Верыфікацыя нараджэння
Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
ЗМІЦЕР ВІШНЁЎ
ВЕРЫФІКАЦЫЯ НАРАДЖЭННЯ
Менск
Логвінаў 2005
УДК 882.6
ББК 84 (4 Bsi)
В 55
® ДРУП 0РОНТ МДСТАЦТ8АЎ
Рэдакцыйная калегія: Валянцін Акудовіч, Ілля Сін
В 55 Вішнёў 3.
Верыфікацыя нараджэння/ 3. Вішнёў. — Мн.: I. П. Логвінаў, 2005. — 168 с.
ISBN 985-6701-61-9.
УДК 882.6
ББК 84 (4 Беі)
ISBN 985-6701-61-9
© Зміцер Вішнёў, 2005
© Выдавец Логвінаў I., 2005
У развагах пра «свой шлях»
На двары 2005 год - адыпілі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз бела- рускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»... Бадай, нікога і няма... Тым не менш літа- ратура жыве і квітнее. Жан-Люк Нансі сцвярджае, што «“людзі” - гэта не ананімны гуд натоўпу, гэта адначасова неакрэсленыя і своеасаблівыя прывіды, алюзія на голас, схемы паводзінаў, накіды пачуццяў». Бо заўсёды трэба ары- ентавацца не на натоўп, а на індывідуальнасць. Што, зрэшты, і павінна рабіць літаратурная і мастацкая крытыка.
Дзесяць гадоў час ад часу я займаўся крытычнымі прак- тыкаваннямі, мажліва не заўсёды сур’ёзна, але, як падаец- ца, кожны раз шчыра. Для літаратара змена светапогля- даў — складаная справа, тым не менш, не заўсёды дрэнная, бо без гэтага ўсё выглядае занадта прадбачным і аднака- ляровым. Асэнсаванне культурных падзеяў, што і мусіць хваляваць пісьменніка. I няхай будзе, як напісаў некалі Мантэнь: «Гэтыя эсэі - адно спроба маіх прыродных здоль- насцяў і ні ў якім разе не выпрабаванне маіх ведаў; і той, хто выкрые маё невуцтва, зусім мяне не пакрыўдзіць, бо ў тым, што я кажу, я не адказваю нават перад сабой, не тое што перад іншымі, і нейкая самазакаханасць мне чужая».
Святло развальваецца на промні. Кнігі развальваюцца на старонкі. У паэтаў і мастакоў адвальваюцца пячонкі і ныркі. Радкі страляюць словамі. Вобразы падзяляюць алюзіі. Але хочацца верыць - у Менску заўсёды будуці. Цырк, Планетарый і Клетка. (Упэўнены, што ўсё будзе паводле Хасэ Артэга-і-Гасэта.)
Ц Ы Р к
I
ЗАНАТОЎКІ ЛІТАРАТУРНАГА АЛКАГОЛІКА
1. Маніфест Літаратурна-Мастацкай Партыі.
Транслагізм. Шызарэалізм. Паранойя. X
Мы падорым чалавецтву букет чорных афрыканскіх кве- так. Нашыя шыхты прапусцяць літаратурнага герцага на белым кані, потым яны сыдуцца. Узнікне сітуацыя ўзнікнен- ня. Будуць гучаць грымоты алюмініевага талісмана-тазіка. Мы зладзім падарожжа шызарэалізму ў транслагізм. Пач- нуцца бойкі. Некаторыя баявыя таварышы па Літаратурна- Мастацкай Партыі будуць выкінутыя на паверхню камуні- стычнага рэалізму. У некаторых атрымаецца застацца ў вя- сёлай адзіноце каля пальмы на выспе паранаідальнасці. Ар’ергард паглыбіцца ў лабірынты нязведанага. Над намі будуць лунаць сцягі новага (новага і актуальнага сёння). Штандары: Транслагізм, Шызарэалізм, Паранойя, X.
Нашая літаратура не старэе, у нашых кошыках ляжыць сакрэтны X. Напэўна, дзесоці ў тундры на сонцы стаіць медзяны балван, ён мае маленькую скрыню. Там адпачывае вялікі X.
МАРШАВЫ «ТАМ-ТАМ» «БУМ-БАМ-ЛІТА»
Там далягляд развальваецца на чырвоныя кавалкі
Там грыміць акіян
Там ходзяць панцырападобныя дзяўчаты
Там стаіць белая Прэторыя
Там вершнікі з доўгімі і цьмянымі мячамі
Там рассцілаецца аксамітны пыл
Там лётаюць рэдкія саламяныя птахі
Там бадзяецца худы мурын
Там ляжыць пашараваная жоўтая манета
Там бегае дух гулянкі і распусты
Там гучаць тамтамы
Там скачуць чыгунавыя ядры
Там знаходзіцца маршавы ультыматум
Там-там - спяваем мы і валачэмся туды
2. Недасяжныя мэты «Бум-Бам-Літа»
У чэрвені 1996-га святкаваліся ўгодкі «Бум-Бам-Літа» ў менскім парку Горкага. Там літаратары-бумбамлітаўцы пры дапамозе дворніцкіх мётлаў і вялікага пакамечанага таза займаліся шаманствам. Я махаў рукамі і мармытаў як га- лоўны шаман: «Клёк Катам Мус... Клёк Катам Мус... Клёк... Катам... Мус...»
