Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
«Грукат тазіка» (сімвал ББЛ — алюмініевая пакамечаная міса) быў хоць віртуальны, але настолькі гучны, што яго пачулі далёка за межамі бацькаўшчыны. «Бум-Бам-Літ» ве- даюць і ў Нямеччыне, і ў Швецыі, і ў Фінляндыі, і ў Летуве, і ў Латвіі, і ў Расеі, і ў Польшчы... У адрозненне ад постса- вецкіх ідэолагаў літаратуры постмадэрнісцкае мысленне ніколі сябе не абмяжоўвала вызначанымі стандартамі і незалежна ні ад якіх абставінаў наўпрост скіроўвалася да чытача. Таму напады паэта Сяргея Законнікава на ББЛ выглядаюць зусім смешна. Так, у вершы «Барадатыя юнгі» (ЛіМ. 2002. 1 сак.) ён піша: «Спіхваюць юнгі за борт з карабля // гнуткі радок Куляшова і Танка, II і непаўторныя словы Брыля. Н «Мы паплывем у Эўропу па славу! // Мы ля штурвала!» / / Але ж ты, хоць ты плач: у філязофіі тазікаў ржавых / / спёкся і наш, і суседскі чытач». Гучыць пераканаўча — ці не праў- да? «Высокі штыль паэзіі»... Застаецца адзінае «але». Пава- жанага паэта можна абвінаваціць у некампетэнтнасці ў дачы- ненні да абранай тэмы. Ён яўна не чытаў тэарэтычных тэкс- таў бумбамлітаўцаў. Як я ўжо казаў, бумбамлітаўцы ў адрозненне ад футурыстаў нікога не спіхваюць з карабля мастацтва. Але ж для большасці пісьменнікаў што мадэрніст, што постмадэрніст — невядомы звер. I таму ў такіх творцаў часам узнікае жаданне здабыць для свайго гардэроба новае футра. Любымі метадамі.
2.	НЕВЫЛЕЧНЫЯ ПАШКОДЖАННІ ЦЕЛА
Рэжым сам разбурае каштоўнасці постсавецкай літара- турнай прасторы. Дзіўна. Зніклі часопіс «Першацвет» і га- зеты «Чырвоная змена», «Навінкі». Аб’ядналі ў тры выда- вецтвы «Вышэйшую школу», «Юнацтва», «Мастацкую літа- ратуру», «Беларусь», «Полымя», «Ураджай». He ў лепшай сітуацыі знаходзяцца і іншыя літаратурныя структуры. Мы жывем ва ўмовах «рынкавага сацыялізму». Гэты калгасна- партыйны тэрмін, напэўна, перакладаецца даволі проста — капіталіст-дупа. Бо для старых ідэалаў адназначна — нагой пад сраку, а для новых — кішка кароткая. Сапраўды — у нармалёвай эканамічна развітай краіне часопісы, газеты, выдавецтвы могуць даволі ўтульна існаваць пры падтрымцы разнастайных фондаў ды за кошт іншых грашовых крыні- цаў. У жабрацкай — з традыцыямі расстрэлу паветраных балонаў ды барацьбой з варожымі амерыканскімі фондамі — зварыць новую мастацкую кашу доволі праблематычна
Падчас творчай сустрэчы з празаікам Томасам Больфар- там у музеі Янкі Купалы ў 2002 г. старшыня Саюза бела- рускіх пісьменнікаў Вольга Іпатава пажалілася на катастра- фічны стан выдавецтваў і часопісаў — маўляў, прыпыняюць фінансаванне ды ўводзяць на пасады рэдактараў-марыяне- так. На што Ілля Сін не міргнуўшы вокам заўважыў: «Гэта нешта накшталт кітайскай культурнай рэвалюцыі. Цяпер класікі айчыннай літаратуры апынуліся ў такім самым ледзьве не андэграундным становішчы, як і мы». Аспрэчыць словы шмэрцвэркаўца ніхто не рызыкнуў. Горкая праўда для наш- чадкаў савецкіх часоў. Праўда і ў тым, што амаль здзейсн- ілася мара бумбамлітаўцаў вызваліць літаратуру ад дыкта- туры друкарскага варштата. А дакладней, крывасмок сацрэ- алізму атрымаў невылечныя пашкоджанні цела. Можна казаць, што лятальны зыход ужо не за кра.млёўскімі шпілямі, а значна бліжэй. Актуальнае мастацтва святкуе рэвалюцыю. Па прашпектах рушаць святочныя калоны новай прозы, паэзіі, крытыкі... Таму варта толькі паспачуваць спн. Ганне Кісліцы- най з яе паспешлівымі высновамі: «Не ажыццявіліся праек- ты выкладаць вершы цаглінамі на плошчах і вопраткай на снезе ў лесе... He набылі развіцця “харэаграфічныя” праек- ты, якія павінны былі ўвасобіць ідэю спалучэння тэксту з рухам... Перастала развівацца ідэя друкапісаў (памножаных
ксэраксам невялікіх самаробных кніжачак — процівагі афі- цыйнаму друку)»... Думаю, што ідэя друкапісаў дасць ша- нец «старой гвардыі» зусім не знікнуць з творчага далягля- ду — іх «несмяротныя савецкія тэксты» зоймуць сапраўды паважнае месца ў нашым жорсткім бескампрамісным свеце. Формула: варштат + савецкі шэдэўр = макулатура — на- бывае рысы музейнасці. Але радавацца бумбамлітаўцам, тэвээлаўцам, шмэрцвэркаўцам, пчолам з суполкі «Вулей», сябрам суполкі «Віцлі-Пуцлі» ды іншым прагрэсіўным твор- цам зарана, бо ўмовы для нараджэння добрай формулы (да прыкладу, варштат + тэкст = кніга) не надта прыдатныя. У прасторы гучыць адно амаль дыягенаўскае ад В. Акудові- ча: «Мяне няма».
