Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
Ніна Марадудзіна. «Вечернйй Мйнск». 21 верасня 1998 г.
У перформанс была ператвораная, да прыкладу, падрыхтоўка да прад- стаўлення пад назвай «Культ асобы» Зміцера Вішнёва з ягонай Спецбрыга- дай афрыканскіх братоў. Зміцер з сябрамі спецыяльна набылі ў пахаваль- най канторы сасновую труну і везлі яе ў тралейбусе праз увесь горад у накірунку Дома літаратара, дзе труна і захоўвалася ў склепе. Суправа- джалася гэтая вандроўка не адной істэрыкай тых, хто быў вакол.
Надзея Белахвосцік. «Вечернйй Мйнск». 9 верасня 1999 г.
Пад той самы дэпрэсіўна-паралітычны рэйв Зміцер Вішнёў вывалак на сцэну дыскатэкі свіную галаву (мяса 3-й катэгорыі) і пачаў яе кругамі валачы па падлозе. За ім следавала на карачках «падтанцоўка» і спрабава- ла адгрызці кавалак сырой свініны. Пад канец сам Вішнёў стаў грызці свіное вуха, як лётчык Марэсьеў вожыка.
Зміцер Серабракоў. «Згода». 28 ліпеня 2001 г.
Два суслікі-ваўкалакі — асыстэнтамі былі Уладзімір Банько і Альгерд Бахарэвіч, — якіх Вішнёў на шворцы «выгульваў» па залі, падкормліваючы свіной галавой, якая напярэдадні перформансу ўрачыста была набыта ў мяс- ным аддзеле «Фрунзенскага універсама», ледзь не загрызлі гаспадара, і пер- формару давялося пайсці на апошні адчайны крок, каб выратаваць душы пярэваратняў, — адкусіць свіны лыч...
Агата Чапская. «Молодёжный проспект». 27 ліпеня - 23 жніўня 2001 г.
Цяпер вы можаце сабе ўявіць, што жанр перформансу дазваляе без цяжкасцяў аблапошваць публіку, выдаючы ўсё гэта за нейкія мастацкія прыёмы. Нешта падобнае мела месца ў Магілёве, дзе ў якасці прыёму фігуравала «нага Вішнёва» (рэцэпт «нагі» — падтухлы фарш, аржаныя шматкі, дрожджы і г. д.; усё зроблена для максімальнай смярдзючасці «нагі Вішнёва»). Перформанс пачаўся з таго, што нейкі адмарозак пачаў насіць нагу па галерэі, прапануючы гасцям паласавацца. На гэтым яго ледзь не злавілі. Магілёў не Менск. У галоднай правінцыі, дзе людзі месяцамі не атрымліваюць заробак, на нагу адразу знайшлося маса ахвотнікаў. Нейкі малады чалавек з імпэтам учапіўся ў нагу заднімі разцамі і потым грама- гласна заявіў, што гэта не «нага Вішнёва» (ён быў ужо знаёмы з творчасцю вядомага менскага перформара і ведаў, што фарш мусіць падгніць).
Гальяш Свірын. «Навінкі». 12 чэрвеня 2000 г.
На брэсцкім чыгуначным вакзале замест сустрэчы вясны адбыўся неза- планаваны, але вельмі эмацыйны перформанс разломвання агромністай маскі з пап’е-машэ, які ўмоўна можна назваць «Развітанне з Брэстам» (ініцыявала яго Спецбрыгада афрыканскіх братоў разам са Зміцерам Вішнёвым).
Ганна Ждановіч. «Белорусскйй рынок». 13 - 19 сакавіка 2000 г.
«Напужаў» гледачоў Зміцер Вішнёў са Спецбрыгадай афрыканскіх братоў: сляпыя людзі ўцягнулі яго ў залу ў труне, забальзамавалі цестам, закалацілі накрыўку і зрабілі «пікнічок».
Екацярына Нячаева. «7 дней». 18 верасня 1999 і.
Ягоны зборнік «Штабкавы тамтам» выйшаў у «Мастацкай літаратуры» і, такім чынам, з’явіўся першай кнігай авангарднай паэзіі, выдадзенай пад патранажам дзяржавы. Так што падзею можна палічыць значнай для бела- рускага літаратурнага працэса. Рэдактарам жа кнігі выступіў Леанід Дранько- Майсюк.
Ганна Стасава. «Рэспубліка». 27 чэрвеня 1998 г.
Зміцер Вішнёў чэрвеньскім вечарам спраўляў выпускны баль школы візуальнай паэзіі. Госці кружыліся ў рытме тамтама. Паэзія «маэстра» дэ- манстравала зубатасць кракадзіла. Вершы шпурлялі ў твар, як канфеці, а можа быць, як яд змяі-акулярніцы.
