• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Але што на свеце можа быць больш прыемным Богу, карысным дзяржаве I людзям за адзінства, згоду і супольную міласэрнасць! Акурат згоду Хрыстос запаведваў нам сваім тэстаментам. Ён загадваў і папярэджваў, калі не будзем мець яе — не павінны называцца яго вучнямі! Хто ад згоды і лучнасці Хрыстовай Царквы ўцякае, пра яе паўсюль, дзе можна, не дбае, — той не можа называцца ані хрысціянінам, ані вучнем Хрыстовым.
    Чым жа мы, католікі, гэтак брыдкія вам, што вы моцна гневаецеся на вашых старшых, якія хочуць саюзу з намі? Нібыта аб’ядноўваюцца з ерэтыкамі, да іх праклятых аблудаў прысталі! Відаць, ім бы вы дзякавалі.
    Найперш, вы пыталіся, чаму адступаюць ад царградскіх патрыярхаў. Варта было б нам прывесці прыклады са Святога Пісання, з твораў святых айцоў — усходніх і заходніх, з канонаў і правілаў святых сабораў, з вашых рускіх (праваслаўных) пісанняў аб тым, што ніхто не можа быць выратаваны, хто не застаецца ў царкоўным адзінстве.
    Як вядома, Пан Бог паставіў пастырам над усімі авечкамі святога Пятра і яго наступнікаў. Калі ж хто не слухае іх, той не з’яўляецца авечкай Хрыстовай. Ад пачатку святой Царквы, з часоў апосталаў, Рымскі біскуп як пераемнік святога Пятра меў і мае вярхоўную ўладу над цэрквамі ўсяго свету. Вы ж самі ў вашых літургіях і абеднях падчас Божай службы заўжды просіце пра аб’яднанне веры. А цяпер, калі Пан Бог, дзякуючы вашым малітвам, пасылае тое аб’яднанне, — вы пагарджаеце ім.
    Мы маглі б прывесці са Святога Пісання неабходныя доказы, на якія б вы не змаглі нічым запярэчыць. Вам цяпер іх могуць прадставіць нашыя духоўныя айцы, калі вы пажадаеце весці з імі размовы і дыскусіі на гэты конт. Яны ўжо падрыхтаваліся і дзеля гэтага некаторыя з іх прыйшлі сюды разам з намі.
    А тое, што епіскапы адступаюць ад царградскіх патрыярхаў — слушна гэта робяць! Бо царградскія патрыярхі адступілі ад Бога, ад праўды і ад адзінства Божай Царквы. Яны або не хочуць ісці да згоды, або з-за турэцкай няволі — не могуць. Для іх — загінуць, a згоды і хрысціянскага адзінства не жадаць — было б вялікай бязбожнасцю і глупствам.
    Тыя царградскія патрыярхі і епіскапы — надта сапсаваныя, прыніжаныя і Панам Богам праклятыя. Аб гэтым вам не складана дазнацца. Як вы дакладна ведаеце, ніводзін з царградскіх духоўных айцоў не можа заняць пасады без святакупства. Кожны з іх мусіць купіць у турка тое месца. Каго турак вызначыць на пасаду, той яе і зойме. А ён не прызначае, пакуль яму добра не заплоцяць. Такім парадкам, аніводзін з царградскіх патрыярхаў не з’яўляецца сапраўдным і законным духоўным пастырам. Бо, паводле Божых і царкоўных законаў, кожны святакупца і сыманіяус губляе грошы і пазбаўляецца царкоўнай пасады, якую ён купіў.
    Царградскія патрыярхі праклятыя Богам, бо яны адзін аднаго скідваюць з пасадаў, заплаціўшы туркам грошы. А часам здараецца, што там існуюць тры ці чатыры жывыя патрыярхі! Гэтак пералюбніца мае трох мужоў, чужаложніца жыве з чужаложнікамі! Духоўныя асобы — патрыярхі, манахі і ігумены там бесперастанку турчаць і басурманяць, валочацца па іншых краінах, знаходзяць там хрысціянаў і заражаюць іх. Яны даходзяць і да Рускіх краёў, падрабляючы пячаткі патрыярхаў. Бо жывыя яшчэ тыя залатары, якія дапамагалі ім падрабляць пячаткі.
