Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
У адрозненне ад Аблажэя, Падбярэзскі шпацыруе ўжо на самай мяжы сюррэалізму і ледзь-ледзь не перакульваецца ў абстракцыянізм. Ягоныя акварэлі, верагодна, трэба есці. Бо яны смачныя — і на розны смак: ад трускаўкаў і ружаў да ананасаў і грэцкіх арэхаў. Мне тут прыгадаўся выпа- дак, калі ў Віцебску паэт Ілля Сін паказаў рукой на малю- нак Алеся Пушкіна і гучна крыкнуў: «Гэтага паэта я зараз праглыну!»
Нягледзячы на тое, што Падбярэзскі вядомы больш як скулыітар, ён з поўным правам мог бы выдатна афармляць самыя выкшталцоныя кнігі. У акварэлях мастака можна ад- шукаць шмат чаго — спевы птушак, танцы русалак, караго- ды батонаў. Дзякуючы Падбярэзскаму глядач акцэнтуе ўвагу на ўласнай падсвядомасці. Магчыма, сёння такі ход самы аптымальны, бо чытач выяўленчага мастацтва стаміўся ад «жоўтых бульварных карцінаў».
На палотнах Станіслава Зялёнкі рэалізм суіснуе з па-за- рэальнасцю. Несвядомы ў жывапісе глядач можа спалохан- ца й прыняць краявіды мастака за магічныя знакі. Тут ліры ка сябруе з прыціхлай таямнічасцю. Хомар дакраяаецца да людзей, машынаў, дамоў, небастыку... I здаецца, што скрозь
яго даносяцца енкі гіенаў, крумканне крумкачоў, рык гары- лаў і мядзведзяў. Фарбы наплываюць павольна, яны цьмя- ныя й крыху размытыя хвалямі хомару.
А калі вы аматар касцёлаў ды цэркавак — творчасць Уладзіміра Кузьменкі якраз для вас. Адзін з самых улюбё- ных колераў мастака — белы. Ён прысутнічае паўсюль, пе- раліваецца ўсімі адценнямі, плаўна набягае на іншыя коле- ры. Карціны адметныя менавіта сваёй чысцінёй і прыбра- насцю. Ягоныя працы «Белы карабель» і «Храм на Вілейцы» могуць быць лепшым аздабленнем інтэр’ера нашых пачуц- цяў і жаданняў.
Былі ў экспазіцыі і творы Андруся Балаховіча і Крысты- ны Балаховіч. Першы стварае свае краявіды ў досыць рэа- лістычным рэчышчы, ён мастак-самавук. Ягоныя працы сёння высока каціруюцца сярод замежных турыстаў. А вось адзі- ная ўдзельніца выставы засталася мне амаль невядомай: яе карцінаў у галерэі тады не было. Праўда, у падрыхтаваным да выставы выдавецтвам «Рунь» невялічкім праспекціку я знайшоў чорна-белае адлюстраванне адной з працаў Крыс- тыны. I тыя з замілаваннем намаляваныя гарбузы, часнок і маленькая птушка прыйшліся мне надта даспадобы.
Менск - Вільня - Менск
10.	КОЛЕРНЫЯ АНТЫСУПАДЗЕННІ
У 1998 г. галерэя сучаснага мастацтва «А.В.» выстаўля- лася ў Палацы мастацтваў на Рэспубліканскай маладзёж- най выставе «Час. Прастора. Асоба», дзе з васьмі аўтараў галерэі сем атрымалі ўзнагароды журы, тры — прадалі свае працы Музею сучаснага мастацтва Беларусі. А мастакі Бялоў, Борзды і Рымашэўскі былі запрошаныя да ўдзелу ў Міжна- родным мастацкім кірмашы «Арт-манеж» у Маскве. Са спы- неннем дзейнасці галерэі сучаснага мастацтва «Шостая лінія» галерэя «А.В.» аўтаматычна ператварылася ў адзін з галоў- ных бастыёнаў менскага авангарду.
