Вялікі беларус Леў Сапега
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 256с.
Мінск 2017
Леў Сапега. Невядомы мастак. 1632 г.
На пачатку 1627 г. Л. Сапега прапанаваў сенатарам, не звяртаючы ўвагі на намеры караля, пачаць перамовы са шведамі. У выніку дэлегацыя на перамовах у студзені 1627 г. падпісала 5-месячнае перамір’е і шведы вярнулі занятыя імі Біржы.
Улетку 1627 г. 70-гадовы гетман вырушыў на вайну. Але на фронце гетман быў нядоўга і зноў выехаў у Варшаву на чарговы сойм. На сойме депутаты моцна яго крытыкавалі і за ход ваенных дзеянняў, і за грашовыя выдаткі. Дэпутаты ад Польшчы папікалі, што ён плаціць літоўскім жаўнерам больш грошай, чым польскім жаўнерам, што ваявалі супраць шведаў у Прусіі. Сапега зноў выязджаў у Інфлянты, шведы міжтым занялі Прусію.
Аднак ішлі ўжо мірныя перамовы. Урэшце 26 верасня 1629 г. у горадзе Альтмарк (Стары Тарг) быў падпісаны дагавор аб перамір’і, паводле якога ўсе гарады, акрамя Караляўца (Кёнігсберга), Гданьска (Данцыга) і Пуцка, і ўсе Інфлянты на поўнач ад Заходняй Дзвіны перайшлі да Швецыі. Працяглую вайну (яна ішла, з перапынкамі, з 1601 году!) Рэч Паспалітая прайграла ў шчэнт!
30 красавіка 1632 г., пасля 45 гадоў панавання, памёр кароль і вялікі князь Жыгімонт III Ваза.
Наступіла міжкаралеўе. Л. Сапега адразу паехаў з Бярэсця о Варша-
ву. На нарадзе сенатараў яму было даручана забяспечыць усходнія межы ВКЛ, узмацніўшы гарнізоны замкаў на маскоўскім рубяжы. У летнія месяцы 1632 г. гэтым і займаўся Сапега.
Потым ён зноў вярнуўся ў Варшаву на канвакацыйны сойм. На наступным, элекцыйным (выбарчым), сойме ў жніўні 1632 г. Л. Сапега падтрымаў кандыдатуру Уладзіслава, старэйшага сына Жыгімонта III Вазы. У лісталадзе 1632 г. Уладзіслаў быў абраны каралём Рэчы Паспалітай і, аўтамытычна, каралем польскім і вялікім князем літоўскім.
Але яшчэ перад выбарамі караля, у верасні 1632 году, маскоўскі цар Міхаіл Раманаў і яго бацька патрыярх Філарэт накіравалі пад Смаленск 40-тысячнае войска, каб захапіць горад і ўсё Смален-
Езуіцкі калегіум у Оршы (рэканструкцыя). Заснаваны па фундацыі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, які разам з канцлерам Л. Сапегам і ксяндзом Лаўрэнціем у 1609 г. распрацаваў план яго стварэння
скае ваяводства. У гэты час Л. Сапега фарміраваў новыя роты і накіроўваў іх не толькі ў войска, але і ў свае маёнткі на ўсходзе Беларусі, каб захаваць іх ад нападаў маскоўцаў. У першай палове 1633 г. Л. Сапега быў у Вільні і нават вітаў караля Уладзіслава IV, які ехаў на фронт пад Смаленск.
Памёр Леў Сапега 7 ліпеня 1633 г. у Вільні, ва ўзросце 76 гадоў. 3 пункту гледжання таго часу ён быў вельмі стары чалавек! Яго пахавалі ў віленскім касцёле святога Міхаіла Архангела побач з жонкамі.
* * *
У гісторыю Беларусі Леў Сапега ўвайшоў як выдатны дзяржаўны дзеяч, які адстойваў суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага як законадаўца, дыпламат і палкаводзец.
Унікапьны партрэт Льва Сапегі з Нясвіжскага замка. Знік перад Другой сусветнай вайной
Па тэксту брашуры
«У трохсотныя ўгодкі сьмерці Вялікага Канцлера Льва Сапегі», Вільня, 1933, с. 3—30.
У 1933 годзе мінае трыста гадоў ад дня сьмерці Вялікага Канцлера Літоўскага Льва Сапегі, згуляўшага ў гісторыі беларускага народу і культуры гэткую вялікую і дадатную ролю, што пара яго справядліва завецаа «залатой».
Аб Сапезе захавалася да нашых дзён многа аўтэнтычных дакумэнтаў, на падставе каторых асабістасьць яго можна зусім выразна схарактэрызаваць, дэфінітыўна азначыць яго нацыянальнасць і культурную прыналежнасьць.
