Верыфікацыя нараджэння
Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
За апошнія гады Вальжына Морт аніяк сябе не праявіла ў плане новай вершатворчасці і прозы. Усё тое, што з’яўля- ецца цяпер у друку і з чым лётаюць ейныя «ўласныя папа-
рацы», ужо было напісана некалькі год таму. I праграмны твор Вальжыны «Пакладзі мяне на нажы» верагодна пак- рыўся імхамі, як тыя нажы — іржою. Мне вельмі карціць пабачыць новыя творы аўтаркі, хоць усё сведчыць за тое, што перспектыва мастацкага росту абмежавалася старымі дасягненнямі, якія, між іншым, на фоне тэкстаў В. Гапее- вай, В. Трэнас, Г. Ціханавай, К. Шкоды, В. Бурлак, К. Ша- таво выглядаюць цяпер досыць сціпла.
Кнігу «Я тоненькая як твае вейкі» складаюць тры часткі — вершы, пераклады і проза. Трыццаць два ўласныя і шаснац- цаць перакладных вершаў — імі прадстаўленая ўся дзей- насць Вальжыны за некалькі гадоў. Цяжка казаць, многа гэта ці мала — часам паэту дастаткова некалькі добрых твораў, каб пакінуць след у літаратуры. Як падаецца мне, падобнага кшталту твораў у кніжцы замала. Да прыкладу, Вальжына піша: «Калі доўга стукаць II галавою // аб бетон- ную сцяну, II бетон стане цёплым...» Хацеў бы я пагля- дзець, як Вальжынка будзе гэта ажыццяўляць; верагодна, мне давялося б выклікаць для яе хуткую. Без крыві не абыйшлося б, і ўжо вельмі сумнеўна, што бетон стаў бы цёплым — хутчэй Вальжына страціла б свае градусы цеп- лыні. А чаго вартая перліна: «Вушы цалуюць мае плечы» (верш «Опера не»). Гэта што — прыклад высокай паэзіі? He проста вушы, а нейкія мутанты. Можа, яны яшчэ грызці ўмеюць? Я думаю, іх трэба пазнаёміць з лекарам псіхіят- рычнай установы. Упэўнены — кантакт будзе. Праз пацалу- нак. Альбо наступны прыклад «высокай паэзіі»: «3 пункту A ў Б не ідзе ані сукі». Без каментарыяў.
Вальжына Морт перакладае з англійскай, польскай і ўкра- інскай. Цяжка меркаваць, наколькі супадаюць арыгіналы Леанарда Коэна, Рафала Ваячыка і Івана Андрусяка з прад- стаўленым у кніжцы. Але відавочна адно: для перакладу аўтарка адбірала вершы з найбольш выразнай правакацыяй. Замнога эпатажу. Так, чытаем Леанарда Коэна: «як ты забіла сваю сям’ю // мяне не хвалюе // пакуль твой рот вандруе па маім целе» (верш «Ліст»); «ён цалаваў яе за II крок ад распаленай печы» (верш «Каханкі»), У Рафала Ваячыка зна- ходзім: «Быць мужчынам — значыць біць жанчыну»; «Соль нам на раны — вагоны солі». Іван Андрусяк недалёка ады- ходзіць ад калегаў: «я не дарос да размоваў пра плаху //
соры азёры што праляцелі». Шмат крыві, садызму; магчы- ма, гэта адбітак уласнай пазіцыі Вальжыны Морт? Згадваю пра псеўданім — верагодна.
Празаічныя практыкі Вальжыны Морт — перадусім да- ніна модзе. Псеўдабіяграфічныя нататкі з элементамі шызы снрабуюць абазваць апавяданнямі і раманамі. Тут, мажліва, аўтарка натхнялася творамі Адама Глобуса і Паўла Гаспа- дыніча. Назваць жа практыкі Вальжыны закончанымі тво- рамі цяжка. Рванае, няроўнае пісьмо — галоўная адмет- насць гэтай творчасці. Шаснаццаць празаічных замалёвак — вынік запаленай фантазіі аўтаркі: «У мяне трыпер. Ратуй, Божа! Ужо дзён гэтак пяць адчуваю — ён, больш нічога». Аўтарка прыцягвае ўвагу чытача не стылем, не сюжэтам, а як заўсёды эпатажам — піша пасквілі на паплечнікаў. Хаця, можа гэта лірычныя героі? Вядома, але прозвішчы часцяком супадаюць з вядомымі сучаснымі літаратарамі. Так, у адным з твораў знаходзім: «Жыбуль — алкаголік. Жыбуль — Бура- ціна. Драўляны чалавечак, у якога не згінаюцца ні рукі, ні ногі. Ён скача па кватэры, бы квадратны мячык, і нават ягоны смех падобны да геаметрычнай фігуры з роўнымі ку- тамі». У другой замалёўцы ёсць наступныя словы: «Бары- севіч круціць галавою ў знак неўхвалення, як бы круціла попаю чатырохгадовая дзяўчынка, калі б першы раз танчы- ла з дарослымі...»
