Верыфікацыя нараджэння
Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
Галоўны рэдактар маскоўскага часопіса «Теократня», беларускі паэт Сяргей Карчыцкі ў кніжцы «Пагамолы злога стагоддзя» (Мн.: Тэхнапрынт, 2001) піша: «Мой дух за дэфі- цытам лепшых месцаў // Належаў без сумнення (вось вам крыж!) II Фотамадэлі, гейшы, балерыне, // Прычым рас- пуснай, быў такі грашок... // I я дагэтуль адчуваю шок, // Калі стаю ў бікіні ля люстэрка» (пераклад з расейскай мой. — 3. В.). У той жа кніжцы паэт раптам кажа, што «жаночы розум далёкі ад дасканаласці». А паэтка Наталля Казапа- лянская нібыта лямантуе ў падтрымку калегі: «Я ведаю, чаму жанчыны не бываюць такімі геніяльнымі, як мужчыны: муза жанчыны старэе разам з ёй, а муза мужчыны заўжды мала- дая і прыгожая».
Але ўсіх пераўзышоў Анатоль Сыс, які напісаў верш «Песня пра каханне» (Крыніца. 2001. № 6). Ёсць там наступныя радкі: «3 тваім, Божа, каханнем? II Без жанчы- ны? 3 табой? II 3 беларускім паданнем? П 3 хлебам? 3 сол- лю? 3 вадой? П Бачыш сам: пусты ложак. II Надакучыла мне II спаць з табой, любы Божа. П У мане, у віне. II Цалаваць твае раны, II цалаваць тваю плоць»... I напры- канцы верпіа чытаем: «таму нам не каляны II ложак шлюб- ны — Як пух! Н Мой Мужчына каханы»...
А калі ўзяць у дарадцы ўсё таго ж дзядзьку Фройда, як гэта зрабіў Алесь Астраўцоў, то ў беларускай літаратуры можна вынайсці процьму латэнтных гомасексуалістаў ды ла- тэнтных лесбіянак і скласці цэлую анталогію падобных тэк- стаў. Зрэіпты, латэнтнасць мы будзем шукаць не сярод саміх аўтараў, а ў асяродку іх літаратурных герояў. Спачатку па- шукаем праявы жанчынаненавісніцтва ў... творах спадара Аляк- сандра Сушкова (Nihil. 2002. № 3): «Гэх, залаты мой, ну што гэткае, па сутнасці, пізда, якой свет нават не паклапаціўся надаць дакладнай назвы? Ну, кавалак дзіравай скуры. Тон- кая зморшчына. Нейкія ашмёткі няправільнай формы, што матляюцца»; «Цяпер ты разумееш, аміга, што яна, яно (ужо і не ведаю, як гэта ўсё разам назваць) нагадвае... He, не чар- нобыльскі рэактар з парванымі ахаладжальнымі трубамі, a хутчэй... Хутчэй потны кавалак калматага ўкраінскага сала, падагрэтага застойнай мачой» і г. д...
У прадстаўніцы «Schmerzwerk» Вольгі Гапеевай у n’ege «Калекцыянер» ёсць усе праявы мужчынанянавісці: «Жан- чына нахіляецца і выцягвае яго адтуль, супакойваючы. Да- стае з кейсу вяроўку, абвязвае ягоную шыю, а другі канец прывязвае да ножкі ложка. Галубіць яго па галаве. 3-пад ложка дастае вялікі плакат, на якім напісана: «ПАНЕНКІ! АБАРОНІМ БРАТОЎ НАШЫХ МЕНШЫХ!» і ставіць по- бач з ім (мужчынам. — Прым. даслед.).
Ж а н ч ы н а.
— Хутчэй за ўсё ў маёй жонкі была палюбоўніца. Ну і ў мяне, вядома ж. Я шмат думаю пра сваю будучую жон~ ку».
У апавяданні «Рэканструкцыя неба» Вольга Гапеева не менш шчырая і зусім не хавае арыентацыі сваёй гераіні: «Я раўнавала яе да кожнага слупа і хацела, каб яна належала толькі мне. Потым мы нават вырашылі ажаніцца (вядома ж, калі вырасцем) і жыць разам. Прыляплю сабе вусы падчас’ рэгістрацыі, і ніхто не здагадаецца, што я — гэта я». Спадар Фройд тут прыгадаў бы, што перш за ўсё чалавека стрым- лівае аўтарытэт грамадства; там, дзе інверсія не разгляда- ецца як злачынства, многія яе не хаваюць, і тады выяўляец- ца, што гэтых многіх даволі шмат.
Нянавісць да мужчыны ў Вольгі Гапеевай праяўляецца і ў паэтычных творах: «Адчыняй сваю дамавіну // я распну цябе на басэтлі <...> II Я памыю твае вантробы П і разве- шу сушыць іх на дроце // на рабінах чырвоныя гронкі П Гэта я святкую забойства»... У паэткі Вольгі Драздовай ёсць нізка вершаў пад назвай «Кактэйль з мужчынскай крыві». Як бачым, ідучы па слядах Фройда, цалкам магчыма вы- найсці ўлепшага сябрука прыхаваныя рысы ўпыра альбо яшчэ нейкую маніякальнасць. Казачнік Фройд і не хаваў ад грамадскасці, што гуляецца ў фантазійную філасофію, так ён піша: «Агульнапрынятая тэорыя палавога жадання болып за ўсё адпавядае паэтычнай казцы пра падзел чалавека на дзве паловы — мужчыну і жанчыну»...
