Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
4.	АНАХНУ КАН
«Абараняйцеся! Трымайце шчыт! I, магчыма, гэта выра- туе вас ад нападаў сіяністаў! Яны ўжо ганьбяць Вагнера! Яны тэрарызуюць разумных нерпаў! Так-так - гэта крыкі душаў змуленых беларусаў!» - крычаў чыноўны міністр.
Нядаўна я пабачыў нулявы нумар незалежнай габрэй- скай газеты «АНАХНУ КАН», выдадзенай у студзені 2002 г. у Менску. «I з чым гэта ядуць?» — запытаецеся вы. На гэта я адкажу надта ваяўнічай рэкламкай з газеты:
«“АК” - аўтамат Калашнікава?
- He!
“АК" - Армія Краёва?
- He...
“АК” - гэта твая газета!
Прачытай сам, пакажы сябрам!»
Цешыць, што газета выходзіць на трох мовах: расей- скай, беларускай і габрэйскай. Яшчэ дадаць польскую — і будзе чатыры дзяржаўныя мовы, як і было на Беларусі ў 20-х гадах XX стагоддзя. Між іншым, добрая ідэя... бо на даляглядзе высвечваюцца рысы новай міфічнай гэтак званай расейска-беларускай краіны.
«АНАХНУ КАН» — перакладаецца як «МЫ ТУТ».
У вялізнай прадмове «Ад рэдакцыі» ёсць іпмат розных «перлаў»: «...Мы са сваёй рэпутацыяй сябруем, і крытыка- ваць будзем па-сяброўску — а раптам хтосьці вочы прадзярэ і сэрцам памякчэе, ну чаго на свеце не бывае?» Выдатна сказана, ці не праўда? I крытыка сяброўская, і глупству няма месца. У габрэйскім духу. А праз абзац знаходзім наступ- нае: «I, каб скончыць з цытаваннем: “Дайце рускаму тэле- фонны даведнік, і ён будзе чытаць яго запоем”, — прыклад- на так казаў ізраільскі генерал Рэхавам Зеэві, нядаўна за- біты тэрарыстамі...».
5.	ДАРАГІ МОЙ ЖЫД
«Ёсць людзі, якія не могуць супраціўляцца востраму жаданню ўлезці ў клетку дзікага звера і пры гэтым быць пакалечанымі. Яны ўваходзяць туды без рэвальвера ці бізу- на. Страх робіць іх смелымі... Для габрэя свет - гэта клетка з дзікімі звярамі. Дзверы зачыненыя, а ён унупг-
ры - без рэвальвера ці бізуна. Ягоная адвага настоль^і вялікая, што ён нават не адчувае паху друхла, што ля- жыць у куце. / не адчувае апладысментаў гледачоў. Ён ду- мае, што драма разгорпіваецца ўнутры клеткі, ішпо клет- ка - гэта ўвесь сусвет. Знаходзячыся ў ёй, адзінокі і беза- баронны, ён усведамляе, што ільвы не разумеюць ягонай мовы».
Генры Мілер. «Тропік Рака»
У сваёй творчасці я неаднаразова сутыкаўся з праблемай асэнсавання габрэйства. I я ніколі не палохаўся высмейваць усё тое негатыўнае, што нарастае каростай на светлых габ- рэйскіх даляглядах. Што паробіш, народ у нас вясёлы і да- следуе гэта праз дзіўнаватую філасофію... Мне здаецца, што не варта пазбягаць пэўнай жорсткасці ў сутычках з падоб- ным пытаннем. Так, некаторыя развагі на габрэйскую тэму ёсць у маім рамане «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» і часткова яны былі змешчаныя ў 2001 г. у часопісах «Крыніца» і «Першацвет». Праўда, самыя экстрэмальныя нататкі чамусьці тады не пат- рапілі ў беларускія часопісы. Я падобнай сітуацыяй незада- волены і таму прыводжу гэтыя ўрыўкі ніжэй:
«“ФОТКА НА БЛЫСЕ’’
Неяк у адзін не халодны і не гарачы дзень. Неяк, калі не лістота і не голыя галіны. Калі над морам лётаюць чайкі. У час не добрага і не дрэннага настрою. Пад грукат колаў трамвая. Пад рып форткі. Зайшлі людзі й суслікі не ў пала- ту. А ў мой афрыканскі кабінет. Дзе на сценах габелены і мае цені.
