Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
I такіх «кадраў» вакол шмат. Таму я зусім не разумею тых, хто кажа, што нам сумна жыць. Хоць, прызнаюся, пер- шы час, недзе каля двух тыдняў, коўзаўся па Маскве воў- кам. Нездарма ж гэтак клічуць слухачоў ВЛК' (а часам я думаю, што гэта вытворнае ад Вялікага Княства Літоўска- га). Я нават напісаў цыкл вершаў «Запіскі тэрарыста», дзе выявіў усю сваю чмутловую нацыяналістычную сутнасць. I таму кніга ўкраінскага постмадэрніста Юрыя Андруховіча «Маскавіяда», здабытая ў Масковіі, лягла на душу цуда- дзейным бальзамам. Быццам атрымаў сябра, няхай і на ад-
1 ВЛК - Вышэйшыя літаратурныя курсы.
легласці. Бо жыў спадар Юры ў тым жа інтэрнаце, меў тыя ж «чмутловыя» нацыяналістычныя погляды на жыццё. Дзя- куй, сябра.
He ведаю чаму, але сучасная Расея мне нагадвае вяліз- ную баржу, дзе прытуліліся ўсе, каму не лянотна. Так, спа- дар літаратар Паташоў, што прыехаў з Сыктыўкара, мне па- даецца таксама эмігрантам. Ён напалову расеец, напалову — марыец. Любіць выпіць за расейскі імперыялізм. На гэтай глебе мы ледзь не пабіліся. Бо сучасная Масква — гэта не зусім Расея, гэта асобная вялікая краіна. Тут на кожным кро- ку — в’етнамцы, азербайджанцы, мурыны, кітайцы, грузіны і г. д. Кажуць, што на сённяшні момант у Маскве толькі афі- цыйна зарэгістраваных мусульманаў паўтара мільёна. Праў- да, гэта зусім не перашкаджае існаванню расейскага шавіні- зму. Прычым ён выяўляецца ў самых розных казачных фор- мах. Для сябе ягонае існаванне я спрабую апраўдаць — маўляў, алергічная рэакцыя на нацыяналізм у рэспубліках былога Са- вецкага Саюза. Трошкі супакойваюся.
Нават цяпер я размаўляю па-расейску са страшэнным беларускім акцэнтам. Здаецца, што маё дзеканне і цеканне — аргумент за незалежнасць Беларусі. Усе выпады расей- скіх апанентаў — маўляў, вашыя дзяржаўныя кіраўнікі ка- жуць па-расейску — аспрэчваю. He па-расейску, а на тра- сянцы. Сумесі. Атрута для хатніх паразітаў.
Вельмі прыкольна прачнуцца зранку, прашпацыраваць па калідоры інтэрната й заспаным голасам паведаміць паэт- цы Н.: «Прывітанне. Чаму ў адзіноце паліш?» А потым да- ходзіць: ты ж па-беларуску гутарыш, а чалавек расейскі й ні халеры цябе не разумее. Перапрашаеш. Прыгадваецца Уладзімір Арлоў: «Я так і думаў: П тут амаль ніхто П (калі не лічыць мяне) не гаворыць па-беларуску, П але, // каб ты была са мною, // гэты дробны недахоп II імгненна ператва- рыўся б // у велізарную перавагу...»
У нас на Беларусі значна болып прыгожых дзяўчат на адзін квадратны метр. Магчыма, гэта суб’ектыўнае мерка- ванне. Псіхалагічна я адчуваю сябе больш камфортна сярод беларусак, чым сярод масквічак. Справа не ў грашах. Зда- ецца, і інтэлект тут ні пры чым. Проста нашыя дзяўчаты лепш ідуць на кантакт. Да прыкладу, у Маскве ў метро неяк не прынята знаёміцца. У Менску — няма праблемаў. Бела-
рускі часцей «страляюць вачыма». Затое расейкі раптам мо- гуць зірнуць і будуць глядзець табе проста ў вочы, прычым створыцца адчуванне, што ты — рыбіна на кручку. Гэта не значыць, што з расейкамі нельга сябраваць. Проста ў мяне вялікая настальгія па Менску.
Паралелі праводжу паўсюль. Нацягваю гэтыя струны паміж нашымі краінамі й выступаю ў якасці дырыжора. Зда- ецца, што ў гэткія моманты вежы абедзвюх дзяржаў гудуць, нібы мачты ў буру.
«Пахне рускім духам», — паскардзіўся мне пры сустрэчы паэт Андрэй Хадановіч.
2.
1)	Безумоўна — Афеліі тут не было. Хтосьці ўтыркнуў у сваю шыю нож. Хрып чырвоным дымам выпаўз у акно. Я выпаў з балкона. Гэта было банальна. Але балюча. Тым не менш дзень усё яшчэ быў белым пузам на сіняй талерцы.
