Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
Перадапошняя старонка анты-кнігі мае лічбу 1000. Ма- ецца на ўвазе, што частка старонак або згубілася, або яшчэ не напісаная. Па жаданні будучага магчымага чытача мож- на дадаваць — прыклейваць новыя старонкі з вершамі, ма- люнкамі, розным брудам. Сюды можна ўставіць любую па- перыну, любую рэч: неба, зямлю, вадасцёкавыя і музычныя трубы, сонейка, месяц, сваю нагу. Калі Жак Дэрыда сцвяр- джаў, што нічога не існуе па-за тэкстам, то ён, магчыма, прадчуваў нараджэнне нашай анты-кнігі.
Я перакананы — традыцыя анты-кнігі працягнецца. I праз некалькі год агульнымі намаганнямі грамадства дапнецца да наскальных тэкстаў.
4.	Галоўная акцыя2
Паводле стратэгічнага плана Хроснага Бацькі ББЛ, хут- ка з першым снегам адбудзецца літаратурны (літра-турны) дэсант у лясы Беларусі. Там бумбамлітаўцы накрэмзаюць, выкладуць, выпаляць, выкапаюць, павылізваюць, выгрызуць на снезе свае эфемерныя творы. Пройдуць чытанні тэкстаў дрэвам, птушкам, небу3. Я выкладу верш з верхняй вопраткі маіх сяброў-паэтаў4. У маёй акцыі я бачу надзвычайную сімвалічнасць — адзін літаратар піша пры дапамозе рэчаў
1 Алесь Аркуш пачаў ажыццяўляць бумбамлітаўскія ідэі. Так, у 2003 г. мастак Алесь Пушкін і тэвээлаўцы ўсталявалі ў Полацку валун з лагатыпам ТВЛ.
2 Жадаючыя ўзяць удзел у акцыі, званіце па тэлефоне 36-61-42. Але не раней, чым выпадзе снег.
3 Дэвіз гэтай акцыі: «Бум-Бам-Літ» — лесу.
4 Пытанне Валянціна Акудовіча, адказнага за выпуск «ЗНО»; «Зміцер, а ці можна іх потым будзе забраць? A то жонка мяне без шапкі і курткі дахаты не пусціць».
іншых літаратараў. Можна выкарыстоўваць не толькі адзец?. не, але і асадкі, праязныя, квіткі, гадзіннікі, гузікі, запальнічкі, цыгарэты, торбы, ірты.
5.	Зона! Нара! Орган! Альбо некалькі словаў на развітанне з афіцыйным выданнем «Бум-Бам-Літа»
Дзівосна — некалькі стагоддзяў я меў нару пад назвай «ЗНО», у якую мог схавацца і чагосьці там пагрызці, па- смактаць, пажаваць... у рэшце рэшт меў там магчымасць папляваць і палаяцца. Але, мабыць, уся справа ў сонечных дысках. Днямі я зразумеў: яны бываюць рознымі — адны коцяцца па небе, а другія покатам ляжаць у дупле дрэва. Мы суіснавалі наогул з нейкім незразумелым аб’ектам. Таму зусім не дзівосна, што шмат дзівоснага ў адзін момант рап- там вырашыла сысці ў нікуды. Тут я бачу спецыялыіую кадзіраваную траекторыю, якая прымушае мяне часова кінуць любімую нару і заняцца шпацыраваннем па бярлогах. Вельмі спадзяюся, што мая нечаканая выправа скончыцца квасам і халвой. Таму я заклікаю грамадскасць далучацца да майго шпацыравання.
Мяне засмучае толькі адна акалічнасць — у нары быў цудоўны глыбокі калодзеж. Там вяліся вялізныя люксусовыя акулы. Яны служылі галоўным прадуктам да майго стала. Цяпер мне давядзецца хадзіць да ракі лавіць печкуроў. Але! Я суцешаны, што паспеў выцягнуць з нары свае тыгровыя трусы і каштанавую баньку ў носе. I таму — усе на галоў- ную плошчу! Усе на плошчу! Мы пойдзем да медзвядзёў у госці.
ТРАДЫЦЫЙНЫ РАЗГЛЯД (РАСКЛАД) БЕЛАРУСКАЙ
ЛІТАРАТУРЫ Ў НЯЗВЫКЛЫМ МЕСЦЫ
(HA МОМАНТ 1995 ГОДА)
Я цяпер ляжу ў ванне. Слухаю, як пэнькаюць бурбалкі. Так, вакол мяне белавата-зялёны пенкус. Я ляжу, паціху плюхаюся і разважаю пра беларускую літаратуру.
