Верыфікацыя нараджэння
Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
TAKI САМВЫДАТ HAM HE ПАТРЭБНЫ
У Беларусі ніколі не было дэфіцыту на самвыдат. Зрэш- ты, існуе адваротны пункт гледжання, апалагеты якога спа- сылаюцца на слабасць дысідэнцкага руху. На мой погляд, падобныя высновы нічым не абгрунтаваныя. Да прыкладу, можна згадаць самвыдатаўскі літаратурны часопіс «Блакіт- ны ліхтар» (пачатак 70-х). Самым ваяўнічым апанентам можна параіць пагартаць «Каталог непадцэнзурнага друку». Што ж датычыцца «пошукаў маладых геніяў» цяперашніх часоў, дык, магчыма, іх прываблівае падманлівая свабода, дзе няма месца прафесійным рэдактарам ды карэктарам. Маўляў, я — геній і таму мне ўсё дазволена: правілы мовы і слоўнікі — лухта. Зрэдчас падобны юначы максімалізм пераходзіць і ў поўнае невуцтва. Усё ж трэба прыслухоўвацца да пара- даў старэйшых. Літаратурная мова ўзнікла не на пустым месцы.
Трапляецца і якасны самвыдат. У таталітарных краінах ён быў адзіным выйсцем і для сумленнага прафесійнага літа- ратара. Але ў нас, дзякуй богу, таталітарызм з «кволымі ножкамі». Таму наш самвыдат — аматарская ды панкаўская справа.
Нядаўна на мае вочы трапіла новае «дзіця» нашай літа- ратуры, якое без сумнення не цягне да панкаўскіх вычва- рэнняў. Гэтае, «самвыдатаўскае першанумарное і часопіс- нае», аўтары назвалі ганарліва — «Слова і Культура». Перш за ўсё абурыла неадэкватнасць у самім падыходзе да «куль- туры». Мне здаецца, што двухмоўнасць (выданне двухмоў- нае) не надта ўпісваецца ў кантэкст беларускай культуры. Гэта выглядае як нейкі калабарацыянізм. У самым горшым правінцыйным духу — напхаць усяго і супакоіцца, бо ніхто не пакрыўджаны, а значыць, нібыта і ворагаў няма. Цікавая пазіцыя. Такімі метадамі карыстаюцца і некаторыя чыноўнікі, што імкнуцца да інтэграцыі з Расеяй.
Што ў гэтым часопісе? Андрэй Адамовіч у «Вуснай апо-
весці, альбо Жынявал адно па тых месцах» (што аўтар хацеў сказаць гэтай назвай?) гуляецца на прыколах. Часам гэта ў яго нібыта выходзіць. Ды перанасычанасць слэнгам і бру- талізмамі не толькі псуе настрой, аЛе і разбурае сам твор. I, як гэта ўласціва нашаму самвыдату, аповесцю называецца звычайнае апавяданне без фабулы, затое з прэтэнзіяй на наватарства. Герой аповесці прызнаецца: «Працаваў я ў па- хавальным бюро. Адзіная праблема, з якой сутыкаўся, — поўная адсутнасць кліентаў».
Дзмітры Казуцін, Сяргей Падсосаны, Аляксандар Паў- тарацкі, Марына Шастакова (якія прозвішчы!) вершаскла- даюць. He дае ім спакою вялікая расейская літаратура. Ясе- нінскія, гумілёўскія, хлебнікаўскія, цвятаеўскія і бог ведае якійскія яшчэ матывы. Малайцы! Яшчэ крыху, і можна будзе з поўным правам прэтэндаваць на паважнае месца правін- цыяла ў вялікай расейскай літаратуры! «Я вся достанусь первенцу, // Его протяжным крйкам».
А галоўнае, спадары галоўны рэдактар ды карэктар Сяр- гей Трунін і намеснік галоўнага рэдактара, вярстальнік Ан- дрэй Адамовіч, ці можна брашуру з вялікай (скажам мяк- ка — вялікай) колькасцю граматычных, пунктуацыйных і бог ведае яшчэ якіх памылак называць так гучна: «Слова і Куль- тура»?..
С.Трунін у артыкуле «Чаму ўсе запар пішуць вершы?» разважае: «...літаратар-пачатковец рана ці позна вырашыць для сябе сам — пісаць ці не пісаць. Гэта справа кожнага. Свабода выбару застаецца за асобай. Галоўнае — не ката- ваць сябе».
He, пісаць, вядома, трэба. Ды слушна сказаў у нашаніўскіх «Канстатацыях» Сяргей Абламейка: «Некаторым пісьменні- кам рана пісаць. Ім яшчэ трэба чытаць».
