Верыфікацыя нараджэння
Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
Дарэчы, калі браць «Бум-Бам-Літ», я ўсё ж рады, што ён ёсць. I так не бывае, каб час ішоў, а новага нічога не ўзнікала.
Проста я раблю выснову, што ёсць розныя літаратурныя асяродкі. Але трэба рабіць нешта большае, чым проста ту- соўку. Вось Алесь Аркуш арганізаваў Таварыства Вольных Літаратараў. I ўсе чакаюць ад іх твораў.
Зм. В.: Творчая суполка «Вулей» з’явілася.
A. М.: Ёсць мае даўнія сябры, творчасць якіх я прыняў і нясу праз усё жыццё, — гэта абойма вядомых літаратараў. Але, паўтаруся, самае істотнае — не тусоўка, а яе вынікі.
Зм. В.: А як уплывае сям’я на тваю творчасць?
A. М.: Сям’я ў мяне вялікая — некалькі прыгажунь, і з іх ніхто не працуе. Ца,лкам натуральна, што прыходзіцца зда- бываць сродкі на існаванне. Вымаганні вялікія, бо паралель- на за кошт пэўных датацый выдаю газету — яна як дадатко- вае дзіця. Пасля ўсяго гэтага я лічу сябе чалавекам шмат- гранным. Але гэта не перашкаджае творчасці, а хутчэй наадварот.
ДЗЯУЧЫНКА СА СВІСТКОМ
Трэнас Віка. Цуд канфіскаванага дзяцінства. Мн.: Логвінаў, 2005. (Другіфронт мастацтваў)
У творчасці Віку Трэнас часта ставяць побач з Вальжы- най Морт і Вольгай Гапеевай, хаця яны значна больш «рас- кручаныя». Тым не менш яна зусім не саступае сваім старэй- шым «сёстрам-паэткам», а, наадварот, шмат у чым пераўзы- ходзіць іх. Найперш дасканаласцю і адшліфаванасцю класічнага вершавання, што абумоўлена добрай філалагічнай школай. Прычым гэтая відавочная абазнанасць не замінае ў эксперыментах са словам і вобразам, у дыялогу з патэн- цыйным чытачом: «д’яблік - яблык», «Рым, a - дзвярыма»; «нетры - трупах» і г. д.
Віка Трэнас скарыстоўвае ў вершах лацінку і кірыліцу, але, акрамя таго, у кірыліцы яна піша на тарашкевіцы і нар- камаўцы. Па прызнаннях самой паэткі, такі падыход да тэк- сту абумоўлены рознымі настроямі; падчас дэпрэсіі хочацца больш мяккіх знакаў, у хвіліны добрага настрою ў галаву лезуць лацінскія літары.
На выступах Віка не надта цырымоніцца з публікай, пра што сведчаць і ейныя паводзіны. Так, Ганна Кісліцына ў арты- куле «Фабрыка імя Наталлі Арсенневай» (12+1. Мн.: Логві- наў, 2004) піша: «Морт шакуе тэкстам, Трэнас — паводзіна- мі. А вы б змаглі чытаць вершы са свістком у роце?» 3 выгляду сціплая дзяўчынка на сцэне пераўвасабляецца, пачынае бегаць і чытаць вершы крыкам, часам ёй нехта з сяброў акампануе грукатам каструлі або лыжкі. У вершатворчасці паэткі выяў- ляецца і юнацкі максімалізм: «Прадаць дазволена разумныл усё, // усё для дурняў - сьвятое». Але максімалізм, думаец- ца, пакрысе сыйдзе ў нябыт на карысць творчай сталасці.
«Цуд канфіскаванага дзяцінства» — гэта споведзь аб раннім каханні, аб першых пацалунках і сяброўскай здрадзе:
ад цябе таксама лекі не ўратуюць
бо з тваёй талеркі я жыцьцё каштую.
