Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
Для агляду экспазіцыі маюцца пяць цэлафанавых на- кідак, аднаразовыя цэлафанавыя пакецікі для абутку і чор- ныя парасоны. Але ўсё гэта падчас майго наведвання было ўжо залітае мёдам. Мастак як бы дае альтэрнатыву: замест нябеснага дажджу — галерэйны мёд. Я прыкінуў — калі ма- стак зладзіў цыркуляцыю цэлых 2,5 тоны (!) мёду, дык тут жа можна арганізаваць падпольны сіндыкат па здабычы каш- тоўнага прадукта.
Мабыць, супрацоўнікі цэнтра вяртаюцца з працы як з па- секі. Расмусэн прадставіў свайго роду камунізм у мініяцю- ры — пампезнасць, мёд, шчасце. Як бы генеалагічнае дрэва ідэалогіі замкнулася Расмусэнам. Расмусэн — свайго роду лідэр сярод сантэхнікаў, інжынераў, казачнікаў, пчалаво- даў. Ён спалучыў у адно цэлае трубы, маторы і неба. Жоў- тую ліпавую празрыстасць зафіксаваў разам з алюмініем і меддзю. Па сотах могуць шпацыраваць пчолы-людзі! Усё гэта разам стварае новую філасофскую сітуацыю. Сёння лічыцца перспектыўным працаваць з аб’ектамі, якія прама альбо ўскосна звязаныя з вадкасцю. Так, у Віцебску на міжна- родным фестывалі «In-formation — 98» Васіль Васільеў выс- тавіў інсталяцыю-іншаполюс ідэі Расмусэна.
На жаль, многія свае праекты мастакі не здольныя рэа- лізаваць з прычыны вялікіх матэрыяльных затратаў. Гід- вахцёрка па Расмусэну паведаміла, што толькі адзін апа- рапік (невялікі кавалак інсталяцыі) абышоўся ў суму 5000 долараў... Магчыма, і таму Васілю Васільеву давялося ства- раць толькі іншаполюс (сферу па зборы вады), што сабе- кошт гэтага праекта быў значна меншы, чым у «полюса» Расмусэна.
Другі нарвежскі мастак, Кнут Асдам, прадставіў дзве інсталяцыі. Першая — «Псіхасістэма» — мае два відэа- праектары. Полымя і каменяпад пульсуюць на вялізным зк- ране (недзе 8 х 3,5 метра) як чалавечае сэрца. Тут для на- веднікаў запрапанаваны тры крэслы, на якіх можна сядзець гадзінамі і паціху вар’яцець. У гэтым рэчышчы працуюць і мастакі з Нямеччыны. Напрыклад, у 1997 г. беларускаму народу быў прадстаўлены праект Штэрна Халекампа, свое- асаблівы адбітак псіхавайны.
У іншай візуальна-слыхавой працы Асдама — «Легендар- ная псіхатэрапія» — сярод незразумелых слоў я пачуў і зна- ёмыя слыхавыя відарысы. Тут былі барабаны, джунглі, свят- ло і папуасы.
Менск - Вільня - Менск, 1998
ДАКУМЕНТАЦЫЯ МАСТАЦКАГА ЖЫЦЦЯ АД ДОХТУРА-
КАРЭСПАНДЭНТА ГАЗЕТЫ «КУЛЬТУРА» ЗМІЦЕРА ВОЛКАВА
1.	АЧЫШЧЭННЕ ВАСЬМІНОГА
У галерэі «Шостая лінія» ў 1997 г. прайшла міжнародная выстава праектаў сучаснага мастацтва «Традыцыі і экспе- рыменты».
Як заўважылі куратары экспазіцыі Эўлалія Даманоўска (Варшава) і Вольга Капёнкіна (Менск), яны не ставілі перад сабой мэты стварыць нешта канцэптуальнае, бо кожны прад- стаўлены твор сам па сабе канцэптуальны. Тут я мушу па- гадзіцца з гэтымі заўвагамі — сапраўды, «Традыцыі і экспе- рыменты» нагадваюць вялізнага васьмінога, у якога кожнае шчупальца жыве незалежна ад астатняга арганізма. I гэта цікава.
Уражваюць працы італьянца Луіджы Пазатэлі (1926 — 1994). Графічнасць ягоных тэкстаў нібыта фіксуе ўсе рыт- мы нашага жыцця. Гуд тралейбуса, рык вятроў, піып лавы, рып цягніка, цік гадзінніка і г. д. Па відэамагнітафону на- веднікі маглі пабачыць і пачуць расшыфроўку тэкстаў Па- затэлі самім аўтарам.
