• Газеты, часопісы і г.д.
  • Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

    Верыфікацыя нараджэння

    Зміцер Вішнёў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 168с.
    Мінск 2005
    28.5 МБ
    «Да чорта махляроў з фальшывай мапай зорнага не- ба - юнцам у забаўку ўсе хазарскія слоўнікі. Няхай Эка складае свае картатэкі - усё роўна гэтыя рэчы ніхто ніколі не бачыў. Пакіньце Карнэлю ійукаць шляхі да рая - ён яшчэ не ведае, што рай зачынены на рамонт. I далі- бог - падарыце Гарану Пятровічу каляндар і гадзіннік: яны хутка яму спатрэбяцца.
    Я б наогул сістэматычна караў тых, хто ў свядомым узросце бярэ ў рукі гэткія кнігі.
    За чытанне Павіча - сто гадоў адзіноты без права перапіскі.
    За чытанне' Маркеса - галодная смерць у садзе разы- ходзячыхся сцяжынак.
    За чытанне “Майстра і Маргарыты” - маятнікам Фуко па ілбе.
    Часопіс «Крыніца» № 10 за 2001 г. быў прысвечаны пераваж- на творчасці «Бум-Бам-Літа». Жорсткія напады з боку 3. Се- рабракова, А. Астраўцова, Г. Кісліцынай на сяброў гэтага мас- тацкага руху змусілі аўтара да пэўных каментарыяў.
    Паўтараю - да чорта ўсіх гэтых алхімікаў, волхваў і парфюмераў. Няхай анёлы кусаюцца, а сцяжынкі - разы- ходзяцца: мы з вамі кажам пра іншае».
    Дык пагаворым менавіта пра ІНШАЕ. Вядучы рубрыкі ў кніжным аглядзе «НГ» Глеб Шульпякоў, здаецца, нама- цаў патрэбны куфар, каб забіць усіх жабракоў залатымі манетамі. Ніякіх апазіцыяў — годны выбар. Адзін магічны рух рукамі — і ўсё на сваіх месцах.
    А чаго варты напад Ганны Кісліцынай на прафпрыдат- насць да выяўленчай дзейнасці сяброў «Бум-Бам-Літ»?.. Я так разумею, гэта закід і ў мой бок (да тэмы рамана «Трап для сусліка»), бо спадарыня Г. К. шчыра верыць, што «Schmerzwerk» — частка ББЛ (цікава, адкуль такая ўпэўне- насць?). Тое, што РАНЕЙ некаторыя з сяброў «Schmerzwerk» уваходзілі ў ББЛ, ні для каго не сакрэт. Але пакінем эксклюзіўныя факты» на сумленні аўтара артыкула «Бум- Бам-Літ, Акудовіч і рабэ Леў» (Крыніца. 2001. № 10). Зразу- мела адно — апраўданням тут няма месца. Паспрабую аспрэ- чыць некаторыя, мякка кажучы, «недарэчнасці», выказаныя спадарыняй Кісліцынай. Бо жаданне схапіць «картачнага шулера» настолькі гострае, што абысці тэму выяўленчага мастацтва, ну, вочы прэч, нельга. Наколькі я ведаю (ды і не толькі я), Ганна Ціханава, Макс Дудараў, Наталля Курыла скончылі Беларускую акадэмію мастацтваў. Ю. Барысевіч пэўны час навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтва- знаўства Акадэміі навук па спецыяльнасці «выяўленчае мас- тацтва» і ўжо шмат гадоў працаваў у часопісе «Мастацтва». Я некалькі гадоў браў урокі жывапісу ў мастака Уладзіміра Акулава і год урокі акварэлі ў Эдуарда Падбярэзскага, не- калькі гадоў працаваў у газеце «Культура», дзе займаўся апроч іншага тэорыяй мастацтва + вучоба на Вышэйшых літаратурных курсах пры Літінстытуце імя М. Горкага на се- мінары крытыкі. Акрамя таго, на перыяд пачатку перформар- най дзейнасці «Бум-Бам-Літа» (сярэдзіна 90-х) перформанс не вывучаўся ў беларускіх вышэйшых навучальных устано- вах (на Беларусі і дагэтуль няма кафедры перформансу). Пры- чым, калі мы (бумбамлітаўцы) пачалі займацца перформан-
    сам, і саміх перформараў на Беларусі можна было падлічыць па пальцах. Таму большасць сяброў ББЛ і шмэрцвэркаўцаў маюць поўнае права лічыць сябе прафесійнымі мастакамі.