3.	СЕЙФ ДЛЯ ЧЫНОЎНАГА ДЫНАЗАЎРА
Некаторыя «пісьменнікі» шчыра вераць, быццам маюць права дыктаваць, што варта друкаваць, а што не. Яны фак- тычна вядуць прапаганду на ўвядзенне «эстэтычнай цэнзу- ры». Іх «эстэтычная» платформа будуецца на вельмі сумніў- ных постсавецкіх канонах. Так, Навум Гальпяровіч (да ня- даўняга часу сакратар СБП) піша: «Сёння Саюз пісьменнікаў патрэбны яшчэ і для таго, каб разам аб’яднацца ў гэтай рабоце па захаванні і прапагандзе нашых выданняў, кніг, кантролю за тым, каб бязлітасны рынак не вылучыў на га- лоўную ролю камерцыйныя, пустыя або толькі фармальна- эпатажныя творы» (ЛіМ. 2002. 8 лют.). Вельмі падобна на ўрывак з выступу на пленуме ЦК КПБ. Няцяжка здагадац- ца, што паважаны сп. Гальпяровіч мае на ўвеце пад «фар- мальна-эпатажнымі творамі». Гэта ж заклік да барацьбы з усім новым і незразумелым для іх — нашчадкаў постсавецкай культуры. Любяць гэтак званыя «дзеячы літаратуры» хавац- ца за прыгожымі і агульнымі фразамі накшталт «высокая літаратура» і «прыгожае пісьменства». Падобным «разумні- кам», што «змагаюцца за чысціню літаратуры», можна пра- цытаваць Васіля Быкава: «Літаратура — не спорт, дзе мож- на паставіць людзей на старт, і секундамер з вычарпальнай катэгарычнасцю вызначыць канкрэтнае месца кожнага на прыступцы п’едэстала. Літаратура ўвесь час у руху».
Некалькі гадоў я працаваў літаратурным кансультантам у Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Гэтая пасада сапсавала
мне шмат нерваў, дзякуючы чаму я і напісаў свой самдо злосны і сатырычны раман «Трап для сусліка, альбо Некра філічнае даследаванне аднаго віду грызуноў», дзе разгле- дзеў з усімі падрабязнасцямі вобраз савецкага чыноўніка. Пасля чаго прыйшоў да высновы, што арганізацыю з баль- шавіцкай хрыбецінай нічым не пераламаеш, — «чырвоных дыназаўраў» нельга палепшыць, можна толькі знішчыць. Хоць мушу прызнаць, што і ў 2005 г. Саюз беларускіх пісьменні- каў усё ж патрэбная структура. Так склалася, што ў сітуа- цыі, калі ідуць пастаянныя напады на беларускасць, гэта адзін з нешматлікіх плацдармаў беларускай культуры. Ня- хай і з адценнем чырвані...
4.	ДРОБНЫЯ ВЕРСІФІКАЦЫІ
На зубатае кляцанне «ваўкоў у авечай скуры» трэба ад- казваць заўсёды і жорстка, каб адбіць у іх апетыт да гэтак званых «крытычных практыкаванняў». Тут перадусім я маю на ўвазе спн. Кісліцыну, якая выразна акрэсліла сваё месца ў асяродку крытыкаў: «Рыначныя адносіны змянілі не толькі пісьменнікаў, але і крытыкаў. Апошнія спрабуюць уклю- чыцца ў гульню нароўні з паэтамі і празаікамі. Замест аналізу і маралізатарства, замест пальбы з гарматаў па вераб’ях, яны сталі казаць “сам дурань” і пасылаць да Фройда» (Дзе- яслоў. 2003. № 7). Таму мы скарыстаем ейныя ж метады размовы з апанентамі. Дзе, калі, што? Кісліцына цешыць чытачоў, асабліва калі спрабуе разважаць вакол кніжнай серыі «Другі фронт мастацтваў». Напэўна, забыўшыся pan- там, што і сама ў 2003 г. выдала ў гэтай самай серыі ўлас- ную кнігу «Blonde attack». Прычым пад грыфам «Бібліятэка Бум-Бам-Літа», што наводзіць на зразумелыя высновы... Бо тыя, хто спрабуе прыкідвацца воўкам у авечай скуры, на- самрэч з’яўляюцца тымі самымі авечкамі (ці зайчыкамі з зубкамі адно для літаратурнай морквы ўжо даўно не першай свежасці).
