Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Кунцэвіч адступіў, але аб буньце данёс Жыгімонту III, які даручыў справу дасьледаваньня і пакараньня вінаватых Льву Сапезе, ведамаму ўжо ўва ўсім Князьстве сваей справядлівасьцю. Сапега выдаў прысуд сьмерці на правадыроў бунту, але гэты прысуд ніколі ня быў споўнены. Магілёўскія цэрквы аднак былі аддадзены вуніі.
Гэты факт нязвычайна лёгкага здабыцьця дыэцэзіі для вуніі тлумачыцца адно тым хаотычным станам, у якім знаходзілася праваслаўная царква ў Вялікім Князьстве. Гісторыкі рэлігійных адносінаў тае эпохі на Беларусі згодна сцьвярджаюць, што ў разгляданую эпоху праваслаўная царква была ў стане поўнага ўнутранага заміраньня. Духоўнікі, бяз ніякае эдукацыі, часта няграматныя, ня ведалі навет малітваў. Сярод іх панавала распуста, п’янства, убогасьць матэрыяльная і найдалей сягаючая несубордынацыя. Догматы рэлігіі ня толькі ня былі ведамы шырэйшаму агулу люднасьці, a ў першую чаргу шляхце, але — па залічанымі выняткамі — і самому духавенству. Зьмест рэлігіі фактычна зводзіўся да выконваньня абрадаў і адмаўляньня малітваў без разуменьня іх сэнсу.
3 гэтых прычынаў вунія, хоць догматычна рэлігія адменная, але пакідаўшая абрадавы бок царквы па-стараму, для шырэйшых масаў была фактычна тым-жа праваслаўем. I толькі дзякуючы гэтаму ўнутранаму хаосу вунія нязвычайна шпарка здабывала пра-
* Яшчэ ў часе малітваў перад брамай места адзін палачанін спытаўся ў Кунцэвіча: «Уладыка, ці моцна трымаешся нашае рускае веры?» Іншы ізноў крыкнуў: «Калі прыходзіш да нас з добрым намерам, — вітаемо цябе; калі-ж не, — тады няхайбы ты лепш ніколі не ўваходзіў у Полацак» Гэтыя воклікі паўтарыліся вастрэй, калі ў катэдру сьв. Зофіі разам з Кунцэвічам увайшлі і езуіты.
васлаўныя асяродзьдзі. Але, калі праваслаўныя пачалі спробы арганізацыі царквы, калі ў гэтым кірунку пачалі працаваць штораз больш чысьленыя брацтвы, гуртаваўшыя найбольш дзейныя адзінкі, — толькі тады праваслаўная царква адразу пачула сьмяротную небясьпеку з боку вуніі і распачала рашучае змаганьне.
Гэтакім зваротным годам у жыцьці праваслаўнае царквы быў 1620 год, у якім ерузалімскі патрыярх Тэофан, пазнаёміўшыся па дарозе з Масквы з прычынамі заняпаду праваслаўя ў Вялікім Князьстве Літоўскім, учыніў радыкальныя крокі дзеля яго аздараўленьня.
Перш за ўсё Тэофан устанавіў у кожнай дыэцэзіі супраць вуніяцкага біскупа — праваслаўнага, вызначаючы на гэтыя становішчы найбольш здольныя асобы; другім яго крокам было ўвядзеньне дысцыпліны між духавенствам. Між іншым на арцыбіскупа полацкага ён вызначыў Мялеція Сматрыцкага, мужа вялікіх здольнасьцяў і ня менш вымоўнага за Кунцэвіча. Ад гэтага году праваслаўная царква арганізуецца нанова і распачынае вайну з вуніяй, што выяўляецца перш за ўсё на літэратурным груньце.
Абедзьве рэлігіі ў вялікім ліку выпускаюць адозвы, полемічныя творы і гэтак далей, у якіх узаемна цяжка сябе зьневажаюць і адкрыта падбухторваюць народ да варожых выступленьняў супраць праціўніка.
Дзякуючы гэтай агітацыі, пачалі адпадаць ад вуніі гэтак лёгка здабытыя беларускія месты. Віцебск, Магілёў, Ворша першыя вярнуліся да праваелаўя, а за іх прыкладам адбыліся апостазіі іншых местаў. Навет у Полацку, рэзыдэнцыі Кунцэвіча, быў узбураны настрой.