Інэса Кур’ян. «Культура». 20 - 26 чэрвеня 1998 г.
I сапраўды, чалавеку, выхаванаму на класічных традыцыях, нялёгка будзе прыняць і ацаніць паэзію Вішнёва. Яна раздзірае рыфму, але захоўвае ак- рэслены рытм, чаканіць словы, раскрываючы іх унутраную мелодыку.
Алена Мароз. «Советская Белоруссйя». 25 ліпеня 1998 г.
Цвіком фестывалю авангарднае музыкі «Не!» у менскім кінатэатры «Ракета» стаўся перформанс Вішнёва пад назваю «Труп дыктатара». Цела узурпатара гэтым разам увасабляў апрануты ў камбінезон стос цаглінаў, якія Зміцер раструшчыў і абліў чырвонымі ванітамі (перад выступам ён наўмысна выпіў два літры таматнага соку).
Юрась Барысевіч. «Наша Ніва». 9 красавіка 2001 г.
Кніга «Тамбурны маскіт» утрымоўвае спіс «Асноўныя выставы і пер- формансы Зміцера Вішнёва», у якім адлюстраваны падзеі з 1996 па 2001 год. I гэты пералік надае зробленаму пэўны статус — менавіта каталагіза- цыя пераводзіць мастацкі жэст у твор мастацтва.
Ганна Кісліцына. «Маладосць». № 10. 2003 г.
Перформанс «Забі маманта». Выйшла многа мумій з ліхтарыкамі, утык- нутымі ў розныя часткі цела, і адна старая (?!) труна. Адна мумія (ЗВ; пачала жэрці нябожчыка, замаскіраванага пад маску, напоўненую сырым: яйкамі. Публіка (асабліва дзяўчаты) ахвотна згаджалася на мімесіс і, усмі- хаючыся, прыгаворвала: «Фу, гадасць».
Максім Крэкатнёў. «Молодёжный проспект». 21 красавіка 2000 г.
Беларускага паэта і мастака Зміцера Вішнёва па-ранейшаму хвалюе даследаванне «афрыканістых» тэндэнцыяў. Заўважу адразу, ніякіх адносі- наў да Чорнага кантынента гэтыя літаратурныя практыкаванні не маюць. Тэрмін звязаны з пэўнай з’явай соцыума. Напрыклад, гэтак можна ахарак- тарызаваць з’яўленне пэўнай групоўкі чыноўнікаў. Перапляліся тутай так- сама алегорыя, сарказм.
Ала Казакова. «Вечернйй Мйнск». 25 ліпеня 2001 г.
Ахвярай «злодзеяў у калготках» стаў знакаміты ў багемных колах паэт Зміцер Вішнёў. Тое, што здарылася з ім, не выклікае здзіўлення: усе веда- юць, які Зміцер лавелас. Днямі ён згубіў партфель у тралейбусе, на якім ехаў да Нямігі.
Аляксандр Рымкевіч. «Молодёжный проспект». 13 кастрычніка 2000 г.
Напісаў мне днямі сябра. Кажуць, што літаратар Вішнёў добра пабіў колькі тыдняў таму пысу літаратару Мінскевічу з-за розніцы прачытанняў пэўных месцаў з Рабле.
Ціна Палынская. «Молодёжный проспект». Сакавік 2003 г.
Захапленне «афрыканскімі матывамі» ў Зміцера з дзяцінства. Ён не так даўно пераканаўся, што афрыканізм як мастацкі накірунак — даволі распаўсюджаная з’ява ў сусветным культурным кантэксце. Прычым Афры- ка — гэта ўмоўнасць...
Наталля Кузьміч. «Переходный возраст». Травень 2001 г.
Зміцер Вішнёў — вядомая асоба ў беларускім культурным асяродку. Паэт, мастак, адзін з вядомых беларускіх перформараў, вялікі аматар эпа- тажу. Чалавек, які робіць досыць своеасаблівую сучасную літаратуру, вельмі характэрную для эпохі постмадэрнізму.
Таццяна Панаскіна. «Вечернйй Мйнск». 21 жніўня 2003 г.
Серыю «Падземныя графумусы» сам 3. Вішнёў азначыў тэрмінам «візу- альная паэзія». На малюнках — своеасаблівыя выявы кракадзілаў, рыб з ла- памі, шкілетаў рыб і г. д.; усё гэта нярэдка суправаджаецца іерогліфамі або вершамі экзістэнцыяльнага ці інтымнага зместу.
Аляксандр Адліванчык. «Народная воля». 11 чэрвеня 1998 г.