Але яшчэ больш смешна выглядае спадарыня Наталля Дзянісава, якая намагаецца ззяць эрудыцыяй, аднак так кра- нальна блытае фактычны матэрыял (ЛіМ. 2004. 6 лют.). Яна вымудрылася звесці ўсіх аўтараў кніжнай серыі «Другі фронт мастацтваў» у нейкую франтавую арганізацыю. Між іншым, ні Адам Глобус, ні Пятро Васючэнка, ні тым болып Сяргей
Кавалёў, якія таксама з’яўляюцца аўтарамі «Другога фрон- ту мастацтваў» (і яшчэ шмат разоў «ні»), у адну арганіза- цыю не ўваходзяць, як, дзякаваць богу, і многія іншыя. Гэта ж, з яе словаў, я і Кісліцына — паплечнікі. Ну, гэта так, дробязі... Калі пакорпацца далей, дык не тое што здзівішся — з глузду з’едзеш. Ці заглядала Наталля Дзянісава хоць раз у кніжкі постструктуралістаў? Напэўна, не. Бо тады б веда- ла, што тэрмін «шызарэалізм» адсылае да шызааналізу як метаду.
Болыпасць літаратараў, тэксты якіх даследуе Дзянісава, да прасторы шызарэалізму аднесці цяжка. Возьмем хаця б Ганну Ціханаву. Прыведзеныя ў артыкуле двухрадкоўі з кнігі «Фільтры сноў» напаверку з’яўляюцца звычайнымі панта- рымамі і гетэраграмамі, якія можна аднесці хіба што... да транслагізму, даследаваннем якога займаліся бумбамлітаў- цы Алесь Туровіч і Сяржук Мінскевіч. Дарэчы, сёння і апошні спрабуе стварыць нейкае міфічнае аб’яднанне, спасылаю- чыся на творчую пераемнасць (маўляў, «Другі фронт мас- тацтваў» — нашчадак «Бум-Бам-Літу»), Як падаецца мне, час ад часу лепей бегаць вольным коцікам, чым шпацыра- ваць у статку кароў.
5.	ПРАЗ БОЛЬ ДА СУТНАСЦІ
Суполка «Schmerzwerk» — гэта перадусім радыкальная творчасць — шпацырка па целе літаратуры ў вайсковых бо- тах. Гэта — завод па вытворчасці болю як у народных ма- сах, гэтак і ў асобна ўзятай галаве. Актуальнасць існавання гэтай міні-структуры ў самой беларускай сітуацыі. Гэта — дзіця, народжанае праз пакуты ў камеры нашага антыэстэ- тычнага мінулага і сучаснага. Гэта прыгожы выблюдак, што выслізнуў з чэрава посткаланіяльнага ды постсавецкага ма- стацтва. Над гмахамі нашай свядомасці будзе гучаць усё- паглынальнае й вечнае: ПРАЗ БОЛЬ ДА СУТНАСЦІ!
Па аповедах Таццяны Слінкі, аднойчы яна, Аля Сіда- ровіч і Вера Бурлак (прадстаўніцы гэтак званай новай хвалі актуальнага мастацтва) тусаваліся на балкончыку за Домам афіцэраў. Тамака ж нейкія п’яныя хлопцы гуляліся ў косткі. Вера Бурлак, гледзячы на іх, заўважыла, што вось гэта бум- бамлітаўская эстэтыка... а вось гэта — яна тыкнула пальцам на п’янтоса, што пахропваў ля сценкі, — больш сур’ёзна:
эстэтыка «Schmerzwerk»a. Мне думаецца, што падобныя раз?- вагі добра стасуюцца з бумбамлітаўскай псіхалогіяй. Пры- колы Віктара Жыбуля: маўляў, запэцкаць твар чалавека тортам — гэта надта радыкальна і «крута», — могуць выклі- каць адно саркастычную ўсмешку. Я ў чарговы раз пера- конваюся, што не толькі творы бумбамлітаўцаў не стасуюц- ца са шмэрцвэркаўскім радыкалізмам, але і сам працэс іхніх тэарэтычных развагаў будуецца зусім па іншых прынцыпах. «Schmerzwerk» мне нагадвае героя аднаго рамана Міларада Павіча, што пабудаваў сваю вежу пазней за суседскую, але зрабіў ён гэта без памылак.