Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
12+
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
I слушна за праўду маем, за што Пану Богу дзякаваці, што пад панаваньнем каралёў іх міласьцяў і вялікіх князёў паноў нашых, тую ўладу і вольнасьць у руках сваіх маем, а правы самі сабе творачы, яко найбольш можам вольнасьці сваей ва ўсім пасьцерагаем; бо ня толькі сусед а спольны наш абываталь у айчыне, але і сам га-
спадар, пан наш жаднае зьверхнасьці над намі зажываці ня можаць, адно толькі, сколькі яму права дапушчаець.
Пра то маючы таковый скарб у руках нашых, каторый жаднаю сумаю праплачаны быці ня можаць, прыстоіць каждаму пачціваму чалавеку, абы а нём ведаў, а будучы добра ведамый, як сам сябе і папудлівасьці свае гамаваў і водле права пісанага справаваўся і нікога ня крыўдзіў, так, есьлі бы ад каго быў укрыўджаны, абы ведаў, дзе абароны і лякарства ў крыўдзе сваей іскаці маець.
Бо яко адзін сэнатар рымскі другога штрафаваў, што права айчыны свае ня ўмеў, так кажды абываталь годны ёсьць наганеньня, каторый вольнасьцю хваліцца і праў сваіх умеці і разумеці ня хо-
чаць, каторым правам усю вольнасьць сваю абвараванай маець. А есьлі катораму і народу ўстыд праў сваіх ня ўмеці, пагатовя нам, каторыя ня обчым якім языком, але сваім уласным правы сьпісаныя маем і каждага часу чаго нам патрэба ку адпору ўсякае крыўды ведаці можам.
А іж тая труднасьць ня мала заважыла,штонякаждый статут мог меці для труднага і доўгага перапісываньня, — тады і ў тым тэй патрэбе каждага абы-
Артыкулы 1 і 2 Статута ВКЛ1588 года
ваталя фальгуючы і пажытку рэчы паспалітае служачы, важыўся гэтую працу на сябе падняці, а кошту і накладу свайго не жалуючы, у друк падаў і дарогу мацнейшую і снаднейшую каждаму ку
ведамасьці права паказаў. А гды то ўжо ў руках сваіх кажды, калі
захочаць, мець можаць, прашу: рачце-ж ваша міласьць тую працу ад мяне ўдзячна прыняці. а маючы вольнасьці свае правам добра
абвараваныя, таго пасьцерагаці, абы вы да судоў і трыбуналаў ня толькі людзей добрых а тых праў нашых добра умеетных абіралі, але баячыхся Пана Бога і цнатлівых, каторыя бы не для пажытку свайго ані ку шкодзе бліжняга, для лакомства свайго і для падаркаў, права выкручалі, але простым трыбам ідучы, сьвятой праўды і справядлівасьці пасьцерагалі, а тую вольнасьць, каторай цешымся, уцэласьці нам захавалі.
Як бачым, за найвялікшае дабро грамадзян дзяржавы Сапега ўважае вольнасьць. Бараніць адпаведна свае вольнасьці грамадзяне патрапяць толькі тады, калі сярод іх будзе пашырана веданьне права і адсюль сьвядомасьць правоў і абавязкаў. А калі якому-колечы народу — кажа Сапега — сорамна ня ведаць уласнага права, дык пагатовя ганебнай ёсьць рэччу ня ведаць свайго права грамадзянам Вялікага Князьства, каторыя маюць права пісанае ня ў чужой мове, а ў сваей уласнай.
Палац Гапоўнага Трыбунала ВКЛу Ніжнім замке. Вільня. 1835 г.
Апошнія словы Сапегі маюць для сучаснага дасьледчыка беларускае культуры і гісторыі нязвычайную вартасьць дзеля выяўленьня характару культуры Вялікага Князьства Літоўскага з гледзішча нацыянальнай яе прыналежнасьці, — тым болей, што словы гэтыя сказаны былі вуснамі найвялікшага прадстаўніка гэтае культуры.
Як ведама, г. зв. «руская» мова Літоўскіх Статутаў ёсьць мовай беларускай, Літоўскія Статуты былі пісаны па-беларуску. Гэткім парадкам Сапега лічыў уласнай мовай — і пры гэтым ня толькі сваей, але і ўсяго грамадзянства Вялікага Князьства, — мову Трэцяга Статуту, значыць — беларускую. А калі ўзяць пад увагу, што аб нацыянальнай прыналежнасьці гэтак высака культурнае адзінкі, як Сапега, перадусім дэцыдавала і дэцыдуе тая мова, каторую ён сьведама, з пашанаю і любоўю называў уласнаю і правоў каторае гэтак старэнна бараніў, — дык трэба прыйсьці да вываду, што Сапега, паводле цяперашняе тэрмінолёгіі, залічаў сябе сам да беларускае нацыянальнасьці.