2)	Бульдогі з барвовымі вачыма грызлі труп. Пахла мя- тай. He ведаю чаму, я стаяў і паліў цыгарэту. Дым ператва- раўся ў склізу і асядаў на вочы чатырохгадовай дзяўчынкі. Я зрэдчас кашляў і ціха чытаў вершы Паўлюка Шукайлы. Было чамусьці сумна.
3)	На Тверской узарвалі дом. Чырвоным піражком ён плюхнуўся на арэх прашпекта. Быццам пекар зарагатаў і кінуў кавалак атруты сабакам. Усе здохлі. Нават пацукі. А я шкандыбаў у гэты момант па вуліцы Руставелі й пад- моргваў дзяўчынцы з усходнім тварам. Яна моршчыла свой белы адпаліраваны пад мармур лоб. Выгінала тонкі дрот броваў. I качала, качала па твары сунічную лістоту.
4)	Так. Думкі ператвараліся ў семкі. Чорнымі плямамі яны клаліся на ружовы язык і, як клапы, разбягаліся ад жоўтых біўняў маманта.
5)	Дзе мае мае сябры — Альгерд, Сяржук, Юрась, Іллюк, Віктар... і іншыя? Атрад зубастых ваяроў. У кожнага — вя- лізны бліскучы кінжал і чорны амерыканскі аўтамат. Цудоў- ныя хлопцы.
Я сяджу на Чыстых сажалках. Лаўка, быццам пітон, ха- пае начную машкару. Дрэвы бягуць расціснутымі шпаламі. У ветра шурпаты нос — сабака. 3 кішэні я выцягваю пляш- ку — гэта беларуская гарэлка «Крышталь». Значыць, вельмі чыстая, празрыстая. Амаль крынічная. Свая. Значыць, за- выю воўкам. Буду грызці калымскі мак.
П’ю глыткамі. Гарэлка падобная да скарпіёнаў. Спрабу- юць уджаліць і раптам адпаўзаюць. Але джала перад вачы- ма скача маятнікам гадзінніка. Таму маё чайнае вока вы- вальваецца вонкі й манетай коціцца ў бок прыгожай масквічкі. Я нават бачу, як мая зрэнка-камета выпраменьвае расей- скага двухгаловага' арла. У горле збіраюцца скарпіёны. I я задыхаюся.
6)	У трынаццаць гадзінаў. Калі вусы тырчаць, як падко- ва. Калі вакол мяне сядзяць круглыя совы. Калі дзверы — на засоўку. Калі з кузава куфра, нібы з бруха чарвяка, я вы- цягваю гарпун-стынгер. Хер Сцівен. Тады я чую дзіўны дзікі кліч. Так-так, вены бурбочуць лічбамі.
Так-так. Гірамі на пысе нацыі шавінізм. Акацыі плачуць і мармычуць пра ананізм. Здохлі-здохлі неалагізмы. Паў- сюль стоэтажныя хаты. Пыхкае цыгарэтай генерал Хатаб. Рыпаюць матрасы, баркасы, гандлёвыя баржы й штаб. I я ў чатыры раніцы здымаю плашч на панцыры Чырвонай пло- шчы. Перад вачыма чамусьці белыя коні.
7)	Стрэл — быццам кінуў вестку. У галаву аднагодка. Адкруткай забіваю прусакоў. I слухаю песні з вігвама. Вам варта прызвычаіцца да пакутных хатніх ворагаў. Адкрыецца брама апраметнай. Будзьма качаць гамак. Я не чалавек — я маг. У мяне не сэрца, а гама.
8)	Ліпкія пальцы тузалі мёртвае цела. У цэлафане ляжа- ла канюшыннае рэха. «Няўжо?» — кажуць адны. «Не можа быць!» — усклікнуць другія. «Магчыма, — кажу я, — вы проста смярдзючыя рэалісты. Мне пляваць на вас сінімі яда- вітымі пляўкамі. Сернымі. Каб насмерць».
А ў пальцах была свая прыгажосць. Здзіўляла іх даўжы- ня. Белата. I цішыня.
9)	Масква. Гэтыя кіламетровыя масты. Бетонавыя дамы. Чырвоныя дзюбы Крамля. Павуцінне падземных тунэляў. I я.
У руцэ граната. Яна блішчыць вокам тыгра. Мне падаец- ца — яна працінае маё вока. Вока армагедонца.
Свабода — гэтае слова грукоча жалезнай пілюляй па сценках майго кішэчнага тракту. Галава мая — танк. Шмат кніжак Канта. Вежа круціцца. Шыя — канат. Снарад пад затвор. Стрэл. Атрымайце жука па прысуду. Я — не сука! Я — посуд для зграі вольнага народу! Ямо чорныя высілкі! Усіх вырадкаў — на насілкі! I ў норы’
10)	Я — беларускі сепаратыст! Парымся ў ружовай лазні й робім патарчызм. Серп у руцэ — кастэтавы аметыст! Ані- якіх метысаў. Толькі порыстыя ўцёсы выкідаў. Савецкае сіта. Толькі сінія прапітыя твары артыстаў! I вядомы хакеіст Фе- тысаў. Але мы — сепаратысты!