    Знойдзецца і яшчэ мноства грахоў, за якія іх праклялі папы рымскія, бо ім святы Пётр перадаў моц царкоўных ключоў. Вялікі грэх царградскіх патрыярхаў і епіскапаў — упартасць і адшчапенства. Ім карысней было б не ўцякаць ад рымскіх пастыраў, а ісці следам за імі. А яны, наадварот, выяўляюць падкрэсленую нядбайнасць пра ўласнае выратаванне.
    Вашы старшыя дбаюць пра сябе і пра вас, не да злога паказваюць вам шлях, а да вечнага выратавання, якога не можа быць без згоды і царкоўнага адзінства. Гэтаму вашыя духоўныя айцы вас могуць навучыць шырэй. Мы ж на вас скардзімся Богу за тое, што вы прысвойваеце ўладу і суды, якія належаць вашым старшым. Іх, нікім не асуджаных, вы хочаце без суда і права праклінаць! Гэтыя дзве рэчы — беспадстаўныя і несправядлівыя. Яны называюцца тыранствам і бунтам.
    Калі вас паслухаць, дык вы ўсе нібыта правыя, усе важныя, абараняеце людзей розных рэлігій. Але толькі не аберагаеце грэчаскага набажэнства. Разбураеце праваслаўныя храмы, пакідаеце іх пустымі! He баіцеся ўцякаць да новахрышчэнства (арыянства) ды іншых ерасей. Чаму ж вы не дазваляеце вашым старшым пакараць вас за аблуднасць?
    Вы бароніце канфедэрацыю, якая дэкларуе, каб ніхто не быў пакараны за веру, а самі прагнеце пакараць іншых. Хочаце скінуць з духоўных пасадаў тых, якія ідуць не да нейкай ерасі, а да грунтоўнай праўды і чыстай крыніцы Хрыстовай навукі. Ці ж не супраць сваёй уласнай канфедэрацыі чыніце?
    Вас не трывожыць тое, што адступаеце ад Грэчаскай рэлігіі. А тыя духоўныя айцы ўмацоўваюць яе. Дасягаючы адзінства, яны нічога не адмяняюць — ані веры святых грэчаскіх старых айцоў, ані цырымоній і службаў царкоўных, ані звычаю набажэнства ва Усходняй Царкве.
    Чаму ж вы іх за гэта пакараць хочаце, а самі за сваё адступніцтва аніякага пакарання не хочаце мець? Яны -— вашы старшыя і якраз маглі б пакараць вас за вашу шкодную навуку і злыя ерасі. Бо ім дадзена такое права і ўлада. Яны — пастыры, а вы — авечкі! Яны — гаспадары, а вы — падданыя. Пан Бог загадаў вам браць навуку з іх вуснаў, ва ўсім слухацца іх.
    Таму просім вас, вярніцеся да абачлівасці і розуму, не перашкаджайце правядзенню сабора, адмаўляйцеся ад антызаконных сходак і ідзіце ўсе да царквы, дзе сабраліся епіскапы і духоўныя айцы — сапраўдныя Божыя слугі! Слухайце, як нашыя старшыя будуць радзіцца пра нашае збавенне!
    Яны маюць адказнасць перад Панам Богам, а мы не памылімся, калі паслухаем іх навукі, бо яны маюць пры сабе настаўніка, абяцанага Хрыстом, магістра праўды — Святога Духа!
    Яны маюць святога айца, пастыра над усім светам, дабраславенне святога Пятра і яго ўладу!
    Яны маюць святых і вучоных епіскапаў! Маюць старажытных настаўнікаў Грэчаскай веры і ўсе высновы праўды!
    He лічыце, што духоўныя айцы з’ехаліся сюды, каб усталяваць новую веру. Унія нічога новага не стварае. Аніякіх змен у Грэчаскую Царкву і Каталіцкі Касцёл не ўносім! Згоды хочам, міласэрнасці прагнем!
    А вы, два мізэрныя ўладыкі і ўсе папы! Няўжо не бачыце, якое зло чыніце? Вы з’ядналіся з ерэтыкамі. He толькі засядаеце на іхніх
    нарадах, скіраваных супраць Святога Пісання і Божай волі! Слухаецеся іх парадаў, нябачна служыце ім. He хочаце слухацца старых і прававерных хрысціянаў, а слухаецеся аблудных! He прымаеце Божай праўды, давяраеце хлусні! Лічыце іх за надзейных прыяцеляў. А яны ж толькі ў адным Навагрудскім ваяводстве спустошылі 650 цэркваў і Божых службаў у іх! Там налічваласі болып за 600 шляхецкіх дамоў, дзе спавядалі Грэчаскую рэлігію, а засталося ледзьве 16, ці і таго меней. Астатнія адышлі да ерэтычнай новахрышчэнскай заразы!