3 другога боку ведама, што Сапега — за прыкладам сваіх сучасьнікаў — называў сябе «ліцьвіном», а народ свой, які гутарыў мовай беларускай, «літоўскім». Дык з гэтага сам сабой выплывае лёгічна бясспрэчны вывад, што назовы «ліцьвін», «літоўскі» былі нічым іншым, як гістарычнымі назовамі беларускага народу.
Упарадкаваньнем пісанага права і выданьнем Статуту Сапега здабыў для сябе шчырую ўдзячнасьць сучасьнікаў, каторыя не шкадавалі яму заслужоных пахвалаў, а тагачасныя пісьменьнікі называлі яго «айцом айчызны» і літоўскім Салёнам. У 1589 г. Сапега заняў найвышэйшае ў сваей дзяржаве становішча канцлера, якое перад ім займаў Крыштоф Радзівілл.
Абгаварваючы справу ўпарадкаваньня Сапегаю пісаных законаў Вялікага Князьства, трэба ўспомніць яшчэ адзін факт, які меў месца перад выданьнем Статуту і знаходзіўся ў цеснай сувязі з арганізацыяй судоў у Вялікім Князьстве. Гэтым фактам было ўтварэньне Літоўскага Трыбуналу*, які паўстаў у 1581 годзе (на 11 гадоў пазьней, чым у Кароне), дзякуючы ў вялікай меры стараньням Льва Сапегі, каторы хацеў бачыць судоўніцтва Вялікага Князьства незалежным ад Кароны.
Трыбунал быў найвышэйшай апэляцыйнай інстанцыяй у справах цывільных і складаўся з дэпутатаў сьвецкіх, выбіраных праз соймікі, і духоўных, высыланых капітуламі (выключна дзеля справаў касьцельных). Сябры Трыбуналу выбіралі маршалка, які кіраваў працамі Трыбуналу. Трыбунал меў свае кнігі, у якія сьпярша земскі пісар таго павету, дзе адбывалася сэсія, а пасьле асобны трыбунальскі пісар упісваў усе акты ў мове беларускай («рускай»),
Пачаткова Трыбунальскія Суды адбываліся ў чатырох местах: Вільні, Троках, Наваградку і Менску. Пазьней — ад 1588 году, за
* Для земляў этнаграфічна ўкраінскіх быў устаноўлены асобны Трыбунал у Луцку.
згодаю ўсіх станаў Вялікага Князьства, сэсіі Трыбуналу адбываліся толькі ў двух местах: Вільні (куды перайшлі справы, разгляданыя раней у Троках), і Менску або Наваградку (па чарзе). На сэсіі ў Вільні разглядаліся справы наступных ваяводзтваў: Віленскага, Троцкага, Полацкага і зямлі Жамойцкае. На разгляд справаў кожнага ваяводзтва празначаліся тры тыдні, і толькі справы Полацкага ваяводзтва разглядаліся ў працягу двух тыдняў.
У Менску або Наваградку трыбунальская сэсія пачыналася цераз 22 тыдні пасьле Вялікадня, прычым справы кожнага ваяводзтва (менскага і наваградзкага) разглядаліся ў працягу трох тыдняў.
Характэрна, што Літоўскі Трыбунал быў устаноўлены толькі для земляў этнаграфічнае Беларусі, бо зямля Жамойцкая (этнаграфічная Літва) мела свой асобны трыбунал у Росенях, аднак з яго не карысталася і ў 1588 годзе дабравольна паддала свае справы Літоўскаму Трыбуналу. Гэткім парадкам зьнік асобны Трыбунал для Жамойцкае зямлі, каторая ад 1588 году пасылала сваіх трох дэпутатаў у Трыбунал Літоўскі. У сувязі з паўстаньнем Літоўскага Трыбуналу, Сапега ў 1616 годзе выдаў працу «А спосабе абароны трыбунальскіх правоў».
САПЕГА I РЭЛІГІЙНАЯ ВУНІЯ
Выданьне Трэцяга Статуту і ўвядзеньне Трыбуналу былі першымі вялікімі крокамі Сапегі ў галіне ўпарадкаваньня ўнутраных адносінаў Вялікага Князьства. Наступнай галінаю ўнутранага жыцьця Вялікага Князьства, у каторай выявілася ня менш кіпучая дзейнасьць Сапегі, была справа ўпарадкаваньня хаосу рэлігійных адносінаў, які паўстаў на Беларусі з хвілінаю ўвядзеньня царкоўнае вуніі 1595 году.