Між іншым, у гэтым артыкуле аўтар карыстаўся ў вялікай меры пісьмамі Льва Сапегі да віленскага ваяводы Крыштофа Радзівілла*. Пісьма гэтыя, выдадзеныя ў VIII томе збору «Scriptores rerum polonicarum», маюць вялікую вагу дзеля пазнаньня асабістасьці Сапегі і прадстаўляюць гістарычны матэрыял першараднае вагі, бо, як слушна сказаў прадмоўца да ўспомненага збору, пісьмы вялікіх людзей эпохі Сапегі мелі шмат вялікшае значэньне, чым звычайная карэспандэнцыя. Пісьмы Сапегі, атрымліваныя Крыштофам Радзівіллам, датаго-ж ставаліся ведамымі і шырэйшаму агулу шляхты пры радзівіллаўскім двары, комэнтаваліся, выклікалі дыскусію і ў выніку крысталізавалі публічную думку.
А зьмест пісем Сапегі асабліва цікаўны і вельмі добра характэрызуе Вялікага Канцлера як абаронцу правоў Вялікага Князьства і панаваўшае ў ім беларускае культуры. Апрача таго, пісьмы гэтыя падаюць запраўдныя матывы паступаньня Сапегі ў розных
* Крыштаф Радзівілл «Пярун» (1547—1603) — падчашы ВКЛ у 1569—79, кашталян трокскі і адначасова падканцлер ВКЛ у 1579—84, ваявода віленскі ў 1584—89, вялікі гетман ВКЛ у 1589—1603 гг. — Рэд.
важных справах. Гэтыя ўкрытыя матывы маюць далёка большае значэньне, чым штучна прыдумываныя пры афіцыяльных выступленьнях.
Леў Сапега жыў у эпоху, каторая ў гісторыі Беларусі можа быць названа эпохай рэфармацыі і познага гуманізму. Аднак, ня гледзячы на вялікі ўздым культурнага жыцьця, эпоха Сапегі мела ўжо ўсе зачаткі палітычнага і культурнага заняпаду. Асабліва вялікай заслугай Сапегі зьяўляецца іменна тое, што ён адзін ясна бачыў гэтыя прычыны заняпаду, перасьцерагаў перад імі сваё грамадзянства і, як мог, стараўся іх паралізаваць.
Каб адзначыць 300-лецьце сьмерці Льва Сапегі і даць запраўдны абраз гэтае нязвычайнае адзінкі, пяройдземо да агляду жыцьця і працы Вялікага Канцлера.
* * *
Сапегі — вельмі стары беларускі род, які быў у далёкай кроўнай сувязі з Гедымінавічамі і згуляў даволі важную ролю ў гісторыі беларускіх зямель ужо да XV стагодзьдзя. Паводле дакумэнтаў Мэтрыкі Вялікага Князьства Літоўскага, калыскай роду Сапегаў была Смаленшчына. Продкі Сапегі былі праваслаўнае веры, аб чым сьведчаць іх імёны: Семень, Івань (Івашка), Богдань, Глебь і другія. Род Сапегаў быў, аднак, бедны, і Леў першы залажыў асновы яго пазьнейшае вялікасьці і магутнасьці.
Бацькамі Льва былі: Іван Іванавіч Сапега, стараста дарагічынскі і ваявода падляскі (памёр у 1580 г.) і княгіня Багдася ДруцкаяСакалінская (памёрла у 1584 г.). Радзіўся Леў Сапега ў 1557 годзе ў двары Астраўку і меў двух братоў: Грыгора, падкаморага аршанскага (памёр у 1600 г.), і Андрэя, які быў перш аршанскім старастам, пасьля віцебскім кашталянам і мсьціслаўскім ваяводам (памёр у 1611 г.). Акром братоў меў тры сястры.
Ідучы за тагачасным звычаем, бацькі аддалі свайго сына яшчэ колькігадовым хлапчуком на нясьвежскі двор вялікага магната Мікалая Радзівілла Чорнага, славутага апякуна беларускіх кальвіністаў. Тутака, у атмасфэры рэлігійных навінак, малады Леў хутка пакінуў старую рэлігію сваіх продкаў і прыняў кальвінства. Толеранцыя, якая панавала на нясьвежскім двары і ў якой гадаваўся Сапега, заклала ў яго душу глыбокія асновы рэлігійнае вольнасьці і не дала яму стацца, як гэта часта тады здаралася, фанатыкам свае веры.
Князю Мікалаю Радзівіллу Чорнаму Сапега спадабаўся адразу сваімі здольнасьцямі, спрытам і глыбокай любоўю да свайго
краю. Пазнаўшы маладога хлапца з найлепшага боку. Мікалай Радзівілл паслаў яго яшчэ 13-гадовым хлапцом на слаўны ў той час унівэрсытэт у Лейпцыгу*. Тамака Леў, разам з сынамі Радзівілла, пільна студыяваў юрыдычныя навукі, клясыкаў і філёзофію. пазнаваў нямецкае жыцьцё і адначасна паглыбляў сваю веду аб уласнай бацькаўшчыне. Знаёмства з рэлігійнымі адносінамі на Захадзе яшчэ больш узмоцніла ў ім рэлігійную цярпімасьць.