У часе, калі адбыліся гэтыя першыя страты для вуніі, Кунцэвіч быў на Сойме ў Варшаве. Па атрыманьні вестак аб іх, ён хутка вярнуўся ў Полацак, каб ратаваць палажэньне. Полацак яму ўдалося супакоіць, але затое ў Віцебску падняўся адкрыты бунт. Падбураная агітатарамі Сматрыцкага люднасьць некалькі разоў грамадна зьбіралася перад ратушам і дамагалася адабраньня цэркваў ад вуніятаў і звароту іх праваслаўным. Скончылася тым, што цэрквы былі вернены праваслаўным, а непакорныя духоўнікі-вуніяты былі выгнаны з места. На вестку аб гэтым Кунцэвіч пасьпяшыў у Віцебск, а тымчасам супраць яго паўсталі Магілёў, Ворша і другія месты, а навет у Полацку, скуль ён быў выехаўшы, паўстаў ізноў вялікі фэрмэнт. Суровыя сродкі, тасаваныя Кунцэвічам да непакорных, як замыканьне і апячатваньне цэркваў, забарона прычашчаць і хаваць пакойнікаў і іншыя, не памагалі, а толькі больш узбуралі народ.
Бачучы, як уцякаў грунт з-пад яго ног, Кунцэвіч пастанавіў зьвярнуцца да Жыгімонта III, каб той выдаў унівэрсал да збунтаваных местаў і загадаў-бы ў ім толькі яго, Кунцэвіча, лічыць запраўдным полацкім арцыбіскупам; а Сматрыцкага абвясьціць інтрузам. Жыгімонт III выдаў жаданы унівэрсал. Аднак, навет у Полацку гэтага унівэрсалу не ўдалося прачытаць публічна. Абураная праваслаўная люднасьць грамадой зьбіралася ў часе публікацыі перад ратушам, спыняла чытаньне і варожа крычэла па адрасу вуніі, Кунцэвіча і навет уладаў.
Публічны супакой быў усюды ў небясьпецы. У часе набажэнства здараліся ўзаемныя напады, якія канчаліся звычайна біцьцём царкоўных слуг і разграбленьнем царкоўных скарбаў, як прыкладам у Віцебску, калі там сам Кунцэвіч адпраўляў імшу.
Гэтакі стан рэлігійных адносінаў быў вельмі небясьпечны для Вялікага Князьства, бо перадусім выклікаў згубныя ўнутраныя бунты, а па-другое — поўнае зьдзічэньне нацыянальнадзяржаўнае думкі, кіруючы яе на шляхі бязупыннае і бескарыснае дыскусіі і сварак на рэлігійныя тэмы. У далейшым ён паглыбляў падзел між беларускім народам і пхаў вуніятаў у рукі Полыпчы, a праваслаўных — Масквы, скуль кожная частка чакала збаўленьня і дапамогі ў барацьбе.
Леў Сапега, як глыбокі патрыёт свае айчыны, ня мог спакойна пазіраць на гэткі ход падзеяў. Ня
ўпрыклад іншым, ён адзін стаяў .
. . . . Язафат Кунцэвіч (1580—1623).
на становіШЧЫ адзінства 1 цэласьці Мастак АнтоніЖэрардзі. 1643 г.
народу бяз розьніцы рэлігійных перакананьняў. Яго інтэрвэнцыя сталася неабходнай, а ў першую чаргу яна выявілася ў тым, што між Сапегай і Кунцэвічам паўстала вострая полеміка. Як высокі ўрадовец, Сапега стараўся поўнасьцю выкарыстаць сваё становішча, каб стрымаць згубную дзеяльнасьць Кунцэвіча.
3 свайго боку Кунцэвіч, маючы падтрыманьне Жыгімонта III, езуітаў і ўсяго польскага духавенства ды грамадзянства, выступаў востра проці Сапегі.
3 усей перапіскі між імі на гэтым месцы падамо ў скарочаньні знамянітае пісьмо Льва Сапегі да Кунцэвіча з 22 сакавіка 1621 г., якое вельмі добра характэрызуе становішча Сапегі ў рэлігійным пытаньні наагул, а адносна да вуніі асабліва.
Тэкст пісьма гэтакі*.
Нярад удаюся з Вашай Міласьцю ў ліставаньне і спрэчкі; аднак бачучы, як упорна трываеце Вы пры зданьню сваім і што ніякія заўвагі ня могуць Вас ад яго адвесьці, мімаволі чуюся прымушаным на беспадстаўнае пісьмо Вашае адказаці. He пярэчу, што я сам прыкладаў стараньня каля вуніі і пакінуць яе было-б справай неразумнай, аднак ніколі мне ня прыходзіла ў думку, каб Ваша Міласьць уздумала людзей да яе прыводзіць гэткімі гвалтоўнымі спосабамі.
Мялецій Сматрыцкі (1577—1633), полацкі архіепіскап, беларускаўкраінскі пісьменнік і філёлаг
Вы Вашымі нера'зважнымі гвалтамі падбурылі і, скажу, прымусілі народ Рускі да апору і зламаньня ўчыненае яго каралеўскай Міласьці прысягі. Трудна Вам пярэчыць гэтаму, бо Вас пераконваюць пададзеныя ад іх найвышэйшым ураднікам польскім і літоўскім жалабы. Ці-ж Вам няведамы нараканьні неразважнага люду, каторыя даюцца чуць у тым, што яны прагнуць лепш быць у падданстве турэцкім, чымся цярпець гэтакі уціск веры і набажэнства свайго?