Паэтка абрала сабе гучны псеўданім — Трэнас, што з грэц- кай мовы перакладаецца як «лямант» або «плач па памер- лых». Мажліва, таму большасць ейных вершаў нагадваюць крык ці шэпты і стогны. Асацыятыўна і па гучанні «trenos» хочацца параўнаць з труной. Нездарма ж адна з асноўных тэмаў аўтаркі — тэма смерці: «маёй крывёй фарбуюць вусны, // яны завабліваюць смерць у крысо»; «Глядзі, з дрэваў сця- кае блакітная кроў, // Кроіілі збягаюцца ў велізарныя лу- жыны». Можна згадаць і Мялеція Сматрыцкага, творы якога належаць да трэнаў — жанру плачаў. А можа, трэнас — гэта зусім не трэнас, а трэмар, што ў перакладзе з лацінскай азначае дрыжэнне? ■
Леанід Галубовіч піша пра Віку Трэнас (ЛіМ. 2003. № 47): «Аднак уся яна яшчэ расхлістаная, як дэмісезоннае палі- то папрыканцы сакавіка, і ў думках, і ў словах, і ў падтэк- стах, хоць сонца ўжо і ўе над яе галавою гняздо для паэтыч- нага німба... Ненавязліва зазначу, што падчас маладым паэт- кам неабходна зашпільвацца на ўсе гузікі, каб патрабавальныя прыхільнікі маглі займець і пэўнае ўражанне пра адмысловы і цнатлівы стан іх паэтычнай прыгажосці...» У нечым слушныя словы, але яўна не зусім пра Віку Трэнас, якая ўсё робіць дзеля таго, каб яе ўспрымалі як «маленькую скандалістку». Іншая справа, што гэта не заўсёды атрымліваецца. У адным паэтка дакладна пераканала ўсіх: што яе паэзія — боль сучас- нага грамадства («Я - кропля болю, што паўзе па лязе, // Я - белы звер, загнаны ў вусціш»), боль непрыхаваны, які зрэдку спыняецца і дае месца яркім рамантычным пачуццям...
Калісьці Віка Трэнас шпацыравала ў акулярах і без пя- рэдняга зуба і тады нагадвала лірата-юнгу. Гэткай яна прый- шла ў паэзію, але з цягам часу ператварылася ў матылька, які яшчэ толькі ў пошуку свайго лета, дзяцінства, хочацца верыць — не згубленага.
Ірына Шаўлякова ў часопісе «Дзеяслоў» (2004. № 11) заўважае: «Віка Трэнас, у чыёй вершасферы “неагатычная” (з закідамі ў некраготыку) змрочнасць дзівосным чынам лу- чыцца з лірычнаю пяшчотаю рамантычных тропаў». Разважа- ючы пра творчасць паэткі, падумалася пра імідж... У іміджы Вікі Трэнас перапляліся вобразы Ганны Карэнінай і набокаў- скай Лаліты. Тым не менш Віка застаецца Вікай са сваім наборам комплексаў, дзякуючы якім, зрэшты, у вершах больш каларыту і шарму.
ТАЯМНІЧАЕ БОНГАВАЕ НАРАДЖЭННЕ
На прасторах Фінляндыі шмат розных легендаў і падан- няў, але самае неардынарнае — Юкка Маллінен. Юкка не проста любіць ляжаць на канапе і глядзець на мора, якое плёскаецца каля дома, ён любіць сядзець на галаве літара- туры. Там ён сядзіць вельмі прыкметна — трымае ў руках карціну спадароў міцькоў і кажа вершамі:
Горы і воды паварочваюцца марудна горы і воды абцякаючы непад’ёмны час акруглага ілба Лёд ператвараецца ў мармур - ад чаго? Я ўдыхаю холад паветра, я ўглядаюся да рэзі ў зашпіленыя бельмакі месяца
(Пераклад мой. - 3. В.)
Час ад часу Юкка Маллінен выцягвае з кішэні «шэрага Бродскага», і ўдваіх яны размаўляюць аб будзённасці на- ступнага часу... Маллінен — як чыста аголены міф, на якім туркменскае альбо узбекскае (усё залежыць ад надвор’я) адзенне. Праўда, па прызнаннях расейскага даследчыка фінскай літаратуры Віктара Крывуліна, сённяшні Юкка «ба- радаты, франціць у пацёртых джынсах і нязменным бітнічным швэдры». I я памятаю гэткім паэта ўсярэдзіне 90-х, калі ён шпацыраваў па вулках Менска разам з нашымі бумбамлітаўцамі і трымаў у кішэні бутэльку «Арарата». Прыгадваецца і Яўген Папоў, які вывеў на свет у адным са сваіх твораў «дзядзьку Юкку». Спадар Яўген у менскім га- тэлі «Беларусь» пытаўся ў мяне: «Куды падзеўся Юкка? Я хачу выпіць з ім сто грамаў». Было. Усё гэта было. Ця- перашні Юкка зноў без барады. «У апошні мой прыезд у Маскву, — прызнаецца паэт, — мяне прынялі за чачэнскага тэрарыста». Вось тады барада і знікла. Але сведчу: сам Юкка застаўся!
