Верыфікацыя нараджэння
Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
Напрыканцы выдання надрукаваныя наступныя словы: «Свабодную плошчу зборніка чытач можа выкарыстаць для ўласных тэкстаў». Дарэчы, гэтая ідэя вельмі няблага рас- працоўваецца ў антыкнігах, што былі выдадзеныя «Бум-Бам- Літам» у 1996 — 1997 гг. Алесь Туровіч, як адзін з бумбам- літаўцаў і як тэарэтык транслагізму, перакідвае тую ідэю ўжо на шырокія чытацкія масы.
10. Агністыя дзьмухаўцы
Сільнова Людка. Агністыя дзьмухаўцы. Брэст: выд-ва Сяргея Лаўрова, 1998.
Людка Сільнова — паэтка надзвычайнага паэтычнага палёту. Ёй падуладныя розныя паэтычныя завірухі, штормы і навальніцы. Да яе са словамі шанавання звяртаюцца птушкі, жывёліны і насякомыя. Нездарма ж зусім нядаўна ў брэсцкім выдавецтве Сяргея Лаўрова выйшла яе кніга візуальнай прозы «Агністыя дзьмухаўцы». Самы патрабавальны чытач тут зной- дзе нешта інтымна-лірычнае і філасофскае, а яшчэ пачуе грукатанне экалагічных машынаў. Здаецца, няма жыццёвай тэмы, якую б абмінула сваёй увагай паэтка. Каля дваццаці шасці твораў прадстаўленыя на суд чытача. Дарэчы, наклад зборніка — усяго толькі дзвесце асобнікаў. Таму, яшчэ не з’ехаўшы з друкарні, выданне аўтаматычна ператварылася ў бібліяграфічную рэдкасць. Пра экалагічную эзатэрыку ў прадмове да «Агністых дзьмухаўцоў» распавёў вядомы бе- ларускі транслагіст Алесь Туровіч.
11. Патолагаанатам Зміцер ВІШНЁЎ для часопіса «Навінкі»
Рубрыка: Перформанс месяца
Што цікавага адбылося на Беларусі за апошні час? Пы- танне як заўсёды актуальнае. Мушу засведчыць: трэцяя су- светная не распачалася, але немцы зноўку прыйшлі на Бе- ларусь. Прынамсі, усім вядомы алкаголік, дэбашыр, прапа- гандыст беларускай культуры Андрэ Бём-немец прыехаў у Менск зусім цвярозы, чым не проста здзівіў, а моцна ўразіў кампазітара (і філосафа ў цотныя дні) Макса Вельветава і арганізатара бардаўскіх фестываляў ды вядомага аматара маладых кабетаў (паланізм — бо педафіл у пэўны момант распачынае гаворку на мовах суседніх краінаў, што па сут- насці з’яўляецца недаследаванай трасянкай) Кастуся Елісе- ева. Ну, дык у чым справа (!) — закрычыць шараговы бомж. А ў тым! Вельветаў выдыхнуў мярзотным прыслоўем, згадаў свайго вечнага выхавальніка спадара Себасцьяна Баха ды выцягнуў з торбы мёртвага (у сэнсе жывога, але перапіта- га — тут і далей заўвагі даследчыка-патолагаанатама) скуль- птара Андрэя Вераб’ёва гранёную шклянку і пляшку га- рэлкі. Ну, тут і распачалося! Усе скурчыліся і мусілі былі зразумець, што яны апынуліся ў вельмі небяспечным анкла- ве пад простым назовам Беларусь (перакладаецца на іўрыт адным словам — «нямецкі снайпер ва ўмовах таталітарыз- му»), Аднак на гэтым гаворка творчых людзей не скончыла- ся, бо наш паважаны Елісееў усім запрапанаваў самае дрэннае (у сэнсе для здароўя) — святкаваць свой маленькі трыц- цатнік. Ну, святкаванне, як і мусіла быць, плаўна перайшло ў адключку. Немцы ды мясцовыя папуасы са станцыі Ра- дашковічы ледзьве не згвалцілі ката Васіліса. Але... Але шаш- лыкі ды памідоры былі добра падсмажаныя, што і пацвердзіў на наступны дзень спадар Бадун. Зрэшты, Гапеевы да Ба- рысевічы праігнаравалі елісееўскае свята, бо палічылі, што на захадзе Нямеччыны жывуць трывалыя людзі, якія здоль- ныя самі дапіць усе атрутныя беларускія напоі. Ёсць інфар- мацыя, што на прэзентацыі нямецка-беларуска-татарскага зборніка тостаў ды катлетаў ужо не будзе спадара Андрэ Бёма, бо татарын Серабракоў з каніны перайшоў у новую рэлігію — канібалізм...