Сезон 1998 — 1999 гг. у «А.В.» адкрываецца выставай Паўла Жураўлёва, якая носіць назву, адпаведную творчай сітуацыі на Беларусі, — «Змены». Праўда, што пад зменамі разумее аўтар, сказаць цяжка, можна толькі здагадвацца і праводзіць паралелі. Пэўным чынам гэтаму спрыяюць
буклетныя тэкстоўкі Клайва С. Льюіса і Іны А. Рэут. Дд„ прыкладу: «З’явіўся колер, насяліўся свет. Жывапіс — іншая гісторыя. У гэтым свеце жывуць людзі і анёлы. Ён задумен- ны і ціхі. Паэтычны. Час не тое каб спыніўся, а як бы яшчэ не створаны. I месца, дзе ўсё адбываецца, умоўнае, як на- пачатку стварэння свету». Прысутнасць у гэтым тэксце па- этычнай парцэляцыі — сінонім колераў і лірычнасці выстаў- леных прац. Жураўлёў свядома (а можа, і выпадкова) раз- бурае колерную гармонію, прынамсі антысупадзенні ёсць у большасці твораў. Але абурэнне гледача толькі на карысць экспазіцыі. Прастора «Змены» патрабуе эстэтычнай нераў- навагі. Як зазначыў у прыватнай размове мастацтвазнаўца Пятро Васілеўскі, праблемы з колерам у скульптараў з часоў Мікеланджэла. У дадзеным выпадку я вымушаны з ім пага- дзіцца. I тэрмін гэтаму акту — антысупадзенне. Скулыттура Жураўлёва на выставе прадстаўлена традыцыйная. Магчы- ма, толькі твор «Цяжарная» можа прэтэндаваць на нейкую навізну.
«Змены», без сумнення, маюць агулызую стылістыку. За кошт аголенай натуры і колеравай падачы аўтар стварае свой мацярык. «Партрэт майго сябра Анёла», «Маладое віно», «Набліжэнне», «Колер неба» — нават у назвах жывапісныя творы пераклікаюцца энергетычнымі сімваламі. Мастацтва- знаўца Юрась Барысевіч неяк прызнаўся, што паважае ма- стакоў, якія выдумляюць свае мовы, дзе ёсць добра распра- цаваныя алфавіт, пунктуацыя...
Галерэя «А.В.», якая туліцца на плошчах тэатра «Воль- ная сцэна», не заўсёды можа дасканала зрэалізаваць свой праект — з прычыны малафарматнасці і залішняй фактур- насці залы. Але мастацкае, няхай і на невядомай гледачу мове, тут часцей за ўсё адбываецца.
11.	ТВОРЦЫ ВАДАМЕРА I ЦЕПЛАВУЗЛА
У галерэі сучаснага мастацтва «Шостая лінія» прайшло адкрыццё выставы-акцыі «GRAFFITI», у якой мастак Віталь Трафімаў паспрабаваў зафіксаваць вулічны насценны фаль- клор.
Спадар Трафімаў не заклікае размалёўваць пад’езды, га- ражы, слупы і будкі (бо гэта можа пацягнуць за сабой адмі- ністратыўную адказнасць). Хутчэй ён выступае ў ролі заха-
вальніка вулічнага насценнага фальклору. Бясспрэчна, было б цудоўна мець у кожным горадзе раён альбо квартал, дзе афіцыйна дазвалялася б вулічным творцам ствараць свае шэдэўры. Але, на жаль, пакуль усе мастакі-геніі, што малю- юць на сценах, у вачах большай часткі нашага грамадства з’яўляюцца звычайнымі хуліганамі.
Віталь Трафімаў, першы збіральнік беларускага насцен- нага фальклору, нарадзіўся 16.03.73 г. у горадзе Кобрыне. Гэта, думаецца, досыць сімвалічна, бо у Кобрыне жыве шмат неардынарных людзей. (Хто не ведае скандальнага кобрын- скага драматурга Ігара Сідарука?)
