Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
«Але калі, — пішаце, — неправаверныя на мяне адважна наступаюць, дык я мімаволі прымушаны бараніцца». Запраўды ж не
гэтак вучыў нас Хрыстос: ён, ведзены на смерць, маліўся за сваіх ворагаў, — гэтак і Вашай Міласці трэба паступаць. Яшчэ пішаце: «...на соймах падносяцца галасы, шкадлівыя не толькі для уніі, але і для ўсяго рымскага духавенства». Хто ж гэтаму вінен? Адна унія прычынай гэтых усіх няшчасцяў! Калі гвалціце людзкія су.мленні, калі замыкаеце цэрквы, каб людзі без абедні, без абрадаў хрысціянскіх, без таенстваў гінулі, як няверныя, калі самавольна надужываеце любові і павагі да гаспадара, дык тады абыходзіцеся без нас, але калі з прычыны ўціскаў паўстаець у народзе непакой, каторы трэба ўціхамірыць, — тады намі добра дзверы запхнуць. Таму і праціўная старана думае. што мы з Вамі паразумеліся. каб супольне гвалціць людзкія сумленні і нарушаць агульны супакой, — чаго ніколі не было. Сцеражыце уніі для сябе і выконвайце спакойна свае абавязкі, не наражаючы нас на агульную нянавісць, сябе ж самога на небяспеку і гэтакі вялікі перад усім народам упадак. «На непрымаючых уніі,— пішаце,— выдаць загад і выгнаць іх з дзяржавы». Барані Божа! Няхай не дзеецца ў Айчыне нашай гэтакае страшэннае беспраўе!
А па гэтым усім гаспадар загадвае цэрквы іхнія распячатаваць і адчыніць, аб чым я Вашай Міласці пішу. А калі Вы па гэтым маім напамінанні не адпячатаеце і не адчыніце цэркваў, дык я сам загадаю іх распячатаць і праваслаўным аддаць, каб яны паводле свайго набажэнства ў цэрквах свае абрады маглі б справаваць. Жыдам і татарам не забараняецца ў гаспадарствах каралеўскіх мець свае сінагогі і мячэці, а Вы хрысьціянскія пячатаеце цэрквы! 3 гэтага поваду разыходзіцца ўжо ўсюды пагалоска, што яны прагнуць быць лепш у няверных туркаў у падданстве, чымся цярпець гэтакі ўціск свайго сумлення.
Гэта мае аб’ясненні, каторыя даю на Вашае пісьмо. Жадаю сабе на Прышласць быць вольным ад спораў з Вамі. Прашу толькі Найвышэйшага аб усялякую для Вас памыснасць і адначасна аб духа лагоднасці і любові да бліжняга, застаючыся з паважаннем Леў Сапега [83].
Шкада, што не паслухаў архіепіскап мудрых парад канцлера. Па-ранейшаму сілай усталяваў ён унію. I наклікаў бяду на сваю галаву. Супраць святара ў 1623 годзе паўсталі жыхары Віцебска. Кунцэвіч і некалькі чалавек з ягонага атачэння загінулі ад рук раззлаваных віцьбічаў. Бяда бяду вядзе. Як і папярэджваў Сапега, што кожны сам прычына сваёй бяды, так і здарылася.
Жыццё часта наносіла жорсткія ўдары па ідэалах Сапегі, нібыта выпрабоўвала іх на трываласць. I не без душэўнай скрухі даводзілася яму прызнаваць перавагу явы. Гэтак, як канцлер ён узначаліў камісію па вышуку забойства Кунцэвіча. Угневаны папа Урбан III патрабаваў ад Жыгімонта III знішчыць «агнём і мячом заразу схізмы». Закон павінен выконваць і ён, і закон патрабаваў суровай кары забойцам. 20 чалавек былі пакараны смерцю.
Несуадносіны паміж ідэаламі і жыццём прыгняталі канцлера. Можна прымірыцца з суровай рэальнасцю — гэта таксама выхад. Сапега не мірыцца. He, ён не бярэ на сябе місію ашчаслівіць чалавецтва і не паўстае супраць тагачаснага становішча грамадства, але па магчымасці змякчае жорсткасць рэалій жыцця.
