Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
«Што б там ні было, калі западозрыць кагосьці з польскіх вяльмож у прадстаўленні самазванца, дык, канешне, падазрэнне перш за ўсё павінна ўпасці на Льва Сапегу», — гэткая выснова Сяргея Салаўёва[107].
Прамых доказаў «віны» канцлера ў справе Лжэдзмітрыя пакуль гісторыкі не знайшлі і не прывялі іх на суд гісторыі. Таму паспрабуем апраўдаць Льва Сапегу ад «абвінавачвання». He будзем прымаць за довады веданне канцлерам становішча ў Масковіі — не адзін ён ведаў, што там робіцца. А злосць Сапегі на Барыса яшчэ не падстава для распальвання вайны. Тое, што першым прызнаў самазванца за царэвіча слуга Сапегі, таксама не можа сведчыць, што той выконваў волю свайго гаспадара. Пятроўскі ведаў Дзмітрыя па жыцці ў Вуглічы. Калі самазванец абвясціў сябе царэвічам, Сапега паслаў Пятроўскага пераканацца ў ягонай сапраўднасці. Бачыць за гэтым інтрыгу можа толькі той, хто хоча яе бачыць.
I самыя паводзіны Пятроўскага пры апазнанні царэвіча зусім не паказваюць на ягоную змову з канцлерам. Убачыўшы «царэвіча», Пятроўскіразгубіўсяіневедаў,штоімовіць.Становішчавыправіўсам «царэвіч», які пазнаў свайго «былога слугу». Пасля чаго і Пятроўскі прызнаў «Дзмітрыя». He станем спрачацца і з летапісцам — ніякіх доказаў на дачыненне Сапегі да «ўваскрашэння» Дзмітрыя ён не прыводзіць. А маніфест, у якім нібыта Лжэдзмітрый паведамляў пра паездку ў Маскву пры пасольстве Сапегі, не захаваўся або зусім
не існаваў. Затое ў дайшоўшым да нас маніфесце Ілжэдзмітрый нават не намякае на ўдзел у пасольстве.
Што ж датычыцца «школы самазванцаў», якую трымаў Сапега, дык наўрад ці яе закончыў першы Лжэдзмітрый, а другія вучні — гэта іншая гісторыя. Словам — усе довады віламі пісаны па вадзе. Праўда, цень падазрэння ўсё ж падае на Льва Сапегу. Гэтак, Руслан Скрынікаў сцвярджае наступнае:
Канцлер галосна заявіў, што «Дзмітрый» вельмі падобны на нябожчыка цара Фёдара, а паабяцаў паставіць і прыслаць на дапамогу «царэвічу» дзве тысячы вершнікаў [108],
На жаль, гісторык не называе крыніцы, адкуль ён узяў падобны факт. Хаця ёсць ускосныя ўзгадкі на тое, што Сапега прызнаў самазванца за царэвіча. Гэтак, вармійскі біскуп Тыліцкі між іншым заўважыў канцлеру наконт Ілжэдзмітрыя: «Бачу, што вы лічыце яго сапраўдным»[109].
Прысутнічаў Леў Сапега і на абручэнні Лжэдзмітрыя з Марынай і выступіў там з прамовай. нагадаўшы «царэвічу» пра Боскую місію ўлады. Нават калі Сапега і прызнаў самазванца, то не значыць, што ён «прадставіў» яго. А падтрымаць «царэвіча» Сапегу прасіў нунцый Клаўдзій Рантоні. Хай сам Леў Сапега пазбавіць сябе ад абвінавачванняў. 3 ягонага ліста Крыштофу Радзівілу ад 31 кастрычніка 1604 года даведаемся, што канцлер асуджаў гэтую авантуру.
Ох! Пасварыць нас сандамірскі ваявода з Масквою. Знойдзе ён шчасце або не, усё роўна зробіць горш Айчыне і нам [110],
Раіў канцлер Мнішаку адмовіцца ад паходу і вярнуцца назад*. Ясна выказаў Сапега свае адносіны да Лжэдзмітрыя і ўвогуле да падзей «смутнага часу» ў соймавай прамове. Канцлер падрабязна спыняецца на гісторыі з’яўлення самазванца, называючы яго беглым манашкам Грышкам Атрэп’евым. Цяжка западозрыць хітрасць у гнеўным закліку Сапегі правесці вышук, якім чынам нарадзілася авантура з самазванцамі, за чыёй рады і хто прычына войнаў з Масквой:
Няхай апраўдаюцца і дадуць адказ тыя, хто справаваў ў гэтым і хацеў, нібыта гонару пану, а прывёў яго да такой крыўды, сраматы і ганьбы, што горш і быць не можа. О, якое зласлівае разліванне
* Мабыць, з гэтай прамовай Сапега выступіў на Варшаўскім сойме ў 1611 годзе.
крыві, забойства нявінных людзей з абодвух бакоў! Смела можна мовіць: цякуць рэкі крыві і людскіх слёзаў. Хто таму прычына і повад, павінен даць адказ Пану Богу* [111].