НЕПАСЛУХМЯНЫЯ ЛІТАРАТАРЫ, АЛЬБО «БАРАЦЬБІТЫ» I «ТВОРЧЫЯ ПАЧВАРЫ»
За апошнія некалькі гадоў на Беларусі склалася незда- ровая тэндэнцыя да стварэння бруднага міфа пра нашую шматпакутную літаратуру. Маўляў, нічога не пішацца, а калі і пішацца, дык не друкуецца. Мажліва, так і было пару гадоў таму... Але цяпер сітуацыя кардынальна змянілася — добрыя кнігі выходзяць! Але гэтага міфа не знішчыць, бо калі б тое было простым — завітаў у краму, пабачыў кніжныя навінкі і супакоіўся б: усё пішацца, усё друкуецца. Дык чаму, дык адкуль? Адкуль бярэцца гэты гідкі міф пра смерць беларускай кнігі? Аказваецца, праблема выштукаваная свя- дома, бо дзякуючы ёй няблага корміцца некалькі актыўных гругювак чыноўнікаў і псеўдалітаратараў. Ужо аадта іх за- давальняе гэтая «нядобрая сітуацыя». Згадаю некалькі пры- кладаў. Ёсць разумнікі, якія заяўляюць, што акрамя «На- шай нівы» і «ARCHE» нічога не існуе, ёсць і былыя функцы- янеры СБП, якія адстойваюць супрацьлеглую лінію праз дзяржаўнае радыё і «Літаратуру і мастацтва» — маўляў, толькі яны найсапраўдныя. А што рабіць той вялікай плойме літаратараў, што не маюць свайго перыядычнага друкава- нага органа? Іх як бы няма — іх стараюцца ігнараваць; не заўважаюць ані іх выступаў, ані кніжак. Між іншым, толькі ў выдавецтве «Логвінаў» у 2002 г. пабачылі свет наступныя выданні: А. Бурсаў «Дзівін», М. Башура «Паліванне на мух (са шланга)», Н; Капа «Бэзавыя дрэвы», Ю. Барысевіч «Alter Nemo», С. Мінскевіч «Мінскія санеты», зборнік беларуска- нямецкай паэзіі «Лінія фронту», I. Сін «Нуль», А. Бахарэвіч «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» і многія іншыя. Згадваю кнігі гэтага выдавецтва не таму, што ў іншых нічога не было і што яны найлепшыя, а таму, штс найперш гэтыя кніжкі стараюцца праігнараваць як нашыя
«незалежніцкія», гэтак і дзяржаўныя газеты і часопісы. Як я разумею, тут паўстае некалькі праблемаў: па-першае, ба- яцца літаратуры новай, не ідэалагізаванай, і «новай» у сэн- се «прагрэсіўнай», — той, што ладна трапляе ў еўрапейскі дыскурс; па-другое, баяцца зрабіць «раскрутку», якая няў- мольна вядзе да здаровай творчай канкурэнцыі, а значыць да разбурэння савецкага і постсавецкага мыслення. «Калі гэтыя кнігі прызнаць новым і запатрабаваным — значыць, прызнаць сябе пераможанымі і непатрэбнымі», — бадай, гэ- так мысліць шараговы беларускі псеўдадзеяч і мае рацыю.
Дзеля прыкладу прадстаўлю тут хаця б некалькі выдан- няў, кожнае з якіх мае свайго чытача.
* * *
Сін Ілля. Нуль. Мн.: Логвінаў, Спб.: Невскнй простор, Вільня: Рунь, 2002. (Другі фронт мастацтваў: Серыя «Schmerzwerk»)
Кніга Іллі Сіна «Нуль» — гэта плён творчай працы аўта- ра за апошнія некалькі год. Многія з прадстаўленых у выданні твораў друкаваліся ў часопісах і літаратурных зборніках. I мелі свой сціплы поспех у асяродку чытачоў. Бо праявы постмадэрновыя, постпостмадэрновыя ці штосьці гэткага кшталту для большасці нашых суграмадзянаў звяры амаль невядомыя. I гэта, безумоўна, дзякуючы нястомным «барацьбітам» з усім новым і «варожым» для нашай баць- каўшчыны. Маўляў, «ведаць ведаем: існуюць гэткія пачвары ў сусветнай літаратуры, але ў сябе такіх трымаць?.. — не!» Але ж не дагледзелі «мэтры чысціні літаратурных паводзінаў» (дзякуй богу) — на паліцах нашых кнігарняў з’яўляюцца і з’яўляюцца выданні адэптаў андэграунда. Да падобных не- паслухмяных літаратараў можна без сумніву аднесці і спа- дара Сіна. Ягоная кніга «Нуль» — гэта выбітны прыклад постмадэрновай пачвары. На прэзентацыі ў бібліятэцы імя Янкі Купалы гэтага «варожага для бацькаўшчыны» выдання нахабства аўтара (!) не мела межаў — да кожнага асобніка «Нуля» ён уласнаручна прымацаваў скотчам вялізны цвік!.. Што меў на ўвазе аўтар? — чуецца пытанне. Які філасофскі сэнс ён укладаў у свой гераічны ўчынак — застаецца для публікі і дагэтуль таямніцай у куфры.
