Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
Дваццаць адзін тэкст зборніка «Нуль» — гэта не проста прыклад новага рэалістычнага мыслення, гэта яскравы пры- клад існавання літаратурнага перформанса на Беларусі. Таму выпады апанентаў — маўляў, дадзеная галіна для беларус- кага прыгожага пісьменства варожая і незнаёмая — не ма- юць аніякага абгрунтавання. Чытайце «0», і вы ў гэтым пера- канаецеся.
* * *
Бахарэвіч Альгерд. Практычны дапаможнік па руй- наванні гарадоў. Мн.: Логвінаў, СПб.: Невскнй простор, Вільня: Рунь, 2002. (Другі фронт мастацтваў: Серыя «Schmerzwerk»)
Прыгадваецца выпадак, калі некалькі год таму Бахарэ- вічу за верш «Янка Брыль» кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў забараніла пераступаць парог сталічнага Дома літаратараў. Магчыма, з той забароны і паходзіць назва — «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў». Тэксты аўтара заўсёды вылучаліся радыкалізмам і сэнсавай глыбі- нёй. Хоць за апошнія некалькі год значна змяніўся стылёвы
падыход да словатворчасці. Больш за тое, я б адзначыў кар- дынальны сыход аўтара ад эксперыменту з формай. Мажлі- ва і змена светапогляду аўтара паўплывала на знікненне панкаўскага пачатку ў ягоных творах.
На вялікі жаль, паэтычныя тэксты апошніх гадоў аўтар зусім не выносіць на аўдыторыю — няма ані публікацыяў, ані выступаў. Таму ў першай кніжцы Альгерда цалкам ад- сутнічаюць паэтычныя практыкаванні. Складаецца ўражан- не, што Альгерд Бахарэвіч намагаецца сцвердзіць сябе ў ролі празаіка. Безумоўна — пачэсная роля, але дзіўная і недара- вальная для паэта, які займеў у нацыянальнай літаратуры далёка не апошняе месца...
Большасць з твораў зборніка ў розны час змяшчаліся ў часопісах «Крыніца», «Калосьсе», «Першацвет», «Nihil». Стылёвасць і пэўная дынаміка твораў адсылаюць да еўра- пейскага кантэксту: Сарокін, Уэльбэк... а часам проста нейкі Гогаль. Некаторыя персанажы кнігі вельмі карыкатурныя і выклікаюць не агіду, а хутчэй усмешку. Аўтар нібыта здзе- куецца з нашай рэчаіснасці, прычым здзекуецца з усіх нас і з самога сябе — у тэкстах прысутнічаюць хатнія дыктата- ры (аловесць «Паразіт») альбо нацыянальна-свядомыя са стра- чанымі надзеямі («Гюнтэр Вальдхоф і яго крэдыторы»). А чаго варты камічны персанаж Іпалітыч!
«Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» — кніга для «разумнага чытання». Бо для непадрыхтаванага чытача радыкалізм аўтара можа стацца шокам і прывесці да сумных наступстваў. Так, у кніжным варыянце аповесці «Паразіт» змешчаная глава, якую ў свой час не прапусціла да друку рэдакцыйная калегія часопіса «Крыніца», дзе падрабязна ў дэталях даюцца парады па самазабойстве. Там яны прыз- начаюцца для гераіні аповесці, але, тым не менш, дзецям малодшага ўзросту выданне супрацьпаказана.
Ёсць у тэкстах Альгерда відавочны мінус — часам яны пераклікаюцца-паміж сабой, як быццам галовы аднаго цмо- ка. Да прыкладу, у апавяданні «Методыка выкладання кра- савіка» ў фарбах і вобразах прадстаўленыя школьны на- стаўнік і маленькая дзяўчынка — рамантычная педафілія: «Я настаўнік, школьны настаўнік... Я дзяўчынка — журавін- ка, дзяўчо-зайчо... Дык чаго ж мы гэтак хочам адно ад адна- го?» У аповесці «Паразіт» дзея зноў пачынае закручвацца
вакол школьнага настаўніка, які на гэты раз меў «гарачае пачуццё да свайго вучня». Хоць на гэты раз «падазроны рамантызм» вынішчаны цалкам і лірычную педафілію пад- мяняе жыццёвая жорсткасць. Гэткая своеасаблівая транс- фармацыя героя: пераход ад летуценнасці да прагматызму. Між іншым, у творах, змешчаных у кніжцы і пазначаных пазнейшымі датамі, назіраецца больш цынізму. Тая ж апо- весць «Паразіт» пераклікаецца і з апавяданнем «Лета дэзер- ціра». Прыгадваючы «маю жанчыну», міжволі думаеш і пра «Сястру»...