Інсталяцыя Катажыны Чэрпак (ЗША) «Жыццё вяртаец- ца да жывапісу» можа ўспрымацца ў некалькіх прасторавых варыяцыях. У першай — кіслародныя намёты, счэпленыя паміж сабой кропельніцамі, як бы сімвалізуюць небяспеку вяртання ў творчасць. У другой - сэнс супрацьлеглы. У трэ- цяй — жывапіс дыхае нібы чалавек. У чацвёртай... I гэтак да бясконцасці. Фактычна мы бачым свайго кіпталту вечны рухавік. Між іншым, прыемна сярод загадкавых перапля- ценняў бачыць шлагбаўмы, зебраў, кіпяцільнік, супрацьза- чаткавую спіраль, бурбалкі...
Рышард Лугоўскі (Польша) у творы «MEDULLA» ўдала
распрацоўвае ўласны філасофскі трактат. Няма сумнення< што сінтэз чалавека і катла выварвае новае мысленне. Таму каля творчых пошукаў спадара Лугоўскага наведнікі ахвот- на пацягвалі чырвонае і белае віно. Бо неардынарнае мыс- ленне чамусьці добра спалучаецца з алкаголем.
Выдатна сябе паказалі на выставе нашыя суайчыннікі — Людміла Русава, Вольга Сазыкіна, Ігар Саўчэнка, Сяргей Бабарыка і Вітольд Ляўчэня.
«Адзінка персанальнага вымярэння» Вольгі Сазыкінай выявіла сувязь тэкстыльнага варштата з масавай літарату- рай. Тут можна праводзіць паралелі паміж творчасцю і інду- стрыялізацыяй мастацтва...
Але цэнтральнай працай, на мой погляд, быў твор, раз- мешчаны на шкле каля сцяны, батарэяў, — мастацкія ідэі, спраецыраваныя пры дапамозе сонечнага святла на кавалкі паперы. Напрыклад, адна з іх: «Сонечнае святло, якое не вырашае ўсвядоміць свае сапраўдныя намеры». Такім чынам Ігар Саўчэнка сцвярджае, што сонечнае святло — гэта філа- софія мастацтва.
Дарэчы, экспазіцыя цалкам выявіла б сваю задачу, каб у залу запусцілі прыбіральшчыцу з брандспойтам і яна аб- мыла вадой усе творы і наведнікаў. Тады быў бы здзейснены пераход традыцыі ў эксперымент. Нараджэнне перформан- са. Па сутнасці адбылося б ачышчэнне гэтага васьмінога ад старой скуры.
2.	ТАМАГАЎК ЗАМЕСТ ПЭНДЗЛЯ I ФАРБАЎ
Выстава, наладжаная Польскім інстытутам у Міяску ў 1998 г. на плошчах галерэі сучаснага мастацтва «Шостая лінія», вылучалася чысцінёй сваіх канструкцый. Усялякі пыл быў знішчаны канцэптуальна. Удзельнікі праекта наззалі прадстаўленае «Пяцёра з Акадэміі», хаця толькі чатыры мастакі з пяці вучыліся ў мастацкіх ВНУ. Гэтым падкрзслі- валася поўная разняволенасць як у жыцці, так і ў творчасці. Таму слова «Акадэмія» набыло тут нейкі містычны кантэкст. Акадэмія ў творцы можа быць жыццёвая, шахцёрская, аква- лангісцкая, прыбіральшчыцкая, паэтычная і г. д.
Прадстаўленыя аб’екты дасылалі самыя розныя энерге- тычныя імпульсы. У болыпасці выпадкаў мастакі спрабавалі стварыць свой «вігвам», дзе ёсць тамагаўкі для чалавека,
пеўня і вераб’я... Бадай, у кожнага з «акадэмікаў» гэты вігвам мае свае рытуальныя гайкавёрты і амулеты. Напрыклад, Анджэй Рубаньскі прадставіў твор «Паганяты агню», у якім праз дзіркі свайго вігвама шаснаццаццю рукамі мастак спра- буе ўхапіць астральную сувязь з Сальвадорам Далі. У ад- ным са сваіх аповедаў Далі прызнаўся, як ён праз малень- кае акенца загіпнатызаваў «жаночыя мэлёны». Нешта па- добнае назіраецца і ў творы Анджэя Рубаньскага, ён назірае за «паганятым агню».
У Рышарда Лугоўскага «вігвам» аддалена нагадвае Бас- тылію. Акрамя рознакаляровых амулетаў і ўсялякай зброі тут маюцца краты і коні, паўсюль валяюцца абсмактаныя косткі суслікаў. На маю думку, падобная трансфармацыя вігвама можа быць небяспечнай у першую чаргу для самога аўтара праекта.<3 цягам часу рысы Бастыліі могуць знікнуць з далягляду і з’явіцца нешта яшчэ больш змрочнае і жахлі- вае. Хаця, з другога боку, якраз тут і можа выбухнуць транс- лагічны пераход, што будзе бясспрэчным выратаваннем як самога бацькі-мастака, так і наведнікаў.
А вось «вігвам» Паўла Новака падобны да перакулена- га цыліндра «10 х Ю см. неба». Тут ужо і сіняя паднябёс- ная крапінка, і ланцугі, і краты, і валізы... Гэта іншаполюс Артура Клінава. Творчы рух надаў скураным валізам сюр- рэалістычны выгляд. Скура рассыпалася, нарадзіўся новы матэрыял — воск. Яго заклалі ў формы. Гэтак з’явіліся мільёны валізак. Але першароднай была менавіта пашара- ваная скураная валіза, у якой ляжалі шкляныя бутлі, кнігі Ніцшэ, Карла Маркса і Марка Твена, кранікі і тэлефонныя слухаўкі.
Веслаў Лучай і Анджэй Рысіньскі падобныя са сваімі тво- рамі да прарокаў «індзейскага племя пяцёх». Яны ўжо не проста праектуюць горы, прыродныя катастрофы і народ- ныя матывы. Яны займаюцца прадказаннем будучыні. А ці спраўдзіцца прадказанне, ці не, гэта застаецца на сумленні мастакоў... Хаця, у прынцыпе, сам вынік гэтых прадказан- няў неістотны.
3.	SECOND HAND
У 1997 г. y галерэі «Мастацтва» Саюза мастакоў Бела- русі праходзіла выстава Руслана Вашкевіча. Экспазіцыя, складзеная з невялікай колькасці прац атрымалася канцэп- туальнай. Я б ахарактарызаваў выставу як мастацкі second hand — адпаведна аднайменнай працы. Бо second hand - гэта адначасова крама і рука з прышпіленым шостым паль- цам. Мастак як бы іранізуе з людзей, якія спрабуюць скары- стаць рэчы, што даўно павінны быць закапаныя. Вышэйна- званая праца была без сумнення цэнтральнай і месцілася на экспазіцыі ў сярэдзіне залы. Падабаецца Вашкевічу гульня на мяжы звычайнага і патаемнага. «Уласная справа кожна- га» — тое штодзённае, што можа здарыцца з кожным. 1 па- даецца гэта творцам з лёгкім налётам эротыкі. Светлыя фарбы імкнуцца данесці да нас нешта чыстае, імгненнае. Працяг тэмы крыху ў іншым ракурсе можна назіраць у карцінах «Левабаковы рух», «Белы капялюшык», «Двуспальны капя- люшык». Адзіная праца, якая, па-мойму, моцна вылучалася на экспазіцыі, — «Птушынае малако». Скрозь прыцэл стрэль- бы мы бачым птушак, якія ляцяць на страле на фоне чыста- га блакітнага неба. Птушкі — гэта будучыя экспанаты second hand.
4.	МУЗЕЙ ПІЯНЕРЫІ
У 1996 г. у галерэі сучаснага мастацтва «Шостая лінія» адбылася выстава Артура Клінава «Смерць піянера-3». На мой погляд, аўтар цалкам здолеў раскрыць тэму піянерыі. Сярод спеваў Уцёсава, тульскіх самавараў, катафалкаў, мёртвых рыбінаў, чырвоных шарыкаў і буфета ўсё падбух- торвала выпіць і закусіць — за смерць піянера, што і рабілі наведнікі. А буфетнае меню да таго ж і зачароўвала: «Вокіс хрому» — гарэлка 100 г + бутэрброд, «Дары неба» — сок 150 г + гарэлка 50 г + цукерка, «Незабудкі» — вермут 150 г + цукерка.
Першая і адзіная заўвага з майго боку Артуру Клінаву можа гучаць так: трэба было правесці акцыю ажыўлення. Тым болей, што ў хуткім часе будзе мастацкая выстава
«Смерць піянера-4». Гэта значыць, піянер зноў павінен ажы- ваць, як птушка Фенікс, а потым памерці. Пра гэтую буду- чую падзею сведчыць і выступ адной з фракцый «Бум-Бам- Літа», якая ў дзень адкрыцця выставы на розныя галасы пракукарэкала сваю эпітафію на «Смерць піянера-4». Пас- ля моцнага бумбамлітаўскага арт-абстрэлу мастацкіх прац A. К. і наведнікаў тэкст эпітафіі быў перададзены рэдактару панкаўскага часопіса «Яма».
Мне на палотнах Артура Клінава не хапала чалавечай постаці. Можа, трэба было выкарыстаць цела самога маста- ка. Напрыклад, ля катафалка «Чырвоны каптурык» ён мог устаць на кукішкі і разявіць рот — атрымаўся б сучасны ваўчышча пасля добрай вячэры... Адбылося б банальнае ажыўленне твора. Праўда, пры продажы дадзенай кампазі- цыі ажыўленне знікае — нараджаецца новая праца, але на- раджэнне ператвараецца ў той самы час у поўнае амярцвен- не. Падобную ідэю я закідваў пры падрыхтоўцы апошняй выставы Уладзіміра Акулафа. Там я прапанаваў мастаку выкласці сваю працу з усялякай садавіны і агародніны, а по- тым з’есці. Але там атрымліваўся праект творажэрства.