Больш за ўсё ў залі былі перапалоханыя маладзенькія дзяўчаты, якія пабачылі ў цвіку нейкі адно ім вядомы сак- ральны сэнс...
Але звернемся непасрэдна да кнігі. Што, перад намі шэ- дэўр бел. літ.? Ці, як напісала ў міні-рэцэнзіі Алеся Мікалайчык (часопіс «Паміж», №2), «поўны абсалют»? Ну, гэта з пункту гледжання маладых філосафаў «прастора нуля — месца парушанага свету, свету выпадковасцяў, што ўраў- ноўваюць мажлівае й зусім неверагоднае ў сваіх праявах». А сінаўскі «Нуль» вельмі тлусты і прадбачны' ў сваіх прая- вах. Аніякай «фантасмагорыі і псеўдарэчаіснасці» — яскра- вы прыклад новага рэалізму. На жаль, і рэцэнзент Zp’g Rfwfnsu з часопіса «Вясковыя могілкі» адносіць творчасць Сіна да «рэчаіснасці праз фантасмагарычнае шкло», што з’яўляецца, вядома, недаравальнай памылкай. Пагаджуся з думкай спадарыні Мікалайчык, што персанажы тэкстаў «Нуля» — гэта мутанты, якія паходзяць ад герояў Віяна, Сартра і Мэры Шэлі, што ж датычыцца Тэатра псіхічнае неўраўна-важанасці... дык тут аўтар перадусім натхняўся творчасцю Антанена Арто. Таму і тут Сін застаўся Сінам. Ганна Кісліцына ў артыкуле «Акудовіч, Бум-Бам-Літ і рабэ Леў» (Крыніца. 2001. № 10) гэтаксама малюе падобны воб- раз аўтара «Нуля»: «Калі напачатку імпрэсіям I. Сіна быў уласцівы юнацкі радыкалізм, што выяўлялася, прынамсі, ва ўжыванні ненарматыўнай лексікі і агульнай брутальнасці зместу, то на сучасны момант яго “трансгрэсіўная” проза больш за ўсё нагадвае тэксты французскай школы “новага рамана” і вымушае згадаць “шазізм” А. Роб-Грые, найбольш удала выяўлены ў рамане “У лабірынце”».
Героі твораў Іллі Сіна — нашыя сучаснікі. У якім бы абліччы яны ні паўставалі перад намі — заўсёды не пакідае ўражанне барацьбы добрага і дрэннага. Гэткі феномен не выпадковы, бо беларуская рэчаіснасць складаецца з рэшт- каў постсавецкага. Барацьба ідзе, і аўтар паказвае яе па- свойму, праз свае сімвалы, вобразы, сюжэтныя хады.
Пачынаючы з першага апавядання зборніка «Нобелеў- ская лекцыя» аўтар без залішніх уступаў прымушае чытача задумацца пра норму і пра яе адсутнасць у грамадстве. Прычым расповед пра некаторыя дзікунскія рэаліі нашага жыцця не выклікае ні абурэння, ні шкадавання. Чытач за-
стаецца як бы па-за эмоцыямі, разам з аўтарам ён адно скептычна ўсміхаецца. Сарказм, які працінае наскрозь не толькі «Нобелеўскую лекцыю», але і ўсю кнігу, — адзін з асноўных стрыжняў творчасці Іллі Сіна. Падобных месцаў у тэкстах зборніка процьма: «Помніцца, недзе на поўдні Баранавіцкага раёна быў створаны цэлы заказнік, дзе выга- доўваліся ды набіралі вагу лепшыя на Беларусі крумкачы. Вялізныя абшары былі абгароджаныя калючым дротам, су- ровасць твараў вартаўнікоў з адмысловага аддзелу ўнутра- ных войскаў МУС РБ ахоўвала іх ад пасягальніцтваў зла- мыснікаў. 3 усёй нашай краіны туды сцягваліся невылечна хворыя жывёлы ды людзі — старыя сабакі з аблезлай поўс- цю, бяззубыя коні, падобныя да недагрызеных курыных но- жак бабулькі, вялікагаловыя дзеці з дзіўнымі выразамі тва- раў. 3 цягам часу яны без асаблівай дапамогі паміралі, за- бяспечваючы крумкачоў не раўнуючы тонамі падлы». Заўважце: аўтар проста пералічвае факты, як быццам нейкі клерк, што робіць апісанне канцылярскіх прыстасаванняў. Спакойна, без залішняга паспеху.