Але я не буду апісваць усяго. Я толькі адно прыгадаю. Ша! Сыс схапіў тоўстага плюгавага сусліка. Дакладней, абхапіў рукамі й зашаптаў крыкам: “Дарагі мой жыдок!.. Жыдок, мой дарагі!.. Як цябе люблю!.. Адзін у нашай літа- ратуры жыдок! Астатнія не жыды!”»
Асабліва падобныя фокусы спадар Сыс любіць дэманст- раваць у сталічным Доме літаратара з выпадковымі пісьмен- нікамі дый суслікамі. Я і дагэтуль здзіўляюся, як ён у таб- рэйстве не ўпікнуў і мяне, бо лаяўся па-расейску на мой конт разоў пяцьдзесят (толькі аднойчы, на пяцьдзесят пер- шую сустрэчу, калі ён быў цвярозы, усяго толькі маўчаў).
«Хто забараніў Вагнера?
Смерць гэткаму шавінізму!
МІЛЕРУ - ПОМНІК!
ВАГНЕРУ - ПОМНІК!
ВІШНЁВУ - ПОМНІК!
помнікі не зруйноўваюцца
яны жывуць вечна і
пераходзяць з адной свядомасці ў
іншую
БУБНЫ, ШТО ПРЫНЕСЛІ 3 СШАГОГІ
забараніць піўную раніцу!!!
ЗАБАРАНІЦЬ ПІЎНУЮ РАНІЦУ!!!
ПРЫБРАЦЬ ВЕЛЬВЕТАВЫХ ДВОРНІКАЎ!!!
ШТУРВАЛ HE АДПУСКАЦЬ!!!
ВОЧЫ ПАКЛАСЦІ Ў РОНДАЛЬ!!!
ЗУБЫ - У ПАШТОВУЮ СКРЫНЮ!!!
ГАРЧЫЧНІКІ 3 ІКРОЙ - У СТРАЎНІК!!!
КМЕНАВАЕ
АМІН
HE - ХОПІЦЬ
НЕЛЬГА БІЦЬ РАВІНА!!!
БАРАЦЬБА 3 ФОРТКАМІ
He азірацца. He азірацца. Там за форткамі мазгоў сха- ваўся трунар. Ён, напэўна, ужо падрыхтаваў сякеру. Ён, напэўна, моцна ашчыляецца. Мы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы-ы. Я на- ват патыліцай адчуваю, як блішчаць ягоныя жоўтыя зубы. Кожны зуб памерам з добрую гарбузовую семку. Свалата... Нічога-нічога — толькі б дацягнуцца рукой да грудзей маёй музы. Тады па мне прабягуць бліскавіцы натхнення. Элект- рычнасць павыбівае ў гадаў зубныя пробкі. Будзе ім поўны алес-рыба.
Прэч, антысеміцкія суслікі!!!»
Пазбаўляючыся ад антысеміцкіх суслікаў, прыгадваю, што габрэйскі філосаф Аляксандр Гальдштэйн у сваім рамане «Аспекты духоўнага шлюбу» сцвярджае: «Арабы ганарліва пахнуць сабой, габрэі пах ужо згубілі, у адрозненне ад аліў- кавых суседзяў, яны саромяцца сваіх некалі моцных залоз і мараць прыпадобніцца да іншых, у стэрыльнасці засмакта-
ных народаў». Гэта свайго роду сцвярджэнне страты нацык бо без паху «нам хана — вакол хунта». Пах свежай кнігі. Пах яблыкаў — смак жанчыны. Пах дымнай кавы... He — гэта губляць нельга. Антысеміцкія суслікі, прэч! Заставай- ся, пах габрэйскага цела!