Нашай літаратуры не хапае шакаладу. Авангардычнага шакаладу. Жмакаем штучную каўбасу... ці кабасу? Напры- клад, літаратар Сяржук Мінскевіч сцвярджае:
ГОРАД САБАК, КАБАС, ДАРОГ!1
Кабаса ці каўбаса аднолькава не выйсце з сённяшняга становішча. Літаратуры патрэбны вэнджаная рыба і куфаль піва з пенкусам, які цяпер маю я... Чуеце, што атрымалася? Атрымалася, што я маю куфаль піва. Але маю і пенкус. А калі пенкус, то і куфаль піва. Тады піва ў мяне занадта шмат. Поўная ванна.
Эх... He хапае нашай літаратуры Алеся Туровіча. Усе чытачы кажуць: піша шмат. А я паўгода ўжо чытаю белыя ічорныя аркушы2. Нават стаміўся. Калі атрымаю сіні ці іншага колеру аркуш?
Таксама стаміўся падлічваць металёвыя цвікі, якімі пры- біваюць розную лухту «да крыжа беларускай паэзіі»3...
Занадта шмат Сідарука! У мяне кожную ноч дзіця пра- чынаецца. Крычыць благім голасам пра лесвіцы 4 і квадрат-
1 Жук-Мінскевіч С. Напісаў я вершык... пра ракету «Першынг» (пакуты творчасці). Культура. 1995. № 13.
2 Туровіч A. Quartum Organum. Культура. 1994. №43. (ЗНО. №18.)
3 Гумянюк Ю. Твар Тутанхамона: вершы, эсэ. Полацк. Полац- каеляда, 1994.
4 Сідарук I. Лесвіца (Эцюды ўзыходжання). Культура. 1995. № 4. ЗНО.
ныя вароны1. Жах! Дам нырца на хвіліну ў пенкус. Буль. <- Буль. Вось. Чаго ж яшчэ не хапае нашай літаратуры?
Ось! Печанай бульбы хочацца! 3 авангардычна-рассыпістай мякаццю! Мэрам убачыў Бар... Барысевіча...
Эх.
Учора гуляў па вуліцы. Падыходжу да шапіка, там пры- гожая гандлярка. Кажу, загарніце кіло новага авангарду, калі ласка, лепей кніжнага! Дзяржаўнага! Каб без памылак друку. Але яна чамусьці адказвае: падыходзьце заўтра. Мо штосьці будзе...
He, добра, што ведаю падпольнага літаратара Андруся Кадрэнку. Ён мне замест дзяржаўных выданняў. Як захо- чацца чагосьці новенькага авангардычнага, заўсёды бягу спачатку да шапіка, потым адразу да Кадрэнкі. I ўсялякая хвароба на экзатычнае хутка пачынае чэзнуць.
Неяк чуў, што не з’яўляюцца геніі. Я супраць гэтага маніхвеста2. Раблю сваю афіцыйную заяву:
Геніяў шмат! Яны сядзяць па кутах і ашчыляюцца. Яны пішуць, яны з’яўляюцца, але хаваюцца. Каб іх не чаплялі.
Я сказаў усё! Жах... Буль.
1 Сідарук I. Квадратная варона. Культура. 1995. № 17. ЗНО.
2 Аркуш А. Спроба маніхвесту. Культура. 1995. № 4. ЗНО.
РАЗМОВА 3 ТАВАРЫШАМ ФІНІНСПЕКТАРАМ
(Развагі ка зададзеную тэму)
Нашае мастацтва, як і ў часы Сярэднявечча, не сістэ- матычнае, але зборнае і састаўное; сёння, як і тады, су- існуюць элітарны вытанчаны эксперымент і з размахам створанае прадпрыемства па папулярызацыі (суадносіны паміж мініятурай і саборам гэткія ж, як паміж Музеем сучаснага мастацтва і Галівудам) з пастаяннымі ўзае- маабменам і запазычваннямі.
Умбэрта Эка.
Сярэднявечча ўжо пачалося
1.	НОВАЕ ФУТРА ДЛЯ ГАРДЭРОБА
Апошнім часам сталася модным лаяць прадстаўнікоў су- полкі «Schmerzwerk» выключна бумбамлітаўскай лексікай. Такім чынам, як бы падкрэсліваецца яе еднасць з тымі напа- лову змярцвелымі літаратурнымі, гістарычнымі з’явамі і па- дзеямі сярэдзіны дзевяностых, якія ўжо сталі здабыткам на- цыянальных музеяў. Няма сумневу, што творчы рух «Бум- Бам-Літ» адыграў у гісторыі культуры Беларусі выключна рэвалюцыйную ролю. (Прыгадаем і філосафа Валянціна Акудовіча: «Бум — гук, Бам — рэха, разам — Літаратура». А паэт Алесь Туровіч у вершы «Сутра» напісаў наступнае: «У кожным Буме з гэтых светаў — II Ёсць бясконцыя Бамы і Літы»...) Але ББЛ — даўно гістарычная з’ява; падзеі трэба даследаваць у архівах. Крызіс напаткаў «Бум-Бам-Літ» у 1999 г., калі з яго сышло некалькі сябраў. Тады ж і была заснаваная суполка «Schmerzwerk» (Вольга Гапеева, Юрась Барысевіч, Вальжына Морт, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Зміцер Вішнёў), дзе атабарыліся не толькі некаторыя былыя бумбамлітаўцы, але і новыя творцы.