Кніга «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» — медычная карта нашага грамадства. Тут можна прачытаць пра розныя хваробы: вылечныя... і смяротныя. Верагодна, перахварэўшы на ўласныя праблемы, Альгерд Бахарэвіч адолее пераход і да яшчэ аднаго свайго Я.
* * *
Сыс Анатоль. Сыс. Мн.: Мастацкая літаратура, 2002.
Ну, вось і кніга Сыса «Сыс». Пра яе крычаць многія — бо буйнамаштабныя правакацыі і эпатаж зрабілі сваю чор- ную справу. I таму перадусім колькі словаў пра няспынныя п’яныя дэбошы спадара Сыса. Як вядома, у славянскіх літаратурах даўно склалася традыцыя шкадавання блазнаў і напаўідыётаў, бо яны «няшчасныя», а значыць — іх любіць Бог. Той, у каго жыццёвы лёс склаўся, — таго часцей за ўсё не любяць, бо гэта спараджае зайздрасць, а значыць непа- разуменне і нават нянавісць. А той, хто на самым дне, выклікае шкадаванне і любоў. Гэткая традыцыя. Тыя, хто шкадуе, пазіраючы на пакутніка, падсвядома ўяўляюць сябе на ягоным месцы, і ад таго ім робіцца вельмі млосна. Часцей за ўсё жабракам падаюць людзі, якія баяцца самі апынуцца ў падобнай сітуацыі. Дзіўны беларускі падыход да чалавека. Але пры чым тут Сыс?
Новае пакаленне моладзі, што захапляецца літаратурай з інтэлектуальнай гульнёй, прыглядаецца да выдання «Сыс» з падазрэннем. Бо ў асяродку гэтых хлапцоў і дзяўчат ужо дрэнна ведаюць адыёзнасць паводзінаў Анатоля Сыса. Ды і час моды на паэзію з бярозкамі і рэкамі, відавочна, патроху адыходзіць у гісторыю. Мусіць, небеспадстаўна Сяргей Ka-
залёў у кнізе «Як пакахаць ружу» напісаў пра Сыса: «Калі нябачная прысутнасць гісторыі ў большасці вершаў А. Сыс„ ўзмацняе іх унутраны змест, то вершы “спецыяльна- гістарычныя” нічым, акрамя патрыятычнага настрою, па- куль не вылучаюцца і з мастацкага боку зусім бездапамож- ныя. Яны нагадваюць нейкія палітычныя лозунгі, зарыфма- ваныя і пакладзеныя на адзін з памераў дзеля “прыгожага” гучання і дзеля магчымасці выказацца на гэтую тэму ў дру- ку. Празмерная патэтыка, бразганне мячамі, адсутнасць мастацкай глыбіні — характэрныя прыкметы такіх вершаў...» I г. д. і да т. п. Прычым неістотна, што гэтыя радкі пісаліся шмат гадоў таму, паколькі яны пасуюць да болыпасці тэк- стаў, змешчаных у новым выданні, бо не сакрэт, што пісаннем новых тэкстаў Сыс сябе не вельмі абцяжарвае. Нібыта «пра- рок» сказаў усё.
Але нельга і змяншаць ролю паэта Сыса. Ягоная лозун- гавая паэзія дала натхненне моладзі, якая змагалася і змага- ецца за вольнасць Беларусі. Таму я разумею мастака Алеся Пушкіна, калі ён пытаецца: «А хто пасля Сыса?» Бо наступнікі ідуць больш апалітычныя, больш літаратурныя. Можа, і Сысова п’янства — гэта аголеная народная рана? Пытанні. Шмат пытанняў.
Выціснуць з чытача слязу — адна з галоўных задач твор- часці Сыса. Агаліць сумнае, горкае і запэўніць у непазбеж- насці наяўнай сітуацыі: «куды ж тады прыйдзе Хам // ад хамства душу ачысціць»; «Хацеў бы паплакаць П ды вочы не мелі волі»; «там далягляд слязіўся, быццам вока, // а ў Хра- ме вычвараўся сукін сын» і г. д. Другая задача паэзіі Сыса — надзея, супрацьстаянне, перамога. Тады ў паэтычных рад- ках пранізліва гучыць вецер і стогне ад экстазу плошча: «Ачышчальным агнём сваім П спапялі чалавекавырадкаў, // размяці іхны прах і дым»; «I ўваскрэснуў вершнікам Паго- ні!»; «А хто не верыць, ведайце: Багрым // пачаў з кажана, скончыў жаўрукамі. // Мы нават і ў нябёсах не згарым, // Птушыны Шлях намацаем нагамі!» і г. д.
