• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Але важна не назва, а сутнасць. Усе пасады і зямельныя наданні атрымліваюць толькі «роднчн» Княства, г.зн. ягоныя грамадзяне. Такім чынам, ставілася заслона для захопу ўлады палякамі. Статут захоўваў і літвінскія грошы і не казаў пра замену іх агульнай з Полыпчай манетай. Паводле новага зводу, Княства не абавязана ўдзельнічаць у войнах, якія вядзе Польшча, і можа асобна ад яе весці войны.
    Незаконным лічыўся захоп Польшчай літвінскіх земляў. Відавочна, што ўсе гэтыя артыкулы супярэчылі канстытуцыі Люблінскай уніі.
    Як бачым, літвінскі ўрад не толькі ўсяляк абараняў сваю дзяржаву ад паглынання яе Полыпчай, але ўвесь час шукаў новыя формы палітычнага жыцця. Вельмі дакладна вызначыў гэты працэс гісторык Літвы Іван Лапо:
    Зніштожылі сойм Княства, на яго месцы ствараецца агульналітоўскі з’езд. Стварылі на паперы агульнае для Літвы і Польшчы выбранне каралёў і агульнае пацвярджэнне выбранымі гаспадарамі правоў абедзвюх дзяржаў, а жыццё так лёгка і так проста ўсё гэта разбурыла і стварыла асобнае пацвярджэнне Літвой элекцыі і асобнае пацвярджэнне каралём правоў для Літвы [52].
    Асобны трыбунал, асобныя скарб, канцылярыя, пячатка і пасады, манета і вось асобны Статут. I не толькі палітычнымі сродкамі баранілі літвіны сваю незалежнасць, але і культурнымі. Як мерай супраць апалячвання Літвы прызнавалася дзяржаўнай мовай — беларуская. На ёй напісаны і надрукаваны Статут.
    Перад Глябовічам і Сапегам паўстала найскладанейшая задача: без згоды Польшчы атрымаць ад будучага ўладара Рэчы Паспалітай санкцыю на зацвярджэнне Статута. Хто мог стаць гэтым уладаром? Жыгімонт або Максімілян? Свой голас Літва збіралася аддаць таму з іх, хто прызнае літвінскія ўмовы і прыме Статут.
    Спачатку здавалася, што перавага за Максімілянам. Габсбург на чале 11-тысячнага войска 16 кастрычніка 1587 года падышоў да Кракава, а Жыгімонт знаходзіўся ў Прусіі. Максімілян апярэ-
    дзіў свайго супраціўніка, але апошняга кроку да кароны яму не далі зрабіць. Кракаў абаранялі прыхільнікі шведа на чале з Янам Замойскім. Так і не ўвайшоў у горад Максімілян і не каранаваўся.
    Штурм, які правёў эрцгерцаг 23 лістапада, закончыўся паражэннем. Максімілян адступіў да сілезскай мяжы, але свайго паражэння ён не прызнаў і рыхтаваўся да новых баёў. Становішча спрыяла місіі Глябовіча і Сапегі. Пакуль ні адзін з бакоў не дасягнуў перамогі, у літвінаў надарыўся рэальны шанс дамагчыся свайго.
    Вялікі палітычны вопыт, асабістыя сувязі пры польскім двары Яна Глябовіча і палітычная разважлівасць, прадбачлівасць, дасведчанасць у заканадаўстве Льва Сапегі спалучыліся для дасягнення пастаўленай мэты. А тое, што Жыгімонт пачуваў сябе няўпэўнена (нават хацеў вяртацца ў Швецыю) і паслухмяна падпісаў Pacta Conventa аб выкананні перадвыбарчых абяцанняў, надала надзею, што ён саступіць і патрабаванням літвінаў.
    9 снежня Жыгімонт уехаў у Кракаў. Ян Замойскі прывітаў яго пышнай прамовай. Каралевіч панура выслухаў красамоўства і слова не вымавіў у адказ. Збянтэжаны Замойскі накінуўся на паслоў: «Што за нямога чорта вы прывезлі нам са Швецыі?»[53]. Але канцлеру было ўсё роўна, якога ён пасадзіць на пасад, толькі б самому ўтрымацца пры ўладзе. Паспешліва Замойскі ўчыніў Жыгімонту каранацыю, і 28 снежня прымас усклаў на галаву шведа карону. Прысутнічалі пры гэтай так званай каранацыі толькі палова каронных сенатараў — частка знаходзілася ў лагеры Максіміляна, другія баяліся ў небяспечны час выбірацца з дому.
    He прыехалі прадстаўнікі Прусіі і Літвы. Так што і каранацыя Жыгімонта, як і выбранне, была незаконнай.
    Калі Глябовіч і Сапега прыехалі ў Кракаў, дык убачылі, што са скарбніцы, дзе захоўвалася карона, сарваны і літвінскія пячаткі. Гэтак, не толькі без згоды Літвы, але парушаючы яе правы, палякі каранавалі Жыгімонта. Падобная беззаконнасць апраўдвала і літвінаў, а дзейнічалі яны з разлікам і хітрасцю.
    На першай сустрэчы Глябовіч выказаў пратэст Жыгімонту супраць выбрання і каранацыі яго без удзелу Вялікага княства. Аднак літвіны прапаноўвалі ўмовы, прыняўшы якія, Жыгімонт мог стаць вялікім князем. Умовы цяжкія як для Полыпчы, так і асабіста для Жыгімонта.
    Недаспадобы прыйшоўся Вазе пункт аб прызнанні заключанага Літвой перамір’я, што не ўваходзіла ў планы ягонага бацькі. Шведскі кароль задумаў ваяваць з Масковіяй і прасіў сына, калі ён
    будзе ўладаром Рэчы Паспалітай, не звязваць сябе мірнымі дамовамі з маскавітамі. Ды і палякам Жыгімонт абяцаў пераможную вайну з Масковіяй. I вось Літва перакрэслівала планы Вазаў. I кароль, і незаконна скліканы каранацыйны сойм, які складалі толькі ягоныя прыхільнікі, не прымалі літвінскія ўмовы.
    ЖНКГН/НвПТД	HMffWUUbtft
    ште пкнтн. So	X
    бле'ііі'^ібллмітгі».«
    wm?Sort|r гоахо^мі Sora \
    (tmunAtl к<(улвыспн . дн«С|4«вв*н*Х v^toS^ • лкнао^і 'V