• Газеты, часопісы і г.д.
  • Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

    Верыфікацыя нараджэння

    Зміцер Вішнёў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 168с.
    Мінск 2005
    28.5 МБ
    3.
    Калі Сін сцвярджае, што хоча схапіць пісталет — не верце. Гэты літаратурны грызун не мае нават іржавай дзе- давай дубальтоўкі, не кажучы ўжо пра зброю сучаснага вы- рабу. Ды, як паказвае практыка, за нерэгістраваную зброю садзяць у кутузку. Таму ў лепшым выпадку Сін можа сха- піцца за сасіску альбо цвік (што ён і прадэманстраваў у 2002 г. у бібліятэцы імя Янкі Купалы на прэзентацыі свайго жалезнага шэдэўра). У блакадным Ленінградзе людзі марылі пра кавалак хлеба, а Серабракоў марыць пра кіеўскую кат- лету (доказ гэтаму — ягоныя даволі гучныя артыкулы, што перыядычна змяшчала газета «Навінкі»). Замест таго каб пісаць вершы, ён піша геніяльныя пасквілі на сучасных літа- ратараў і прыгадвае смак мінулагодняй тэфтэліны (таму кожнага з графаманаў ён тэрарызуе сваімі пырскамі сліны на кількавыя бутэрброды: маўляў, не набудзеш - буду пля- вацца не горш за серную кіслату). Бо ганарары выплочва- юць дробныя, і ўчынкі суслікаў здзіўляюць сваім зверствам — плавяцца кампутары і гараць ад літаратурнай непатрэб- шчыны старонкі бульварных выданняў. Але, тым не менш, статак турбавала бадай адна праблема:
    «Калі існаваў Чалавек, верагодна, існавалі і Мутанты. Усю разгорнутую вакол цыкла палеміку можна звесці да аднаго пытання: ці існаваў Чалавек насамрэч? Калі чы- тач азнаёміцца з паданнямі і трапіць у тупік, ён апынец- ца ў цудоўнай кампаніі: вучоныя й спецыялісты, усё жыц- цё прысвяціўшыя даследаванню цыкла, няхай нават у іх больш інфармацыі, знаходзяцца ў гэткім жа тупіку».
    Кліфард Саймак.
    Амаль як людзі
    4.
    Суслікі любяць норы. Серабракоў і Сін жывуць у тунэ- лях. Серабракоў у чорных акулярах прыкідваецца найноў- шым дыджэем і заікастым шэптам апавядае казкі пра Карл- сана Неўраўнаважаныя суслікі шпацыруюць вакол мэтра «кіслага крупніка» і прыкідваюцца маленькімі дэмуміфіка- цыйнымі карлсанамі. Праўду сказаў Сін: «Роля, канечне, не дужа каб ганаровая, але затое актуальная — блазны былі запатрабаваныя заўжды». Тут мне прыгадваецца серыя
    перформансаў Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці, дзе Сін сцізорыкам рэзаў пузы мужыкоў, а потым у кулуарах агуч- ваў, што насамрэч гэты вычварэнскі акт з’яўляецца абса- лютна стэрыльным абортам. Пад напластаваннем бінтоў было цяжка даведацца, хто ж пагадзіўся на гэтую дужа адказную ролю — быць разрэзаным мужчынам. Магчыма, спадар Се- рабракоў?.. Хочацца верыць, што ён. Бо дзеля мастацтва не пашкадуйма «своего жнвота» — прыблізна гэтак крычалі расейскія жаўнеры за цара-бацьку.
    «Дагматызм, дактрынёрства, акасцяненне партыі — не- пазбежнае пакаранне за гвалтоўнае зашнуроўванне думкі», — вось тыя ворагі, супраць якіх па-рыцарску апалчаюцца змагары «свабоды крытыкі» ў «Раб. Справе». Мы вельмі радыя пастаноўцы на чаргу гэтага пытання і прапанавалі б толькі дапоўніць яго другім пытаннем:
    «А суддзі хто?»
    Так пісаў Ленін у матэрыяле «Што рабіць?».
    I не кажыце мне, што гэта банальна. Хопіць з мяне бана- наў. Прычым я разумею, што ў Сіна й Серабракова амаль няма догмаў, толькі некалькі плаўленых сыркоў. I не варта на мяне крыўдаваць за маю шчырую падзяку — не будзем пераходзіць на асобы. Нездарма ж Астап Бэндэр сказаў: «Як я вас усіх люблю».
    5.