Вышукваць у нашай літаратуры падобнага кшталту пры- клады можна да бясконцасці. Іх дастаткова як у творцаў старэйшага пакалення, гэтак і ў прадстаўнікоў «новай мас- тацкай генерацыі». Я не ставіў сабе мэты ўсё гэта праана-
лізаваць і зрабіць квазінавуковыя высновы пра нейкія тэн- дэнцыі, адхіленні, нормы і г. д. Мяне ўсяго толькі цікавіла — ці існуюць наогул у беларускім прыгожым пісьменстве па- добныя праявы? Існуюць. I — квітнеюць. Шукаць карані гэтых працэсаў трэба не толькі ў глыбокай старажытнасці, але і ў сучасным свеце. У Маскве ў 90-я гг. XX стагоддзя ў пэўных літарацкіх колах сталася модным прыкідвацца прад- стаўніком секс-меншасці: маўляў, такім чынам я прыцягну ўвагу і да ўласнай творчасці. У нас? У нас — сітуацыя зусім іншая. Мы — паміж Масквой і Варшавай.
Травень 2002
МАЯ ПОМСТА ВОРАГАМ ГАБРЭЙСКАГА ПАХОДЖАННЯ
1. АНАРХІЯ ГУРТОЎШЧЫКАЎ
Напачатку думаў: «Вух! Класная тэма! Цяпер усім вора- гам габрэйскага паходжання адпомшчу!». Здавалася мне, што ў маёй галаве саспеў вельмі правакатарскі матэрыял. А по- тым высветлілася (яно і не дзіўна), што тэма шырокая, як неба над галавой. Тут я прыгадваю показку, якую пачуў ад расейскага пісьменніка Арлова (не блытаць з нашым Арло- вым): «Сядзяць у купэ два габрэі. Адзін едзе ў Ізраіль, другі — у Расею. I абодва круцяць пальцам каля скроні».
Нядаўна я прыняў у падарунак «Жаргон-энцыклапедыю ' сексуальнай тусоўкі» (М.: Узорочье, 1999) ад аднаго з яе аўтараў Аляксандра Шчуплова. На мой погляд, наскрозь брутальнае выданне, прыдатнае, без сумніву, для гвалта- вання няпоўнагадовых (можна адразу заводзіць крыміналь- ную справу). I пры гэтым кніга мае рэдакцыйны савет у складзе цэлай плоймы паважных людзей, калі быць даклад- ным, у колькасці ажно 25! Сярод якіх — Уладзімір Банда- рэнка, Раман Вікцюк, Сяргей Есін, Аляксандр Зіноўеў, Рыма Казакова, Эдуард Лімонаў, Яўген Папоў, Эдуард Топаль і многія іншыя... Напэўна, у склад падобных рэдакцыйных саветаў трапляюць не чытаючы. Калі я памыляюся, зна- чыць, ёсць сэнс сцвярджаць адваротнае. Тады, мусіць, мож- на казаць і пра адказнасць кожнага з літаратараў рэдакцый- нага савета за словы, змешчаныя ў гэтак званай энцыклапе- дыі. Але пакінем гэта на сумленні ініцыятараў «сексуальнага праекта». Гаворка не аб тым. Ёсць у «энцыклапедыі» нека- торыя цікавыя месцы, што вельмі пасуюць да зместу нашай гаворкі. Так, напрыклад, на літару Ж чытаем наступнае: «ЖЫД (ЖЫДЗІК, ЖЫДОК, ЖЫДАМОР, ЖЫДЗЮК, ЖЫДЗІНА, ЖЫДАПЫСІЯ, ЖЫДЗЮГА, ЖЫДЗЮКА, ЖЫДЗЯКА, ЖЫДЗЯРА, ЖЫДЗІЛА, ЖЫДОВІЧ, ЖЫ- ДРЫЛА, ФРАНЦУЗ) — прыязная ўсім нам асоба іншай на- цыянальнасці. Размаўляе на ідышканце. ЖЫДОВІЯ — Ізраіль.
Інтэрсексуальны аналіз гістарычнай і постгістарычнай радзімы дадзены ў песні: “Выдатная краіна Жыдовія, а Расея лепш за ўсіх!..”
ЖЫДАФІЛІЯ (ЖЫДАФІЛЬСТВА) - любоў да габрэй- скай культуры».
Там жа знаходжу: «Загадка. — Без акенцаў, без дзвярэй // па рацэ плыве габрэй (Адгадка: Айсберг).
ЖЫДОЎКА-ГЕЙ. Двойчы габрэй Савецкага Саюза. На- будзе дэзадарант, што надае пах лясных траў, і пытаецца ўвесь час у сябровак: “Ну што, пахну я цяпер траўкай?..”»
