• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    12+
    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    да ўчынкаў Вашае Міласьці: у Вас поўныя земскія суды, поўныя магістраты, поўныя трыбуналы, поўныя ратушы, поўныя біскупскія канцэлярыі позваў, працэсаў, пратэстацыяў, чым ня голькі вуніі ўзмоцніць немагчыма, але і апошняя ў грамадзянстве сувязь любові разьбіваецца. «Але, калі — пішаце — неправаверныя на мяне адважна наступаюць, дык я мімаволі прымушаны бараніцца». Запраўды-ж ня гэтак вучыў нас Хрыстос: ён, ведзены на сьмерць, маліўся за сваіх ворагаў, — гэтак і Вашай Міласьці трэба паступаць.
    Яшчэ пішаце: «на соймах падносяцца галасы, шкадлівыя ня толькі для вуніі, але і для ўсяго рымскага духавенства». Хто-ж гэтаму вінен? Адна вунія прычынай гэтых усіх няшчасьцяў! Калі гвалціце людзкія сумленьні, калі эамыкаеце цэрквы, каб людзі без абедні, без абрадаў хрысьціянскіх, без таенствау гінулі, як няверныя, калі самавольна надужываеце любові і павагі да гаспадара, дык тады абходзіцеся бяз нас, але калі з прычыны ўціскаў паўстаець у народзе непакой, каторы трэба ўціхамірыць, — тады намі добра дзьверы запхнуць. Таму і праціўная старана думае, што мы з Вамі паразумеліся, каб супольне гвалціць людзкія сумленьні і нарушаць агульны супакой, — чаго ніколі ня было! Сьцеражыце вуніі для сябе і выконвайце спакойна свае абавязкі, не наражаючы нас на агульную ненавісьць, сябе-ж самога на небясьпеку і гэтакі вялікі перад усім народам упадак. «На няпрымаючых вуніі — пішаце — выдаць загад і выгнаць іх з дзяржавы».
    Барані Божа! Няхай ня дзеецца ў айчыне нашай гэтакае страшэннае бяспраўе! Даўно ў гэтых гаспадарствах уведзена сьвятая рымска-каталіцкая вера і пакуль ня мела насьлядаўнічкі набажэнства свайго і паслухмянасьці для сьв. Айца, датуль славілася любоўю да супакою і магутнасьцю ўнутры і вонках краю. Цяпер жа, прыняўшы ў грамадзкасьуь сваю неякую калатлівую і неспакойную таварышку, церпіць з гэтае прычыны на кожным Сойме, на кожным народным сабраньні, на кожным павятовым сойміку шмат якія сваркі і зьнявагі. Здавалася-б, лепш і карысьней для грамадзянства было-б парваць зусім з гэтакай калатлівай таварышкай, бо мы ніколі ў айчыне нашай ня мелі гэтакіх сварак, якія нам прынесла гэтая рознакалёрная вунія. Хрыстос не пячатаваў і не замыкаў цэркваў. «Маюць яны (вуніяты) — кажаце — адпаведных ксяндзоў», дай Божа, каб іх было досыць, але гэтага мала, што Вы самі іх хваліце: уласная хвала заўсёды ёсьць падазронай. Трэба, каб інаверцы бачылі добрыя ўчынкі іхнія і ішлі за імі па сьцежках іхніх. Аднак, я чуў, якіх Вы
    папоў пасьвячаеце, г. зн. такіх, ад каторых царкве больш упадку, чымся збудаваньня здарыцца можа.
    Агульна Вам закідаюць, што ў Вас няма адпаведных папоў, a хутчэй поўна сьляпых. Гэтак папы Вашыя цягнуць за сабой народ на згубу. «Аддаваць — пішаце — цэрквы на пасьмешышча і зьдзекі», — але пячатаваць і замыкаць цэрквы і зьдзекавацца над кім-колечы — гэта знача ламаць брацкую аднамыснасьць і ўзаемную згоду. Па гэтымусім, няхай мне Ваша Міласьць пакажа, каго Вы прыдбалі, каго зьядналі гэтай сваей строгасьцю, суровасьцю, гэтым пячатаваньнем і замыканьнем цэркваў? I запраўды пакажацца, што Вы страцілі навет і тых, каторыя ў Полацку ў Вас былі ў паслухмянасьці; з авечак зрабілі казлоў; сьцягнулі небясьпеку на край, а можа і згубу на ўсіх нас каталікоў. Заместа вясельля прынесла нам Ваша гэтак хвалёная вунія клапоты, несупакойнасьць, нязгоду і так нам зрабілася горкай, што мы прагнулі-б лепш быць без яе, чымся з прычыны яе цярпець непакоі, горыч і дакуку. Вось плады Вашае вуніі. Знамянітай запраўды ёсьць яна прычынай сварак і нязгоднасьці паміж людзьмі і ў краі. Бо калі-б, чаго сьцеражы Божа, айчына наша ўзбурылася (да чаго Вы гэтакую дагодную дарогу сваей суровасыію паказываеце), ня ведаю, што-б тады з Вашай вуніяй было...