Блізкі да вайсковай тэматыцы быў Зміцер Вішнёў, які напрыканцы свайго складанастворанага выступу гучна ўскрычаў: «Супраць сістэмы дык- татуры ёсць сістэма аўтамата Калашнікава!» У цэлым паэзію гэтага аўтара вылучае ідэйная глыбіня і арыгінальнасць мыслення.
Кірыл Спатыковіч. «Беларуская газета». 28 лютага 2005 г.
I галоўнае — быў Зміцер Вішнёў. Гэта ён наладжваў літаратурна- тэатральныя чытанні ў парку імя Горкага, Доме літаратара, бібліятэках, школах, ВНУ, арганізаваў шэраг паездак па гарадах, У вялікай ступені дзякуючы яму чытач беларускай перыёдыкі быў азнаёмлены з дзейнасцю руху. Больш за тое: калі мы «малявалі» на сцэне словам, голасам, рухам, то ён «маляваў» намі — па сутнасці, выконваў ролю нашага «лялькавода».
I цяпер не ведаю, навошта, напрыклад, падчас аднаго з выступленняў хадзілі па сцэне з мётламі, выгукваючы вішнёўскае «Клёкатамус! Клёката- мус!»
Усевалад Гарачка. «Крыніца». № 3. 2001 г.
Вішнёў расчараваўся ў сусветным анархісцкім руху — аказваецца, ве- гетарыянства ў ім культывуецца вельмі жорстка, і слушная прапанова Змітра пад’есці пасля перформансу засмажаных курыных вантробаў ледзь не пры- вяла да спалення на газавай пліце самога Вішнёва.
Міра Феербах. «Молодёжный проспект». Чэрвень 2003 г.
Пачатак фестывалю пазначаны непрыемным для арганізатараў кеда- рэчным інцыдэнтам: выгнаннем з кола выбраных мастака і перформара Зміцера Вішнёва, якога Віктар Пятроў не пажадаў бачыць сярод запроша- ных выступоўцаў. Год таму Вішнёў апынуўся ў такой самай сітуацыі і ў пом- сту Пятрову заехаў у залу музея, седзячы ў труне, якая сімвалізавала, на ягоную думку, смерць мастацтва і пятроўскіх перформансаў у прыватнасці. На гэты раз труны пад рукой не аказалася, і Вішнёў здабыў недзе «Малую Зямлю» калісьці папулярнага баталіста Л. I. Брэжнева на ідыш, каб пада- рыць Пятрову, але атрымаў па шыі за пяць хвілінаў да пачатку прэс-. канферэнцыі, што, на жаль, не было зафіксавана — нашая тэлевізія крыху спазнілася.
Дзмітры Серабракоў. «Дзеяслоў». № 9(2). 2004 г.
Зміцер Вішнёў — бадай што самы вядомы прадстаўнік сучаснай бела- рускай літаратуры. Ён піша вершы, раманы, карціны, ставіць перформансы і ладзіць фестывалі. Менавіта ён і шэраг ягоных паплечнікаў ствараюць новую беларускую літаратуру.
Дзмітрый Ладзес. «Экспресс новостй». № 9. 2005 г.
3 М Е С Т
У развагах пра «свой шлях»	3
Цырк
Занатоўкі літаратурнага алкаголіка	7
Традыцыйны разгляд (расклад) беларускай літаратуры ў нязвыклым месцы (на момант 1995 г.)	13
Размова з таварышам фінінспектарам	15
Скрадзеныя клавішы	23
Мая помста ворагам габрэйскага паходжання	30
Некрафілічныя развагі	38
Алфавіт як сродак творчасці	41
Мастацтва, прыдатнае для турмы і лякарні	43
Запіскі беларускага тэрарыста, альбо Мая эміграцыя ў Расею ў 2001 г	49
Планетарый
Друкапісы: вопратка для чытача	57
Наступнікі ці папярэднікі са спіжарні?	64
«Бязконцасьць і нудлівая гульня»	77
Такі самвыдат нам не патрэбны	81
Непаслухмяныя літаратары, альбо «Барацьбіты» і «творчыя пачвары»	83
Адкрыты ліст да мушкі	91
Марскія шпількі	95
Радкі з-пад чырвонай труны	99
Дзяўчынка са свістком	104
Таямнічае бонгавае нараджэнне	106
Клетка
He варта забывацца, што яйкі б’юцца	111
Гюнтэр Юкер - голас цвіка	115
Сходка інфармацыйнікаў	119
«Лесвіца ў неба», альбо Аб чым думаюць зняволеныя мастакі?	125
Галерэйныя хмары	128
Дакументацыя мастацкага жыцця ад дохтура-карэспандэнта газеты «Культура» Зміцера Волкава	131
Самота куфраў	154