Можа быць, для многіх сучаснікаў некаторыя ўчынкі канцлера ўспрымаліся як дзівацтва багатага пана. «У вас хлоп хлопам, а ў мяне вяльможны, ясна вяльможны; бо калі я хлопа мець не буду, пэўна, яснавяльможным не буду», — любіў канцлер вось гэтымі словамі падкрэсліць свае адносіны да простага мужыка[84]. Сапега не драў па сем скур са сваіх падданых, але ж і не пратэставаў супраць таго, што яны сваёй працай забяспечваюць яго яснавяльможнасць. У часы, калі з хлопам размаўлялі бізуном, Сапега, які ўдзячна прызнаваў халопскі мазоль і пот, выглядаў, прынамсі, дзіваком.
На сваім прыкладзе Сапега паказваў ідэал, як ён гэта разумеў, паміж канфесійных дачыненняў. Так, ён мяняў веру — з праваслаўя перайшоў у пратэстанты, а пасля хрысціўся ў каталіцтва, але ніколі не чарніў іншую канфесію, не абвяшчаў, што вера, у якой ён знаходзіцца, ёсць адзіная і правільная. Як актуальна гучыць і ў наш час роздум Сапегі аб хрысціянскай лучнасці:
He без прычыны святы Павел да слоў — вера ёсць Боскі дар — не прыпісаў «каталіцкая», бо ніхто не ведае, ці варты ён любові або нянавісці. Святое пісьмо кажа: шмат закліканых, але мала выбраных. He без прычыны і тое, што пан не адвяргаў схізматыкаў, бо Дух Божы, які ёсць дар Бога, дыхае, дзе пажадае. Аб тым, што супраць Боскай волі прымушаць да веры якое-небудзь грамадства, сведчаць наступныя словы: пабудую сваю сталіцу на поўначы і буду падобны найвышэйшаму. Яшчэ і таму вера называецца Боскім дарам, што да яе ніхто сам не далучаецца, як Хрыстос казаў: ніхто не можа прыйсці да мяне, калі мой Бацька не пакліча да гэтага. Такі шлях веры, бо справа далучаных да Бога — верыць [85],
У той час, калі мацнела ў Рэчы Паспалітай веранянавісць, калі праваслаўны Канстанцін Астрожскі абзываў папу антыхрыстам і пагражаў католікам і уніятам вайной, калі католік Юрый Радзівіл паліў Святое Пісьмо, надрукаванае ягоным бацькам-пратэстантам, калі уніят Кунцэвіч зачыняў праваслаўныя цэрквы, Сапега фундуе і каталіцкія, і уніяцкія, і праваслаўныя храмы, засноўвае пры іх школкі, выдае праваслаўную літаратуру. Толькі касцёлаў ён пабудаваў на свае сродкі 24, сярод іх — св. Міхайлы і бернардзінцаў у Вільні, езуіцкі ў Бярэсце, кармелітаў у Бялынічах, бернардзінцаў у Гародні, езуіцкі калегіум у Оршы, св. Францыска ў Бялынічах, Міхалаве, Вільні, Бярэсце, картэзіянцаў у Бярозе, св. Тройцы і апосталаў Пятра і Паўла ў Ружанах, а таксама шэраг праваслаўных і уніяцкіх храмаў. Пагрозліва гучыць папярэджанне Сапегі тым, хто сеяў нязгоду паміж хрысціянамі:
Каждого такового я зараз позываю перед суд Божый страшный,
н с ннм о то на страшном суде Хрнстовом суднтнся хочу, где ему то
нехай не будет отпуіцено [86].
I калі ў Вялікім княстве захоўваўся рэлігійны мір, дык таму, што на варце яго стаяў канцлер Леў Сапега. To ён заступаецца за уніяцкага мітрапаліта Іпата Пацея перад праваслаўнымі, то стрымлівае ваяўнічых казакоў ад выступу супраць уніятаў, то ў прыватнай перапісцы раіць князю Канстанціну Астрожскаму адмовіцца ад думкі пачаць вайну з католікамі і уніятамі. I Сапегу слухаюцца, ягоныя парады прымаюць. «Велнкнй Леоне» — пачціва
Кніжны знак Льва Сапегі.
У коле лацінскі надпіс: Frustra vivit avi петіпі prodest — Марна жыве той, хто нікому не дапамагае.
Каля 1600 г.
называюць суайчыннікі Сапегу[87]. Нават Жыгімонт Ваза, які непрыхільна ставіўся да літвінскага канцлера, у цяжкія для сябе моманты шукае яго падтрымкі.