У краінах былой постсавецкай прасторы Маллінен больш за ўсё вядомы як прапагандыст расейскага слова. Менавіта дзякуючы гэтаму сёння ў Фінляндыі добра ведаюць Дзмітрыя Прыгава, Льва Рубінштэйна, Вольгу Седакову, Ягора Рада- ва, Яўгена Папова, абодвух Ерафеевых і многіх іншых. Ён любіць перакладаць на фінскую творцаў з «таўром прад- стаўнікоў андэграўнду» (В. Крывулін). А нядаўна ў Хельсінкі, атрымаўшы ў падарунак аўдыёкасету «Тазікі», дзе скрозь маланкі спецэфектаў гучаць галасы нашага беларускага андэграўнду, Юкка сказаў: «Усё, буду вучыць беларускую мову». Таму ёсць спадзяванне, што ў бліжэйшы час і творы тых, хто піша па-беларуску, зваляцца на старонкі фінскіх часопісаў.
Як паэта Маллінена шанавалі і шануюць многія з пры- знаных. Гуляў па Хельсінкі з ім і Бродскі, які адну са сваіх кніг падпісаў гэткімі словамі: «Юкку Маллінену з прызнан- нем за зробленае». Між іншым, вершы Маллінена маюць нейкае таямнічае бонгавае нараджэнне, яны аднолькава ак- туальныя як для афрыканскага, так і для скандынаўскага мастацтва. Думаецца мне, што і Беларусі будзе не залішнім атрымаць гэткую энергетыку радка. Філасофія і лірыка па- эта нагадваюць мне тое самае мора, якое плёскаецца каля дома... У пэўным сэнсе ў вершах праглядаецца і пратэст, які абарочваецца сыходам ад натоўпу ў маленечкі манаскі склеп. I там раптам замест столі — аблокі, а паэт «залез і паўзе сабе па вузкай храміраванай трубе пытаючы калі ж яна скончыцца t чым».
КЛЕТКА
HE BAPTA ЗАБЫВАЦЦА, ШТО ЯЙКІ Б’ЮЦЦА
Есць праекты, якія выклікаюць розгалас у грамадстве. Ся- род іх і праект, які аўтары Сяргей Войчанка і Уладзімір Цэслер абазвалі даволі гучна — «Праект стагоддзя»... Спрачацца заў- тарамі не мае сэнсу: ну, няхай і праект, няхай і стагоддзя... Праўда, бываюць праекты па будаўніцтве касмічнай станцыі, бываюць па рамонце абутку, а вось куды можна аднесці «пра- ект стагоддзя»? Паспрабуем разабрацца.
Пасля першай рэпрэзентацыі твораў Сяргея Войчанкі і Уладзіміра Цэслера папаўзлі чуткі, што «Праект стагоддзя» ўяўляе сабой закадзіраванае пасланне ў новае тысячагоддзе. Так, кожны з дваццаці скульптурных партрэтаў мае сваю ііаштовую скрыню са спецыяльнымі штэмпелямі. Мастакі на- ват выставілі побач своеасаблівую інструкцыю — вялізны кан- верт, куды, напэўна, заклалі закадзіраваны ліст для наступ- нікаў, а для большай важкасці наклеілі на канверт дзве маркі са сваімі «сур’ёзнымі тварамі». Ну, ні болып ні менш — Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс, адно Леніна не стае.
Магчыма, падзагаловак да назвы «дванаццаць з XX» можа мець некалькі інтэрпрэтацый? Першая — дванаццаць творцаў з XX стагоддзя, другая — дванаццаць з дваццаці культавых асобаў і г. д. Калі браць другую версію, узнікае натуральнае пытанне: а дзе ж астатнія восем творцаў? Тыя невядомыя даюць магчымасць апраўдаць суб’ектыўнасць выбару. Бо цал- кам зразумела, што выбар у кожнага з нас мог быць свой. А таленавітых у XX стагоддзі было многа, і вылічыць сярод іх самых-самых культавых уяўляецца задачай складанай. Так, да спісу'гэтых 12 можна дадаваць доўга: Васіль Кандзінскі, Канстанцін Алімпаў, Ілля Зданевіч, Георг Гейм (дарэчы, у звязку з праектам С. Войчанкі і У. Цэслера я напі- саў дваццаць вершаў, прысвечаных самым розным творчым асобам. Гл. кнігу «Тамбурны маскіт», раздзел «Культ асобы»).
Мне падаецца, што мастакі крыху схітрылі, калі назвалі працы яйкамі. He выключана, што іх можна было б з гэткім
жа поспехам назваць вачыма. Асабліва гэты варыянт акту- альны для твора «Віктар Вазарэлі». Рагавая абалонка, скле- ра, зрокавы нерв, крышталік і г. д. Адным словам — вока.