Цяпер мастак жыве ў Менску, і гэта адбілася на ягонай творчасці. Вялікі горад, са сваімі рытмамі і музыкай, знішчыў сябе з вуліцаў выставы «быццам бы непатрэбнае смецце». Бо як інакш можна адрэагаваць на тое, што на экспазіцыі, акрамя размаляваных палотнаў і калёсаў, больш нічога няма? Зазвычай падобная насценная творчасць суправаджаецца і адпаведнай фактурай: бітае шкло, пустыя бутэлькі, рэшткі ад цыгарэтаў, паперкі ад жуек, коркі і г. д. На жаль, на выставе нічога гэтага няма. Праўда, мастак паспрабаваў неяк запоўніць пустэчу, дзеля гэтай мэты ў цэнтры залы быў усталяваны драўляны пастамент. На ім мастак дэман- страваў прысутным жывую скульптуру — уласнае Я.
Адзін з куратараў зкспазіцыі Дзяніс Раманоўскі ўраз- друкаванай да выставы брашуры выказаўся гэтак: «Стыль мінскага graffiti можна прадставіць у двух словах: ВАДА- МЕР і ЦЕПЛАВУЗЕЛ. Відавочна, у гэтым горадзе graffiti робяць пераважна працаўнікі ЖЭСаў. Апошнім часам graffiti ўзята на ўзбраенне гарадскімі ўладамі — сталі заклікаць прафесіяналаў ад мастацтва. Цяпер у цэнтры горада можна бачыць “замоўленае” graffiti». «Замоўленым graffiti», я так разумею, спадар Раманоўскі называе размаляваную бетон- ную сцяну, што цягнецца ўздоўж будоўлі Палаца Рэспублікі. На мой погляд, гэта хутчэй спроба куплі вольнага насцен- нага фальклору.
Складаецца ўражанне, што Трафімаў — не толькі збіральнік фрагментаў вулічнага фальклору, але і адзін з каардынатараў конкурсу дзіцячага малюнка. Ён гуляе з лініяй, вобразам, на яве бачыць каляровыя сны, шукае ад- каз на пытанне, чаму адны становяцца «творцамі ВАДАМЕ-
PA i ЦЕПЛАВУЗЛА», a другія не: «Навошта малююць яа-- сценах? А чаму не малююць на сценах? Можа, яны не бачаць сценаў? Можа быць, яны малююць сценамі? Су- тыкненне са сценкай? Агрэсія да асяроддзя?..» і г. д. Гэтыя роздумы зафіксаваны фламастэрам на афішы перад увахо- дам у залу галерэі.
1998
12.	МАГІЯ СВЯТЛА I ЦЕНЮ
У галерэі «NOVA» прайшла фотавыстава «Сховішча свят- ла», на экспазіцыі працы фатографаў Кірыла Ганчарова, Генадзя Родзікава, Уладзіміра Шахлевіча і Андрэя Савіцка- га. Усе творы з прыватных збораў Міхася Раманюка і Ула- дзіміра Парфянка. Беларускае фотамастацтва, ягоныя по- шукі і дасягненні — гэтак я б ахарактарызаваў галоўную канцэпцыю выставы. У маніфесце экспазіцыі ёсць наступ- ныя словы: «Фатаграфія — адна з самых унікальных твор- чых практык, вядомых чалавеку, паколькі мяжуе яна хутчэй з магіяй, чымся з тэхналогіяй...» Фота аўтараў выклікаюць самыя розныя рэакцыі. Але без сумнення адно — што гледа- чы атрымліваюць магічныя эмоцыі. Mart ад фотаапарата гіпяа- тызуюць нас розным настроем, рознай паэтыкай. Два фо- таздымкі М. А. Зубей распавядаюць пра Давыд-Гарадок па- чатку 1900-х г. Разглядаючы людзей тых часоў, я чамусьці ўзгадаў нашага сучасніка-паэта Леаніда Дранько-Майсюка. Можа таму, што вышэйназваныя фота дыхаюць ягонымі радкамі (спадар паэт родам з Давыд-Гарадка). Уражвае фо- татрыпціх «Базар на лодках», дзе невядомым магам зафік- саваны Пінск 1930-х гг. — выдатная панарама. Сучасныя чарадзеі працуюць ужо са звышпрасторай, бо як інакш мож- на акрэсліць тое, што тут нам прапаноўваюць?