Па сканчэньні навукі ў Лейпцыгу Сапега быў добра падгатаваным палітыкам, дыпламатам і выказваў шырокую і ўсебаковую эдукаванасьць. Вярнуўшыся з Нямеччыны, ён задзівіў Сьцяпана Батуру, перад якім бараніў справу свайго бацькі, дасканалай знаёмасьцю лацінскае мовы і — не бяз рады сваіх апякуноў Радзівіллаў — астаўся пры двары. каб сьцерагчы інтарэсы Вялікага Князьства. У 1580 годзе, на 23 годзе жыцьця, Сапега абняў урад сэкрэтара Вялікага Князьсіва**.
Нялёгка прыходзілася маладому Льву на новым становішчы і ў новым асяродзьдзі. 3 аднаго боку ня было для яго тайніцай, што польскія ўплывы штораз глыбей уразаліся ў жыцьцё беларускіх магнатаў і шляхты, а з другога — ён адразу спасьцярог, што Карона ўсялякімі спосабамі імкнулася да пэўнае гэгемоніі над Вялікім Князьствам Літоўскім, пагражаючы зьнішчэньнем навет тых правоў, каторыя мела Князьства пасля вуніі 1569 г. Кіруючыся любоўю да ўласнае айчыны — з аднаго боку, а з другога — разумеючы магутнасьць радзівіллаўскага дому і бачучы ў ім адзіную рэальную сілу, на якой мог бы апірацца ў барацьбе за інтарэсы Князьства, Сапега адразу ўявіў тую вялікую небясьпеку для яго айчыны, якая б паўстала ў прыпадку цеснага паразуменьня Радзівіллаў з каралём, і таму — з вялікім спрытам — ня толькі выкарыстоўваў і паглыбляў спрэчкі і непаразуменьні між імі, але стараўся няраз сам іх тварыць.
Праз увесь час пабыту пры двары Сьцяфана Баторыя і Жыгімонта III Сапега падтрымліваў цесную лучнасьць з Радзівілламі, часта да іх прыяжджаў і пісаў шмат лістоў, у якіх скардзіўся на
* Аўтар памыляецца. Льву споўнілася 13 гадоў у 1570 г., а Мікалай Радзівілл «Чорны» памёр на 5 гадоў раней — у 1565 г. Верагодна, у Лейпцыг яго паслаў нехта з нашчадкаў «Чорнага», хутчэй за ўсё, старэйшы сын — Мікалай «Сіротка» (1549—1616). Там Леў у 1570—73 гг. навучаўся разам з малодшымі сынамі «Чорнага» — Альбрэхтам (1558—1592) і Юрыем (1556—1600). Потым яны ад’ехалі ў Рым, а Леў вярнуўся на радзіму. Кальвінізм Леў прыняў не ў Нясвіжы, а ў Лейпцыгу. — Рэд.
** Тутака Шкялёнак таксама памыляецца. Л. Сапега у 1581 г. заняў пасаду не сэкрэтара, а вялікага пісара ВКЛ і заставаўся на гэтай пасадзе да 1585 г. С. Баторы быў каралём Рэчы Паспалітай у 1576—1586 гг. — Рэд.
Лейпцыг на пачатку XVII стагоддзя
крыўды, робленыя Вялікаму Князьству, абгаварваў сродкі абароны і парушаў наагул унутраныя справы Князьства.
Вайна, распачатая вялікім князем маскоўскім Іванам IV «Жахлівым» супраць ВКЛ дала магчымасьць Льву Сапезе адзначыцца на ваенным і дыплёматычным полі. Сфармаваўшы на свой кошт гусарскі полк, ён зьвярнуў на сябе ўвагу ў бітвах пры Завалаччы, Вялікіх Луках і аблозе Пскова.
Па сканчэньні вайны Сапега едзе на чале пасольства ў Маскву, куды ў тэй жа ролі езьдзілі раней дзядзькі яго — віцебскі ваявода Мікалай і менскі Андрэй. Сапега не застаў ужо жывым Жахлівага і з яго наступнікам Хведарам Іванавічам падпісаў умову згоды на 10 гадоў, паводле якой Масква атрымала Смаленшчыну, але з’абавязалася вярнуць Полаччыну, Вяліжскую і Інфлянцкую землі. Гэта быў першы дыплёматычны выступ Сапегі і пры гэтым вельмі ўдалы. Папераджаючы бег выпадкаў, трэба зацеміць, што праз 16 гадоў, паіменна ў 1600 г., ужо пры цары Барысе Гадунове, Сапега ізноў езьдзіў з пасольствам у Маскву і падпісаў з ёй умову аб міры на 20 гадоў.