    А па гэтым усім гаспадар загадвае цэрквы іхнія распячатаваць і адчыніць, аб чым я Вашай Міласьці пішу. А калі Вы па гэтым маім напамінаньні не адпячатаеце і не адчыніце цэркваў, дык я сам загадаю іх распячатаць і праваслаўным аддаць, каб яны паводле свайго набажэнства ў цэрквах свае абрады маглі-б справаваць. Жыдам і ТаТарам не забараняецца ў гаспадарствах каралеўскіх мець свае сынагогі і мячыці, а Вы хрысьціянскія пячатаеце цэрквы! 3 гэтага поваду разыходзіцца ўжо ўсюды пагалоска, што яны прагнуць быць лепш у няверных Туркаў у падданстве, чымся цярпець гэтакі уціск свайго сумленьня.
    Што датычыць Палачанаў і іншых супраць Вас бунтаўнікоў, дык гэта магчыма, што яны гэтакімі ёсьць. Але Вы самі іх да бунту падбурылі. Былі яны Вам ува ўсім паслушныя, царкву Вашу не пакідалі, але Вы самі іх ад сябе адкінулі. 1 дзеля гэтага ня хочам больш, каб Ваша толькі для нас згубная вунія да канца нас зьнішчыла.
    Гэта мае аб’ясьненьні, каторыя даю на Вашае пісьмо. Жадаю сабе на прышласьць быць вольным ад спораў з Вамі. Прашу толькі Найвышэйшага аб усялякую для Вас памыснасьць і адначасна аб духа лагоднасьці і любові да бліжняга, застаючыся з паважаньнем
    Леў Сапега.
    3 гэтага пісьма выяўляюцца пагляды Сапегі на рэлігійную праблему наагул і вунію 1595 г. у асаблівасьці. Выказаны яны гэтак ясна, што асобных камэнтарыяў не патрабуюць. Трэба толькі сцьвярдзіць, што паглядамі на рэлігійнае пытаньне Сапега апярэдзіў сваю эпоху на соткі гадоў і зьяўляецца прыкладам справядлівасьці і запраўднае толеранцыі. 3 гэтага гледзішча ён ня мае роўных сабе сярод сучасьнікаў.
    Дзеля ілюстрацыі тагачасных паглядаў — і пры гэтым паглядаў найвыдатнейшых людзей — на рэлігійнае пытаньне падамо пісьмо папы Урбана VIII да Жыгімонта III, пісанае з прычыны забойства Кунцэвіча. Пісьмо гэтае, як антытэза паглядам Сапегі, вельмі характэрнае:
    «Устань, устань», — пісаў папа Урбан, — слаўны сваімі перамогамі над туркамі, і з ненавісьцю, якую да цябе жывяць няверныя, вазьміся за аружжа дый, калі збаўленьне людаў гэтага вымагае, нішч агнём і мячом заразу схізмы. Хай сьвятая вунія паднясе галаву.
    Чулі мы аб існаваньні схізматыцкіх брацтваў. Хай-жа твая каралеўская павага, каторая павінна быць абаронай веры, зломіць іхнюю апорнасьць. Хвальшывых біскупаў рускіх, каторыя сеюць забурэньні, пакарай сурова паводле заслугаў. Апякуйся вуніяцкімі біскупамі, аблягчы ім доступ да двара і сойму і зраўняй іх з біскупамі лацінскімі.
    Успомнім яшчэ, што ў Польшчы, навет пад канец XVIII стагодзьдзя, выдаваліся канстытуцыі, забараняўшыя некаталіком хаваць нябожчыкаў удзень і вязьці іх па галоўных вуліцах.
    СПРАВЫ КАТАЛІЦКІЯ
    Але ня толькі справа вуніі і праваслаўнае царквы захапляла ўвагу Сапегі. Цікавіў яго і каталіцкі касьцёл наБеларусі, вызнаўцаў каторага ён хацеў абараніць ад полёнізацыі, якая пашыралася штораз мацней у яго асяродзьдзі. За часоў Сапегі беларуская каталіцкая люднасьць ня была польскай і крэпка трымалася сваей нацыянальнасьці, даючы адпор варожым імкненьням да яе зьнішчэньня. Гэта ясна бачыцца з наступнага факту, у якім Сапега прыймаў значны ўдзел.
