• Газеты, часопісы і г.д.
  • Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

    Верыфікацыя нараджэння

    Зміцер Вішнёў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 168с.
    Мінск 2005
    28.5 МБ
    няў падарунак. У выніку чаго адбыўся перформанс Гвал- тоўнага сааўтарства. Праз некалысі хвілінаў быў скла- дзены адпаведны дакумент, які быў пры сведках зацверд- жаны рукой А. Клінава. Дакумент, зноў жа пры сведках, быў перададзены аднаму з куратараў выставы - Міхалу Баразне. Магчыма, гэты экспанат выставы «Тэксты»1 ля- жыць цяпер недзе ў сейфе.
    У 2004 г. 3. Вішнёў узначаліў на пасадзе галоўнага рэдактара літара- турна-мастацкі часопіс «Тэксты», што пэўным чынам адсоўвае да пер- форманса, праведзенага на аднайменнай выставе.
    ЦЫКЛ НА ЗАДАДЗЕНЫХ ТРАЕКТОРЫЯХ
    «Цыкл» меў некалькі фазаў, якія можна было лічыць па колькасці залаў, па колькасці мастакоў або колькасці інста- ляцый і аб’ектаў. Як напісаў ва ўлётцы аўтар агульнай кан- цэпцыі «цыклопа» Аляксей Іваноў: «Цыкл — ланцуг падзей, рознародных аскепкаў культур, фрагментаў сучаснай цыві- лізацыі, вытрымак з інфармацыйных струменяў, кадраў кіна- фотадакументаў, пластычных фіксацый». Тым не менш «Цыкл», прадстаўлены Аляксеем Івановым, Арцёмам Рыб- чынскім, Сяргеем Ждановічам у 1999 г. у Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, меў і пэўную бясфаз- насць, што толькі дадавала багацейшага каларыту мастац- каму праекту.
    Я б распачаў агляд «цыклапічнай» акцыі са склепа № 1, дзе быў аформлены па-свойму лакальны праект Арцёма Рыбчынскага «Муміфікацыя». «Фіксаванне формы, фігуры, знака. Фіксаванне прастораў. Фіксаванне дакранання.. » — урывак з тэксту Рыбчынскага цікавы, хоць сама ідэя і не вылучаецца навізной. Бо цяжка, мабыць, падлічыць усе мера- прыемствы, зробленыя толькі на Беларусі і прысвечаныя гэтай тэме. Да прыкладу, апошнія з гэтага незлічонага шэрагу адбываліся ў 1998 і 1999 гг. Так, летась у Брэсце ў галерэі «Бергамот» прайшла міжнародная акцыя «Чацвёра і Вішнёў- аб’ект», дзе прагрукатала масіраваная атака скасцянелых і змуміфікаваных вобразаў. Праз нейкі час у рамках міжна- роднай выставы-акцыі «Час. Прастора. Асоба» здзейсніў пер- форманс «Муміфікацыя АХпр-189Б» Тэатр псіхічнай неўраў- наважанасці. А на пачатку 1999 г. у кінатэатры «Змена» Ілля Сін і я прапаноўвалі гледачам пакаштаваць мазгі Аль- герда Бахарэвіча, складзеныя з фаршу, трускалак і праль- нага парашку. Ва ўсіх вышэйпрыгаданых падзеях прысутні- чала тэма муміфікацыі. Таму аб’екты Рыбчынскага могуць быць цікавыя хіба што візуальнымі сродкамі. Так, замест бінтоў, пластыраў, туалетнай паперы, якія выкарыстоўвалі-
    ся ў згаданых праектах, прапаноўваліся мокрыя прасцірад- лы і чорная тканіна. Іншая сітуацыя, калі аўтар заяўляе, што вантробы аб’ектаў былі прыгатаваныя год таму і ўжо фіксаваліся на фотастужку і дэманстраваліся блізкім і сяб- рам... Тады гэты калідор набывае гістарычную каштоўнасць. Звяртае ўвагу, безумоўна, знакавасць змуміфікаванага скле- па, якой часта не стае творам найсучасных творцаў.