Будзьма жаць пшаніцу! Усіх парэжам фрыцаў! Пунсовыя камбайны (камуністычныя байкі) нашага й вашага бацькі- дыктатара (Батый-дэтанатар) — гэта вам не гранатамёты Ічкерыі! Маторныя рэкі. Бранзаваныя рзйкі. Паўсюль кар- цеч і самалётны меч. Моль танчыць мячамі.
Бярыце, бярыце беларускую катаракту на талерку з рус- кай! Зварыцца калач і плюне мухай!
11)	Масква... Думкі цякуць ракой. «Чым ты прывабіла гэтыя натоўпы айзераў і выгнаннікаў з Латвіі? Грашыма? Магчыма. Але сёння я здзейсню захоп падводнай лодкі (чым не маг?), што хаваецца ў цэнтры горада (горы як гора)».
Рукі ператвараюцца ў вялікія бурштынавыя пальмы. Паль- цы-п’яўкі шукаюць за пазухай дынаміт. Сапраўдны какоса- вы сок не дыміць. Паласатае цела рыпіць. Гэта — восы выле- целі на ўсход. Наздрыны — каналізацыйны сток. Галава — кантрабасны каток.
12)	Мая душа шырыцца й плыве па прашпектах Масквы. Нібыта тысячы маскітаў. А за імі атрутны кіт. У нагах чвя- кае нервовы цік. Гэта гадзінавы цвік. Яму няма канца. Няма пачатку. Ён у вечнасці. Вены пырскаюцца не крывёй, а рэ- чывам — грукатам. Ствараюцца гукавыя бухты. Там гудуць хромавыя параходы. I хтосьці есць не хот-дог — шаурму. Адзін чалавек. Адзін тэрарыст. Я.
2001, Масква
ПЛАНЕТАРЫЙ
ДРУКАПІСЫ: ВОПРАТКАДЛЯ ЧЫТАЧА
1.	Прышэсце галоўнага спадара
Перамога! Гэта адчуваецца нават у паветры. Так, у бе- ларускім літаратурным паветры зарыпеў, закрычаў, зары- каў спадар Постмадэрні-зм(ст). Ён бадзяецца па гарадах і «ве- сях» дзяржавы, гучна грукае ў свой складны Тазік. 1 разам з гэтым вялікім-вялікім спадаром гуляюць сучасныя бела- рускія афрыканцы. Адны моцна плююць у мікрафоны — ра- дыёсігналы слухачам. Другія, апранутыя ў змярцвелыя ску- ры, качаюцца па сцэне і дзікім голасам паведамляюць пра сваю геніяльнасць. Трэція брынькаюць на гітарах і спява- юць пра найлепшага сябрука Пушкіна-транслагіста. Чац- вёртыя, закручаныя ў белыя прасцірадлы, запрашаюць у жоў- ты Дом на жалудова-наркатычную каву. Пятыя будуюць з пірожных помнікі Леніну і «Бум-Бам-Літу». Шостыя малю- юць літары на грамадзянах, і апошнія хаваюць аўтографы ў каваных куфрах. Сёмыя займаюцца сексам на жырандолях і паведамляюць пра новы жанр паэзіі. Гэтыя творы — візуаль- ная лірыка, у якой прысутнічаюць охі, лохі, ахі... Усе такія афрыканцы — правадыры галоўнага спадара П.
2.	Калекцыянер вусякоў
Башура Міхась. Паліванне на мух (са шланга). Мн.: Логвінаў, СПб.: Невскнй простор, 2002. (Другі фронт мастацтваў)
Башура Міхась. Снег у сне, ці сонны снег, сон у сне- зе, ці снежны сон. Мн.: Бумбалёт, 1996. («Бум-Бам-Літ»)
У фантасмагарычным рамане «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» я на- пісаў пра Міхася Башуру, што ён «пячкур знадворкавага свету», супрацьпастаўляючы яго вясковаму песняроўству. Феномен Башуры ў тым, што ён, нарадзіўшыся ў вёсцы Амговічы на Случчыне, здолеў цалкам натуральна ўпісацца
ў кантэкст гарадской культуры. Некаторыя гэтак званыя «навукоўцы» лічаць падобныя ператварэнні сучасных паэ- таў вялікай недарэчнасцю. Чамусьці існуе такая думка, што да 90-х гг. XX ст. на Беларусі панавала вясковая паэзія, а ў 90-я прыйшла хваля гарадской літаратуры. Мне здаецца, што хутчэй за ўсё прыйшла хваля новай эстэтыкі. Зрэшты, згадваюцца словы Уладзіслава Рубанава: «Ніколі не прымаў вызначэння “вясковая літаратура”, бо заўсёды лічыў, што галоўнае ў творы — чалавек, ягоная душа і якая розніца, дзе ён нарадзіўся альбо жыве».