і замахнуўся на яго нажом.
    I адштурхнуў патрыярха ад Уладзіслава. Наступным днём Гермаген заклікаў на плошчы народ стаяць за праваслаўную веру. Хаця Гансеўскі і арыштаваў Гермагена, але іскра, кінутая ім, разгарэлася. Полымя вайны супраць Уладзіслава распальваў разанскі ваявода Пракоп Ляпуноў. Гэта ён прывёў да прысягі Уладзіславу Разанскую зямлю і ён першы здрадзіў свайму цару. Здрадзіў, бо бачыў падман з боку Жыгімонта. Сына не адпусціў, краіну ваюе. Ляпуноў падтрымаў заклік патрыярха і пасылаў па гарадах граматы, каб усёй зямлёй стаяць за Маскоўскае гаспадарства і біцца насмерць з палякамі і літвінамі. Пачало збірацца апалчэнне ў паход на Маскву. Ніхто, пэўна, не чакаў, але пастаяць за «праваслаўную хрысціянскую веру» заклікалі з-пад Смаленска і паслы. Калі прыйшоў загад баярскай думы падначаліцца каралеўскай волі, здавалася, што нарэшце яны згодзяцца на здачу Смаленска. Леў Сапега з надзеяй адзначаў:
    Бачыце, пра што мы вам казалі, тыя ж словы Дух Святы паслаў усім вашым баярам: яны ж гэтымі словамі вам загадваюць, якімі мы ад вас таго ж патрабавалі; сам Бог адкрыў ім усё гэта, і вы тым больш павінны слухацца волі яго міласці караля [130],
    Але пад граматай не стаяла пячатка патрыярха. Паслы адмовіліся выконваць баярскі загад. Замест пакоры падбівалі народ на вайну:
    He думайце і не спадзявайцеся, каб каралевіч быў гаспадаром у Маскве. Усе людзі ў Польшчы і Літве гэтага ніяк не дапусцяць. У іх у Літве на сойме думалі з усёй зямлёй, і ў іх так пакладзена, каб вывесці добрых людзей і спустошыць усю зямлю і валодаць усёю Маскоўскаю зямлёю. Усім стаць нам за праваслаўную хрысціянскую веру, пакуль яшчэ мы вольныя, а не ў рабстве, і не выведзены ў палон [131],
    Паслы не толькі парушылі закон пасольскіх чынасцяў, але і прама хлусілі. Ніякага сойма на Літве не адбылося, дзе нібыта
    пастанавілі завалодаць усёю Маскоўскаю зямлёю. Але за «святую справу» можна і схлусіць. Грамату паслоў Пракоп Ляпуноў перапісваў і слаў па гарадах. Масковія падымалася на свайго ўладара, хлусня і здрада ўзначалілі гэты рух.
    Гэтак самалюбівымі і недалёкімі людзьмі знічтажалася вялікая мара Льва Сапегі. Адзін за адным выракаліся прысягі Уладзіславу маскоўскія гарады. На Маскву рушыла сабранае Ляпуновым 80-тысячнае апалчэнне, да якога далучыўся паплечнік самазванца Заруцкі. А як высветлілася, Ляпуноў і ягоныя спадручнікі дбалі не пра выратаванне Айчыны, а толькі пра месца пры царскім двары — высокае месца. Учыненая імі дума вырашыла пасадзіць на царства аднаго з сыноў Карла Судэрманскага і саступіць шведам Ладагу і Арэшак. Каб ажыццявіўся гэты праект, Масковію чакала б яшчэ больш крывавая вайна, цяпер на яе палях Швецыя і Рэч Паспалітая біліся б за царскі вянец. Чым закончылася б гэта? Падзеннем Маскоўскага гаспадарства?
    Дарэмна Гансеўскі і Салтыкоў увяшчалі патрыярха спыніць апалчэнцаў і не праліваць хрысціянскую кроў. Гермаген палахліва выракаўся. I кроў пралілася. Завадатарамі мяцяжу падазравалі паслоў. 26 сакавіка 1611 года Леў Сапега выклікаў іх да сябе і паведаміў прычыны іх зняволення:
    Мы ведаем вашы аблудлівасць і хітрасць, нявартыя паслоў: парушылі народнае права, пераступілі межы вашых пасольскіх абавязкаў, зняважылі указы баяр маскоўскіх, ад якіх прыехалі; падбівалі патаемна народ да непавінавення і мяцяжу, распальвалі нянавісць да караля і каралевіча Уладзіслава, давалі парады мяцежнікам, адхілілі Шэіна ад здачы Смаленска, абнайдзейваючы яго хуткай дапамогай ад Ляпунова, чакалі, пакуль выспеюць здрада і мяцеж [132].
