• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Вярнуўшыся з першага пасольства, Сапега атрымаў урад падканцлера Вялікага Князьства, а ў 1586 г. абшырнае слонімскае староства, як бы нагароду за пакінутыя ў Смаленшчыне маёмасьці яго продкаў. Галоўная пара дзейнасьці яго наагул прыпадае на
    часы пасля Люблінскае вуніі 1569 г., каторая на даўжэйшы час устабілізавала адносіны між Вялікім Князьствам Літоўскім і Каронаю. I хоць з праўнага гледзішча становішча абедзьвюх частак супольнае Рэчы Паспалітае было роўнае, аднак, дзякуючы фактычнай перавазе Кароны над Вялікім Князьствам, узьнімалася небясьпека поўнага пераходу кіраўніцтва да Кароны.
    Адносіны Сапегі да вуніі былі заўсёды ад’емныя. Ён добра разумеў небясьпеку перавагі Кароны і, прымушаны сілаю факту лічыццазновым палажэньнем свайгокраю. пастанавіў не дапусыііць да гэгемоніі Кароны і гэткім чынам абараніць раўнапраўнае палажэньне Вялікага Князствй ў новай дзяржаве.
    Аднак, роля Сапегі ня зводзілася толькі да абароны свайго краю ад супрэмацыі Кароны. 3 пададзеных ніжэй фактаў трэба зрабіць той вывад, што Сапега — ў справах асаблівае вагі для Вялікага Князьства — папросту ігнараваў пастановы вуніі і супольных соймаў, чым выклікаў абурэньне з боку палякоў.
    Няпрыхільныя адносіны Сапегі да вуніі ясна бачацца з яго пісем да ваяводы віленскага Крыштофа Радзівілла, як прыкладам з пісьма, пісанага 19 студня 1609 году, дзе Сапега кажа:
    Добра ведама, як нам гэту вялебную вунію датрымоўваюць; з радасьцю зрабілі-б з нас Валынь*. Агулам — дрэнная справа з імі, бо яны ахвотна хацелі-б мець нас сваімі галдаўнікамі, а асабліва тыя, што паходзяць з кузьні гэнага нябошчыка, які зваў нас «gens inimica mihi»**.
    Больш ясна выступае барацьба Сапегі з вуніяй у сувязі з працамі над Трэцім Статутам. Адкладаючы агляд сутнасьці гэтае барацьбы да адпаведнага месца, трэба зацеміць, што Сапега, маючы перад сабой дакананы факт вуніі, у сваей дзейнасьці лічыўся з створаным вуніяй станам, каторы меў прыметы стану трывалага.
    У 1588 годзе памёр Сьцяфан Баторы. Кожная з дзьвюх узаемна сабе варожых польскіх партыяў: Замойскага і Збароўскіх — імкнулася правесьці на каралеўскі пасад свайго кандыдата. Замойскі пратэгаваў сына швэдзкага караля Яна III і Кацярыны Ягелёнкі — Жыгімонта Вазу; Збароўскія выстаўлялі контр-кандыдатуру брата цэзара Рудольфа II, маладога і амбітнага Максымільяна. Гэтай апошняй кандыдатуры спрыяла Літва і перадусім Радзівіллы.
    * Валынь была інкарпаравана да Кароны ў 1569 г. разам з Падоліяй і Падляшшам.
    ** Маецца на ўвазе Сьцяфан Баторы. Перакалад яго слоў наступны: «племя, непрыемнае мне».
    Сапега, паводле некаторых гісторыкаў, трымаўся кандыдатуры Жыгімонта Вазы і сваім уплывам спрычыніўся да выбару апошняга на каралеўскі пасад. Аднак, з гэтым трудна згадзіцца дзеля наступных прычынаў.
    Перш за ўсё Сапега ў часе выбару Жыгімонта Вазы яшчэ ня меў вялікшых уплываў і тым больш сярод грамадзянства Вялікага Князьства, каторае трымалася кандыдатуры Максымільяна.
    Па другое, калі б і згадзіцца з тым, што Сапега спрычыніўся да выбару Жыгімонта III, дык незразумелымі былі б варожыя адносіны да яго новага гаспадара, якія асабліва востра выступалі ў першыя гады панаваньня Вазы.
    Па трэцяе — трудна дапусьціць, каб Сапега, апіраючыся на Радзівіллаў, адважыўся адкрыта выступіць супраць сваіх апякуноў. Хутчэй трэба дапусьціць, што, калі Сапега і не стаяў за кандыдатуру Максымільяна, дык у кожным прыпадку ніякая з дзьвюх кандыдатураў яго асабліва не прыцягала.
