Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
Што цікава, «феномен цвіка» — рэч прадвызначаная. Гэта павінна было адбыцца. Бо падобнае адбываецца рана ці по- зна з шматлікімі рэчамі. Коркі ад пляшак, бітае шкло, неда- куркі, дыскеты, талеркі, гадзіннікі, відэльцы, шрубчыкі, кан- тактныя лінзы, батарэйкі, жуйкі і шмат-шмат іншага — усё гзта ўзята на ўзбраенне сучаснымі мастакамі.
4.	НА ВЯРШЫНІ АЛІМПА
Як бы там ні было, з сярэдзіны шасцідзесятых гадоў група «Зэро» атрымлівае надзвычайную папулярнасць. А ра- зам з ёй і Юкер трапляе на самую вяршыню творчага Алімпа. Працы мастака набываюць буйнейшыя музеі і галерэі све- ту, калекцыянеры без стомы ўкладаюць у ягоную дзей- насць грошы.
Згадаем хаця б некаторыя творы гэтага перыяду Юке- ра — «Спіралі Асака: раніца, поўдзень, ноч» (1969), «Струн- нае крэсла» (1969), «Вялікі жалезны куб (1971), «Аб’ект: шпацыр па колу» (1975), «Узламанае поле» і «Узламанае белае поле» (абедзве — 1981).
Вынаходніцтвы Юкера патрабуюць пэўнай долі фантазіі і ўнутранага эксперыменту. Узяць, да прыкладу, «Струннае крэсла». Гэта ж не проста крэсла з вялізнай колькасці дро- ту, гэта — русалка, якая сядзіць. Пад вялізнай скірдай вала- соў схавалася прыгажуня. Так, вунь, унізе, ледзь бачны хвост...
Літ.: Якімовіч А. Цвік сезона // Дэкаратыўнае мастацтва СССР. 1989. № 4.
Рожын А. Трыццаць гадоў апасля... // Творчасць. 1988. № 5.
Калейчук В. Ф. Кінетызм. Масква: Галарт, 1994.
СХОДКА ІНФАРМАЦЫЙШКАЎ
1.	ЗАКВАСКА
Некалькі гадоў запар Віцебск прыцягваў увагу аматараў мастацтва міжнародным фестывалем «Іп-formation», які быў свайго кшталту ўзгоркам для постсавецкай багны. Прычым ён быў сапраўднай альтэрнатывай праектам, што ладзіліся ў сталіцы. На жаль, цяпер у Менску няма галерэі «Шостая лінія», але і Віцебск страціў галерэю «Саляныя склады». Мастакі-канцэптуалісты, як і ў савецкія часы, зноўку пачу- ваюць сябе ў ролі лесуноў.
Пяты фестываль «In-formation — 98» нарабіў немалы розгалас. Мастакі з некалькіх краінаў свету — Беларусі, Полылчы, Расіі, Нарвегіі, Швейцарыі і Англіі — прадставілі свае інфармацыйна-творчыя праекты ў трох месцах горада: галерэі сучаснага мастацтва «Саляныя склады», Віцебскім мастацкім музеі і музеі Марка Шагала. Падобнага размаху праект арганізатары зладзілі пры непасрэднай падтрымцы Упраўлення Віцебскага гарвыканкама і Аргкамітэта па свят- каванню 120-годдзя Казіміра Малевіча. Больш за 30 маста- коў закідвалі наведнікаў энергетыкай сімвалаў і слоў... Не- каторыя творцы стварылі вакол сабе цэлыя легенды дзякую- чы буйнамаштабнаму эпатажу. Мне, на жаль, не запрошанаму на само адкрыццё фэсту, пашчасціла азнаёміцца толькі з экспазіцыяй, прадстаўленай у галерэі «Саляныя склады». Таму астатнія звесткі аб творчасці інфармацыйнікаў я ат- рымліваў праз гутаркі з некаторымі ўдзельнікамі з Віцебска і Менска. I пачуў самыя розныя выказванні і тэорыі адносна «In-formation —-98». Праўда, некалі я распавядаў аб выста- ве, шго дэманстравалася ў менскай галерэі сучаснага мас- тацтза «Шостая лінія» («Культура». 1998. № 25). Па словах мастацтвазнаўцы Міхала Баразны, тая экспазіцыя амаль цалкам адпавядала прадстаўленай у Віцебскім мастацкім музеі А з Васілём Васільевым — галоўным канцэптуалістам фэсту — я не сустрэўся з прычыны ягонага ад’езду на міжна-
родны пленэр у Вільню. Таму з ім я абмеркаваў усё тутэй- шае і нетутэйшае пры дапамозе астральнага тэлефона.
2.	НОВЫЯ ВІГВАМЫ
Польскі аддзел, што разгарнуўся ў Віцебскім мастацкім музеі, нягледзячы на чысціню канструкцый, быў не чыста індзейскім праектам — назіралася ягоная адаптацыя да еў- рапеізму і пэўная мутацыя. Гэта гаворыць і аб своеасаблі- вай асіміляцыі мастакоў. Адзіная нарвежка Хеге Лёне, зда- ецца, «перашаманіла» сваіх польскіх паплечнікаў. Яе твор- часць была прадстаўленая драўлянымі скрынямі, дзе засынаў дух неба. Яе творы нагадвалі карлікавыя вігвамчыкі. У ад- ным месцы на гэтых скрынях была выкладзеная заледзяне- лая марамі кераміка, а ў другім — скручаны спальны мех. Што адназначна гаворыць аб моцным інфармацыйным гола- се Хеге.
Па словах мастака Артура Клінава, самымі каларытнымі на гэтай экспазіцыі былі два моманты. Першы — калі Цэза- ры Бадзяноўскі поўзаў пад сталом і збіраў далонямі пыл. Адругі — калі праз паўтара дня пасля адкрыцця выставы творы Рышарда Лугоўскага былі папросту знятыя. Бо мяс- цовыя спецыялісты раптам заўважылі іхнюю антыэстэ- тычнасць. Што можа быць парнаграфічнага ў прыгожых жаночых бюстгальтэрах, напоўненых чырвонымі ігральнымі кубікамі? Ці, можа, гэтак мясцовыя ўлады спрабуюць «вы- рашыць» праблему па забеспячэнні сваіх прыгажунь «бюст- гальтэрамі а-ля ад Лугоўскага»? Невядома. Але скандал на- радзіўся — факт.
3.	САЛЁНЫЯ АБ’ЕКТЫ
У адрозненне ад Анджэя Домбека, Рышарда Лугоўскага, Паўла Новака, Цэзары Бадзяноўскага, Веслава Лучая і Ан- джэя К. Урбаньскага, мастакі, выхаваныя на беларускай гле- бе, якія бралі ўдзел у фэсце, вылучаліся першабытнасцю. Што цікава, акадэмізм адсутнічаў. Абеларусеная тутэйшай разняволенай энергетыкай Сюзанна Баўман са Швейцарыі і тая не вызначалася нечым акадэмічным. Усялякая неахай- насць, нягледзячы нават на канцэптуальна-выкшталцоны альбо канцэптуальна-гіблы прасторавы аб’ект, не толькі не псавалася, а выглядала цудоўным дадаткам у экспазіцыі,
зробленай у галерэі «Саляныя склады». Тым больш, што і ў выбары месца беларусам і швейцарцы пашанцавала на- шмат болей, чым усім астатнім. Здаецца, няма лепшага двух- павярховіка для стварэння нечага інфармацыйнага, чым буды- нак XVIII стагоддзя, у якім калісьці захоўваліся тоны солі. Сцены, падлога, столь, прыступкі, вокны маюць пячатку мінулага, сучаснага і будучага. Колеры, адценні, прыглуша- ныя цьмянасцю і закладзеныя ў марозную рэхападобную прастору, рыхтуюць акт непазбежнага інфармацыйнага выбуху.
Пяць чорна-белых фотаздымкаў Сяргея Бабуры — гэта інфармацыя аб мастацкіх фэстах «Іп-formation». Тут і турэм- ныя краты, і паліцы для нябожчыкаў, і сцены для амулетаў, і нават газавая камера. Для Бабуры папярэднікамі і пасля- доўнікамі з’яўляюцца мастацкія прывіды скляпенняў. Не- здарма ж паэт Ілля Сін летась у чэрвені прамаўляў свой маніфест «Аб руху ценевых змеяў па калідорах нашага po­sy му».
Твор Ягора Галузы «Інфармацыя без назвы» супярэ- чыць сабе з самага нараджэння. Гэта чыстая белая інфарма- цыя, абцяжараная тысячамі розных назваў. Тут парадокс ляжыць на парадоксе, як у перапоўненым склепе бочкі з віном. Пры ўважлівым разглядзе гэтых трох інфармацыйных аб’ек- таў прыгадваецца пладавіты на раманы Аляксандр Дзюма- бацька. Другі твор Галузы з экстравагантнай назвай «Палі(я)- жыце» з’яўляецца нічым іншым, як саляной паверхняй. На мой погляд, гэта адзін з самых патрэбных твораў для такой адыёзнай канструкцыі, як галерэя «Саляныя склады». Пуб- ліка соль прыняла душой, сэрцам і нават ботамі, некалькім невядомым настолькі спадабалася прапанова аўтара, што яны не паленаваліся пакінуць тут адбіткі свайго цела.
