Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Жыгімонт у гэтае пагадненне дадаў некалькі артыкулаў. Гэтак, вянчанне каралевіча павінна адбыцца пасля наступлення ў дзяржаве спакою. Тым самым кароль пакідаў сабе магчымасць прэтэндаваць на царскі вянец. Спасылаючыся на неспакой, ён мог не адпусціць сына на царства і, абапіраючыся на войска сілай, вымусіць маскавітаў абвясціць сябе царом. Дадатковы артыкул пагаднення даваў яму права, калі ён будзе ў Маскве, «уряжаць» панствам разам з патрыярхам, баярамі і ўсёй зямлёй. Згоду на вянчанне Уладзіслава ён лічыў часовай мерай — ідэалагічным прыёмам, «каб не ўпусціць выпадку прывабіць да сябе і маскавітаў, якія трымаюцца Шуйскага, і даць справам нашым выгадны ход»[121].
Вось тут і сутыкнуліся інтарэсы літвінскага канцлера і караля. Сапега павінен быў перашкодзіць інтрыгам Жыгімонта і выратаваць свой праект. He дапусціць да царскага пасада Жыгімонта і пасадзіць на царства Уладзіслава — вось задача, якая паўстала перад канцлерам. На жаль, дакументы не даюць гюўны адказ, як усё адбывалася. Канечне, Сапега дзейнічаў асцярожна, не раскрываў сваіх намераў, каб не пасварыцца з Жыгімонтам. Канцлер стараўся не пакідаць слядоў. А таму дакументы так скупа асвятляюць ролю канцлера ў выбары Уладзіслава.
Аднак сучаснікі ведалі галоўнага зачыншчыка гэтай справы. «Сама Масква вельмі славіць імя вяльможнага пана за тое, што праз яго намаганні каралевіча за ўладара ўзялі», — паведамляў пазней канцлеру Ян Сакалінскі, які пабываў у Маскве[122]. Выканаўцаў сваёй задумы Сапега знайшоў сярод тушынскага пасольства — баярына Міхайлу Салтыкова, князя Васіля Масальскага, дзяка Івана Грамаціна, былога скорніка Фёдара Андропава. 3-пад Смаленска канцлер кіруе іх дзеяннямі, дае ім «поўную аб усіх справах навуку»[123]. А яны даюць адказ «міласціваму пану і дабрадзею», як яе
выконваюць. Перш за ўсё трэба было нізлажыць цара Васіля Шуй-
скага.
Пасля вызвалення ад аблогі Масквы становішча Васіля Шуйскага на нейкі час умацавалася. Але рана ён радаваўся будучай перамозе над «тушынскім ворам» і Жыгімонтам. Пасад пад ім захістаўся. To прыняліся за справу тушынцы. Яны і баяраў агітавалі супраць цара, і люд падбівалі на яго падняцца. Добрага слова пра Шуйскага ў народзе не казалі. Клялі цара і за неспакой, і за праліццё крыві, і за горкае жыццё. На вуліцах Масквы людзі гнеўна ганілі свайго ўладара: «Ён чалавек дурны і нягодны, п’яніца і распуснік» — і адкрыта заяўлялі, што ён не варты царства, бо з-за яго «праліваецца
многа крыві»[124].
Прайшоў час, і народ ад слоў узяўся за справу. 7 сакавіка 1610 года ў Маскве ўспыхнула паўстанне супраць Шуйскага. Натхнялі маскавітаў тушынцы. Цар разагнаў мяцежнікаў, ды толькі непрыемнасці для яго не скончыліся. Праз месяц выкрыл! змову баяр, якія рыхтавалі забойства цара. Раптоўна памёр Скопін-Шуйскі — адзіны ў царскім атачэнні таленавіты военачальнік. Казалі, што цар атруціў пляменніка, западозрыўшы яго ў намеры захапіць царскі вянец.
Войска засталося без галавы. Бяздарны Дзмітрый Шуйскі прывёў маскоўскае воінства да разгрому.
В. Гондзіус. Леў Сапега. Сярэдзіна XVII cm.
Гетман Станіслаў Жулкеўскі падышоў да Масквы. Стала зразумела, што царстваваць Васілю Шуйскаму засталося лічаныя дні. Нават цуд не дапамог бы яму ўседзець на царстве. Палітычныя групоўкі хацелі прычыніцца да нізлажэння цара, каб мець заслугі ў прэтэнзіях на ўладу. Штуршком для расправы з Васілём Шуйскім паслужыла навіна аб набліжэнні да Масквы войска Лжэдзмітрыя. Становішча вымагала рашучасці.