    Аляксей Іваноў, які выступіў у ролі галоўнага ланцуга «Цыкла», больш за ўсё зацікавіў перформансамі. Ён звяр- нуў на сябе ўвагу ўжо ў фае, дзе зайграў, седзячы спінай да наведвальнікаў, на віяланчэлі. Наступнай фазай Іванова стала гукавая інсталяцыя «Народны цыкл», якую ён прадставіў у тэатральнай зале. Конусападобная канструкцыя, зробле- ная з драбінаў і абцягнутая сіняй кобальтавай тканінай, ут- рымлівала ўнутры жанчыну-спявачку. Тут спалучыліся мо- манты старажытнага фальклору і сучаснага мастацтва. Мар- сель Дзюшан, калі спрабаваў уключыць пісуар у нью-йоркскую выставу 1917 г., напэўна, і не думаў, што на яго можна пасадзіць шаманку з бубнам. Больш шчыльна да рытуальных і чарадзейных патаемнасцяў падышоў Сяргей Ждановіч. Ягоная гукавая інсталяцыя «Інфармацыйная пра- стора», па сутнасці, з’яўлялася залай, дзе тварыліся заклі- нанні. Па прызнанню аўтара, на мантаж інсталяцыі пайшло ад 10 да 12 магнітафонных касет. Пакой утрымліваў такса- ма люстэркавае вядзьмарства. Здавалася, што ў свядомасці нацягваюцца трубы, якія трымаюць роўныя струны стужак, і недзе на перыферыі свету голас нешта апавядае па-нямец- ку і раздвойваецца. Прычым аб’ём інсталяцыі ўсяго 7x12 метраў — гэткі чэрап шатанскага дзейства. Цалкам вера- годна, піто тутэйшыя мазгавыя сцяжынкі дацягваюцца да нервовых канчаткаў Ёзэфа Бойса.
    Перформансы Аляксея Іванова пакінулі неаднародныя ўражанні. Так, «Блоў-ап», занадта экспрэсіўны, хоць і да- волі ідэалагічны, атрымаўся зацягнутым па часе. Праўда, я адзначыў бы ягоны кантэкст, які фактурна падзяляецца на дзве канцэпцыі: першая — мастак мае права рабіць скульп- туры і з жывых людзей; другая — уратаванне дзіцячых душаў ідзе праз мастацтва. А вось «Чорны-чырвоны-белы» хоць і празмерна тэатралізаваны, але выдатна кладзецца на пра- стору харэаграфічнай залы. Здзейснены сусвет смачны як
    па сваёй празрыстасці, так і па актуальнасці. Таму музыч? нае афармленне добра сканцэнтравала падзею, што разгар- нулася перад гледачамі. На гэтым фоне мастак, захінуты ў нешта антычнае або самурайскае, поўзаў па гіпсавых фор- мах, па кавалках калонаў... Дзве антычныя танцоўшчыцы акампаніравалі яму сваімі пластычнымі рухамі і таямнічымі позіркамі. Любоў Іванова да вялікіх канструкцый выявілася і тут. Завяршалася дзейства каля агромністага шатра з лесві- цамі. Тут мастак выліў на падлогу тры вядры чырвонай фарбы і залез у імправізаванае жытло. Схема будавання перфор- манса арыгінальная сваімі праявамі. Перформанс высвеціў- ся, як кавалак фотапаперы на праяўцы, а пасля нібыта слізга- нуў у фіксаж. Мне ён чымсьці нагадаў інсталяцыю «Бяспеч- ны алкаголь» Юрася Барысевіча, зробленую ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на выставе «Праз шкло», якая праходзіла ў рамках міжнароднай выставы-семінара маладых мастакоў. Тады на часопісным століку гледачу прапаноўвалася адкар каваная бутэлька брэндзі, побач з якой стаялі тры высокія кілішкі. Усё б добра, ды ўсе гэтыя рэчы былі апранутыя ў прэзерватывы. У інсталяцыі і перформансе назіраецца агульны момант — перспектыва працягу. Так, «Чорны-чырвоны-белы» ўжо ладзіўся тры разы: першы — у Познані, другі і трэці — у Мінску. Перформанс прасякнуты ідэяй тыражавання і бяс- концасці творчага акта.
    Я б вызначыў залу з графічных карцінаў Іванова пад назвай «999» як асобны ланцуг або фазу ў праекце. Тэма кармы, тэма сакрэтнага акорда скрыжавання целаў — усё прысутнічала тут: «Сезон ці не сезон?» — пытанне, якое паўстае бадай што перад кожнай з 17 графічных прац.