    Мне смешна, калі некаторыя крытыкі кідаюцца абара- няць мёртвае цела літаратуры, не ўсведамляючы, што ўжо існуе жывое. Юрась Барысевіч выказвае падобную думку: «Бунтаваць трэба не супраць учарашніх аўтарытэтаў, а суп- раць абмежаванасці чалавечага розуму». У суседняй Расеі шмат недарэчнасцяў, як і ў нас, але калі закранаць літара- турны аспект, можна нешта і пераняць. У прынцыпе, многія гэтак званыя «сучасныя» беларускія пісьменнікі гэта ўспры- маюць па-свойму. Мяне ўжо ванітуе ад вершаў «пад Ясені- на», «пад Маякоўскага», «пад Пушкіна» і г. д. Асаблівай ваяўнічасцю вылучаюцца дзяўчыны, што пішуць «пад Ахма- таву» і «пад Цвятаеву». Зрэшты, Мікалай Гумілёў некалі ўвёў адпаведны тэрмін для гэткіх «геніяў» — «ахматаўка». Я зрэдку вышэйназваныя «эксперыменты са словам» назы- ваю — «шханкамі». Прыемна, што ў расейцаў і цяпер не баяцца крытычна падыходзіць да літаратараў, узведзеных у
    ранг класікаў. Пётр Каліцін крытыкуе Фёдара Дастаеўска- га, Аляксандр Зіноўеў — Аляксандра Салжаніцына. А я вось пабачыў кніжную «Залатую серыю» і ледзь не папярхнуўся ад смеху. («Маўчы-маўчы! — закрычыць бабулька-настаў- ніца. — Мы іх вывучаем у школе!») Калі «беларускім крыты- кам» страшна сунуцца да тых, хто выйшаў пад дзяржаўным грыфам «залатая серыя», дык што казаць пра Купалу і Ко- ласа? Для савецкага электарату гэтыя ўжо на «пастаменце вечнасці». Меў рацыю Юрась Барысевіч, калі казаў, што наўрад ці можна спадзявацца на падтрымку нейкіх эстэтыч- ных пошукаў, пакуль «сучасная беларуская літаратура аса- цыюецца з творчасцю Алеся Адамовіча і Уладзіміра Карат- кевіча, якія ўжо даўно пішуць на нябёсах для зусім іншай аўдыторыі».
    Вядома, што любы тэкст можна інтэрпрэтаваць па-свойму (інакш - пад сябе). Павыдзіраў з кантэксту патрэбныя цы- таткі і ляп — гатова! I незаўважна на небастыку мастацтва нараджаецца «прафесарская постаць» — сапраўдны монстр навукі. Зразумела, што нашыя апаненты — людзі «адукава- ныя» і без падобнай практыкі існаваць не могуць. Спасыла- юцца на Тыматы Бінклі, Барыса Гройса і Зігмунда Фройда. Пераймаючы тактыку апанентаў, працытую чарговым ра- зам Юрася Барысевіча: «Бумбамлітаўцаў часам папікаюць, што яны не прыдумалі нічога новага ў параўнанні з сюррэ- алізмам, але гэта відавочна не так — зідавочна для таго, хто знаёмы з гісторыяй таго руху: сюррэалізм грунтаваўся на класічным псіхааналізе, нас жа казкі Фройда ўжо не захап- лялі».
    Але ж тактыка ў суслікаў такая — хавацца па норках і не заўважаць дажджу. У сваім склепіку ўтульна і дах не працякае: «Няма дажджу! Няма! Ілюзія руху! На двары сон- ца!» Між іншым, расейскі крытык Аляксандр Гальдштэйн верыць, што «цяпер штосьці кажа толькі мастацтва, пры- датнае для турмы і лякарні, каб, калі гэта магчыма, падба- дзёрваць тых, каму дрэнна».
    Складаецца ўражанне, што такія пісьменнікі, як Сераб- ракоў, Кісліцына, Астраўцоў, спрабуюць цяпер выконваць ролю беларускіх б(Б)орхесаў. Прыгадайма, што спадар Бор- хес даволі шчыльна ў сваіх творах даследаваў смерць — яго цікавілі ўсе аспекты гэтай з’явы. У нечым падобныя нама-
    ганні беларускіх літаратараў, безумоўна, вартыя ўхвалення. Але... але (бяру слухаўку і кажу «алё») прэцэдэнту яўна не быць. Бо відавочна (не патрэбныя ані бінокль, ані лупа), што камфортнае купэ даследчыкаў ужо запатрабаванае іншымі. Бо беларускі філосаф Валянцін Акудовіч даўно сцвяр- джае «немагчымасць інакш пазбегнуць смерці, як толькі па- мерці». Дарэчы, як гэта ні дзіўна, у купэ даследчыкаў за- поўз і спадар Ілля Сін. 'Нічога не паробіш — нелегал. Пару- шэнне традыцыйных межаў робіць творчае жыццё больш разнастайным, каляровым, цвярозым, таму застаецца пры- гадаць, што з бадуна лепш лячыцца півам альбо кефірам...
