• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вялікі беларус Леў Сапега  Анатоль Тарас

    Вялікі беларус Леў Сапега

    Анатоль Тарас

    12+
    Выдавец: Харвест
    Памер: 256с.
    Мінск 2017
    101.77 МБ
    Матэрыяльнае зламаньне пастановаў Люблінскага Сойму выявілася ў тым, што Трэці Статут ня толькі ня зьліў права Вялікага Князьства з польскім, як гэтага дамагаліся палякі ў Любліне, але навет захаваў усе тыя артыкулы, якія выклікалі вялікае абурэньне ў кароннай шляхты.
    Гэткім парадкам пакінены быў артыкул 3 другога разьдзелу Статуту 1566 г. (у Статуце 1588 г. яму адпавядаў артыкул 4 трэцяга разьдзелу), каторы абязываў гаспадара пільнаваць цэласьці
    граніцаў Вялікага Князьства:
    тэж дабра панства таго Вялікага Князьства Літоўскага ня уменшым і то, што будзець цераз нёпрыяцеляў таго панства аддалена,
    разабрана і ку іншаму панству ад таго панства нашага калікольвек упрошана, то ку ўласнасьці таго Вялікага Князьства прывесьці, прыўлашчыці й граніцы направіці абяцуем; а хаця быхмо тэж каму загранічнікам пры граніцах тых, верху менёных, землі, іменьня, сёлы і людзі далі, тагды таковыя маюць з таго служыці Вялікаму Князьству Літоўскаму, а хтобы не хацеў служыці, таковых прывілеяў ня маем мы і патомкі нашыя дзяржаці.
    Гэтак сама пакінуты быў бяз зьменаў артыкул аб раздаваньні ўрадаў, маемасьцяў і старостваў чужаземцам, загранічнікам і суседзям Вялікага Князьства; — усё гэта можна было даваць
    толькі Літве, Русі, Жмудзі, родзічам старажытным і ўраджэнцам Вялікага Князьства Літоўскага і тых зямель, таму Князьству прыналежачых.
    Каліб хто-колечы, акром Літвы, Русі і Жмудзі, і атрымаў за свае заслугі аселасьць праз наданьне, то ён карыстацца мог толькі ўчыніўшы прысягу ў «вернасьці і жычлівасьці» Вялікаму Князьству, выконваючы адносна да яго ўсе абавязкі, аднак у кожным прыпадку на ніякія ўрады «ані прыпушчоны, ані ад гаспадара ўстаноўлены» быць ня мог.
    Падобна да Другога, Статут 1588 году засьцерагае ўжываньне беларускае мовы ўва ўсіх земскіх урадах Вялікага Князьства, кажучы:
    [...] а пісар земскі маець па руску ўсе лісты, выпісы і позвы пісаці, а не іншым языком і словы.
    Агулам трэба сцьвярдзіць, што Статут 1588 г., апрацаваны ў зусім. адменных умовах палітычнага жыцьця Вялікага Князьства, дзякуючы Льву Сапезе, аказаўся прасякнуты тым самым духам, як і Другі, сьпісаны перад вуніяй. Тутака заслугуе на ўвагу яшчэ наступны факт, каторы выразна сьведчыць аб нэгатыўных адносінах Льва Сапегі да Люблінскае вуніі. Пры выданьні Статуту 1588 г. трэба было на пачатку зьмясьціць pacta Люблінскае вуніі і іншыя пастановы, каторыя тварылі г. зв. права публічнае Вялікага Князьства.
    Дзеля таго аднак, што пастановы гэтыя па вуніі, як і сам пакт вуніі, былі недагодныя для Князьства, бо абмяжоўвалі яго правы, як самастойнае дзяржавы, Леў Сапега пастанавіў зусім выкінуць іх із Статуту.
    Некаторыя польскія гісторыкі называюць гэты паступак Cane­ri «magnackim wybrykiem», што зусім было б слушным, калі б стаяць на пункце гледжаньня інтарэсаў Кароны.
    Аднак Сапега гэтымі інтарэсамі не кіраваўся, а, ідучы на барацьбу з вуніяй 1569 г., пільна прыслухоўваўся да голасу тагачаснага беларускага грамадзянства і ў першую чаргу радзіўся з магутным радзівіллаўскім дваром, з каторым стараўся падтрымліваць найлепшыя адносіны.