17 чэрвеня завадатары перавароту князь Васіль Галіцын, які сам марыў стаць царом, а таксама захоплены раней у палон Філарэт Раманаў паднялі народ звесці Шуйскага з царства. Цар не меў ніякіх надзей на выратаванне і пакорліва выракся пасада. Каб Шуйскі не спрабаваў вярнуцца на царства, яго сілком пастрыглі ў манахі. Але каго выбраць цяпер царом? Hi Галіцын, ні тушынскія баяры не валодалі рэальнай уладай у Маскве. На сцэну падзей выйшлі людзі, якія сталі на чале часовага баярскага ўрада, — князь Фёдар Мсціслаўскі ды Іван Куракін, а яны схіляліся да Уладзіслава пры ўмове заключэння з ім новага пагаднення. Шанцы каралевіча былі лепшымі, чым у яго сапернікаў Ілжэдзмітрыя ды Галіцына.
Уладзіславу прысягнулі Ноўгарад, Мажайск, Барысаў, Бароўск, Ржэва. Ён меў сілу — войска Жулкеўскага. На перамовах з пасламі Мсціслаўскага гетман ад імя каралевіча абяцаў, што той будзе царстваваць, як і папярэднія ўладары, захавае цэласнасць і самастойнасць дзяржавы. А калі стала вядома, што Захар Ляпуноў жадае патаемна ўпусціць у Маскву войска самазванца, Мсціслаўскі паклікаў у сталіцу Жулкеўскага. Гетман падышоў да Масквы якраз у той час, калі Лжэдзмітрый вёў бой на яе подступах. Мсціслаўскі прасіў дапамогі, але гетман патрабаваў узамен прызнання Уладзіслава царом. Князь не набраўся рашучасці, завагаўся.
Сумленніпрагнаўсамазванецновымпрыступамнасталіцу.Ледзь адбіла яго раць на чале з сынам Салтыкова Іванам Міхайлавічам. I тады Мсціслаўскі здаўся, прыняў дамову з Жулкеўскім, што да Жыгімонта будзе паслана прасіць на царства Уладзіслава, які павінен прыняць праваслаўе і вянчацца ад маскоўскага патрыярха. А пасля гэтага кароль вывядзе войска з краіны. 27 жніўня Масква прысягнула Уладзіславу. I па гарадах баярскі ўрад разаслаў граматы з загадам прысягаць новаму цару.
Жыгімонт вырашыў, што справа прыняла патрэбны для яго накірунак. Галоўным непрыяцелем Уладзіслава стаў яго бацька. Ён сам прагнуў царства. Браты, Ян і Стэфан Патоцкія, пераконвалі караля ў там, што ён вернецца дадому з бясслаўем, калі не возьме
Маскву і царскі вянец. Насуперак меркаванню другіх сенатараў, і «асабліва Льва Сапегі, канцлера літоўскага, які ўсімі сіламі стараўся і раіў каралю зацвердзіць умовы, заключаныя Жулкеўскім, і ўнесці іх на сойм», Жыгімонт не прызнаваў іх і хацеў сам быць царом[125].
«Пан Бог дае нам Маскву ў рукі, а гвалтам яе кароль сваім упорам ад сябе адштурхоўвае», — думаў Сапега[126].
У Маскву да гетмана Жулкеўскага прыбыў з лістом ад Жыгімонта Фёдар Андропаў. Гетману загадвалася прымусіць баяр аддаць царскі пасад не Уладзіславу, а Жыгімонту. He падазраваў кароль, што «давераны тайнаў яго сэрца» перашкаджае яму завалодаць царскім вянцом. Канцлер вёў сваю палітыку абачліва і хітра, выдаваў сябе за шчырага слугу каралеўскай волі. А між тым рабіў усё насуперак каралю. Услед за Андропавым да гетмана прыехаў ад Жыгімонта Аляксандр Гансеўскі. Нібыта прывёз ён падрабязны наказ Жулкеўскаму, як дзейнічаць на карысць караля.
Але сапраўдную мэту Гансеўскага выкрываюць вынікі яго місіі. Гансеўскі некалі служыў Льву Сапегу і палітычную кар’еру зрабіў пры яго падтрымцы. He выклікае сумненняў, што гэта быў адданы паплечнік канцлера, бо невыпадкова маскоўскія баяры лічылі яго «прыяцелем Льва Сапегі». I, мабыць, Сапега параіў каралю менавіта Гансеўскага паслаць у Маскву дапамагаць гетману*.
Жыгімонт не падазраваў інтрыгі. Гэтак Сапега займеў у гетманскім стане свайго чалавека. А ён прызнаў, што немагчыма парушыць дамову і выканаць жаданне караля. Першую атаку Жыгімонта на царскі пасад Сапега адбіў. Гансеўскі нейтралізаваў Жулкеўскага, і той не мог уплываць на працу земскага сабора. Так і не правёў гетман кандыдатуру караля. Сабор, на якім сабраліся патрыярх Гермаген, баяры, дваране, прадстаўнікі гарадоў, прыгаварыў біць чалом Жыгімонту, каб пажалаваў на Маскоўскае гаспадарства свайго сына каралевіча Уладзіслава. Цяпер толькі сілай мог Жыгімонт забраць сабе пасад. Сапега прадбачыў і такі варыянт і загадзя рыхатаваў каралю адпор. Перш за ўсё пастараўся ўбраць з Масквы Жулкеўскага, каб войска ўзначаліў Аляксандр Гансеўскі. Пачаў раіць каралю, што толькі пад началам такога слаўнага гетмана, як Станіслаў Жулкеўскі, можна нарэшце заваяваць Смаленск.
* Першапачаткова меркавалася, што сам Леў Сапега заменіць Жулкеўскага ў Маскве.
Кароль паддаўся на гетманаўскія хітрыкі і выклікаў гетмана да сябе. А ў Маскве застаўся Аляксандр Гансеўскі. Бліжэйшымі яго дарадцамі сталі тыя, хто выконваў «навуку» Сапегі: Міхайла Салтыкоў, князь Васіль Масальскі, Іван Грамацін, Фёдар Андропаў — усе стаўленікі Сапегі. У сваіх лістах да канцлера яны б’юць яму чалом, каб жалаваў іх міласцю сваёй. Вось «пячатнік» Іван Грамацін прапаноўвае «міласціваму пану і дабрадзею» сваю службу: «Прашу Вашу міласць, скажы мне вам, Ваша міласць, служыці, a я вельмі рад»[127]. Вось Фёдар Андропаў просіць у Сапегі «поўную аб усіх справах навуку» і жадае ягонай падтрымкі, каб выгнаць з прыказаў «пахлебцаў» Шуйскага. Вось Міхайла Салтыкоў шукае ў канцлера заступы ад непрыяцеляў і дзякуе за тое, што перадаў яму іх «паносы і хлуслівае пісьмо». Нават князь Фёдар Мсціслаўскі, і той шле Сапегу сяброўскі паклон, заслугоўвае яго зычлівасці. Гансеўскі і стаўленікі канцлера верхаводзілі ў баярскай думе.
Сапега выйграў — пазбаўлены каралеўскага ціску земскі сабор абвясціў царом Уладзіслава. Да Жыгімонта 7 кастрычніка прыехала пасольства ад сабора і гарадоў Масковіі*. Пасольства ўзначаліў князь Васіль Галіцын. Ад імя Масковіі паслы прасілі ў Жыгімонта даць каралевіча Уладзіслава на царства:
I вас молім, і ад гэтага прашэння маліць не перестанем, хай пачуе нас вялікая тваёй дзяржавы высакароднасць, даруе нам цара з вераю прыняць святое хрышчэнне ў імя і Сына, і Святога Духа ў нашу праваслаўную грэчаскую веру. Дзеля любові Боскай змілуйся, вялікі гаспадар, не адвяргай гэтае прашэнне [128].
У каралеўскай радзе пачалі думаць, як быць. Вось тут канцлер і зрабіў ракавую памылку. Ён лічыў, што трэба трымаць дамову Жулкеўскага з Мсціслаўскім, але перш за ўсё трэба авалодаць Смаленскай і Северскай землямі, а пасля ўвесці Уладзіслава ў Маскву. Канцлер усё ж не давяраў прысязе маскавітаў: ці не хочуць яны выйграць час? I калі маскавіты падмануць Уладзіслава, дык будзе страчаны і царскі вянец, і Смаленск. Лепш не выпускаць з рук тое, што ў руках.
Пасля доўгіх спрэчак перамагла думка Льва Сапегі і тых, хто падтрымліваў яго.
Ржэва, Зубцава, Разані, Кастрамы, Яраслаўля, Кашыры, Казельска, Бранска, Болхава, Тарапца, Тулы, Дзмітрава, Белева, Сярпейска, Алексіна, Тарусы, Калугі, Варатынска, Ліхвіна, Смаленска, Медыні, Вярэі, Бежацкага Верха, Галіча, Старыцы, Вязьмы, Дарагабужа, Бежацкай Пяціны, Шэлонскае Пяціны, Карачава, Арла, Мцэнеска, Дзераўскай Пяціны.