Мэтай гэтага выступу было прыгнаць хмары і запрасіць у госці дождж. 1 што ж? Дождж лінуў. Грымнуў гром. За- бліскацелі маланкі. Некаторыя літаратары перапалохаліся. Рэвалюцыйны псіхолаг Міхась Башура чамусьці пачаў бе- гаць за лідэрам пралетарыяту Усеваладам Гарачкам. Лянот- ны дэканструктар Ілля Сін дзіка зарагатаў. Панкавы права- катар Альгерд Бахарэвіч ціха заплакаў. Пачаўся сапраўдны шабаш ведзьмакоў літаратуры. Шабаш «Бум-Бам-Літа».
Мэты «Бум-Бам-Літ» мае грандыёзныя: крыжовыя пахо- ды тылітных рыцараў постмадэрнізму ў розныя куткі Зямлі. Далей магчыма экспансія і на планеты Сонечнай сістэмы (але найперш у Афрыку). «Бум-Бам-Літ» нельга ўспрымаць як нейкую аморфную арганізацыю. Гэта рух літаратуры хуткага рэагавання. Хуткае рэагаванне, як сасіскі з Канзас- Сіці, якія можна набыць і ў Афрыцы і на Беларусі. Узяць, да прыкладу, бумбамлітаўскія друкапісы — яны ствараюцца на працягу некалькіх гадзінаў. Потым распаўсюджваюцца не- пасрэдна праз аўтараў. Хуткае рэагаванне — няма нейкіх літаратурных «пробак». Працэс скразных далінаў.
«Бум-Бам-Літ». Ён рыцар-тыліт. Волат, які праглынае ўсіх, хто прыходзіць да яго — літаратараў, прастору, час. Спачатку яны п’юць каву ці гарбату (ці каньяк), потым ад- бываецца праект людажэрства.
Мэты будучага афрыканскага падарожжа даволі склада- ныя і не зусім зразумелыя. Першае бачна адразу — стомле- ныя літаратары хочуць пазагараць сярод пальмаў, пажва- каць какосаў і бананаў, паляжаць пад пякучым чырвоным сонейкам, паплаваць у цёплай зялёнай вадзе, пазнаёміцца з прыгожай чорнай дзяўчынай. Другое бачна не адразу — Складны Тазік (сімвал ББЛ) хоча наведаць радзіму, пася- дзець з братамі тамтамамі, перагрукнуцца. Трэцяе зусім не бачна — наладзіць літаратурныя сувязі. Чацвёртае толькі мроіцца — назаўсёды застацца ў Афрыцы, напрыклад, як легендарны капітан Н (ён ператварыўся ў сняданак для му- рынаў).
Мэтай аднаго з наступных выступленняў ББЛ можа стацца ўтаймаванне кактусаў. Бумбамлітаўцы, як літаратары-та- рэадоры, поўзаюць вакол раслінаў і паказваюць ім аркушы паперы са сваімі творамі ці будучымі творамі. Гучыць гонг. Бессмяротны Хросны Бацька «Бум-Бам-Літа» Валянцін Аку- довіч грукае ў Тазік.
Бум! Бум! Вось ужо ў Маскве чакаюць «Бум-Бам-Літ». Бум! Туды літаратары-пакутнікі пацягнуцца на рознакаля- ровых электрычках. Бум! Каб у Крамлі ведалі — на Бела- русі існуе моцны рыцарскі ордэн, у якога замест мяча і мо- лата — аловак, асадка і пэндзаль. Але і мётламі яны валода- юць і ланцэтамі. Літаратурныя хірургі. Я, напрыклад, зрэдку нашу брудныя хірургічныя пальчаткі. Юрась Барысевіч ча- сам апранае белы халат ці гарчычнікавыя латы. Міхась Ба- шура носіць вайсковую форму. А вакол нас бегае транс- лагіст Алесь Туровіч і раскідвае чорныя капіркі... чорныя капіркі...
Бум! Бум! Вось ужо ў Кіеве чакаюць «Бум-Бам-Літ». Бум! Туды літаратары-пакутнікі пацягнуцца на рознакаля- ровых плытах. Бум!
Бум! Бум! Вось ужо ў Вашынгтоне чакаюць «Бум-Бам- Літ». Бум! Туды літаратары-пакутнікі выправяцца на розна- каляровых дыванах-самалётах. Бум!
Ёсць у «Бум-Бам-Літа» мэта — выдаць зборнікі паэзіі і прозы: «Неа-літ» і «Рэчы-96». Па старонках гэтых буду- чых выданняў ужо цяпер бегаюць бегемоты, кракадзілы, зеб- ры, жырафы і прусакі...