13.	ДЗЕВЯЦЬ ПРЫГОЖЫХ ДЗЯЎЧАТ
У 1997 г. у Палацы шлюбаў па вуліцы Камуністычнай пры творчым супрацоўніцтве калектыву часопіса «Мастацт- ва» і некамерцыйнай галерэі «Раліца» адкрылася выстава графічнай серыі «Летуценні» Алега Аблажэя, беларуса, які жыве ў Вільні.
Мабыць, нездарма для сваёй экспазіцыі мастак выбраў Палац шлюбаў. Бо тая чысціня, што пранізвае калідоры будынка, прысутнічае і ў яго мастацкіх працах. Многія бу-
дучыя сем’і, перад тым як распісацца, змогуць дакрануцца да той прыгажосці, што ім падарыў спадар Аблажэй. I, на мой погляд, гэта цудоўна. У падобных установах заўсёды хочацца бачыць нешта летуценнае. Калі я разглядваў дзе- вяць прыгожых малюнкаў, дзевяць прыгожых дзяўчат, мне падалося, што з мастака атрымаўся б выдатны куцюр’е. Алег Аблажэй не рэаліст, а рамантык, страіпэнны фантазёр, яко- му аднойчы саснілася, што ён — летуценнік. I гэты сон ён імкнецца спраўдзіць. Нездарма ж у Польшчы выйшла кніга казак, якую напісаў і аформіў Алег.
14.	МІФЫ I ЛЕГЕНДЫ
Ёсць мастакі, якія здольныя гіпнатызаваць. Адзін з гэтай кагорты чарадзеяў фарбы і пэндзля — Ігар Каплуновіч. У сваіх мастацкіх працах ён распальвае вогнішча з эмоцыяў, вобра- заў, міфаў. Наведнікам ягоных выстаў наканавана стаць вечнымі прыхільнікамі жывапісу. Да прыкладу, мае ўражанні ад выставы «Міфы Ігара Каплуновіча», якую ў 1997 г. пра- водзіла галерэя «Брама», паціху перайшлі ў хранічную хва- робу — устойлівую залежнасць ад мастацкага мыслення Каплуновіча. Тут ёсць, канечне, пэўная небяспека, бо даў- но вядома, што любая наркатычная залежнасць вельмі шкод- ная для арганізма. Але, пэўна, гэта лепей за ўжыванне ал- каголю ці гераіну. Таму лічу, што ў крамах, асабліва ў віна- гарэлачных, трэба зрабіць аддзел па продажы ўсялякіх мастацкіх рэчаў, да якіх прыклаў сваю руку спадар К. Няб- лага было б падобныя аддзелы зрабіць і ў кнігарнях. Ды што казаць! У школках, садках, на заводах і ў цырульнях можна разгарнуць сетку аддзелаў па замацаванню каплуновічніз- му. Аматарам філатэліі можна загадаць зрабіць маўзалей, дзе будуць выстаўлены ўсе творы з ягонай серыі «Маркі». Забальзаміраваныя «кардыналы» і «коткі кардынала» будуць шмат стагоддзяў цешыць сваёй прыгажосцю фанатаў экзо- тыкі. Хворым ад бяссоння можна запрапанаваць універсаль- ныя лекі пад назвай «Сонца тых, хто не спіць», бо яны ўздзейнічаюць на чалавека ці як цудоўнае снатворнае, ці як сродак супраць сну. Для аматараў свецкіх плётак трэба ства- рыць салон пад назвай — «Жонкі цыркачоў». Тут свой пры- тулак адшукалі б экстравагантныя творы — «Жонка атле- та», «Жонка дрэсіроўшчыка», «Жонка фокусніка». I на ад-