    Так безвынікова закончыліся гэтыя перамовы аб выбранні каралевіча Уладзіслава на Маскоўскае гаспадарства. Спадзяванні Сапегі на саюз Рэчы Паспалітай з Масковіяй не спраўдзіліся. Замест міру і згоды паміж абодвума панствамі зноў запанавала нянавісць і вайна. Канцлер не мірыўся з такім паваротам падзей. Зноў звярнуўся ён да паслоў:
    «Вы нам скажыце, як злу дапамагчы і крыві праліццё суняць». — «Мы самыя не ведаем, што цяпер рабіць, — адказвалі паслы, — нас адправіла ўся зямля, а па-першае — патрыярх. Цяпер
    жа патрыярх, наш начальны чалавек — пад вартаю. Маскоўскага гаспадарства баяры і ўсялякія людзі прыйшлі пад Маскву і б’юцца з каралеўскімі людзьмі, за каго сябе прызнаваць, і пра Смаленк не ведаем, што рабіць: як смаляне даведаюцца, што каралеўскія людзі, якіх маскавіты ўпусцілі да сябе, спалілі Маскву, ды спалохаюцца, каб з імі гэтак не зрабілі, калі ўпусцяць да сябе каралеўскіх людзей.
    Такім чынам, паслы складвалі з сябе паўнамоцтвы. «Што ўтварылася ў Маскве, пра гэта няма чаго казаць: кажыце, што рабіць наперад?». I вось што адказалі паслы:
    Іншага сродку паправіць справу няма, як, каб кароль пацвердзіў нашы стацці аб Смаленску і час свайго адступлення ў Польшчу пазначыў менавіта ў лісце за вашымі сенатарскімі рукамі. А мы аб гэтай каралеўскай міласці дадзім вестку ў Маскву патрыярху, баярам і ўсім людзям Маскоўскага гаспадарства, напішам і тым, якія цяпер прыйшлі пад Маскву, каб яны суняліся і з каралеўскімі людзьмі не біліся і каб з Масквы, як найхутчэй, да нас адпісалі і прыслалі людзей з усіх чыноў [133].
    Сапега згадзіўся з прапановай паслоў, але патрабаваў, каб здаўся Смаленск. Паслы слушна заўважылі, што смаляне да згоды з Масквой не паслухаюцца іх. Але ў караля ўжо не выпадала часу чакаць. 3 Польшчы прыходзілі трывожныя лісты ад паноў. Семіградскі ваявода Габрыэль Баторый, братаніч караля Стэфана і кандыдат на каралеўскую карону ад Жабрыдоўскага і Януша Радзівіла, выгнаў з Малдавіі гаспадара Радула. Паны хваляваліся, каб Баторый не рушыў на Кракаў і пры падтрымцы былых ракашан не сеў на каралеўства. Трэба было спяшацца ў Полыпчу, але вярнуцца з бясслаўем кароль не мог.
    Ці не каштавала б няўдачная аблога Смаленска кароны? Незадаволеная апазіцыя не прамінула б расправіцца з ім. Кароль не хацеў чакаць доўгіх зносін пасольства з маскоўскімі баярамі. I калі паслы адказалі Сапегу, што будуць чакаць адказу з Масквы, ён ад імя караля вынес ім прысуд — высылка ў Вільню. 13 красавіка пасольства адправілі пад вартай у Літву.
    Кароль ужо не нагадваў і пра царскі вянец, узяць бы Смаленск і заявіцца на сойм пераможцам. He да саюзу з Масковіяй было ўладару. Нарэшце 13 чэрвеня Смаленск паў. Жыгімонт радаваўся выратавальнай для яго перамозе, а яна зрабіла немагчымым саюз Рэчы Паспалітай і Масковіі. Гэта было паражэнне — паражэнне
    ўсяго славянства. Пэўна, і сам Леў Сапега яшчэ не разумеў значэння смаленскай трагедыі. На той момант яго непакоілі захады палякаў прысвоіць сабе Смаленск. Пры каралеўскім двары адбываўся «злы торг», як казаў канцлер, вернутымі землямі. Польскія саноўнікі марылі пра Вялікую Польшчу.
    А паны палякі напісалі Канстытуцыю народу нашаму шкадлівую і, гэты фундамент Канстытуцыі залажыўшы, назвалі яго дыпломам, прывілей сабе напісалі на Смаленск і на іншыя правінцыі і замкі, што ім даруе кароль усё, што ад Масквы будзе здабыта. Я быў змушаны пратэставаць супраць гэтае Канстытуцыі і супраць гэтага дыплому, каторую пратэстацыю, хоць у канцылярыях кароных не хацелі прыняць, а палякі нават забаранілі прымаць яе гораду, аднак горад прыняў [134],