    Склеп № 2 з творамі Сяргея Ждановіча можна ахаракта- рызаваць як апошні плацдарм «Цыкла». Экзістэнцыяльны праект «Tabula Rasa», які ўсмактаў у сябе некалькі прасто- раў — «Формула табу 1», «Формула табу 2», «Формула табу 3», «Ohne Titel», «Табу інфармацыі» і іншыя. «Тытанічная праца» — гэтая формула таксама належыць склепу № 2. I карабель «Тытанік» да склепа № 2 мае самае непасрэднае дачыненне. Бо перад намі: чыгунная ванна з вадой і кавал- камі цэменту, графічныя крыжы на дне металічных тазікаў з пукатымі вуснамі над вадой, творы, выкананыя з дахавай бляхі і выстаўленыя адваротным бокам да гледача, стаpa-
    жытны сейф з воблакамі святла і г. д. «Перш чым прыйсці да новага, увайсці ў новы стан, я забываю ці зніштажаю папярэдняе — усё тое, што не дае мне зрабіць наступны крок», — кажа ў раздрукоўцы Ждановіч. Так, набліжэнне да пэўнага вакууму надае натхнення мастаку для запаўнення пустэчы. Праз гэтыя, па-свойму бясконцыя перапляценні склепа № 2 Ждановіч ужо на падыходзе да новай бездані. Так было і на акцыі «Chron-A-Тор», якая праходзіла ў Рэс- публіканскім палацы мастацтваў, калі чорныя постаці пад магічныя заклінанні і барабанны пошчак знішчылі тэкставыя прэрыі, утвораныя мастачкай Ірынай Зелянковай і выпадко- вымі наведнікамі.
    ВЫТРЫМКІ 3 ПРЭСЫ ПРА ЗМІЦЕРА
    ВІШНЁВА
    Зміцер Вішнёў выставіў «аб’ёмныя карціны» — «Інфузорыі», а каб на- блізіцца да ідэі аўтара, прапанаваў абуць спецыяльныя боты і патаптацца па творы. Па сакрэце Зміцер параіў мне выпіць атруту, што стаяла ў шклянцы побач, і памерці на яго «Інфузорыях». Тады я б, напэўна, стаў адной з іх...
    Аляксандр Рымкевіч. «Народная воля». 4 чэрвеня 1999 г.
    3 Швецыі нарэшце вярнуўся Зміцер Вішнёў, ужо вядомы майстра бе- ларускага перформанса. Вось з кім можна паразмаўляць аб тым, навошта людзі выкопваюць памежныя слупы.
    Алег Карповіч. «Свободные новостй». 11-18 жніўня 2000 г.
    Такія прыходзяць у літаратуру нечакана і робяць многа шуму. Ка- мусьці гэта не падабаецца, бо яны лічаць, што скандалы вакол творцы — нешта штучнае. Сапраўды, грукат сцэны варта апраўдваць канкрэтнымі творамі. Зміцер Вішнёў выклікае розныя ўражанні, але ігнараваць ягонае існаванне як літаратара і мастака ўжо нельга. Tax, ягоныя творы сёння вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі,
    Святлана Явар. «Чырвоная змена». 12 кастрычніка 2000 г.
    Ну хто ў сталіцы не чуў пра вядомага бум-бам-літаўца Зміцера Вішнё- ва?.. Гэта ён звычайна здзіўляе сваім знешнім выглядам, а часам і ўчанкамі наведнікаў сталічных імпрэз. I не толькі здзіўляе, а нават шакіруе: то ў труну ляжа, то распранецца і тазікам прыкрыецца, то яшчэ што-небудзь такое як выкіне!..
    Алена Калоша. «Чырвоная змена». 12 траўня 2001 г.
    Менскі мастак Зміцер Вішнёў рашыўся на большае. Сваю недасяжную краіну мараў — Афрыку — ён матэрыялізаваў ва ўмовах звычайнай мен- скай кватэры.
    Анастасія Касцюковіч. «НМЯ». 11 лютага 1999 г.
    Самыя заўзятыя прыхільнікі нашага постмадэрну яшчэ прыгадаюць, напэўна, любімыя кактусы афрыканскага прыкаліста ВІШНЁВА, якія былі шаноўнымі гасцямі галерэі «Шостая лінія», яго жа графумусы і колькасць самых разнастайных перформансаў, што ўражваюць. Апошнія зрабілі яму такую гучную і скандальную славу, што для прэзентацыі новых зборнікаў яму цяпер даюць памяшканне з умовай: «Без перформансаў!»
    Таццяна Ахрэмчык. «Знамя юностй». 23 лютага 2002 г.
    Напярэдадні прэзентацыі сваёй кнігі «Штабкавы тамтам» паэт Зміцер Вішнёў здзейсніў патрыятычны ўчынак. Частку ганарару, атрыманага за кнігу, ён інвеставаў у мясцовую прамысловасць. Ён купіў у гаспадарчай краме недзе каля двух дзесяткаў цынкавых вёдраў, якія пазней скарыстаў як тэатральны інвентар у часе прэзентацыі-перформансу.
    Пётра Васілеўскі. «Літаратура і мастацтва». 3 ліпеня 1998 г.
    Ну а Зміцер Вішнёў здзівіў публіку яшчэ больш. Ягоныя абстрактныя працы напісаныя не толькі атрамантам, але і... уласнай крывёй, высахлыя рудыя плямы якой даводзяць шматлікіх гледачоў да жаху.