ПРАФАНАЦЫЯ ТАГО ЧАГО HE БЫЛО ПРАФАНАЦЫЯ ТАГО ЧАГО HE БЫЛО ПРАФАНАЦЫЯ ТАГО ЧАГО HE БЫЛО ПРАФАНАЦЫЯ ТАГО ЧАГО HE БЫЛО ПРАФАНАЦЫЯ ТАГО ЧАГО HE БЫЛО ПРАФАНАЦЫЯ ТАГО ЧАГО HE БЫЛО ПРА- ФАНАЦЫЯ ТАГО ЧАГО HE БЫЛО (ЧЫТАЦЬ 3 ПАЧАТКУ)
(Алесь Туровіч, урывак з «Мазюкалы» )
Ёсць у «Бум-Бам-Літа» яшчэ адна мэта — арганізаваць свой уласны цырк Буль-Трах-Літ. Дырэктар яго ўжо вядо- мы — паэт Сяргей Патаранскі. У гэтым цырку будуць пра- давацца танная каўбаса, танная гарэлка і танныя кнігі. За- мест звяроў тут будуць жыць істоты а дзвюх і трох галовах з друкапісаў «Секс». Яны будуць мармытаць, рыкаць і ен- чыць. Як жывыя.
ББЛ' — канцэптуальны спадар. Калі яго запрашаюць у эк^ затычную менскую рэстарацыю, ён прынцыпова п’е толькі «Sprite». Калі коўзаецца на імянінах філосафа, то п’е толькі «Бубалітаўку».
Але будзем мець на ўвеце, што мэта «Бум-Бам-Літа» заўсёды недасяжная. Hi рукі ЦРУ, ні рукі КДБ, ні рукі ФСБ, ні рукі літаратараў-здраднікаў не змогуць учапіцца за бум- бамлітаўскі карак. Ён лётае над зямлёй у аблачынках пары і дыму ад цыгарэтаў.
3. Вытокі друкапісаў
Здарылася гэта на балконе Юрася Барысевіча, калі яго- ны кот Гуліт пазначыў чысты аркуш паперы мачой. Так нарадзілася ідэя. 3 цягам часу ідэя аформілася ў друкапіс. Пры дапамозе розных пісьменніцкіх органаў: рук, ног, фа- ласа, язура, носа, вушэй, броваў, зубоў (якія нярэдка замя- няюць бумбамлітаўцам асадку, аловак, пэндзаль) і г. д. ро- бяцца кніжачкі — так званыя друкапісы. Звычайна зручным, звушным, з’язурным сродкам выступае туш. Яна з’яўляецца страўнікавым сокам літаратурна-друкапісных праектаў. Але тут магчыма выкарыстанне і атраманту, попелу ад цыгарэ- таў, фарбаў, уласнай крыві і г. д. Напрыклад, у Віцебску на «АгІ-прагноз-96» некалькі друкапісаў (з агульнай назвай «Шклянка Ю») Іллі Сіна былі апырсканы крывёй Сяргея Патаранскага.
На сённяшні дзень у нашай краіне яшчэ выходзяць вы- данні з друкапіснымі элементамі («Ксэракс беларускі», «Яма»). Гэта цешыць: значыць, мы паціху набліжаемся да наскаль- ных тэкстаў. Але каб запхаць магутнае першабытнае слова ў сучасную літаратуру, у нас ёсць больш смелыя праекты. Так, на адной з канферэнцый, што ладзіла ТВЛ, у шэрагах ББЛ узнікла думка стварыць Парк тэкстаў. Маўляў, тэксты на паперы жывуць меней, чым на камянях. Таму зараз мы
1 Калі ўзгадваць ББЛ, то трэба некалькі словаў пакінуць Сержу- ку Мінскевічу і Віктару Жыбулю. Першы спрабуе енчыць і спя- ваць, сквірчэць і хіхікаць. Ён носіць цельнік, чырвонага васьмі- нога і вялікую жоўтую гітару. Другі - Віктар Жыбуль - філолаг-снайпер. Кожную раніцу ён выходзіць на паліндром і адстрэльвае ў бізонаў іх горыстыя рогі.
шукаем валуны, на якіх будзем крэсліць усялякія словы, апавяданні, аповесці, раманы'.
Зусім нядаўна мы распачалі выданне анты-кніг. Пры- намсі, першая ўжо выйшла («Барыкадна ўстаноўка» — аў- тары Зміцер Вішнёў і Ілля Сін). У ёй мы выкарысталі вер- шы, якія трапілі ў рэдакцыйную сметніцу. Акрамя гэтага, былі скарыстаны брудныя ад попелу і гарэлкі аркушы папе- ры, аб якія мы выціралі рукі. Атрымаўся надзвычай дзіўны зборнік — у колькасці 1 асобніка.