2003
«БЯЗКОНЦАСЬЦЬ I НУДЛІВАЯ ГУЛЬНЯ»1
Бурсаў Андрэй. Дзівін. Мн.: Логвінаў, Спб.: Невскнй простор, 2002. (Другі фронт мастацтваў)
Напэўна, няма.анічога дзіўнага ў тым, што чалавек з ця- гам часу змяняецца, прычым гэтыя трансфармацыі адбыва- юцца як звонку, гэтак і знутры. Па сутнасці нашае грамад- ства -- гэта суполка мутантаў. Але творчая асоба, якая нібыта жыве ў межах грамадства і ў той самы час — у свеце сваіх хімераў, муціруе адасоблена ад астатніх індывідаў. Таму мутацыя кожнага паэта адбываецца на свой капыл, яна пра- ходзіць праз склеп, напоўнены хімерамі «а-ля геніі», а гэта відавочна не горш і не лепш — гэта інакш.
Андрэй Бурсаў мяне заўсёды ўражваў сваёй далікатна- сцю паводзінаў у жыцці і не ў меншай меры здзіўляў нахаб- насцю ў паэзіі. Прыгадваю іранічны смех лінгвіста Юрася Бушлякова пасля прачытання зборніка Бурсава: маўляў, больш прыкольнай рэчы не сустракалася. Ды я і сам быў нямала збянтэжаны выхадам кнігі «Дзівін» Бурсава з «маёй» (нібыта маёй!) прадмовай. Аднак якім чынам з яе зляцела пара мажных кавалкаў тэксту і нармальны правапіс быў заменены на нешта бурсаўскае... сталася для мяне поўнай нечаканасцю. Хоць, па пісьменніцкай завядзёнцы, я і пера- чытаў гранкі артыкула. А потым да мяне дайшло... Мута- цыя. Так, ва ўсім вінаватая яна, бо кожны суб’ект сусвету не застрахаваны ад уплываў хімераў, асабліва уласных. Вось і паэт Бурсаў стаўся яе ахвярай.
Андрэй Бурсаў у беларускай літаратуры чалавек не вы- падковы. Ягоныя творчыя практыкаванні напачатку мне на- гадалі «заумь» расейскага паэта Іллі Зданевіча, але, пры- гледзеўшыся, я вынайшаў у карагодзе літараў зусім іншую
1 Усе цытаты, узятыя з кнігі А. Бурсава, падаюцца ў аўтарскім напісанні.
шматсэнсавую структуру. Тады мне стала цалкам зразумела: аўтар шпацыруе шляхам Пятай калоны, дзе замест «Т-34», «пантэраў» і «тыграў» — гістарызмы, дыялектызмы, прафесі- яналізмы й слэнгавыя словы. I ў гэтым ёсць свая містыка (пры- стаўкі, карані й суфіксы ператвараюцца ў «вельмі спецыфіч- ныя» патроны дый снарады): адна зброя можа быць гатычнай, а іншая — з часоў ракако. Літаратурныя колы грукочуць, але між іх паспяваюць прапаўзці маленькія вусені, што і ўтвара- юць надзвычайную сістэму сімвалаў.
Вершы Андрэя Бурсава — зусім не ўзор прыгожага пісьменства. Ім уласцівая пэўная незавершанасць, кастру- баватасць. Тым не менш, ёсць і для іх ладнае музычнае суправаджэнне. Падобнае тлумачыцца даволі проста: аўтар гуляецца не столькі са словам, колькі з гукам, што ірвецца на волю з сутарэнняў: «Ў надзейным надвячорку // Дзе ўсё жыве як трэба // Сьпяшаесься на неба». Гэтыя «недарэч- ныя чаканасці» надаюць паэту імідж брутальнага раманты- ка. Такі дзівосны факт, магчыма, выклікае абурэнне і ў пры- хільнікаў традыцыі, і ў прыхільнікаў ейнай дэканструкцыі. Але ж назва кнігі «Дзівін» упісваецца ці, дакладней, угрыза- ецца ў паперу надта натуральна (бо ёсць і мястэчка з па- добнай назвай на Беларусі). Дарэчы, да гэтай думкі мяне падштурхнуў выдавец і філосаф Ігар Логвінаў, які, гартаю- чы будучае выданне, пачухаў сваю рудую галаву і сказаў: «Літары. Выдатна. Добры падбор гарніпіуры». I — раптам усё распаўзлося па рацыянальна-іранічных рэйках на свае шыфраваныя месцы. Чарвякі слізнулі на кручкі. Суркі сха- валіся па норках. Прусакі патруціліся. Слон расціснуў вуса- тага чыноўніка. А паэт Бурсаў зашаптаў нібыта заклёнамі.