Канцлер рашуча адмяжоўваўся ад спраўцаў крывавых авантур і гнеўна асуджаў іх.
I зразумела, што не звярнуліся б да Сапегі князі Шуйскія і Галіцыны з прапановай скінуць Ілжэдзмітрыя з царскага пасада, каб канцлер быў яго апекуном. Праз пасла Івана Безабразава яны паведамілі Сапегу, што кароль «даў ім нізкага і легкадумнага чалавека», і жадалі ўзвесці на пасад каралевіча Уладзіслава[112]. Аднак ні Сапега, ні кароль не падтрымалі гэтую авантуру. Можа, і дарэмна, бо царскі вянец захапіў Васіль Шуйскі, што нарадзіла другога самазванца, які, падобна першаму, выдаваў сябе за Дзмітрыя.
Грамадзянская вайна ў Масковіі запалыхала яшчэ з большай сілай. I каб патушыць полымя, Васіль Шуйскі прыбег па дапамогу да Карла Судэрманскага. He з добрай ласкі згаджаўся шведскі ўладар дапамагаць цару. Яшчэ раней Карл прапаноўваў Васілю разам ваяваць супраць Рэчы Паспалітай, пакуль цар не заваюе ўсю Літву, а ён — Лівонію. Масковіі і самой патрэбна была Лівонія, таму цар не згаджаўся на такі падзел.
Цяпер выбіраць не даводзілася. Карл абяцаў не толькі даць цару войска, не толькі вынішчыць агнём і мячом усіх яго непрыяцеляў, нават не злітавацца над немаўлямі, але заваяваць для Масковіі Літву. Да пары, да часу збіраўся Карл трымаць саюз з царом, пакуль не разаб’е Рэч Паспалітую, пасля нанесці ўдар і па Масковіі.
У патаемных наказах сваім генералам Карл загадваў захапіць Ноўгарад, Пскоў і другія гарады. Аднак Жыгімонт вырашыў нанесці ўдар першым.
ПАД СЦЕНАМІ СМАЛЕНСКА
Здавалася, караля чакала лёгкая перамога. Васіль Шуйскі думаў, як утрымацца на пасадзе. Добрая палова дзяржавы служыла «тушынскаму вору» Лжэдзмітрыю II.
Наўрад ці Шуйскі здолее даць належны адпор каралеўскаму войску. Паслы, якія вярталіся з Масквы, упэўнівалі караля ў прыязні да яго баяр. I як толькі ён заявіцца з войскам у краіну, дык яны скінуць
* Па дарозе ў Маскву Юрый Мнішак і яго дачка Марына 23 сакавіка гасцілі ў Сапегі ў Ружанах, з 24 і па 26 сакавіка ён прымаў іх у Слоніме. Як адзначала ў сваім дзённіку Марына Мнішак, яны «забяспечваліся ўсялякімі прыпасамі ад пана канцлера літоўскага».
Васіля Шуйскага, а царом абвясцяць каралевіча Уладзіслава. Летам 1609 года ваяводы некаторых заходніх гарадоў вялі перамовы аб узвядзенні на царскі пасад Уладзіслава. Значыць, ідэя ўжо не лётала ў паветры, а пачала авалодваць розумам маскавітаў. Перамога сама прыйшла ў рукі. I нельга было ўпусціць яе.
Кароль пачаў рыхтавацца да вайны. I адразу яго напаткала няўдача. Давялося лічыцца з прыхільнікамі міру. Палохаючыся правалу сваіх планаў, кароль не паставіў пытання аб вайне на абмеркаванне пасольскай палаты. Падтрымкай шляхты Жыгімонт не заручыўся. Таму абапіраўся ён на сілу тых магнатаў, якія падтрымалі яго. Яны за свой кошт і сабралі войска. He такое і вялікае яно было — трохі больш за 11 тысяч. Сам Жыгімонт выставіў 400 вершнікаў і 1800 пешцаў (з іх 800 чалавек угорскай пяхоты). Выставілі харугвы гетман Станіслаў Жулкеўскі, брацлаўскі ваявода Ян Патоцкі, варшаўскі кашталян Станіслаў Варшавецкі. Атрад нямецкіх пешцаў у 1260 чалавек узначаліў староста пуцкі Людвіг Вэйгер. Пайшлі на вайну і некаторыя літвінскія паны, якія выставілі 1220 вершнікаў і 600 пешцаў. Палову складалі людзі Льва Сапегі — 920 чалавек (300 гусараў, 200 казакоў, 100 пяцігорцаў, 120 валанцёраў і 200 пяхоты)*[113].