Вось і ў 1590 годзе, калі польскія саноўнікі не прымалі жадання манарха ажаніцца на Ганне Габсбургскай, ён просіць у Сапегі садзейнічання і з ягонай дапамогай дамагаецца свайго. Аднак варта
Жыгімонту нешта задумаць на шкоду Вялікаму княству, як на яго шляху паўстае Сапега. I канцлер прымушаў венцаноснага ўладара паважаць закон. Як не нагадаць гісторыю з намінацыяй Віленскага біскупства. Праверка сілы Статута Княства.
Справа пачалася ў 1591 годзе, калі месца кракаўскага біскупа заняў Юрый Радзівіл, які дагэтуль з’яўляўся віленскім. Гэтае назначэнне насцярожыла Сапегу: прадбачыў спробу каронных дыгнітарыяў правесці на Віленскае біскупства паляка. Так яно і здарылася.
Палякі, спасылаючыся на тое, што Кракаўскае біскупства дасталася літвіну, прапаноўвалі наўзамен аддаць Віленскае паляку Бернарду Мацяеўскаму. Канцлер добра разумеў далёкія намеры польскіх палітыкаў. Важна стварыць прэцэдэнт. Парушыць артыкулы Статута і назначыць на пасаду ў Княстве «чужаземца». Цяжка зрабіць пачатак, а тады...
А тады, — на думку Сапегі, — паддайцеся ва ўсім палякам, адмоўцеся ад сваёй пячаткі, ласкі і булавы, і няхай будуць польскія: пячатка, булава і ласка, ды і агульная скарбніца.
А таму, каб гэтага не адбылося, Сапега рашуча вырашыў: «Або загінуць, або дамагчыся таго, каб літвін быў віленскім біскупам»[88]. I дамогся. На ўсе просьбы, мольбы і пагрозы Жыгімонта прыкласці пячатку Княства да намінацыі Мацяеўскага Сапега адказаў адмовай. Ён заяўляў:
Я з асобы маёй даховываю веру Айчыне маёй і не толькі пячатаваць не буду таго, што будзе супраць правоў іншых, але проціставіцца супраць гэтага [89].
Некалькі гадоў доўжылася гэтае супрацьстаянне. Жыгімонт і ягоныя польскія дарадчыкі ўсяляк спрабавалі зламаць волю Сапегі. Дзейнічалі і праз папу, і праз папскага легата. Прыбягалі да падману і ашуканства.
Гэтак, у 1595 годзе Жыгімонт чарговы раз патрабаваў ад канцлера паставіць пячатку, маўляў, і віленскі ваявода Крыштоф Радзівіл згодны на гэта. Сапега не паддаўся на каралеўскі ціск, а напісаў ваяводзе.
Сапраўды, Радзівіл гатовы пайсці на кампраміс, каб на далейшы час забараніць соймавай пастановай назначэнне палякаў на пасады Вялікага княства, а літвінам пад пагрозай пакарання прымаць назначэнне на польскія пасады. Праект ваяводы падабаўся Сапегу,
але ён настойваў на згодзе станаў Вялікага княства. А вось станы на павятовых сойміках аднадушна пратэставалі супраць намаганняў Жыгімонта ўчыніць «зменшенья н затертья права, волностн н свобод Велнкого князства Лнтовского»[90].
Сапега адчуваў за сабой падтрымку ўсёй дзяржавы і заставаўся непахісным. Нарэшце ў 1597 годзе Жыгімонт абвясціў Мацяеўскага віленскім біскупам, а для пацвярджэння намінацыі папам рымскім вырашыў паставіць на прывілеі гюльскую пячатку, спадзеючыся, што ў Рыме прызнаюць яе за літвінскую. Сапега заявіў каралю пратэст і даў зразумець яму, што Літва не пагадзіцца з такой «намінацыяй».
Цяпер Мацяеўскі стаяў яшчэ далей ад віленскай катэдры, чым раней. Хітрыкі Жыгімонта з пячаткай не ўдаліся. Папскія прадстаўнікі ўважліва сачылі за супрацьстаяннем караля і канцлера. Інтарэсы каталіцкага касцёла для папы былі вышэйшымі за інтарэсы польскага ўраду. Бок Літвы прыняў папскі нунцый, які забараніў імем папы Мацяеўскаму ехаць у Вільню. Толькі смерць Юрыя Радзівіла ў студзені 1600 года дала Жыгімонту магчымасць з гонарам адступіць — месца кракаўскага біскупа дасталася Мацяеўскаму, а віленскім біскупам стаў літвін Бенедыкт Война. Літвінскі статут перамог, і манарх вымушаны падначаліцца за-