Паводле Вашых слоў толькі некаторыя мніхі з эпархіі Барэцкага і Сматрыцкага спраціўляюцца вуніі. Аднак просьба, пададзеная гаспадару і каралю, не паходзе ад некалькіх манахаў, але ад усяго запарожскага
войска, якое жадае, каб Барэцкага і Сматрыцкага ў іхніх эпархіях пацьвердзіць, а Вас з іншымі адсунуць. Бяда таму, хто ёсьць лёгкадумным; абставіны гэтыя зусім інакш прадстаўляюцца ў успомненых вышэй жалабах, і неразумна было-б згубным гвалтам ла-
* Пісьмо гэтае было напісана ў беларускай мове. Пасьля было перакладзена на польскую і расейскую мовы. Аўтар пераклаў яго з польскага тэксту, зьмешчанага ў працы HauKara «О Litewskich і Ruskich prawach», — на беларускую мову, карыстаючыся сучаснай беларускай транскрыпцыяй, але пакідаючы асаблівасьці стылю Сапегі. Ці арыгінал пісьма захаваўся да нашых часоў, гэтага аўтару, нажаль, устанавіць не ўдалося.
маць гэтак пажаданую згоду, а гэтым самым і належную гаспадару паслухмянасьць. Вы надужыцьцём свае ўлады, кіруючыся хутчэй гультайствам і прыватнай ненавісьцю, чымся любоўю да бліжняга, супраць сьвятой волі і навет забароне Рэчыпаспалітае, былі прычынай і паджогай тых небясьпечных іскраў, каторыя ўсім нам пагражаюць пажарам ці то вельмі згубным, ці то ўсё травячым.
Вы пішаце, што і палітыка мае зьверненую да іх увагу, а я дадам, што ня толькі палітыка, але і ўрад, бо з іхняе паслухмянасьці вялікшыя для краю вынікаюць карысьці, чымся з Вашае вуніі. Дзеля гэтага павінны Вы ўладу сваю і абавязкі духоўніка прытасоўваць да волі гаспадарскае і да намераў ураду, ведаючы, што ўлада Вашая абмежаная і што імкненьні Вашыя, праціўныя супакою і карысьці грамадзянства, справядліва могуць быць уважаны за абражэньне Маестату. Калі-б Вы адважыліся на штось падобнае ў Рыме або ў Вэнэцыі, напэўна-б Вас там навучылі, колькі трэба мець развагі на палажэньне або палітычныя намеры ўраду.
Пішаце аб наварачаваньні на вунію адшчапенцаў і г. д.; запраўды, трэба падумаць аб іх наварачаваньні, дбаючы аб тым, каб была адна аўчарня і адзін пастыр; але ў гэтым трэба паступаць асьцярожна і разумна, кіруючыся абставінамі часу, асабліва ў нашай айчыне, дзе зусім ня служыць гэная сэнтэнцыя «прымушай іх уваходзіць». Трэба, каб гэтая нашая пільнасыдь і жаданьне агульнага аб’яднаньня апіралася на асновах любові, водле слоў апостала Паўлы. Але бачу, што Вы аддаліліся ад навукі гэтага апостала, і таму нядзіўна, што тыя, каторыя былі пад Вашай уладай, вышлі з належнае Вам паслухмянасьці. Што датычыць небясьпекі, пагражаючай Вашаму жыцьцю, дык можна сказаць: «кажды сам прычынай сваей бяды». Трэба карыстацца з памысных абставінаў, але ня трэба паддавацца неразумнаму захапленьню, асабліва, калі ідзе аб веравызнаньне, бо тады правадыры бываюць выстаўлены на нялічаныя небясьпекі.
«Я абязаны пішаце — насьлядаваць біскупаў і г. д.» Ёсьць рэччу пахвальнай насьлядаваць сьв. біскупаў, напр. Златавуснага; але насьлядаваць іх трэба такжа ў пабожнасьці, навуцы, цярплівасьці і даваньню добрых прыкладаў. Прачытайце жыцьцяпісы ўсіх пабожных біскупаў, творы Златавуснага, а ня знойдзеце ў іх ані жалабаў, ані пратэстацыяў, працэсаў, спрэчак, позваў на суд аб перасьледаваньне, аб скідаваньне з урадаў з асабістых карысьцяў, аб пазбаўленьні жыцьця пабожных духоўных; знойдзеце там толькі тое, што павялічывае славу Божую, асьвету і будову душаў людзкіх і ўласкавеньне Эўдоксіі, гнеўнай на слуг царквы. Вернемся-ж цяпер