    Яны называюць сябе вашымі сынамі і паслушнікамі. Але калі вы спытаеце іх, як яны вераць, дзе спавядаюцца і прымаюць сакраменты, яны пакажуц вам воўчыя зубы, разарвуць вас і вашых авечак на кавалкі.
    О, слепата ваша! Вы хіліцеся да тых, хто нішчыць вас, вашу веру і вашыя цэрквы! А бяжыце ад тых, якія хочуць захаваць вас у цэласці і абараніць!
    На вас, дабраслаўных рыцараў, скардзімся. Бо чыніце вялікі грэх супраць Бога і яго памазанніка. Выяўляеце непаслухмянасць перад Панам Богам, сееце варажнечу паміж братамі, выступаеце як непрыяцелі згоды і міласэрнасці, не хочаце ведаць аб праўдзе і выратавальных шляхах, пагарджаеце вашымі духоўнымі айцамі, разрываеце саборы, не зважаеце на караля і яго мандаты.
    Як гэта ўсё можа быць даравана вам? Напэўна, Пан Бог ускладзе на вас помсту. Хоць бы не такую, дзе і мы апынімся далучанымі да вашых грахоў.
    Сведчым перад Богам нашым, што не жадае вашай крыві і згубы. Але мы, выконваючы даручэнне караля, братэрскімі ўгаворамі і разумнымі довадамі заклікаем вас да міласэрнасці і згоды дзе. Божай Царквы, у якой вы знойдзеце вечнае выратаванне. Вы зробіце дабро і захаваеце адзінства Рэчы Паспалітай (дзяржавы), якая найбольш трымаецца згодай і міласэрнасцю грамадзян. Вы акажаце ёй вялікую паслугу, а пры ёй — захаваеце сябе, вашы дамы і вашых дзетак праз Божае дабраславенне.
    Глядзіце, каб вашыя разбуральныя дзеянні нашкодзілі соймікам, не прынеслі шкоды абароне ад турэцкай агрэсіі, якая над намі вісіць. Каб з-за вас усе мы не трапілі ў турэцкую няволю, разам з грэкамі-адшчапенцамі і іншымі ерэтыкамі.
    ЗМЕСТ
    Анатоль Тарас Леў САПЕГА	 3
    Мікалай Шкялёнак ВЯЛІКІ КАНЦЛЕР ЛЕЎ САПЕГА	21
    Вітаўт Чаропка Леў САПЕГА	61
    Станіслаў Лазутка Леў САПЕГА	 151
    Уладанні Дзяржавы Льва Сапегі	241
    Леў Сапега
    Зварот да ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўскага	244
    Прамова на Берасцейскім царкоўным саборы 1596 года .... 247
    Навукова-папулярнае выданне
    ВЯЛІКІ БЕЛАРУС ЛЕЎ САПЕГА
    Зборнік артыкулаў
    Укладальнік А. Тарас
    Падпісана ў друк 04.09.2017.
    Фармат 60x90 716. Папера газетная. Друк афсетны.
    Умоўн. друк. арк. 16,0. Тыраж 2000 асобн. Заказ 2403.
    ТАА «Харвест». Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 1/17 ад 16.08.2013.
    Вул. Скрыганава, д. 4А, адм. пам. 39, 220073, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    E-mail рэдакцыі: harvest@anitex.by
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Пасведчанне аб ДРВВРДВ № 2/102 ад 01.04.2014.
    Пр. Незалежнасці, 79, 220013, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    Леў Сапега выдатны дзяржаўны дзеяч ВКЛ XVI стагоддзя.
    Ён адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федератыўнай Рэчы Паспалітай, змагаўся супраць пашырэння польскага уплыва ў нашым крае, упарта бараніў нацыянальныя інтэрэсы «тутэйшых». Працы, сабраныя у зборніку, даюць добрае уяўленне аб жыццёвым шляху, заслугах і грамадзка-палітыч ных поглядах гэтага вялікага беларуса.
    ISBN 978-985-18-4116-1
    789851
    841161
    A