Дык што ж такое кніга «Сыс»? — Сярод лозунгаў, штуч- ных слёзаў і зоркавай хваробы, безумоўна, выпучваюцца і запаленыя вены паэзіі. Няхай часам каструбаватай і ня- зграбнай, але кранаючай за душу. Разам з тым заўважым, што творчасць Сыса патыхае пэўнай кан’юнктуршчынай.
Ды і вобраз паэта-пакутніка і дэбашыра — піяршчына. У Расеі перформар Аляксандр Брэнер, у Амерыцы — скандаліст Керы Кіз, у Беларусі — пакутнік Толік Сыс. Дарэчы, вобраз па- кутніка прасочваецца не толькі ў жыццёвых паводзінах Сыса, але і ў саміх тэкстах, гэта, бадай, адна з самых выразных ягоных тэмаў: «Беларусь мая, мая магіла»; «бо ў гэтай краі- не не маю я волі»; «я задыхаюся, П я паміраю, // сеначы ў мяне кроў хлынула рОтам» і да т. п. і ў такім жа духу. У вершах і шмат полымя, — але ў гэтым агнявым карагодзе ёсць нешта цыркавое. Штосьці факірнае: «Дай бог, каб маё каменне // Жар-птахам дайсці змагло II да тысячных пака- ленняў // і сэрцы іх апякло». Але кожны раз факірнае пера- дае эстафету блазну, ад чаго ўражанні ад вершатворчасці застаюцца з прысмакам аміяку.
Самае сумнае, што зусім не выціскае слязіну, а толькі псуе настрой, — разуменне безвыходнасці паэтычнага шля- ху Сыса. Меў рацыю спадар Шніп, калі пісаў, што «Сыс застаўся там, у канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў». Таму лепшага чакаць ад «Сыса» не даводзіцца.
АДКРЫТЫ ЛІСТ ДА МУІПКІ
Морт Вальжына. Я тоненькая як твае вейкі. Мн.: Лог- вінаў, 2005. (Другі фронт мастацтваў: Серыя «Schmerzwerk»)
У апавяданні «Рэканструкцыя неба» гераіня Вольгі Гапее- вай прызнаецца: «Я прычаплю сабе вусы падчас рэгістрацыі, і ніхто не здагадаецца, што я — гэта я». Вальжына Морт верагодна хоча прычапіць бараду. «3 барадой» — кажуць пра старыя показкі, старыя прыёмы, старыя рэчы. Згодная з па- добнай высновай і сама аўтарка, у вершы «У маім сэрцы — радовішча нафты» яна раптам прызнаецца: «Хто я? Баба- ба-ра-да». Вальжына начыталася Аляксандра Брэнера, Ген- ры Мілера і Петруся Броўкі ды ўявіла сябе ў ролі паэта- празаіка. Яна не грэбуе літаратурнымі прыёмамі папярэдні- каў-блазнаў і традыцыямі песняроў калгаса, але выкарыстоўвае назапашанае быццам дзяўчына-школьніца, якая піша сачы- ненне на тэму: «Што такое беларуская літаратура?» альбо ■-ЦІ можа пісьменнік есці бульбу?» Нездарма ж Юрась Бары- < евіч у артыкуле «Некрафілія і патрыятызм» (Крыніца. 2000. № 4-5) піша: «Псеўданім Вальжыны Морт (Мартынавай), гэ- тай крохкай дзяўчынкі-школьніцы, у перакладзе з французс- кай на нармальную мову азначае Мёртвая. He выключана, што на ўроках беларускай савецкай літаратуры яе пераехала Максімам Танкам». Я думаю, што Вальжыну пераехала не толькі танкам у школе, але сплюснула Брылём і ва універсі- тэцкія гады. А як інакш патлумачыць гэткую прагу да «мёрт- вага слова»? Менавіта тады аўтарку ўжо вядомыя бумбамлі- таўцы ўзялі ў свае шэрагі, што адназначна дало ёй магчы- масць узяць удзел у шматлікіх праектах. Вальжына Морт увайшла ў «Бум-Бам-Літ» пасля Віктара Жыбуля і Дзяніса Хвастоўскага і належыць да трэцяй хвалі руху (калі ББЛ умоўна падзяляць на тры хвалі перыяду ягонага росквіту).