У адрозненне ад ББЛ суполка «Sch» моцная найперш эстэтычна. Што я і мушу зараз прааналізаваць. Але нара- джэнне гэтага маленькага монстра адбывалася менавіта на
целе ўсяеднага бумбамлітаўца. Творчыя сокі наталілі пара^- зіта «Schmerzwerk», і ён адваліўся сыты і задаволены ад змардаванага папярэдніка, падарыўшы й яму шанец на жывдё. Але нельга казаць, што ББЛ з’яўляецца для шмэрцвэркаў- цаў бацькам — ён хутчэй старэйшы брат, у якога ніколі не было выкшталцонага пачуцця прыгожага й брутальнага. У гэ- тым сэнсе шмэрцвэркавец выглядае больш дасканалым іспрытным за свайго неразборлівага на сексуальныя кан- такты родзіча.
«Бум-Бам-Літ» — творчая хваля, якая здолела расплёс- кацца маніфестамі на старонках літаратурна-філасофскага сшытка «ЗНО» (1995. 6—12 верас. № 33). На момант рас- колу руху, па самых сціплых падліках, у яго ўваходзіла больш за трыццаць асобаў, што без сумневу надавала яму статус буйной арганізацыі. Па словах былога камісара «Бум- Бам-Літа» Юрася Барысевіча (гл. культавую кнігу ББЛ «Тазік беларускі». Мн.: Бервіта, 1999), эстэтыка постмадэрністаў вылучалася ўсяеднасцю: на параход літаратуры цягнулі ўсе — самае непатрэбнае і дзікунскае. А несмяротны хросны баць- ка ББЛ В. Акудовіч сцвярджае, што «бумбамлітавец і пост- мадэрніст — браты-блізняты». «Бум-Бам-Літ» спалучыў у сабе графаманскае і геніяльнае — своеасаблівы Франкенш- тэйн. Чытанне страшылак Віктара Жыбуля ўтульна су- існавала з нонканфармісцкімі перформансамі Іллі Сіна. Спевы дзіцячых песенек Сержа Мінскевіча выдатна стасаваліся з панкаўскімі тэкстамі Альгерда Бахарэвіча. Амаль ясенін- скія вершы Вячаслава Корбута спалучаліся з постіндуст- рыйнымі прамовамі Міхася Башуры. Лірыка Ганны Ціхана- вай суседнічала з зубаскрышальнымі вынаходкамі Дзяніса Хвастоўскага. У 1996 г. нават прысутнасць сп. Патаранска- га на віцебскім «Art-прагнозе — 96» здавалася натуральнай з’яваю. Здаецца, няма на Беларусі літаратурнай рэдакцыі, якая б не пакутавала ад тонаў літаратурнай бязглуздзіцы, прыцягнутай сп. Патаранскім «для ўсенароднага апубліка- вання». Тым не менш спрэчна выглядае ацэнка, начэпленая на Мінскевіча: «... маю на ўвазе Бум-Бам-Літ, безыдэйны маніфест якога да гэтае пары спавядае наш аўтар...» (Л. Га- лубовіч. «Крыўскія санэты Мінскевіча». II ЛіМ. 2003. № 25. 20 чэрвеня). Але прастора набрыняла эстэтычнымі зменамі, саспела новае пакаленне паэтаў, празаікаў і крытыкаў. З’я-
віліся новыя часопісы «Nihil», «Паміж», «Partisan», «Зямля N», «Топас», «Правінцыя», «Вясковыя могілкі», «Залупа Бор- хеса», «Фрагмэнты», «Arche», «Калосьсе», «РВОднзайн», «Дзеяслоў», «Навінкі», «Тэксты». Актыўна засвойваецца прастора Інтэрнэту. У той час як адбываецца заняпад ста- рых выданняў і, не пабаюся сказаць — наогул знікненне постсавецкай культуры.
Здабыткі 90-х цалкам змянілі літаратурную сітуацыю. Працягвае жыццё і «Бум-Бам-Літ». Яго актыўна прапаган- дуюць Ірына і Алесь Туровічы, Серж Мінскевіч, Арцём Ка- валеўскі, Віктар Жыбуль, Алесь Бычкоўскі, Міхась Башура, Ганна Ціханава і многія іншыя. Розгаласу пра ББЛ спрыяе і вялікая колькасць так званых «прызнаных мэтраў сціла і па- перы», што не могуць супакоіцца, гледзячы на поспехі та- ленавітых наступнікаў. У такіх «паэтаў» сядзіць на горле замест гальштука прыгожая чырвоная жабка.