У асобе паэта Андрэя Бурсава некалі існаваў НЕХТА (быццам з цемрачы несліся ўдары бубна). «Мэталёвым бляс- кам // Ад чорнага вядра // Зьдзімаю зь цябе майткі // Бо ты таксама я». Дакладней, Бурсаў маліўся каля НЕ- ЧЫХ мармуровых калонаў, і гэтымі малітвамі былі тэксты будучай кнігі. Паэт, узброіўшыся эгацэнтрызмам, хоча пе- расягнуць увесь беларускі магчымы і немагчымы радыкалізм. Што даволі цяжка, і ў яго, відавочна, гэта не надта атрым- ліваецца. У выніку замест бульдозера маем зубную шчотку.
Існуючы ў прасторы юнацкага максімалізму, аўтар, на-
пэўна, не спяшаецца наблізіць перыяд сталення. Таму не палохайцеся: Бурсаў можа быць проста бурсавым (і ўжо ніколі не барсам!) — дробным барсуком — злосным пакрыў- джаным звярком, што скардзіцца на ўвесь свет: «Ня трэба больш шукаць // Мяне ўжо ашукалі //Hi плянаў буда- ваць // Усё адплянавалі // He прадугледзілі // Тут на мяне забылі // Наўрадці здагадаюцца // Шо апрыёр забілі».
I ўсё ж на паэта ціснуць зоркі. I барсук выпаўзае са сваёй шахтавай нары. БОГА — менавіта пад такім псеўда- німам ведаюць Андрэя Бурсава. Усе публікацыі, што папя- рэднічалі выйсцю «Дзівіна», аздаблялі гэтыя чатыры магіч- ныя літары. Надта 'прэтэнцыёзна — у гэтым бачны жорсткі выпад супраць грамадства й момант магчымага суіснавання з вечнасцю: маўляў, мы (Бурсаў і БОГ? Ці Бурсаў і МЕ- РАТ?) гаворым штодня. Да прыкладу, сустрэліся ўчора і папілі смачнае кавы, а пазаўчора паснедалі сардэлькамі: «Лё-лё- блё лё-лё-блё лё-лё-блё-лё лё-блё-лё» (верш «Лю-лё-ля»). A можа, усё значна прасцей і тлумачыцца патаемнымі жарс- цямі аўтара. Бога — значыць парушыць сучасныя ўяўленні пра каханне. Бога — відавочная абарона супраць нападаў ворагаў. Бога — значыць быць сонцам і бачыць вышэй за астатніх.
У вежы ў сталым Камянцы
Царыў Гамора і Садом
(верш «Камянецкі стоўп»)
Тым не менш можна зразумець аўтара, які нарэшце прый- шоў да асэнсавання свайго сутнаснага Я й пазбавіў сябе ад псеўданіма — ад «боскай» ауры (дык, можа, аўтар трапіў пад уплыў д’ябла?). Праўда, таўро, як вядома, звесці вельмі і вельмі цяжка. «Трэба шукаць карані», — скажа чытач. I я пагаджуся: вытокі таўравання. Бо відавочна, што аўтар свя- дома балансуе на хвалях паэтычнага канфлікту.
Неяк адна маладасведчаная журналістка ў мяне запыта- лася: «Перформанс - гэта мастацтва пратэсту?» I я шчыра яе запэўніў: «Не». А перформар і літаратар Ілля Сін на гэты абывацельскі выпад добра адказаў: «Тады паэзія - сродак для прызнання ў каханні». Мне падаецца, адзнакай якасці творчасці Бурсава не можа быць толькі пратэст. Тое, што паэт мяняе скуру штодня, як іншапланецянін, не выклі- кае непаразумення і даўно агульнавядома. У паэзіі віруюць
адны жарсці, у жыцці — іншыя. I няхай нехта аб’ядноўвае першае й другое ў адну выяву; гэта не проста ягонае дасяг- ненне — гэта ягоная праблема. «Будзь звычайным ты будзь маргінальным // Заставаўся б ты лепей у сне». Паэзія Бурсава працятая тысячамі trip-hop’аўскіх рытмаў, у гэтым сэнсе яна блізкая да творчасці гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка.
Калі я ўзяўся чытаць рукапіс кнігі «Дзівін», большасць маіх паплечнікаў вынеслі Андрэю Бурсаву такі прысуд: «Нуд- на. Нецікава. Срамаслоўе. Блукае ў квадратах адной думкі». Я не зусім згодны з гэтай пазіцыяй. У 1999 г. у Стакгольме на выставе «Пасля сцяны» адзін з мастакоў выставіў шмат вялізных фотаздымкаў (у чалавечы рост), дзе красаваўся растыражаваны партрэт вайскоўца. Верагодна, што такі пры- ём няблага жывіцца мясам постмадэрнізму. Бо можна пры- гадаць і «раскручаны» твор Міларада Павіча «Хазарскі слоўнік», які існуе ў дзвюх версіях — жаночай і мужчынс- кай, прычым адрозніваюцца яны, як сцвярджаецца, толькі адным словам.