Можна падумаць, што Сапега прагнуў лаўраў палкаводца. Аднак, пэўна, тлумачэнне іншае. Свой погляд на вайну з Масковіяй канцлер выказаў у складзеным у ягонай канцылярыі універсале да жыхароў Смаленска. Паход тлумачыўся жаданнем Жыгімонта выратаваць няшчасны край ад бедаў. А беды ўчыняліся ад таго, што царскі пасад сталі займаць людзі, якія «не па сваёй меры на царскую высату і царскі пасад спакусіліся»[114]. Вось таму Жыгімонт як блізкі сваяк былой царскай фаміліі па праву сваяцтва пашкадаваў гінучае панства і гатовы захаваць народ пры ўсіх «старажытных звычаях». Гэты універсал быў не проста ідэалагічным апраўданнем вайны, а ясна ўказваў на яе мэты. Жыгімонт прад’яўляў свае правы на маскавіцкі пасад**.
Такім чынам, акцыя Жыгімонта з’яўлялася ўзброенай спробай аб’яднання Рэчы Паспалітай і Масковіі — даўняй мары Сапегі. А другой задачай паходу было вяртанне Літве Смаленскай зямлі. Як дзяржаўны дзеяч і патрыёт Літвы Сапега шчыра падтрымаў
* Паводле звестак маскоўскіх віжоў, войска караля складалі 1400 нямецкіх пешцаў, a «лнтовскнх людей 6000». (Акты нсторнческне. Т. 2. С. 314.)
** Жыгімонт абгрунтоўваў свае правы тым, што ягоны продак Ягайла быў сынам рускай княжны. Нагадаем, што сваяцтвам з літвінскімі ўладарамі абгрунтоўваў свае правы на літвінскі пасад Іван Жахлівы.
намер Жыгімонта, і першы выказаўся на сойме за вайну. Аднак калі сойм не адобрыў намеры караля, то і Сапега змяніў сваё меркаванне. Кароль спытаў яго, «чаму ён не радзіць ісці на вайну». Убачыўшы вялікае жаданне караля ваяваць, канцлер прасіў яго параіцца з сенатарамі і без іх згоды нічога не пачынаць. Кароль самаўпэўнена адказаў, што ў нікога не будзе слухаць рады. Тым не менш Сапега быў «давераным амаль усіх тайнаў яго сэрца»[115], паводле прызнання самога канцлера.
I калі гетманы з шабляй у руках здабывалі сабе славу, Сапега вызначыў шлях палітыкі караля і вялікага князя.
Пры сустрэчы ў верасні 1609 года ў Оршы канцлер пераконваў уладара не марудзіць, а спяшацца на Смаленск. Нецярпенне Сапегі выклікалі данясенні віжаў: смаленскі гарнізон малалікі, і горад можна лёгка ўзяць. Кожны страчаны дзень даваў маскавітам магчымасць лепш падрыхтавацца да абароны. Кароль спяшаўся, нідзе не адпачываў больш за дзве ночы. Каб і ў Оршы ўладар не заседжваўся, Сапега павёў свой полк на Смаленск. Слаў лісты да гетмана Станіслава Жулкеўскага — паспяшацца з войскам. 19 ве-
Г. Келер. Аблога Смаленска. 1610 г.
расня канцлер падышоў да горада. Першыя дні вайны выклікалі ў душы Сапегі скруху. У лісце да жонкі «наймілейшай Гальшусенкі» Радзівіл ёй шчыра прызнаецца:
Спадзяюся на вашы малітвы, бо тут плачу, слёз за войскам рэкі цякуць, а следам і кроў нявінных убогіх падданых разліваецца, сякуць, мардуюць, хоць забівай, ніякага паслушэнства не маеш [116].
Спачатку ён жыў у манастыры св. Спаса, але, даведаўшыся пра гэта, маскавіты пачалі абстрэльваць яго. Сапега перабраўся ў пабудаваны дом.
Значэнне Смаленска як фарпоста Масковіі добра разумелі пры царскім двары. Напужаныя паходамі Стэфана Баторыя, маскавіты ў 1586 годзе пачалі ўзводзіць тут моцную каменную крэпасць. Шэсць гадоў больш за 15 тысяч чалавек працавалі на яе будаўніцтве. Уся краіна рабіла цвержу, аб якую разбіўся б наступ Літвы. Агульная працягласць смаленскіх муроў даходзіла да шасці з паловай кіламетраў. Толькі сцены Царграда пераўзыходзілі іх па працягласці. Вышыня муроў дасягала ад 13 да 19 метраў, a шырыня — 5—6 метраў. Каб абараніць цвержу ад падкопаў, фундамент муроў заглыбілі на 3—4 метры ў зямлю. Аб такія сцены ядры адскоквалі як гарох. Гарматы былі бяссільнымі перад імі. Яшчэ больш уражвалі непрыступнасцю вежы, якія падымаліся на вышыню за 20 метраў. А Фралоўская брама — аж на 33 метры. Трох’ярусная сістэма бою дазваляла весці агонь з ніжніх, сярэдніх амбразур і верхніх галерэяў. Усе подступы абстрэльваліся. Узяць цвержу штурмам было амаль немагчыма. Нават і невялікі гарнізон лёгка мог вытрымаць доўгую аблогу.