    У першыя гады свайго панаваньня новы гаспадар паказваў варожыя адносіны да Вялікага Князьства і вялікую непрыязьнь да Сапегі, палажэньне каторага пры двары было вельмі цяжкое. Гэта выразна бачыцца з пісем Сапегі да віленскага ваяводы Крыштофа Радзівілла, у якіх ён скардзіцца, што з яго зрабілі не падканцлера, a «пісарчука», і што кароль раней, чымся даць адказы на яго дэзыдэраты, доўга нараджаўся з палякамі. Гэтак у пісьме з 31-га студзеня 1588 году Сапега піша:
    Вельмі перамогай над Максымільянам узмацніліся паны палякі і асабліва народу літоўскаму зрабіліся гардымі, кажучы: каб гэта навіна прышла перад заканчэньнем нашых справаў літоўскіх, не дазволілі-б нам ані нашых постулятаў, ані супакою, ані паловы Інфлянцкае зямлі. Пан Асецкі, пасол ад войска, іменем гэтмана і ўсіх жаўнераў даказваў, што мы да зямлі Інфлянцкае нічога ня маем, і досыць ушчыпліва народ літоўскі ўспамінаў, чаго мы ня хочучы слухаць, бо нам у спрэчкі з імі аб гэтым удавацца не гадзілася, пайшлі прэч, няхочучы даслухаць гэтага іхняга пасольства. Вакансіі літоўскія ўсе разданы перш, чымся мне аб іх з каралём прышлося гутарыць, ды і радзіцца мяне не хацеў.
    А ў пісьме з 17 лютага 1588 г. Сапега піша:
    Кароль казаў, што больш паляком павінен, чымся Літве, бо яму палякі болын жычлівасьці паказалі, як Літва. I ня толькі гэтак кажа,
    але і робіць. Ужо там больш палякі ў нас* дастаюць, чымся сама Літва; ліцьвіну зараз адмовяць, а паляку зараз дадуць. Дзеля гэтага азнаймляю Вашай Міласьці, што, як толькі штось адчыніцца ў Літве, дык усё паляком хоча** даваць.
    Сапега просіць Радзівілла пісаць аб усіх дэзыдэратах, каб мог:
    [...] апіраючыся на іх, з рэзультатам пратэставаць перад каралём, бо самому цяжка бароцца з Панам і панамі палякамі, каторыя лісьлівасьцю сваей Жыгімонту хочуць спадабацца. Апіраюся, як кот на лёдзе, але калі ня буду магчы, хіба што з якойсь пратэстацыяй гэтак сама ад’еду дамоў.
    А ў пісьме з 7 чэрвеня 1588 г. Сапега яшчэ выразьней піша аб адносінах да яго асабіста і ўсяго літоўскага народу новага гаспадара. Трэба зацеміць, што пісьмо гэтае было выклікана і двумя іншымі фактамі, маючымі гістарычную цікавасьць. Пайменна, Сапега жалее, што Радзівілл, прыймаючы ўчасьце ў вывязеньні цела Сьцяпана Батуры з Горадні, дзе ён памёр, адвёў жалобны кондукт толькі за мост, тады, калі, паводле Сапегі, трэба было адвесьці да граніцаў Вялікага Князьства. Апрача гэтага, Сапега апісвае абурэньне караля і асабліва каралевы з тэй прычыны, што Радзівілл затрымаў усе кляйноты Сьцяпана Батуры і ня выдаў іх новаму каралю. Пераходзячы-ж да адносінаў між ім і Жыгімонтам III, піша:
    Ня толькі я, але і ўвесь народ наш ёсьць у вельмі лёгкім паважаньні ў караля; жыву тут толькі дзеля формы; аўдыенцыі ніяк не магу дабіцца і не хачу больш падноскаў абіваць.
    У пісьме з 15 ліпня 1588 г. Сапега, адказываючы на пытаньне Радзівілла, што «кароль здаецца ўжо лепш адносіцца да нашага народу», заўважае скептычна, што ён
    гэтага не абсэрваваў, а наадварот з рэспонсу пану Мінскаму відаць, што кароль жалее таго, што калі-колечы зрабіў ліцьвіну. He хачу быць pro forma пры двары і ўраду свайго наражаць на зьнявагі, бо ўрадуе камора, а ўраднікі ёсьць непатрэбнымі.
    Аднак, ня гледзячы на гэтыя труднасьці, Сапега астаўся пры двары. Узаемаадносіны між Жыгімонтам і Сапегаю зьмяніліся крыху на лепшае, калі паўстала небясьпека вайны з туркамі і татарамі.
    * У Вялікім Князьстве.