Нажаль, у гэтай галіне інгерэнцыя Сапегі ня мела вялікшых рэзультатаў, бо было шмат іншых дзейнікаў, параліжаваўшых шляхотныя імкненьні Сапегі. У дадатку Вялікі Канцлер зрабіў сам тут памылку, дапамагаючы вуніі ў часе яе тварэньня, хоць кіраваўся самымі шляхотнымі, як з пункту гледжаньня агульна-людзкага, так і інтарэсаў беларускага народу, думкамі. Памылку гэту Сапега пазьней сам зразумеў, вельмі яе жалеў, аднак паправіць яе, ня гледзячы на сваё жаданьне, ня мог. Усё-ж справа ўдзелу Сапегі ў рэлігійным жыцьці Вялікага Князьства мае для беларускае гісторыі вялізарнае значэньне, бо яна выясьняе ролю магутнае пастаці Сапегі ў ратаваньні сваей айчыны ад тае агоніі, у якой яна апыну-
лася ў выніку бязупынна трываўшае рэлігійнае вайны між дзьвюма часткамі аднаго і таго-ж народу.
Гэтая роля Сапегі ўвідочніцца лепш на агульным фоне тагачасных рэлігійных адносінаў у Эўропе і Вялікім Князьстве Літоўскім, дзеля чаго і трэба ўдзяліць крыху месца дзеля намаляваньня гэтага фону.
Што рэлігійная проблема ня толькі ў сярэднявеччы, але і ў новыя вякі адыгрывала вялікую ролю ў жыцьці народаў Эўропы, а ў тым ліку і беларускага народу, — факт знаны. Аднак, калі ў сярэднявеччы рэлігія займала домінуючае палажэньне ў параўнаньні з дзяржаўнымі інтарэсамі паасобных краін і народаў, дык у новыя вякі скончылася служэньне паасобных нацыяў інтарэсам рэлігіі, і амаль ува ўсей Эўропе пачалося імкненьне да падпарадкаваньня рэлігіі інтарэсам народным або дзяржаўным. Пачаліся запраўдныя войны з унівэрсальным каталіцкім касьцёлам, ведзеныя ў імя пагарджаных дагэтуль нацыянальных ідэалаў.
Аднак, гэтыя войны не аслаблялі значэньня рэлігіі, як магутнага дзейніка духовае культуры. Дык зусім натуральна, што ў новыя вякі — эпоху крысталізацыі паасобных нацыянальнасьцяў у сяньняшнім разуменьні гэтага слова, нацыянальнасьцяў, каторыя стаўлялі сабе азначаныя мэты і да зьдзейсьненьня іх імкнуліся перадусім, — у палітычных павадыроў гэтых нацыянальнасьцяў выяўляецца імкненьне да выкарыстаньня рэлігіі дзеля нацыянальнага ўсьведамленьня і аб'яднаньня народаў.
Амаль у кожнай дзяржаве, збудаванай на прынцыпе нацыянальнае адзінасьці, пачаліся спробы нацыяналізаваньня касьцёлу. Часамі ролю нацыянальнага касьцёлу адыгрывала новае веравызнаньне; часамі — тое-ж рымскае каталіцтва, нягледзячы на свой унівэрсалізм.
Апошняе мела месца, да прыкладу, у Польшчы. Даволі сягнуць да гісторыі Польшчы і прыпомніць сабе тое значэньне ў аформленьні нацыянальнага ўсьведамленьня польскага народу, якое згуляла рымскае каталіцтва, стаўшыся, пасьле барацьбы з рэфармацыяй, запраўднай гюльскай нацыянальнай рэлігіяй. Хопіць спыніцца над жыцьцём і дзейнасьцю выдатнага польскага ксяндзапатрыёты Пятра Скаргі, каб зразумець, як гэты прадстаўнік польскага нацыянальнага касьцёлу цесна лучыў пытаньні нацыянальныя з інтарэсамі рэлігіі. Лучэньне гэтае ішло так далека, што — паводле Скаргі — у межах даўнае Рэчыпаспалітае кожны паляк павінен быў быць каталіком і — наадварот. I хоць Скарга не абараніў Поль-
шчы ад пазьнейшых разьдзелаў, аднак ягоны ўплыў на выпрацоўку польскага нацыянальнага сьветапагляду быў колёсальны.