Дарэчы, пра тое, што нашыя паэткі, як кажуць, варацца ў сваім соусе, сведчыць і відавочнае іх спаборніцтва, якое выяўляецца ў цытаванні суперніцы, імітаванні альбо ў на- ладзе адна на адну праз друк. Хоць зрэдку і небеспадстаў- на. Так, да прыкладу, паэтка Віка Трэнас у артыкуле «Мінская маладая літаратура: пакаленне NEXT» (Маладосць. 2003. № 9) піша: «Чытачы эмацыйна ўспрымаюць нефар- матныя вершы В. Гапеевай і В. Морт, але тое, што ў нас выклікае здзіўленне, выключна не кранае еўрапейскага спа- жыўца, абазнанага ў розных літаратурных метадах». Ганна Кісліцына ў кніжцы «12 + 1» (Мн.: Логвінаў, 2004) аб’ядноў- вае наступных паэтак: «Вальжына Морт і Віка Трэнас — асобы ўжо вядомыя і паважаныя ў сваім асяродку. Яны сха- валіся за псеўданімамі, але не хаваюцца ад публікі».
Псеўданім Мартынавай патрэбны адно дзеля эпатажу, прынамсі ў тым пераконваешся, перачытваючы ейныя творы
і назіраючы за ёй на выступах. Салідарныя з падобнымі высновамі і іншыя прыхільнікі беларускага слова. Так, кры- тык Ірына Шаўлякова ў артыкуле, надрукаваным у «Дзеяс- лове» (№ 11, 2004), заўважае: «... эпатаж наступнага ўдзель- ніка гэтага літаратурнага дэфіле (“12 + 1” — 3. В.) Валь- жыны Морт (эпатаж, які Леанід Галубовіч у адной з “ЛеГалізацыяў” так “наіўна” — па-даросламу — прыняў за “жаночы цынізм”)».
Але нават у беларускім кантэксце эпатаж Вальжыны прад- казальны і не арыгінальны вынаходкамі. Прыгадваючы кар- навалы з труной Спецбрыгады афрыканскіх братоў і шэраг перформансаў Тэатра псіхічнай неўраўнаважанасці «Ілля Сін — памёр!», паволі пачынаеш думаць пра кнігі В. Акудовіча «Мяне няма», А. Бахарэвіча «Практычны дапаможнік па руй- наванні гарадоў», В. Трэнас «Цуд канфіскаванага дзяцін- ства». 1 сапраўды, Вальжына Морт — «тоненькая як твае вейкі» і зусім нябачная ў кантэксце беларускай літаратуры.
МАРСКІЯ ШПІЛЬКІ
Ціханава Ганна. Фільтры сноў. Мн.: Логвінаў, 2003. (Другі фронт мастацтваў: Серыя «Бібліятэка Бум-Бам- Літа»)
Прааналізаваць творчыя здабыткі Ганны Ціханавай — задача з першага погляду нібыта і не цяжкая. Але гэта толькі так падаецца. Паэтка існуе ў дзвюх іпастасях: яна піша літа- рамі і складае паэтычныя краявіды фарбамі. У тэкстах, кар- цінах аўтарка стварае свой арыгінальны свет, дзе жыве не толькі яна сама, яе лірычная гераіня, але і тысячы жывых істотаў, якія імкнуцца размаўляць на мове космасу. Усё гэта, без лішняга пафасу, дае права называць яе адной з самых яскравых прадстаўніц творчага руху «Бум-Бам-Літ». Не- здарма Наталля Кузьміч у артыкуле «У радку і ў суме даж- джоў» («Першацвет». 1997. № 1) піша пра Ціханаву: «Па- этка рашуча ў слове, быццам мастак пэндзлем, здымае знешнія абрысы з рэчаў і з’яў, чым адразу па-новаму выяў- ляе іх унутраныя асаблівасці і магчымасці, без сумненняў уключае іх у новыя адносіны. Рамкі і межы ўспрымання свету, шпю акружае нас, пашыраюцца. Нерэальнае, адда- ленае прасторай і часам, набліжаецца, спіановіцца са- праўдным». Ціханава ўдзельнічала ў трох буйных акцыях: Маладзёжнай рэспубліканска-й выставе «Час. Прастора. Aco- 63» (Палац мастацтваў, 1998); выставе «Праз іпкло» (На- цыянальная бібліятэка Беларусі, 1999) на Міжнароднай вы- ставе-канферэнцыі сучаснага мастацтва; выставе «Насцен- ныя афрыкозы»-(сталічны Дом літаратара, 1999) у рамках беларуска-шведскага праекта «4 + 4 + 4». Між іншым, пер- шая з трох названых акцыяў прынесла «Бум-Бам-Літу» дып- лом «За неардынарную падачу сваёй творчасці». Тады ак- рамя карцінаў і перформансаў бумбамлітаўцы прадставілі інсталяцыю: бел-чырвона-белы куб, упрыгожаны Тазікам (сімвал ББЛ) з літаратурай постмадэрністаў.