    Маючы гэткую падпору, ён і дэцыдаваўся на гэтакае рашу-
    чае ламаньне пастановаў вуніі. Гэта ясна бачыцца з яго пісьма да Крыштофа Радзівілла з 15 ліпня 1588 г., у якім Сапега, між іншымі важнымі пытаньнямі, закранае справу выданьня Статуту, пішучы:
    Статут новы загадаў ужо друкаваць па-руску; хацеў-бы яго выдаць і па-польску, аднак, калі-б прышлося de verbo ad verbum яго перакладаць паводле рускіх словаў і сэнтэнцыяў, — вышла-б вельмі «піеgrzecznie», а інакш ня сьмею. Ахвотна пачуў бы рады Вашае Міласьці. Прывілеі гэтак сама ахвотна-б выдаў пры Статуце, аднак дзеля таго, што ня ўсе яны нам на руку — у ад-
    Загапоўны ліст друкаванага беларускага арыгінала Статута ВКЛ 1588 г.
    ных пачатак добры, а сяродак дрэнны, у другіх сяродак добры, а пачатак і канец дрэнныя, — не магу здэцыдавацца, ці падабае выкінуць тое, што шкадлівае, ці не.
    Працай над Статутам Сапега выказаў ня толькі вялікую здольнасьць і веданьне права, але і вялікі пісьменьніцкі і красамоўчы талент. Аб апошніх пераконваюць пасьвячэньне Статуту гаспадару Жыгімонту III, зьмешчанае на пачатку статуту, і прамова Сапегі ў Сойме, надрукаваная ў тым-жа Статуце. У абедзьвюх гэтых працах Сапега выказаў шмат гэткіх высокіх думак, якія адпавядалі толькі XVIII і XIX стагодзьдзям.
    У пасьвячэньні Статуту гаспадару Сапега на першым месцы засьцерагае, што права ў першую чаргу зьяўляецца патрэбным пануючым асобам, каторыя павінны асабліва яго трымацца, бо ў праціўным выпадку яны зробяцца зьненавіджанымі тыранамі, падобнымі да дзікіх зьвяроў, якія патрапяць здаваляць толькі свае «грубыя зьвярыныя похаці». На пацьвярджэньне гэтае думкі Сапега кажа, што ўжо
    былі тыя часы, Найясьнейшы і Міласьцівы Гаспадару Каралю, калі ў тым зграмаджэньні а паспалітаваньні людзкім, каторае мы рэчаю паспалітаю называем, не правам якім апісаным або статутам, але толькі сваім зданьнем і ўпадабаньнем уладнасьць сваю гаспадары і каралі таго сьвету над людзьмі расьцягалі, але іж частакроць ад прыстойнае свае павіннасьці адступавалі, а на свой толькі пажытак рэчы нацягаючы, а спольнае дабро ўсіх мала дбалі, адтуль то было ўрасло, што людзі брыдзячыся іх панаваньнем і зьверхнасьцю і не гаспадарамі, але тыранамі оныя называючы, на самым толькі статуце і праве апісаным усё бесьпячэнства і добрае рэчы паспалітае засажалі.
    Слушнасьць свае думкі пацьвярджае Сапега цытатамі з твораў старадаўных філёзафаў, а ў першую чаргу Арыстотэля, каторы казаў: «там бэльлюа, а панашаму дзікія зьверы, пануець, дзе чалавек паводле ўпадабаньня свайго уладнасьць расьцягаець; а дзе права або статут гару маець, там сам Бог усім уладаець».
    Гэтую жыватворчую сілу мае права дзеля таго, што яно зьяўляецца -— паводле думкі другога старадаўнага філёзафа: «оным праўдзівым рассудкам а мудрым чалавечага ўмыслу бачэньнем, каторым Пан Бог натуру чалавечую абдарыў» з тэй мэтаю, каб розум і бачэньне гэтае дапамаглі адрозьніць «пачцівыя рэчы ад непачцівых», першыя насьлядаваць, другіх высьцерагацца.
    Гэтыя разважаньні Caner і паказваюць, што пагляды яго згаджаліся з постулятамі пазьнейшае школы натуральнага права, каторая казала, што існуе права абсалютнае, аб’ектыўнае, справядлівае для ўсіх народаў у-ва ўсе часы іхняга існаваньня; трэба толькі пазнаць гэтае права і знайсьці крытэрыум дзеля адрожненьня праўнага ад бяспраўнага.
    Права натуральнае мела быць ідэалам, да якога павінна імкнуцца недасканалае права людзкое, перш за ўсё празначанае для паўстрыманьня небясьпечнае самаволі паасобных людзкіх адзінак. У гэтым сэньсе права, як пэўныя цуглі, паўстрымліваючыя людзей ад бяспраўных учынкаў, патрэбна ня толькі для пануючага, але і для падданых.