6.	ПАЧЭСНАЕ МЕСЦА -
У КУФРЫ ШМАТ ЦЕСТА
Кожная нацыянальнасць — свайго кшталту міф Можна прыгадаць тысячы показак пра беларуса, амерыканца, чук- чу і г. д. Габрэі займаюць у гэтых міфах асобнае пачэснае месца.
Па моры плыве залатая галера. Спяваюць жанчыны ча- роўнымі лірамі. Вецер катурхае габрэйскія мары. У аднаго равіна зранку вочы — чырвоныя фары.
7.	АД ГАБРЭЙСТВА HE АДМАЎЛЯЮСЯ!
Муж маёй сястры неяк заявіў, што ягоная жонка габрэй- ка. Пры тым, што ў нашым родзе гэткія не прыгадваюцца за апошнія дзвесце гадоў. Але ён тыкаў сястры ў бровы, вушы, нос і ўпарта паўтараў: «Габрэйка!.. Габрэйка!.. Габрэйка!..» Дзіўна. Любяць чамусьці некаторыя «разумнікі» залічваць (гэта выглядае як абвінавачванне) сваіх ворагаў, сяброў, знаёмцаў, выпадковых сустрэчных да габрэйскай нацыя- нальнасці. Прычым вынаходзяць нацыянальныя рысы яны па толькі ім вядомых чалавечых асаблівасцях. Гэткім «разум- нікам» так і хочацца паставіць дыягназ — шызафрэнія... Маг- чыма, яны надта моцна любяць габрэяў ці, што хутчэй за ўсё, вельмі ненавідзяць. Заўсёды прасцей спіхнуць свае праб- лемы на знаёмага слана — сказаць, што ў яго надта вялікі хобат і таму ежы ніколі не стае. Быццам і на душы адразу цяплей — гэта ж усё ад іх, д’яблаў... Калі няма стратэгічна- га ворага — яго можна ўтварыць штучна. Мне здаецца, што дурняў хапае сярод любой нацы-я-на-льнасці. Прыгадваец- ца і выпадак з філосафам Валянцінам Акудовічам (з ягоных слоў), як аднойчы ён патрапіў у госці да паэта Анатоля Сыса, дзе той раптам пачаў даказваць пра ягонае -- Акудо- вічава — габрэйства. Зразумела, што спадар Акудовіч су- праціўляўся і не пагаджаўся, бо, ну вочы прэч, чысты бела-
рус. Тады Сыс у якасці апошняга аргумента схапіў філоса- фа за каўнер, падцягнуў да люстэрка і дзіка зароў: «Ну, бачыш?!! Бачыш?!! Сапраўдны габрэй!»
Тое, што тэма габрэйства хвалюе беларускі народ, не выклікае сумнення, нездарма ж культуролаг і мастацтва- знаўца Юрась Барысевіч разважае (Partizan. 2002. № 1), што ліхтарык у прэзерватыве, магчыма, дапамог стваральніку часопіса «Першацвет» «Алесю Масарэнку ў пошуках габ- рэйскіх каранёў у прозвішчах бумбамлітаўцаў». Дарэчы, той чароўны ліхтар прэзентавалі мы - я, Сін і Барысевіч. На мой погляд, падобныя асвятляльнікі вельмі да патрэбы на- шым прыхільнікам чысціні мыслення.
Слухаючы стогны ворагаў, заяўляю: «У мяне — карані расейскія! Гутару і думаю па-беларуску! Але ад габрэйства не адмаўляюся — прыемна прычыніцца да боскага народа!»