He лішне будзе згадаць і персанальную выставу Ганны Ціханавай — «Трыкутнік», праведзеную ў галерэі «Вільнюс» у 1999 г. Там былі прэзентаваныя тры захапленні аўтаркі: графіка, боды-арт і паэзія. У якасці мадэляў для боды-арту выступілі паэты з «Бум-Бам-Літу», якія таксама зачыталі прысутным вершы паэткі.
У 1997 г. у Ганны Ціханавай выйшаў друкапіс (мала- тыражная бумбамлітаўская літаратура) «Марскія шпількі», а трошкі раней, у 1996 г., у часопісе «Першацвет» яна дру- куе гэтак званую «кнігу ў нумары» «Навобмацак». У прад- мове да той буйной часопіснай публікацыі мастацтвазнаўца Галіна Багданава піша: «У паэзіі Ганны Ціханавай пульсуе глыбокае, гарачае пачуццё-жарсць, пульсуе неўтаймава- ная прага спазнання. I гэтае пачуццё, гэтая прага быццам падказваюць, нашэптваюць ёй незвычайныя параўнанні, метафары-адкрыцці...»
Эпатажны літаратурны псеўданім Ганка Шханава, вы- падкова вынайдзены стомленым карэктарам газеты «Поне- дельннк», стварыў вакол паэткі вобраз таямнічасці і пры- цягнуў да яе ўвагу. Гэта, дарэчы, нарадзіла процьму міфаў. Найбольшая актыўнасць Ганны Ціханавай у бумбамлітаўскім асяродку прыпадае на 1997 — 1999 іт., калі яна была сту- дэнткай Акадэміі мастацтваў. Паэтка — адна з пяці бумбам- літаўцаў, якіх уключылі ў «Анталогію беларускай паэзіі ў перакладах на балгарскую мову» (Сафія: Панарама, 2000). Бессмяротны хросны бацька «Бум-Бам-Літу» філосаф Ва- лянцін Акудовіч у развагах пра культурную сітуацыю 90-х у Беларусі заўважае: «На мой погляд, найболый істотнае значэнне літаратурнага руху «Бум-Бам-Ліпі» складаецца з пгаго, што ён першым пераадолеў разрыў паміж нацыя- нальнай беларускай моладдзю і еўрапейскім культурным дыскурсам». Мне здаецца, што гэта можна залічыць і на творчы рахунак Шханавай.
Кніга «Фільтры сноў» падзеленая на тры часткі: «Фільтры», «Сны snow» і «Сны аднаго дыялогу». Перадусім адзначым першы раздзел, куды трапілі толькі двухрадковыя вершы. Вячаслаў Рагойша ўдапаможніку «Тэорыя літара- туры ў тэрмінах» (Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001) сцвярджае, што «ў беларускай паэзіі пантарым амаль не
сустракаецца». Але тут можна зноў згадаць друкапіс Ганны «Марскія шпількі». Яшчэ ў 1998 г. Алесь Туровіч у газеце «Беларускае альтэрнатыўнае чытанне» напісаў: «Зборнік “Марскія шпількі”, пэўна, стаў першым выданнем бела- рускіх двухрадковых пантарымаў». На мой погляд, у паэткі сустракаюцца як «няправільныя» пантарымы, гэтак і «ня- правільныя» гетэраграмы. Што не замінае сярод гэтых «ня- правільнасцяў» жыць паэтычнай эўрыстыцы: «Калена шпа- цыруе - // Калі но-шпа цыруе», «Эстэцтва - гэта выя лані, // Эстэцтва гэтае - вылаяна». Сярод гульні вобра- заў, думак часам сустракаюцца зусім нечаканыя прызнанні: «Без прыемнасці праца - дура!»
У другім раздзеле «Сны snow» аўтарка працягвае марыць і сніць. Яе паэтычныя практыкаванні крочаць разам з найлеп- шымі традыцыямі вершаскладання, прычым гэта ніякім чынам не замінае ўспрыманню сучаснасці (існуе меркаванне, піто напрыканцы XX ст. час рыфмы адышоў на карысць рытму). He замінаюць гэтыя практыкаванні і аўтарцы ў яе прэтэнзіях на геніяльнасць: «...у снах - Шагалу жонка я, // сястра - Латрэку // і дачка - Бан Гогу», альбо «Багдановіч згуляў у вянок, // Калумб згуляў у мапу. // Селяшчук у вады далягляды... // У што згуляю я?».