    ЗАПІСКІ БЕЛАРУСКАГА ТЭРАРЫСТА, альбо Мая эміграцыя ў Расею ў 2001 годзе
    1.
    Я — новы эмігрант. У гэтым я пераконваюся, гартаючы «Дэмаграфічны энцыклапедычны слоўнік», выдадзены ў 1985 г. у маскоўскім выдавецтве «Савецкая энцыклапедыя»: «Эміг- рацыя (ад лац. emigro — высяляюся, перасяляюся), 1) пера- сяленне (добраахвотнае ці вымушанае) у інш. краіну на па- стаяннае ці часовае (на доўгі тэрмін) пражыванне. Э. як з’я- ва сучаснасці найбольш характэрная для капіталістыч. краінаў і тых, што знаходзяцца ў стадыі развіцця, дзе яна выкліка- ецца гал. чын. беспрацоўем, беззямеллем сялянаў і інш. экан. цяжкасцямі, сацыяльнай ці нац. няроўнасцю, пераследаван- нем па палітыч., рэліг. і інш. матывах і г. д. Э. можа рабіць знач. уплыў на кольк. і структуру нас. краінаў (аж да абса- лютнага скарачэння нас., напр., у Ірландыі ў 1840—1960, у Партугаліі і Грэцыі ў асоб. гады 1960-х — пач. 1970-х гг. Гл. Міграцыя насельніцтва».
    Па ўсім бачна, што мы перагналі шмат краінаў у сферы барацьбы з хатнімі паразітамі. Я маю на ўвазе блошак, пру- сакоў, камароў, клапоў, мурашоў і г. д. Мяркую, у нас самыя моцныя прэпараты па вынішчэнню ўсялякіх гідкіх вусякоў. Таму й не дзіўна, што большасць беларускіх твор- цаў гэтак актыўна выпраўляюцца ў розныя краіны... аб- меньвацца карысным вопытам. Так-так. Нашыя мастакі, літаратары, музыкі, навукоўцы, кухары, прыбіральшчыкі і г.д. з «энтузазізмам» уключыліся ў сусветныя працэсы па бу- доўлі сацыялістычнай хаты. «Будуем рыначны сацыялізм», — здаеода, гэтак ахарактарызаваў сітуацыю Аляксандр Рыго- равіч Лукашэнка.
    Я — эмігрант. Працу літаратурнага кансультанта ў Са- юзе беларускіх пісьменнікаў я змяніў на вучобу ў Маскве.
    Гэта нечым нагадвае высылку. Хоць і добраахвотную. Доб- рае выйсце з канфліктнай сітуацыі. Апошнія тры гады быў змагаром за постмадэрновае і постпостмадэрновае мыслен- не на абшарах постсавецкай пісьменніцкай арганізацыі. Прычым у асобе Вольгі Іпатавай ворага ніколі не меў. Але я пераканаўся, што мазгі некаторых іншых гэтак званых «пісьменнікаў» закасцянелі да немагчымасці. Хоць і лічу мэ- тазгодным існаванне падобнай структуры на Беларусі. Семі- нары маладых літаратараў, юбілейныя вечарыны і г. д. — тое, што ў іншых краінах выконваецца Міністэрствам куль- туры, — у нас часцей за ўсё ажыццяўляецца дзякуючы СБП.
    Бліжэйшыя два гады мне наканавана правесці на прасто- рах Масквы. Гэткае шчасце звалілася не толькі на маю га- лаву. Так, мой сакурснік па Вышэйшых літаратурных кур- сах Уладзімір Смірноў прыехаў з Латвіі — каларытная асо- ба. Ходзіць па інтэрнаце літінстытута ў вопратцы расейскага спецназа, а хлопчыку, здаецца, даўно за сорак. Ужо не зусім маладзён. Трошкі лысаваты. Кажуць, што нібыта працуе ў газеце «Літаратурная Расія», хоць не выключана, што хлу- сяць. Кожны раз, калі я натыркаюся на яго ў інтэрнаце, дзе мы жывём на адным паверсе, я чую ў свой бок нецэнзурную расейскую лаянку. Як толькі ён мяне не называе — здаецца, усё перабраў. Прычым перамяжоўвае гэта смачным — «буль- баш». Дэмакратаў ён лічыць свалачамі. А ўсіх латышоў на- зывае фашыстамі. I кажа пра гэта з выталупленымі вачыма перад усімі сакурснікамі й прафесурай. Ну, проста цуд. Ка- жуць — палітычны. Дэпартавалі бедалагу. У турме пратры- малі два гады. Пляткараць, што «хлопчыка» мясцовыя зэкі білі й вельмі з яго здзекаваліся.