    ** Жыгімонт III.
    Гэтую небясьпеку выклікаў Жыгімонт III сваей вузка дынастычнай палітыкай. Шукаючы прыхільнікаў, Ваза стараецца зьяднаць сабе Сапегу, ведаючы, што апошні здабываў штораз вялікшы аўторытэт у Вялікім Князьстве.
    Як бы ў сувязі з гэтым, Жыгімонт даручае Сапезе важныя справы, датычучыя Вялікага Князьства, і перадусім згаджаецца на ягонае кіраўніцтва працамі над Трэцім Статутам. Прыступаючы да спаўненьня гэтага вялікага заданьня, Сапега меў 31 год, аднак, ня гледзячы на гэткі малады век, абавязкі свае споўніў бліскуча, здабыўшы ўдзячнасьць сучасьнікаў, памяць і хвалу ў патомкаў.
    СТАТУТ ВКЛ
    Статут 1588 г. вырас паступова. Ужо на Люблінскім Сойме 1569 г. было пастаноўлена стварыць адумысную камісію, каторая б занялася перепрацоўкай статуту 1566 году, зьмяняючы апошні адпаведна да пактаў Люблінскае вуніі і новага палажэньня Вялікага Князьства.
    У склад камісіі ўвайшлі гэткія асобы, выбраныя на Люблінскім Сойме. 3 рады гаспадарскае ўвайшлі: Валерыян, біскуп віленскі, Мэльхіор Шэмет, кашталян Жамойцкі; да іх назначаны быў сэкрэтаром «доктар абайга правоў» Яўгустын Ротундус, віленскі войт. Ад шляхты ў камісію ўвайшлі прадстаўнікі ад кожнага ваяводзтва Вялікага Князьства Літоўскага—па адным: Мікалай Дарагастайскі, князь Лукаш Сьвірскі, Ян Стэцковіч, Бэнэдыкт Юрага, князь Павал Сакалінскі, Ян Скалка Кірдзей Крычэўскі, Сялецкі, Марцін Валадкевіч.
    Да гэтых дэпутатаў ад ваяводзтваў былі прыдзелены два земскія пісары: Андрэй Мачковіч — віленскі і Пятро Станіславовіч — ашмянскі. Працы камісіі адбываліся ў Вільні. На ўтрыманьне дэпутатаў быў вызначаны, аж да сканчэньня працы, асобны падатак, які плацілі толькі грамадзяне Вялікага Князьства (акром украінскіх земляў). Склад камісіі ня быў праз увесь час адзін і тойжа, бо некаторыя сябры паміралі, іншыя зьмяняліся.
    Паводле соймавае канстытуцыі, направа Статуту павінна была адбывацца такім чынам, каб дэпутаты ня толькі зьмянілі або зусім выкрэсьлілі спрэчныя з пактамі Люблінскае вуніі артыкулы, але самае права цывільнае Вялікага па магчымасьці зблізілі да права Кароны. Апрацаваны гэткім спосабам Статут павінен быў быць,
    паводле тэй-жа Люблінскае ўмовы, перагледжаны і зацьверджаны
    «супольным» польска-літоўскім Соймам.
    Працы камісіі пасоўваліся, аднак, вельмі павольна; і толькі тады, як справа гэта была даручана Льву Сапезе, — праз два гады, пайменна ў 1588 г., статут быў гатовы. Леў Сапега вельмі добра справіўся з сваім заданьнем і ня толькі апрацаваў Статут, але і выдаў яго ўласным коштам і пад асабістым даглядам у 1588 г. у Вільні.
    Выдаючы новы статут, Леў Сапега зламаў пастановы Люблінскага Сойму ў двух найгалаўнейшых кірунках: фармальным і матэрыяльным. Фармальнае зламаньне выявілася ў тым, што Статут 1588 г. атрымаў абязываючую сілу не на падставе пастановы «супольнага» Сойму (як вымагала Люблінская вунія), а на падставе пацьвярджэньня яго гаспадарам Жыгімонтам Вазай асабіста, г. зн. парадкам, які абязываў у Вялікім Князьстве Літоўскім пры выдаваньні законаў перад Люблінскай вуніяй.
    Апрача гэтага прывілей га-
    Вялікая пячатка ВКЛ, якая выкарыстоўвалася ў 1635—164 '8 гг.
    спадара, пацьвярджаючы Статут, быў выданы за аднэй пячацьцю
    Вялікага Князьства Літоўскага, за подпісам гаспадара Жыгімонта
    III і за змацаваньнем падканцлера Льва Сапегі ды пісара Габрыэля Войны. Гэтым спосабам Сапега выэлімінаваў магчымасьць якіхколечы фармальных пратэнсіяў з боку Кароны да свае працы.