А хлеба-сольныя цацкі ад Аляксея Лунёва прыйшліся даспадобы мышанятнай публіцы. Інфармацыю звяркі ста- ранна грызлі і раскідвалі. У выніку яны нарабілі столькі тунэляў у прадстаўленых аб’ектах, што становіцца спрэч- ным ужо само аўтарства Лунёва.
Сфера Васіля Васільева была адной з самых цэнтраль- ных на экспазіцыі. У ёй сустракаюцца вятры і крыніцы, на- раджаецца гук і цішыня. «Пад дзіравым дахам я прычапіў празрыстую плеўку для збору вады». Гэтая заява сведчыць
аб клопаце Васільева па збору самай рознай інфармацыі, якая апасля не ляжыць недагледжанай, а марынуецца ў ме- талічных куфрах, што мацуюцца на трох кітах.
Аляксандр Малей прадставіў гледачу клавіятуру нябес- нага баяна. Ён бярэ супрэматызм Казіміра Малевіча і скручвае яго ў аб’ём. Як бы вырабляе адваротны варыянт. I свае творчыя клавіятуры ён называе не інакш, як «Адваротная сітуацыя». I натхняецца Малей не толькі папярэднікамі — Малевічам і Лісіцкім, а і навакольнымі прасторавымі кубамі.
Сярод вялікай колькасці мастакоў беларускага аддзела вылучаліся таксама Артур Клінаў, Сяргей Бабарэка, Анд- рэй Дурэйка (дарэчы, у апошняга адна з ягоных прац па невядомай прычыне была забароненая да паказу на гэтай экспазіцыі, і наведнікі маглі бачыць рэшткі твора — чырво- ную літару «Ф»), Вольга Сазыкіна, Галіна Васільева, Ге- надзь Фалей і Алег Пракорына.
4.	МАСКВА ЦІШЫНІ HE ВЕРЫЦЬ
Магчыма, гэтак можна абмаляваць ярлыкі з плётак, по- казак і былінаў, што стварыла вакол сваіх штандараў су- полка творцаў з Расеі. Лео Сцяпанаў, Святлана Баскава, Імператар Вава, Алег Маўрамаці, Уладзімір Якімаў, Алена Кавалёва і Аляксандр Садко зразумелі, што сёння ў вялікім натоўпе аматараў прыгожага без добра правераных апазі- цыйных гарматаў і кулямётаў скандальнасці ім рабіць няма чаго. I яны без усялякага стварылі свой штаб камісараў. Вось цытата з іх улёткі: «Брудныя буржуазныя пігмеі! Калі вы яшчэ не дацямілі, тлумачым для тупых: Канец Свету - гэта для вас!!!» А вось знакамітае з Маякоўскага: «Еш ана- насы, рабчыкаў жуй, дзень твой апошні прыходзіць, бур- жуй!» Адчуваеце, наколькі недалёка адышлі сённяшнія пра- вакатары ад мінулых? Але, тым не менш, грамадзяне, як і напачатку стагоддзя, ловяцца на эпатажны кручок ахвотна (праўда, сёння гэта выключна правінцыйная з’ява). Эх, усё ж ніколі не перавядуцца кілаграмовыя самы і галаўлі ў рэч- цы жыцця — значыць, будзем жыць.
Больш арыгінальным быў новабуд Лео Сцяпанава з вы- стаўленых панцырных канапаў. 3 пластыліну мастак вы- рабіў жаночы палавы орган і эмбрыён ў развіцці, тут жа побач на кампутары дэманстраваў, як усё гэта пульсуе.
Сцяпанаў раздумвае аб нашай прысутнасці на Зямлі.
Рулоны паперы з табуіраванай лексікай расейскай мовы і смелыя эпатажныя праекты маскоўскіх мастакоў вылуча- ліся рафінаванасцю і акадэмічнай закасцянеласцю, і ўсё ж яны былі ўспрынятыя вельмі і вельмі неадназначна. 3 чаго ўзніклі ўсялякія канфлікты і недарэчнасці. Таму не выклю- чана, што на наступны «Іп-formation» гэтую творчую супол- ку папросту не запросяць.
5.	ГУДКІ ПАРАХОДА
Некаторыя з мастакоў, што наехалі ў Віцебск, засталіся незадаволеныя арганізацыяй фэсту. Праўда, па словах не- каторых іншых удзельнікаў, «накормленае мастацтва не вар- тае ўвагі». Я ж лічу, што спадар Васіль Васільеў павінен бараніцца ад любых варожых выпадаў шаблямі, бо ён цяпер Вялікі князь са сваім замкам і світай. 1 фэст «In-formation» — з’ява ўжо сусветнага маштабу. Прэч, ворагі!