Верыфікацыя нараджэння
Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
6. ЗАЯВА
Тады, у 1998 г., некаторыя з беларускіх удзельнікаў фэсту «Іп-formation» склалі ліст да грамадскасці. Я на той момант працаваў у газеце «Культура» і той ліст атрымаў як дадатак да напісанага матэрыяла пра віцебскія мастацкія падзеі. Але, на жаль, з друкам тады атрымаўся «пралёт», што падаецца вялікай недарэчнасцю. Варта даваць магчымасць выказвац- ца мастакам. Тым болып, тэкст насамрэч заслугоўвае ўвагі. Радыкальна, але шчыра.
«Мы, група беларускіх маспіакоў, удзельнікаў “Information - 98": Сяргей Бабарыка, Уладзімір Бірыцкі, Ягор Галуза, Андрэй Дурэйка, Максім Свістуноў, Вавэн Юрчэн- ка - прапаноўваем. культурнаму чытачу сваё меркаванне, а таксама меркаванне гледачоў, удзельнікаў і дачнікаў:
На агульны наш сум, нягледзячы на незапатрабаваны патэнцыял, тэрыторыя, што завецца сёння Беларуссю, не з’яўляецца той мясцовасцю, дзе культура, у еўрапейскім разуменні, знаходзіць выразнае ўвасабленне. Напрыканцы чэрвепя кожны з нас адчуў на сабе трагедыю хлуслівых правінцыйных арт-маніпуляцый віцебскага гатунку. Віцебск сёння знаходзіцца на псеўдакультурнай карце - цэнтр маргіналізацыі азёрнага краю радзімы, “Радзімы беларус-
кага авангарда". Прашпацыраваўшы па сваім шляху (1993- 1998), састарэлая форма віцебскай штогадовай экспа- зіцыйнай практыхі паслядоўна схіляецца да спрошчвапня і дэградацыі. Ужо канчаткова пазбаўленая свайго стату- са-паспгулата аб актуальнасці і пазіцыі ў мастацтве, яна дэманструе другаснасць і беспрынцыпнасць, запрапаноўва- ючы гледачу абалонку, якая часцей за ўсё па сваёй форме нагадвае ўжо класічнае" авангарднае мастацтва, засвое- нае на розных узроўнях сучаснай культуры. Падобна ўзроўню арганізацыі такіх мерапрыемстваў, калі многім беларускім мастакам не далі магчымасці экспанаваць свае праекты, экспазіцыя маскоўскіх мастакоў была зачыненая ў пер- шыя дні пасля яе адкрыцця, экспазіцыя мастака Рышарда Лугоўскага - удзельніка польскага праекта, была без уз- гаднення дэмантаваная. Мы падтрымліваем гэтых мас- такоў і цалкам падзяляем іх незадаволенасць і пратэст, адмаўляючыся сведчыць аб праекце “In-formation - 98“ як аб культурнай падзеі, бо гэта ёсць старая спроба загнаць актуальнае мастацпіва ў рамкі цэнзуры».
«ЛЕСВІЦА Ў НЕБА», АЛЬБО АБ ЧЫМ ДУМАЮЦЬ ЗНЯВОЛЕНЫЯ МАСТАКІ?
У 1998 г. у Брэсце па вуліцы Гогаля, 54, убудынку XIX стагоддзя, дзе апошнія гады месціліся мастацкія майстэрні, адбылася акцыя «Чацвёра і Вішнёў-аб’ект». Зладзілі праект галерэя «Бергамот», брэсцкае культурна-асветніцкае згур- таванне «Маладзік» і Брэсцкае абласное аддзяленне Бела- рускага саюза мастакоў. Восем невялічкіх залаў двухпавяр- ховіка ў кантэксце акцыі былі ўжо жывой фактурай. Барыс Пракапенка (Менск), Раман Трацюк (Брэст), Вольга Мас- лоўская (Брэст), Марыян Стэмпак (Торунь), Максім Тара- сюк (Брэст) і я — Вішнёў-аб’ект (Менск) прадставілі пер- фсрманс, інсталяцыі, фотаздымкі і графіку.
Так атрымалася, што гэтую акцыю зладзілі творцы з роз- ным; эстэтычнымі поглядамі на мастацтва. Тут, вядома, ёсць свае мінусы і плюсы. Таму варта канстатаваць, што экспа- зіцыйная частка акцыі атрымалася не зусім цэласнай. Узні- кала агульнае ўражанне, нібыта праводзіліся нейкія дыверсіі, каб сапсаваць рэйкавыя шляхі для цягнікоў мастацтва. Па словах Поля Валеры: «Мастак робіць сваю партыю гульні, дзе ўдзельнічаюць таксама “выпадак”, воля, думка, май- стэрства і г. д.».
На адкрыцці ў зале-фае гледача сустрэлі творы Рамана Трацюка, Вольгі Маслоўскай і частка жывой экспазіцыі пра- екта культу асобы Зміцера Вішнёва — укрыжаваная на сця- не «дыхаючая мумія Вішнёва». Побач былі прышпілены за- біятаваныя парасон, капялюх і торбфель. Варта зазначыць, што мумія была прыбітая толькі за вопратку. Калі праз дзверы хлннуў натоўп, да муміі падышоў чалавек і зрэзаў на ёй верхняе адзенне. Такім чынам, яна засталася толькі ў бінтах, прачнулася ад сну, сцягнула са сцяны торбфель... у гэты самы момант з суседняга пакоя з дынамікаў загучаў голас Вішнёва, які чытаў тэкст «Шчыры чалавек». Падчас гэтага
мумія выцягвала з торбфеля візуальныя вершы і кавалкі шкла, якія яна раскідвала і таптала. Калі змоўк магнітафонны го- лас, мумія знайшла ў торбфелі раздрукаваны на паперы тэкст «Шчыры чалавек» і пачала яго чытаць. Пры гэтым замест мікрафона быў скарыстаны забінтаваны слоік, куды і склад- ваўся паветраны тэкст «Шчыры чалавек». Потым на слоік мумія нацягнула накрыўку і рытуальна ўстала на калені, прычым яе рукі, як Тіэлефонны дрот, выпрасталіся ў бок насценнага контуру Вішнёва...
Вольга Маслоўская прадставіла публіцы «Лесвіцу ў неба» і «Непаладкі». Абодва творы прасякнутыя любоўю да альпі- нізму. У першым выпадку дзве лесвіцы з элементамі цэла- фану як бы дораць пацалункі трубам, што размешчаныя побач. Адначасова тут назіраецца жаданне пракласці дарогу да небастыку. Дамаляваныя на сцяне контуры лесвіцы сімва- лізуюць вострую патрэбу чалавека здзяйсняць свае мары насуперак усяму. Дарэчы, карані ад чатырох старых дрэваў з накладзеным на іх макіяжам ад Рамана Трацюка кампазі- цыйна замкнулі гэтую частку прасторы. Як я ўжо казаў, агульная прастора будынка была заваленая нечым, што на- гадвала раскіданыя і сапсаваныя дыверсіямі рэйкі для цягні- коў. Мабыць, сувязь паміж станцыямі была разбураная праз рознасць эстэтычных крытэрыяў удзельнікаў акцыі. (Таму нават слабасць твора была даволі ўмоўнай, бо гэта адно сцвярджала пра іншую энергетыку. Наведнікі не адчулі сэн- савых пераходаў, што было зусім натуральна. Праўда, пэў- ная размова з часткай гледачоў усё ж атрымалася.) Галоў- ным паказальнікам антыкантактнасці паслужылі самі зада- чы творцаў. Большасць з іх не імкнулася да публічнасці, а хацела поўнай мастацкай самарэалізацыі. Яшчэ французскі мастак Поль Сезан казаў пра непаразуменне паміж народам і сапраўдным мастацтвам. На мой погляд, гэткае становішча сёння актуальнае і для Беларусі.
Інсталяцыя Вольгі Маслоўскай «Непаладкі» нагадала мне некаторыя з тых, што былі выстаўленыя на апошніх віцебскіх фэстах «Іп-formation». Аўтарка прапануе гледачу пералезці па лесвіцах у пакой з вяровачнымі кратамі, каб адчуць ат- масферу зняволенасці. Тэлевізар і бітае шкло, вёдры і цэ- мент, норкі пацукоў... Нездарма ж мастацтвазнаўца з Коб- рына Валянціна Шухалевіч на дзвярах прычапіла ўлётку,
дзе абвясціла, што дзейнасць самарыцян рэхам адгукнецца на дадзенай акцыі, і гэта будзе шлях да творчай перамогі.
Адна зала была аддадзеная пад выяўленчы праект куль- ту асобы Зміцера Вішнёва — паласатыя трубы і батарэі, балеі, вентылі, скрыні, бінты. Інсталяцыі і аб’екты ўяўляюць сабой замкнёны цыкл дзейнасці геніяў. «Акварыумы для муміфікацыі Вішнёвых», «Камера для Вішнёвай рыбіны», «Труна для правай далоні Зміцера Вішнёва» — тут сабраная своеасаблівая гісторыя ўсяго чалавецтва. Узгадаем культ асобы Леніна, Сталіна. Паўсюль незлічоная колькасць ад- нолькавых помнікаў і бюстаў. Гэта дае магчымасць будоўлі шматлікіх маўзалеяў, што сімвалізавала б хворую фантазію на целе дыктатуры.
Марыян Стэмпак быў, безумоўна, цікавы як для маста- коў, так і для наведнікаў. Між іншым, ён мае вялікі досвед удзелу ў выставах і акцыях. Стэмпак зрабіў дзве інсталяцыі «Свет неабыякавы». Як падаецца, болып удалая была зроб- леная з рознакаляровага шкла. Яна моцна вылучалася сярод іншых праектаў.
Раман Трацюк выставіў сорак фотаздымкаў. Бясспрэч- на, эстэтычна ягоная творчасць належыць да падобнага кшталту акцый. Але, па словах мастацтвазнаўцы Ірыны Бігдай, што прыехала з Менску, прастора Рамана Трацюка перагрувашчаная сімваламі і вобразамі. 3 Ірынай Бігдай мож- на пагадзіцца, да таго ж і дрэннае асвятленне не надта спры- яла ўспрыманню твораў. Пэўна, таму мастак перад залай з фотаздымкамі выдаваў наведнікам запальнічкі.
Барыс Пракапенка прыехаў самым апошнім з удзель- нікаў, і часу на падрыхтоўку яму відавочна не ставала. Кан- цэпцыі да сваіх твораў ён не прад’явіў, а запрапанаваў самім журналістам яе прыдумаць...
Сімвалы нацыяналізму, накладзеныя на трубкі, былі пад- вешаныя да столі, а пад імі Пракапенка паставіў электрыч- ныя пліткі. Магчыма, гэтым Пракапенка хацеў сказаць пра небяспеку нацыяналізму, які ў любы момант (напрыклад, пры ўключаных плітках) гатовы загарэцца.
ГАЛЕРЭННЫЯ ХМАРЫ
Вочы разбягаюцца ад сотняў шыльдачак. Такое ўражан- не, што ўвесь першы паверх Вільні аддалі ва ўладу творчых праектаў. Тут вельмі многа бараў, кавярняў, крамаў, сало- наў і галерэяў. Нават пры жаданні іх не абысці і за месяц. У салонах і галерэях тутэйшыя мастакі прадстаўленыя больш не алейнымі, а графічнымі і акварэльнымі творамі. Прынамсі, гэтак мне падалося. Салоннага акадэмізму замала, амаль увесь ён «перакінуўся» на вуліцу і ператварыўся ў звычай- ны кіч. Разняволенасць і пошук у віленскім асяродку — са- мая нармальная будзённая справа. Што цікава, самі віленцы ўжо блытаюцца ў салонах і галерэях, бо мастацкія прытулкі нараджаюцца як рыбы пасля нерасту. Так, па словах мала- дой мастачкі Ганны Падбярэзскай, неўзабаве адчыняцца яшчэ некалькі новых галерэяў сучаснага мастацтва, Таму я не бяруся нават спрабаваць распавесці пра ўсе цікавыя экспа зіцыі, што ёсць цяпер у Вільні. Гэта праца ўжо для даслед- чыкаў. Спынюся на самым арыгінальным праекце, створа- ным нарвежскімі мастакамі ў Цэнтры сучаснага мастацтва, бо ён, безумоўна, з разраду экзотыкі. Як паведамілі літоў- скія СМІ, нават каралева Нарвегіі палічыла мэтазгодным наведаць гэтую экспазіцыю ў Літве.
Цэнтр сучаснага мастацтва ператвораны ў дзіцячую мару. Па сценах льецца шакалад, а на вокнах цукеркі. Праўду кажуць у народзе, што ўсё геніяльнае проста. Менавіта так. Ганс Гамід Расмусэн зрабіў даволі простую канструкцыю. 3 металічных хмарак ідзе сапраўдны мядовы дождж! Наведнікі, што заходзяць у гэтую фантастычную залу, спачатку нічога не разумеюць, толькі з падазрэннем нюхаюць салодкае па- ветра і глядзяць на чыстую празрыстую падлогу, да якой «чамусьці» прыліпаюць іх боты. Але неўзабаве яны «прачы- наюцца» ад грукату апарата, які ўключаецца кожныя тры хвіліны. I тады зверху на іх пачынае капаць мёд. Спачатку павольна-павольна... і раптам — навальніца. Па словах вах- цёркі, мёд падаграецца і ўвесь час цыркулюе па зададзенай схеме пры дапамозе насосаў.