Менск, 2002
НЕКРАФІЛГЧНЫЯ РАЗВАГІ
Менск — адзін з самых некрафілічных гарадоў свету (маг- чыма, падобнае сыходзіць ад спецыфічных адносінаў мясцо- вых жыхароў да навакольнага асяроддзя). У гэтым можна пераканацца толькі пражыўшы тутака не адзін год. Прычым сэрца мегаполіса ляжыць глыбока пад зямлёй і пульсуе ся- род лабірынтаў метрапалітэна. Між бетонавых гмахаў заў- сёды нешта нараджаецца і памірае, разбураецца і будуецца. I мастацтва на Беларусі — скрозь некрафілічнае. Бо той жа Рэспубліканскі палац мастацтваў узняўся на месцы, дзе не- калі табарыліся каталіцкія могілкі. Напэўна, ніводная краі- на свету (вядома, акрамя Беларусі) не здольная дацяміць, што, аказваецца, самае смачнае і прыгожае варта дэманст- раваць на чалавечых костках. Я прыгадваю, як быў моцна ўражаны ў 1999 г., даведаўшыся пра трагедыю на Нямізе... Тады падчас святаў пачалася навальніца, людзі кінуліся ў мет- ро, у выніку атрымалася цісканіна, загінулі некалькі дзесят- каў чалавек. I самае парадаксальнае, што тады ж, у тыя сумныя дні, у Палацы мастацтваў праходзіла вялізная ак- цыя «Chron-A-Тор», якая абвяшчала: «Пустэча — і мы да яе прычэпленыя. Няма падмурку і глебы. Няма асновы». Дарэ- чы, слова «НЯМІГА» вельмі моцна пераклікаецца са словам «НЯМА». Чорная дзірка, надрукаваная на буклеце да вы- шэйзгаданага мастацкага праекта, быццам той тунэль, што пракапалі да крывавай Нямігі... Жахлівыя паралелі, але тэма выпрастала шчупальцы і ляжыць у дамавіне на чорным ак- самітным стале творцы. Так, у тым жа 1999 г. на Міжнарод- ным фестывалі перформанса «Навінкі — 99» творчая каман- да «Спецбрыгада афрыканскіх братоў» занесла ў Палац мастацтваў труну з целам аднаго са сваіх паплечнікаў. Па- добная форма мастацкага пратэсту была ўспрынятая навед- нікамі акцыі па-рознаму, але некаторыя з іх плакалі. Дарэ- чы, будынак Маладзёжнага тэатра стаіць на месцы габрэйскіх могілак.
Возьмем дзеля прыкладу суседнюю Расейшчыну. Там матрона Дар’я Раманава, былая настаўніца сярэдняй шко- лы, любіць апранацца адно ў чорнае і лічыць, што «жаночая торбачка павінна нагадваць маленькі корст». Яна сцвярджае, што «мёртвыя — таксама людзі і нават яшчэ лепшыя». Вядо- мы перформар Алег Кулік салідарны з ёй. У адной з прагра- маў НТВ ён заявіў, што будучых сваіх дзяцей аддасць у навуку менавіта спадарыні Раманавай, якая, па ягоных сло- вах, на жаль, не ацэненая расейскай сістэмай адукацыі. Той жа Кулік спрабаваў удзельнічаць у палітычных баталіях, але ягоная асоба не прайшла падліковую камісію — галасы, аддадзеныя за вядомага мастака, палічылі несапраўднымі. Бо «змагар за правы жывёлінаў» (так сябе называе сам ма- стак) правёў своеасаблівы некрафілічны перформанс, дзе насякомыя са стратай жыцця аддавалі свой голас за канды- дата ў дэпутаты. Як сцвярджае мастак, ён набраў ажно два мільёны галасоў, дзеля гэтага ў лесе ён прычапіў дзесяткі ўлётак з клейкім рэчывам, на якім і паміралі выбаршчыкі. Вусякі сваімі целамі нібыта кляліся ў вернасці кандыдату ў дэпутаты: да апошняга палёту. Гэта даспадобы і беларус- кай бумбамлітаўскай ідэі — выкласці ў лесе вершы з целаў замёрзлых паэтаў.