«Ну чым не скандал? — крыкне чыноўны міністр. - 3 гэткім “прафесійным” рэдакцыйным саветам ды падобная анархія?!!» Так-так, можна казаць пра паўсюднае энцыкла- педычнае жыдафільства. Хоць мяне трошкі гэта і цепіыць, бо ёсць, ёсць і ў гэтай брутальнай багне свае купіны і вы- спачкі.
2. ПАМІЖ КАВАДЛАМІ
Ёсць звесткі, што да Вялікай Айчыннай вайны на Бела- русі жылі больш за семсот тысяч габрэяў, а потым боль- шасць з іх былі вынішчаныя фашыстамі. У гэтым вінаватыя не толькі нацысцкая Нямеччына, але і Савецкі Саюз. Бо падчас наступу нямецкіх войскаў савецкія ўлады забаранілі бегчы людзям са сваіх месцаў пад страхам расстрэлу. Гэта як апынуцца паміж молатам і кавадлай. Пра гэта ў 2001 г. у праграме «ТВ-6» распавёў вядомы тэлевядучы Шэндэровіч. Гісторыя часам стварае сумныя карціны. Я рады, што ў ася- родку маіх сяброў і ворагаў даволі шмат людзей з габрэйскімі каранямі. I мне не хочацца крыўдзіць ні першых, ні другіх. Бо, як вядома, і ворагі бываюць вельмі каларытнымі асо- бамі. I калі быць шчырым, ніколі не падзяляў па нацыяналь- най прыкмеце сяброў і ворагаў. Хоць мне і цікава чытаць на гэтую тэму розныя літаратурныя і навуковыя даследаванні. Часам бывае карысна і даведацца, што хтосьці з вялікіх — габрэй. Да прыкладу, заўсёды не быў абыякавы да твор- часці Марка Шагала, Іосіфа Бродскага, Амадэо Мадыльяні. Тым не менш — мне нішто не перашкаджае з гэткім жа энтузіязмам штудзіраваць творы Генры Мілера, які не заў- сёды добра ставіўся да габрэяў. I справа не ў тым, што ён іх
не любіў — у ягоных творах ёсць шмат істотнага для разу^ мення гэтага свету. У мяне, да прыкладу, выклікае непара- зуменне стаўленне некаторых габрэяў адносна творчасці Ваг- нера. (He аддамо гукі восені на смерць!) Дзякуй Богу, ёсць і габрэі, што абараняюць постаць кампазітара. Бо непры- няцце чагосьці можа незаўважна ператварыць у фашыста ўсялякага чалавека. Я лічу, што опусы Гітлера, Гебельса трэба выносіць на ўсенароднае чытанне, але з пэўнымі ка- ментарамі. Безумоўна, што да падобных «твораў» павінна быць і ўзроставая цэнзура. Але хаваць сваю гісторыю ў ва- лізу, якой бы сумнай яна ні была — вельмі няўдзячная спра- ва, гэта можа адбіцца на кожным з нас не найлепшым чы- нам. Бо, як вядома з той жа гісторыі, самы салодкі плод той, што забаронены.
Агучванне малапрыемных опусаў забойцаў, катаў і тэ- рарыстаў спыніць падтасоўкі фактаў. Так, Рольф Хокут, драматург і публіцьГст, пісаў у 1977 г. у прадмове да дзённі- каў Гебельса: «Пасля смерці Гітлера амаль усе адмаўлялі, што ведалі пра знішчэнні габрэяў. Але свой сапраўдны тры- умф гістарыяграфія адзначыла толькі ў нашыя дні, у 1977 годзе (і з тых часоў існуе падазрэнне, што гістарыяграфія ёсць працяг вайны горшымі сродкамі, калі вядомы гісторык, не немец, усур’ёз абвяргаў той факт, што забіваць габрэяў загадаў не хто іншы, як Гітлер. Болып таго, гэты гісторык сцвярджаў, быццам бы сам Гітлер толькі ў 1943 годзе даве- даўся пра тое, што габрэяў у Еўропе знішчаюць у газавых камерах)».
3. ТУХЛЫЯ ЯЙКІ ДЛЯ КАЛАБАРАЦЫЯНІСТАЎ
Самалёты - тыя ж караблі вікінгаў. Прыгледзьцеся. Вы скажаце, што сцюарды не дацягваюць да вікінгаў? Так. Бо не яны нашчадкі вікінгаў — а пасажыры самалётаў. А сцю- арды ўсяго толькі калабарацыяністы. Я думаю, што і сярод сучасных вікінгаў можна адшукаць калабарацыяністаў. I ся- род птушак хтосьці нараджаецца ластаўкай, а хтосьці — папугаем. Значыць, жыццё — рэч вычварэнская, часцей за ўсё вырашае выпадак. Менавіта так. У беларусаў можа на- радзіцца мурын, у мурынаў — беларус, у арабаў — габрэй у габрэяў — араб, у шведаў — фін, у фінаў — швед, у ан- гельцаў — ірландзец, у ірландцаў — ангелец і г. д.