    У 1590 годзе памёр кракаўскі біскуп. На яго катэдру кароль хацеў назначыць віленскага біскупа кардынала Юрыя Радзівілла. Леў Сапега, даведаўшыся аб гэтым, напісаў да Радзівілла наступны ліст:
    Маю ведамасьць, што, па сьмерці Кракаўскага біскупа, вакансію гэту аддаюць Яго Міласьці Кардыналу, біскупу Віленскаму. Я рад служыць Яго Міласьці і ніякай рэчы ня бачу, якой бы паводле думак Кс. Кардынала яму не жадаў.
    Але баюся, каб якая з гэтага поваду мутацыя да нас ня ўнеслася і каб не казалі напотым: «а вось літвін быў біскупам кракаўскім, няхай жа будзе цяпер паляк віленскім». Яле каб з гэтага факту ня было ўшчэрбку народу нашаму напотым, дык тады няхай Яго Міласьць катэдры не даходзіць.
    РадзівілЛ згодзіўся прыняць кракаўскую катэдру, але, як і прадбачыў Сапега, кароль зараз-жа вызначыў віленскім біскупам паляка — Мацееўскага. 3 гэтага поваду канцлер напісаў Крыштофу Радзівіллу ўспомненае вышэй пісьмо наступнага зьместу:
    Ані права, ані рацыі нашыя ня могуць вымагчы на каралю, каб зьмяніў свае адносіны на карысьць нашага народу, асабліва каб не вызначаў віленскім біскупам паляка. Я з асобы маёй даховываю веру Айчыне маей і ня толькі пячатаваць ня буду таго, што будзе супраць правоў нашых, але і проціставіцца супраць гэтага з вамі разам буду, каб ня толькі да гэтакіх дыгніпгарскіх урадаў, але і да меншых бэнэфіцыяў і навет да дзяржаваў і лясьніцтваў народу нашага ніхто не папераджаў.
    I запраўды Леў Сапега ў дадзеным прыпадку проціставіўся разам з народам і пры гэтым з пазытыўным рэзультатам. Біскупа Мацееўскага, паляка, жыхарства Вільні ня прыняла, дзеля чаго віленская біскупская катэдра засталася неабсаджанай да 1600 году.
    Гэта былі найважнейшыя праявы дзейнасьці Сапегі ў галіне ўпарадкаваньня ўнутраных адносінаў у Вялікім Князьстве. 3 няменшай энэргіяй бараніў Сапега інтарэсаў сваей бацькаўшчыны і вонках, а ў першую чаргу перад Каронаю, якая, асабліва после вуніі 1569 году, імкнулася да гэгемоніі і поўнае інкорпорацыі Вялікага Князьства.
    Вышэй было ўспомнена аб нэгатыўным становішчы Сапегі адносна да Люблінскае вуніі. Толькі адна акалічнасьць у вачох Сапегі апраўдавала яе часткова: гэта — неабходнасьць супольнае, у інтарэсах абодвух народаў ляжаўшае, абароны звонку. Гэтую думку Сапега выказаў у лісьце да Крыштофа Радзівілла з 29.1.1590:
    Ня мае француская зямля гэтакіх ворагаў каля сябе, як Літва і Польшча; дзеля чаго самі паміж сабой б’юцца і ніхто іх не разводзіць.
    Яле нас разьвялі-б хутка: з аднэй стараны турчын, з другой татарын, а з трэцяй масквіцін, а падобна-б і немцы ня спалі.
    Гэтак толькі апраўдаваў Сапега вунію 1569 г. Па-за гэтым ідуць ужо тыя асаблівасьці абодвух народаў, каторыя ўсьцяж падкрэсьліваў Сапега і каторыя ўпаважнялі яго казаць: «Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў»*. Абарона гэтых звычаяў у першую чаргу перад Каронай і зьяўляецца вонкавай дзейнасьцю Сапегі. Юрыдычна гэтыя «асаблівыя звычаі» трэба разумець, як тую частку дзяржаўнае самастойнасьці, каторая асталася Вялікаму Князьству пасля вуніі 1569 г. I запраўды Вялікі Канцлер бараніў гэтае самастойнасьці з задзіўляючай энэргіяй і субтэльнасьцю.
    Прыкладам можа служыць наступны факт. Льву Сапезе палякі рабілі закіды, што ён забараняе прыймаць недагодныя дзеля яго ўрадаў пратэстацыі. Сапега адказаў, што гэта няпраўда, што пратэстацыі яго ўрадам прыймаюцца, і толькі пратэстацыя шляхціца Гарабурды супраць справаў польскіх, парушаных на Сойме, прынята і ўпісана ня была, што Канцлер апісавае гэтак: