Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
крыццё салона трэба абавязкова запрасіць тых намаляваны^. шчасліўцаў і самога малявальшчыка (і, можа, тады ства- рыць галерэю «Баксёры»?). А калі эстэтычна-наркатычная дзейнасць I. К. будзе прызнаная шкоднай для працоўных масаў, то згаданага вышэй злачынцу можна выслаць за межы Беларусі. Напрыклад, у Папуа — Новую Гвінею да тамтэй- шага чарадзея Барнабаса.
15.	АСАБЛІВАСЦІ ПРЫРОДЫ
У 1998 г. галерэя візуальных мастацтваў «NOVA» пры актыўным удзеле Польскага інстытута ў Мінску прадставіла аматарам прыгожага новы праект — «Асаблівасці прыроды» Эльжбеты Сэнчыкоўскай. Як сфармуляваў Кшыштаф Су- кенік: «Фотаздымкі Эльжбеты Сэнчыкоўскай абагачаюць наша бачанне свету незвычайнымі формамі звыклых нату- ральных з’яў». Так, было штосьці падобнае на экспазіцыі Я б сказаў, што мастачка захопленая ідэямі паўночных вят- роў. Бо той рух вобразаў, што назіраецца ў працах, паты- хае нечым халодным, блішчыць усімі адценнямі снегу і льду. Сп-ня Эльжбета спецыялізуецца на фатаграфаванні рэчаў мастацтва (карцін, скульптур, графікі, архітэктуры). Захап- ляецца здымкамі прыроды.
16.	ЯК АДЧУЦЬ ПРЫГАЖОСЦЬ
У 1996 г. пасля наведвання выставы «Габелен і мастац- кія тканіны» ў Нацыянальным мастацкім музеі ў мяне скла- лася ўражанне, што ў нас цяпер назіраецца тэндэнцыя да інавацыяў у гэтай галіне мастацтва. Больш за ўсё мне хо- чацца вылучыць працы, у якіх я адчуў поступ часу, яго колеры, нестандартнасць мыслення.
Самыя смелыя ідэі, на мой погляд, у мастачкі Людмілы Русавай. Яе праца пад назваю «Амбівалентны крыж» уяўляе сабой аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Але, мне падаец- ца, яна павінна разглядацца не з боку, а зверху. Я, напры- клад, размясціў бы яе на першым паверсе, каб з вышыні другога наведнікі маглі бачыць амбівалентнасць крыжа, усю ягоную фантастычнасць і каляровасць.
Падчас прагляду выставы мяне не пакідала думка, што не хапае нейкіх стылізаваных столікаў, дзе кожны мастах выклаў бы пэўную колькасць матэрыялаў, якія выкарыстоў-
валіся для работы над габеленам. Гэта дало б магчымасць гледачам памацаць матэрыял і як бы дакрануцца да самой працы - адчуць прыгажосць не толькі праз вочы, але і ру- камі. Ці прапанаваў бы мастакам за кошт павелічэння пла- ты за ўваход рабіць да сваіх прац нейкія экзатычныя стра- вы, напоі. Напрыклад, да чыстых восеньскіх матываў я б выставіў кактэйль з ківі і марозіва, а да постмадэрновых з новымі тэхнічнымі знаходкамі, з бурлівым разбегам коле- раў, з нязвыклай вобразнасцю — кілішак з каньяком ці га- рэлкай або гарэлку з півам, для дзяцей — арыгінальную на смак ці па форме цукерку. Нездарма ж жанчыны прыдумалі прымаўку: «Шлях да мужчынскага сэрца ляжыць праз страўнік». Тут магла атрымацца прымаўка: «Шлях мастац- тва да гледача ляжыць праз страўнік, вочы і рукі». Без сум- нення, было б цудоўнае спалучэнне кулінарыі і габелена. Нешта падобнае спрабавалі рабіць у Віцебску на імпрэзе «Art — прагноз’96» літаратары, музыканты, харэографы, ку~ лінары, фармаколагі і вядомы мастак Алесь Пушкін.
Я вельмі шкадую, што не ўбачыў працу Аляксандра Фа- лея «Сорак восем квадратаў». Яна была пазначаная ў ката- лозе, але сама не выстаўлялася. Вакол гэтага габелена хо- дзяць чуткі, што ён — страхавіты, жахлівы авангард! Я ду- маю, калі ёсць такая рэакцыя, трэба абавязкова дамагацца дэманстрацыі працы.
Вылучаліся дэкаратыўныя пано Антаніны Фалей — «Сілу- эт» і «Кампазіцыя». Тут лунае подых сучасных металічных канструкцый, чуецца свіст рэактыўных самалётаў; колеры, форма — усё ў разлёт, і ў той жа час прысутнічае нейкая выразнасць, запраграмаванасць лініі, схемы. Цікавым, на мой погляд, атрымалася спалучэнне працы «Сілуэт» з тэк- стылем Л. Кірылавай. Праз яркасць, яскравасць жаночых касцюмаў «Эксклюзіў» змрочнасць пано атрымлівае нейкую надзвычай цудоўную мастацкую насычанасць.
У цэлым выстава «Габелен і мастацкія тканіны» адбыла- ся. Барыс Крэпак калісьці казаў пра габелен: «... тут работы мастакоў усіх пакаленняў, усе існуючыя формы дэкаратыў- нага тэкстылю — плоская, рэльефная, аб’ёмная, разнастай- ныя тэхнікі, шырокі арсенал пластычных сродкаў, якія да- юць магчымасць выказацца на самым высокім мастацкім узроўні». Я ўпэўнены, гэтыя словы актуальныя і для назва-
най выставы, і да іх можна дадаць хіба адно — мастацтда габелена на Беларусі развіваецца.
17.	У ЧОРНА-БЕЛЫХ КОЛЕРАХ
У 1997 г. у Нацыянальным мастацкім музеі адбылася выстава фотаздымкаў Генрыха Цыле. Экспазіцыя складала- ся з некалькіх раздзелаў: «Берлін — вуліцы і вулічныя сцэ- ны», «Шарлотэнбург — зборшчыкі сухога галля», «Нязвык- лы погляд на звычайныя рэчы», «Раён Крогель і двары ста- рога Берліна», «Сям’я і асабістае жыццё», «Калегі мастакі і атэлье». Свет мастака быў прадстаўлены ва ўсіх варыяцыях чорна-белых колераў. Калі Цыле паказвае майстэрню скуль- птара, дык вобразнасць навальваецца на нас адразу, як смерч, Здзіўляе, што Генрых Цыле як фотамастак рабіў свае пра- цы на пачатку стагоддзя. Бо фактычна яго творчасць ана- лізуе нашую сучаснасць, хаця з іншым антуражам, са сваімі мадэлямі. Але псіхалогія людзей застаецца ранейшай, таму прыгожае, дзіўнае, надзвычайнае, вясёлае, цёмнае — на- кладваецца на наша светаўспрыняцце талентам мастака.
18.	НОВЫЯ КРОКІ «СІМПЛІЦЫСІМУСА»
У 1997 г. у Нацыянальным мастацкім музеі на суд су- часнікаў вынеслі малюнкі, якія былі надрукаваныя ў нямецкім часопісе «Сімпліцысімус», што існаваў з 1896 па 1942 г. Тут паказаныя разнастайныя карыкатуры. Хаця сустракаюцца працы вельмі сур’ёзныя, поўныя суворага сарказму. Зада- воліла экспазіцыя і колькасцю прадстаўленага — не менш за 150 малюнкаў. Вядома, тагачасныя мастакі былі ў моцнай залежнасці ад тэхнічных абмежаванасцей друку. I тым больш уражвае завершанасць, якая назіраецца ва ўсім. Да некато- рых прац пададзеныя подпісы. Так, на творы Б. Паўля мы бачым, як два суддзі сядзяць у пакоі для нарады звіном і закускай. I адзін суддзя кажа: «Чорт бяры, гэтае віно аддае чымсьці гаркавым». На карціне мастака Р. Вільке намалява- ны Напалеон. Аўтар падае гэткае тлумачэнне: «За кулісамі Напалеон быў апошнім трагедыйным героем, пасля яго з’яў- ляюцца толькі персанажы камедыйныя». Застаецца дадаць, што часопіс быў ліквідаваны падчас Другой сусветнай вай- ны, калі там была змешчаная карыкатура на Адольфа Гітле- ра.
19.	ЗМРОЧНЫ ПУСТЭЛЬНІК
Уладзімір АКУЛАФ нарадзіўся ў Баранавічах у 1954 г. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педін- стытута, потым працаваў у Слуцкай маспгацкай школе. У 1990 г. пераехаў у Менск. Адносіць сябе да трансаван- гардыстаў. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Чылі, Нямеччыне, Польшчы, Бельгіі, Рэспубліцы Карэя, Расіі і Беларусі.
— Ты працуеш па натхненні?
— He. Натхнення няма. У графіцы і жывапісе ўпарадка- ванасць адносінаў да свету. Туга. Прыгнечанасць духу. Гэта працэс карціны. Працэс, які спыніць немагчыма. Праходзіць час — адна гадзіна, другая, пятая... А табе здаецца, што пятнаццаць хвілінаў. Вось так. Жыццё — страшэнная рэч. I чым далей жывеш, тым змрачней. Mae карціны — гэта адлюстраванне страху.
— Але не заўсёды. Напрыклад, дзверы аднаго з тваіх пакояў выклікаюць зусім іншае ўражанне.
-- Так. Яны нагадваюць старажытную мазаіку. Вось мне здаецца, каб мне давалі заказы... Штосьці вялікае — сцены размалёўваць. Гэты план пайшоў бы. Гэта значыць — не мець у галаве нейкай зададзенай тэмы. Толькі агульную. Праўда, аднойчы такое было. На агульную транссексуаль- ную тэму.
— Нядаўна на «Шостай лініі» праходзіла выстава «Не- актуальнае». Тваё прозвішча значылася на першым мес- цы. Там выстаўляліся нейкія асаблівыя працы?
— Я не бачыў гэтую выставу. Шмат калекцыянераў ма- юць мае работы. Таму часта я не ведаю пра гэткія падзеі. Я — пустэльнік. Я выходжу адзін, два разы на тыдзень, каб не памерці з голаду. Бачыш — закупіў хлеба — пяць боха- наў. Цяпер буду сядзець некалькі дзён. I ўвогуле я мрою зрабіць сваю труну, каб класціся туды на ноч.
- Ты не любіш людзей?
— Адзіны чалавек, з якім я больш-менш кантачу, — Сцёпін. I ўсё. Ён — маскоўскі мастак, трансавангардыст.
— Чаму працу «Хома сапіенс» ты прычапіў над увахо- дам у кватэру? Яна самая крывавая...
— Ачышчэнне праз кроў. Пішыце крывёй, і вы даведае- цеся, што кроў ёсць дух. Так казаў Ніцшэ.
— Але ты ачышчаешся праз фарбы.
— Жывапіс праз боль. Балюча, і пачынаеш маляваць.
- Дык, можа, ты пішаш вершы? Паэзія зрэдчас такса- ма праз боль.
- Пішу. 3 1982 года. Тады жыццё не гэткае змрочнае...
Вось сніцца сон - людзі з чорнымі харугвамі расколваюцца аб асфальт, і карабельнікі зялёныя ціхія і пахі і сухія фарбы і хлопчыкі жывых камянёў.
— Ты жывеш адзін?
— He. У мяне ёсць сіні кот. Філасофскі. Адзінокі. Аўта- партрэт.
— Гэта замест жывога?
— Так. У Мунка не было ні катоў, ні сабак. Ён жвакаў суп і накрываўся сваімі работамі. Вось. А ў мяне ёсць. Сіні кот.
— Уладзімір, у цябе ёсць вучні?
—Адзін — Сяргей Саламацін. Вучань. У маім духу. Такі ж змрочны. Хаця яго палітра болыл страшная. У яго больш скажэнняў у фігурах.
Р. S. Кватэра Уладзіміра Акулафа (гэта вытворнае ад Акулаў) нагадвае трапічныя джунглі. Вакол адны карціны, сярод якіх бадзяюцца сіні кот і барадаты пустэльнік. Ства- раецца ўражанне, што змрочнасць палітры хавае ў кожнай карціне думкі Шапенгаўэра. У сваю чаргу ідэі Шапенгаўэра хаваюць Акулафа...
1996
20.	МАЛЬБЕРТ ДЛЯ ПЕСІМІСТА
Уладзімір АКУЛАФ, мастак
— Уладзімір, як ты будзеш сустракаць Новы год?
— Я ніколі не ведаю будучыні. He магу яе прадбачыць. Да прыкладу, часам бывае: іду ў адно месца, а трапляю зусім у іншае. Усё сумбурна. Усё непрадказальна. Я кічога не ведаю наперад. У мяне ўсё інакш.
— Дык, можа, ты падорыш рэцэпт любімай стравы? — У мяне няма любімай ежы. Што ёсць, тое і ем. Думаю,
ніякія рэцэпты непатрэбныя. Бо трэба быць «не от мнра сего», каб выконваць нейкія каноны.
— У цябе ёсць ідэал Новага года?
— Усё прыдумана ў галовах людзей: Новы год — новыя надзеі. А на самай справе Новы год — гэта новы дзень ста- рога часу. Гэта казкі з-за жадання шчасця, якога мы не маем. Мой бацька кладзецца 31 снежня ўвечары і прачына- ецца 1 студзеня. Ніякіх ружовых надзей.
— Якія ў цябе планы ў наступным годзе?
— У мяне ніколі іх не бывае. Яны ёсць толькі ў майго кіраўніцтва. Бо я працую ў фірме «Жыльбел». Чаму іх у мя- не не бывае? Па-першае, я не маю на гэта права. Па-дру- гое, мне гэта не патрэбна. Ведаю, што фірма мяркуе ў на- ступным годзе арганізаваць маю персанальную выставу, — гэта іх справа. Праўда, ёсць адно, чаго жадаю, — не на- півацца, бо ад гэтага многія грахі.