    Думку гэту Сапега выражае так:
    Леч, іж ня ўсіх так прыроджаньне справіла, абы больш розуму аніжэлі маетнасьцей сваіх а бэстыяльскіх папудлівасьцей насьледаваці мелі, — тое ўдзіла або мунштук на зухвальцы Пан Бог і права яго сьвятое ўлажыла, абы тыя за неучцівыя справы свае слушнае караньне, а цнатлівыя прыстойную заплату аднасілі.
    Праўны парадак у дзяржаве ёсьць зарукай і фундамэнтам яе дзяржаўнага ладу, бо, паводле Сапегі, толькі там «панствы і каралеўствы стаяць і ў цэласьці сваей захаваны бываюць, дзе ліхія помсту, а добрыя заплату адносяць». Моцнага права ўласнае дзяржавы і непашаны яго дамагаюцца толькі тыя, для каторых «свая воля міла а розум ім непрыяцелем».
    У канцы, Сапега, паклікаючыся на прыклады із старадаўнае гісторыі, праводзіць думку, што навет найгоршае права ёсьць лепшым ад неабмяжованага панаваньня аднае асобы. 3 гэтага гледзішча Сапега апраўдывае ўзрастаўшае пашырэньне правоў шляхты коштам улады гаспадара.
    Другі твор Сапегі — прамова на Сойме з прычыны выданьня Статуту, — хоць і паўтарае часткова думкі, выказаныя ў папярэдняй працы, аднак, з увагі на тое, што тутака Сапега зварачаецца не да гаспадара, а да шляхты, ён зьмяшчае шмат новых паглядаў, больш дакладна характэрызуючых праўную псыхіку Сапегі, яго глыбокую эдукацыю, нязвычайную справядлівасьць і перадусім яго нацыянальны воблік.
    Дзеля таго, што прамова гэтая зьяўляецца найпрыгажэйшым прыкладам беларускага красамоўства канца XVI ст., а такжа з увагі на яе будову і зьмест, падаем яе поўнасьцю.
    Абачывалі то ўсіх вякоў людзі мудрыя, што ў каждай рэчыпаспалітай чалавеку пачціваму нічога ня маець быці дарожшага над вольнасьць, а няволяй так ся маець гыдзіці, што ня толькі скарбамі, але і сьмерцю яе ад сябе адганяці павінен. А пра гэта людзі пачцівыя ня толькі маетнасьці, але і горлаў сваіх проціў кождаму непрыяцелю выносіці не жалуюць, абы пад іх акрутнае панаваньне ня прыходзілі, а з вольнасьці сваей будучы злуплены, водлуг волі і мысьлі іх, яко нявольнікі, ня мусілі жыці.
    Але ўжо мала-б і на тым было, каб чалавек, з няволі ад пастароннага непрыяцеля быў волен, а дамовага непрыяцеля над сабою цярпеці мусіў-бы.
    Тагды тот мунштук або ўдзіла на пагамаваньне каждага зухвальца ёсьць вынайдзена, абы ся, баючы права, ад каждага гвалту і збытку пагамаваў, а над слабшым і худшым ня паствіўся і ўціскаці яго ня мог. Бо для таго правы пастаўлены, абы можнаму і патужнаму ня ўсё было вольна чыніці, а як паведзіў Цыцэро, іж естэсьмо нявольнікамі праў для таго, абы вольнасьці ўжываці маглі.
    А есьлі чалавеку пачціваму нічога нет мільшага над тое, калі ў айчыне сваей бясьпечна мешкаючы, не баіцца, абы яго хто на добрай славе змазаці, або на целе і на здароўі яго абразіці, або на ўласнай маетнасьці яго укрыўдзіці мог, тагды то нічому іншаму, адно праву, прычытаці маець, за каторым ад каждага ў пакою сядзіць і жаднага ўсільства абэлжаньня і ўкрыўджаньня на сабе не паносіць. Бо той цэль і скутак усіх праў ёсьць і маець быць на сьвеце, абы кажды добрую славу сваю, здароўе і маемасьць у цэласьці меў і на тым жаднага ўшчэрбку не цярпеў.
    I то ёсьць наша вольнасьць, каторай мы межы іншымі народы хрысьціянскімі хвалімся, што пана, іж-бы водле волі сваей, а не водле праў нашых панаваў, над сабой ня маем і як славы учцівае, так жывата і маетнасьці вольна ўжываем. Бо хто-бы колечы з тых трох рэчаў у чым нас укрыўдзіці і водле ўпадабаньня свайго, а ня водле праў нашых, над намі паствіцца меў, тот бы ўжо ня панам нашым, але сказіцелем праў і вольнасьцяў нашых быў, а мы бы нявольнікамі яго быці мусілі.