• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Прыём завяршыўся паднясеннем Гадунову і ягонаму сыну падарункаў. Ад сябе Сапега падараваў Гадунову залаты ланцуг, упрыгожаны жэмчугам і карункамі, чатыры срэбныя кубкі, каня з чэпраком, усыпаным жэмчугам і карункамі, два срэбных кубкі і добрага каня. Патраціўся канцлер на падарункі, але і гонар яснавяльможны, і гонар Айчыны не дазваляў яму прыехаць да цара з пустымі рукамі.
    «Мне дужа не падабаецца, што мы адкрываем перад чужаземцамі нагату і вялікі недастатак нашай Айчыны, нашы продкі сцерагліся, каб вораг, асабліва блізкі, ведаў пра нашу беднасць», —лічыў канцлер [97].
    Багатыя падарункі паднеслі і другія сябры пасольства. Цар падабрэў і пачаставаў паслоў абедам. Дзве гадзіны літвінскія паслы і маскоўскія баяры па-сяброўску дзялілі хлеб і соль, ды яшчэ смачныя стравы і напоі. Цар таксама падтрымліваў свой гонар.
    Пасля прыёму пасольству далі яшчэ два двары — можна было вальней размясціцца. Але на просьбы пачаць перамовы прыставы адказвалі — то цар прыхварэў, то святочны дзень, то цар заняты, то яшчэ якая бяда — так і месяц мінуў.
    «Не ведаю, што далей з намі пачнуць рабіць і як нас доўга будуць трымаць у гэтым вязенні», — хваляваўся Сапега [98],
    Нарэшце 3 снежня прыступілі да перамоваў. Калі паслы прыехалі ў царскі палац, дык замест цара ўбачылі яго сына Фёдара. Ён і абвясціў, што бацька загадаў баярам пачаць перамовы.
    «Мы гэтаму абрадаваны. Мы дзеля гэтага і прыехалі, а не дзеля таго, каб ляжаць і нічога не рабіць», — адказаў Сапега [99].
    He лёс славянства, а ўмацаванне сваёй дынастыі на пасадзе — вось клопат Гадунова. I прызнанне тытула пасламі стала б яго важнай перамогай. Баяры распавялі показку пра тое, што яшчэ Уладзіміра Манамаха прызналі царом царградскія імператары і на Успенскім Саборы таго каранавалі чатыры патрыярхі. Царскі тытул нашчадкаў дому Манамаха прызналі не толькі хрысціянскія ўладары, але і магаметанскія. А калі Жыгімонт не прыме гэты тытул, дык і цар не прызнае яго каралём польскім і вялікім князем літоўскім, а таму і не трэба спадзявацца на мір і згоду паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай. Сапега паказаў баярам ранейшыя граматы маскоўскіх уладароў, дзе яны не пісаліся царамі. Дык пра што гаворка? He, баяры цвёрдалоба патрабавалі царскага тытула для Барыса Гадунова. Пагражалі і вайной, як галоўным довадам у гэтай спрэчцы. Сапега спакойна выслухаў пагрозы і мудра заўважыў:
    Вайну пачаць можаце, але канец вайны ў руках Боскіх [100],
    Наступным днём Сапега ў прысутнасці Фёдара прачытаў праект саюза. А ў сваёй прамове да баяр канцлер заклікаў іх садзейнічаць заключэнню гэтага саюза.
    Мы з вамі славяне, адзіны народ. Бога з вамі хвалім адзінага і адну чэсць, хвалу яму аддаем. Хіба гэта мала, каб не паразумецца? Слушна тады было б наперад сваіх манархаў звесці ў вечную прыязнь, ды прывесці да таго іх панства. Каб паміж сабой міласць і згоду вечную ўзялі і супраць усіх паганых братэрства мелі. Шчырым сэрцам зычу, каб у вашых і нашых сэрцах праўдзіва прыняць гэты саюз [101].
    Адказ паслы атрымалі праз тры дні. Баяры адмаўляліся ад саюзу і не згаджаліся, каб палякі і літвіны жаніліся ў іх краі, набывалі маёнткі і будавалі каталіцкія касцёлы, але не забаранялі ім прыязджаць і жыць. Адхілілі баяры і артыкул пра каранацыю, маўляў, карануюць уладароў духоўныя асобы. Аднак, каб узяць мір, трэба вырашыць прыналежнасць Лівоніі. Баяры заяўлялі, што Лівонская зямля — спрадвечная вотчына рускіх уладароў.
    Чаго баяўся Сапега, тое і адбылося.
    Нічога грунтоўнага з намі станавіць не хацелі, толькі дамагаліся князю свайму царскага тытула і вяртання сабе зямлі Інфляцкай [102],
    Перамовы перайшлі ў пустыя спрэчкі, каму належыць Лівонія. Сапега адказаў, што ў яго няма паўнамоцтваў вырашаць гэтае пытанне. Гэта ніколькі не бянтэжыла баяраў, і яны насядалі на яго. Заўсёды стрыманы канцлер на гэты раз ускіпеў. Абодва бакі забыліся аб прыстойнасці. Думны дваранін Тацішчаў без усялякіх акалічнасцяў заявіў: «Ты, Леў, малады, ты кажаш няпраўду». Адказ Сапегі быў яшчэ больш рэзкім. «Сам ты маніш, халоп глупы, я прызвычаіўся мовіць праўду. He ўмею так, якты, круціць фартэлямі. He са знамянітымі пасламі табе размаўляць, а з хлопамі на стайне, ды і тыя размаўляюць больш прыстойна за цябе». — «Чаго крычыш! Я дакажу, што ты кажаш няпраўду». — «Нецнатлівы пёс, вялікую крыўду мне чыніш, вініш мяне ў падмане, каб не шанаваў свайго караля і князя вашага, баяр значных і сябе самаго, здолеў бы цябе, смярдзюка, на гэтым плацы правучыць. Але на волю старэйшага тое аддаю. Я тут болей быць не хачу»[103].
    Такая вось дыпламатыя — хто каго перакрычыць. Добрых вынікаў яна не прынесла. Калі перамовы зайшлі ў тупік, дык баяры зноў пагражалі вайной. Вось як апісвае дыялог Міхайлы Салтыкова і Льва Сапегі ў вершаваным варыянце свайго дыярыуша Гальяш Пелегрымоўскі:
    Пане Леў, не навіна нам ужо бываць у Літве I рабіць тое, што належыць мужам у бітве. He навіна мне з шабляй быць у тваім маёнтку, I хутка мне там пабачыш са шматлікімі гасцямі!*
    Адказвае Сапега баярыну з філасоўскай мудрасцю чалавека, які разумее пераменлівасць чалавечага лесу:
    Хвалько не нахваліцца, будзько не набудзецца, Славы вам ад гэтага ніколі не прыбавіцца.
    Быць можа, будзеш госцем, калі цябе туды прывядуць I з тваімі таварышамі ў кайданах адвядуць.
    I не залішнім лічыць канцлер нагадаць баярам пра адказнасць перад Богам за свае ўчынкі:
    Хто шукае праліцця чужой крыві, над тым Боская помста, He ў галкі гуляць, не смех гэта, не з саду ружа [104],
    Зразумеўшы, што наскокам Сапегу не зломіш, маскавіты вярнуліся да сваёй ранейшай тактыкі псіхалагічнага ўціску. Перамовы спыніліся, а паслоў трымалі пад вартай. Пачалося супрацьстаянне волі — хто не вытрымае і саступіць. Паслы звярталіся да царэвіча, каб цар іх адпусціў дадому. Прашэння не прынялі. «I да таго нас прывялі, што мы прасілі сабе смерці: ні справы не робяць, ні адпускаюць», — прызнаваўся пазней Сапега. Маскавіты не спыніліся і перад прамымі пагрозамі. Папярэджвалі паслоў, што цар разашле іх па гарадах і засадзіць у вязенне — ужо і двары для гэтага падрыхтавалі. Ды Сапега і ягоныя паплечнікі не спужаліся.
    «Калі гаспадар ваш не загадае нас адпусціць, дык мы сядзем на коней і самі паедзем, а хто нас стане біць, і мы пачнем біць, таму што дайшло нам не да гаспадарскай чэсці, нам сваё жыццё за ўсё даражэй, бо не прызвычаіліся жыць у няволі», — адказаў прыставам Сапега [105].
    А ў Маскву нарэшце прыбылі шведскія паслы, іх наўмысна правезлі перад дваром літвінскага пасольства. Паказалі літвінам, што цар можа заключыць мір са шведамі, таму згаджайцеся з нашымі ўмовамі. Зноў пужалі Сапегу, што Карл Судэрманскі саступае цару Эстонію.
    * Пераклад Сяргея Кавалёва.
    Сапега не верыў у падобныя заявы, бо ведаў прагны апетыт Карла да Лівоніі. He дзеля таго ён распачаў вайну з Рэччу Паспалітай, каб дзяліцца заваяваным з Масковіяй.
    Канцлер не памыляўся. Маскавіты пужалі і шведскіх паслоў, маўляў, Жыгімонт саступае цару палову Лівоніі, калі той стане ваяваць з Карлам. Ды толькі і шведы не паддаваліся на хітрыкі. Барыс Гадуноў перахітрыў сам сябе — перамовы з пасольствамі праваліліся. Ен заставаўся са сваім кукішам у кішэні і царскім тытулам у марах. I ўжо не пра выгоды трэба думаць, а як захаваць мір. Дайшла да цара і вестка пра перамогу войска Рэчы Паспалітай у вайне з валашскім гаспадаром Міхаем. Гэта афіцыйна пацвердзіў на прыёме і Леў Сапега. Цяпер Рэч Паспалітая магла кінуць сваё войска і на шведаў. Трэба было выбіраць. Цар і баяры выбралі мацнейшага. Без спрэчак і патрабаванняў 1 сакавіка 1601 года прыгаварылі перамір’е паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай аж да 1622 года.
    У той жадзеньцарцалаваўкрыжпадперамірнымі граматамі. Паводле звычая, паслы павесілі свае пячаткі пад граматай Жыгімонта, якая заставалася ў Маскве, а баяры павесілі царскую пячатку на грамаце Гадунова — яна перадавалася каралю. Каралеўскае і царскае слова ўрачыста прачыталі цару і баярам. Пасля чаго цар загадаў пакласці граматы на срэбную талерку (сваё слова на верх, а каралеўскае слова пад ніз), а на граматы пакласці крыж. Гадуноў падняўся з царскага пасада і прамовіў клятву:
    Леў, Станіслаў, Гальяш! Цалую крыж на гэтай перамірнай грамаце, што нам, вялікаму гаспадару, трымаць у тыя перамірныя гады ўсё так, як у гэтай нашай перамірнай грамаце пісана. А як будуць у Жыгімонта караля нашы паслы, і Жыгімонт кароль перад нашымі пасламі таксама нам крыж цалаваў на граматах і правіў бы ўсё так, як у гэтай нашай грамаце пісана [106],
    Цар пацалаваў крыж. Са свайго боку Сапега, Пелегрымоўскі і Варшавецкі таксама цалавалі крыж на тое, што Жыгімонт дасць клятву трымаць заключанае пагадненне. Цар пажалаваў паслоў і дапусціў іх да сваёй рукі. Ды яшчэ запрасіў да стала.
    Абед даваў царэвіч у Гранатавітай палаце. Сабраліся і баяры думныя, і баяры простыя, і дваране вялікія, і дваране думныя, і дзякі, і розныя слугі, і князі служылыя. Кожнаму ўказалі яго месца. Толькі два слаўных князі Фёдар Мсціслаўскі і Фёдар Трубяцкой —Гедымінавічы селі побач з царэвічам: адзін праваруч, а другі леваруч.
    Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў. Гравюра невядомага мастака.
    Заснаваны ў 1618 годзе князем Львом Сапегай
    Сапегу далі месца пасля баяр вялікіх, Станіславу Варшавецкаму пасля акольнічых, а Пелегрымоўскаму — пасля вялікіх дваран. Чынна і сур'ёзна выконвалі баяры і дваране свае дзяржаўныя абавязкі за царскім сталом.
    Гэта не вясёлыя і шумлівыя баляванні за каралеўскім сталом, дзе пілі з рук караля за сваё здароўе, дзе спрачаліся і весяліліся, плакалі ад замілавання, дзе вяльможы «ганебна п’яныя і барздо вясёлыя» выкідвалі такія фартэлі, што і сорам нагадваць. Там любілі жыццё. Тут любілі цара. Там любілі Айчыну. Тут любілі дзяржаву. Там былі спраўцы дзяржаўныя. Тут — халопы гасударавы.
    Пачаставаўшы царскімі стравамі, Фёдар Барысавіч пажалаваў паслоў падарункамі. Сапега атрымаў залаты карэц з лазаравым яхантам, шоўкавую пярсідскую тканіну з золатам на саблях, жамчужныя і залатыя ланцужкі ды сорак сабалёў.
    Царскія падарункі не радавалі Льва Сапегу. Так і не збылася мара. Праект славянскага саюзу не ажыццявіўся.
    АБВІНАВАЧВАННЕ
    3 лёгкай здагадкі расійскага гісторыка Сяргея Салаўёва Леў Сапега стаў ці не хросным бацькам Ілжэдзмітрыя, чалавекам, які вынасіў злахітры план смутнага часу. Вось якія довады прывёў Салаўёў. Маўляў, Сапега два разы наведаў Маскву, а значыць, добра ведаў тамашнія справы і таямніцы. Апошні раз ён пакінуў Маскву раззлаваны на цара Барыса. Першы, хто прызнаў у самазванцы царэвіча Дзмітрыя, быў слуга Сапегі — маскоўскі ўцякач Пятроўскі. Сапега выступаў як заўзяты спадручнік Жыгімонта супраць Масквы. Ён выхоўваў пры сваім двары новых самазванцаў. Спасылаецца гісторык на указанне маскоўскага летапісца, які наіўна тлумачыць з’яўленне Лжэдзмітрыя злосцю Льва Сапегі на шматлікае войска, якое бачыў ён падчас пасольства. Нарэшце, паводле некаторых звестак, Лжэдзмітрый прызнаўся ў тым, што ездзіў у Маскву пры пасольстве Сапегі.