    «Фразачка» накшталт «ніхто з бумбамлітаўцаў не мае мастацкай адукацыі» выглядае не проста мыльнай бурбал- кай — неадукаванасцю. I сапраўды: «Атрымліваецца амаль па Леслі Фідлеру - разрыў паміж дылетантамі і прафесія- наламі кампенсуецца... попытам».
    К тое, што ўдзел у трох рэспубліканскіх выставах дае магчымасць на разгляд дакументаў для прыёму ў Саюз бе- ларускіх мастакоў, — фікцыя? Гэта ж тая зброя, у адсут- насці якой нас (мяне, сяброў «Schmerzwerk» і ББЛ) абвіна- вачваюць. Сярод неа-бумбамлітаўцаў многія могуць падаць заяўкі на ўступ у Саюз мастакоў (іншая справа, што яны пакуль не робяць гэтых захадаў). Дарэчы, ў 1998 г. на рэс- публіканскай выставе, наладжанай у Палацы мастацтваў, экспазіцыя ББЛ атрымала дыплом ад Саюза мастакоў «За неардынарную падачу сваёй творчасці». Але спадарыня Кісліцына шчыра верыць (напэўна, з вялікай жарсцю, хва- ляваннем) у маю віртуальную (чытай — літаратурную) смерць. «Застаецца спадзявацца, што яго супрацьстаянне з рэалі,- стычнай беларускай літаратурай скончыцца тым жа, чым, па логіцы, павінна заканчвацца мара аб плаванні ў тан- ку». Пра якое супрацьстаянне кажа крытык? Асабіста я не ведаю. Таму мяне цешыць нечаканая думка: «Можа, на Беларусі нарадзіўся свой Борхес?» Трэба ж камусьці і тут ушчыльную вывучаць фізічную і віртуальную Смерць. «Да месца» і ўрывак з апавядання Хорхе Луіса Борхеса: «Лета- пісцы паведамляюць, ішпо ліса атрымала прабачэнне і прысвяціла сваю няспешлівую старасць гандлю опіумам. Яна перастала быць Удавой і ўзяла імя, што ў перакладзе з кітайскай азначае “Бляск Ісціннай Адукацыі”».
    Але відавочна і тое (не патрэбныя ані бінокль, ані лупа), што камфортнае купэ даследчыка ўжо запатрабаванае іншымі, Бо беларускі філосаф даўно сцвярджае «немагчымасць інакш пазбегнуць смерці, як толькі памерці».
    2001
    2.	Астылыя паэтычныя цельцы
    Плян Зміцер. Таксідэрмічны практыкум. Мн.: Логвінаў, 2004. (Другі фронт мастацтваў)
    Зміцер Плян — прадстаўнік новай паэтычнай генерацыі. У 2002 г. я быў сведкам ягонага першага публічнага высту- пу ў ліцэі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Свой го- лас, свая манера чытання, свая энергетыка. Тым не менш Зміцер Плян у пэўным сэнсе працягвае традыцыі бумбамлітаўскай школы. Бо бясспрэчна, што ў ягоных тэк- стах праглядаецца моцны ўплыў творчасці Алеся Туровіча, Іллі Сіна, Альгерда Бахарэвіча... Але ўплыў гэты адно вон- кавы. Гульня з формай, якой так захаплягцца цяпер аўтар, хочацца верыць, не замінае сэнсавай глыбіні твораў. Бо прыём тыражавання вобразаў, думак — напэўна не адсутнасць фантазіі, а хутчэй постмадэрновая цацка і магчымасць фікса- цыі сваёй эгафутурыстычнай постаці ў ролі вешчуна. На- пэўна, і Зміцер Плян імкнуўся быць арыгінальным, калі ска- рыстоўваў гэтую постмадэрновую забаўку. Прынамсі, па- добнае жаданне праглядаецца ў тэкставай прасторы, спраектаванай аўтарам. Бясспрэчна, што нігілізм Пляна — гэта ўсё ж здабытак папярэднікаў, засвоены з іх прамоваў і перформансаў. Вантробы, ваніты, труны, смерць, пячонкі, ныркі, боль і г. д. — прыціскаюць нас да мастацкай прасто- ры, што панавала на Беларусі ў мінулым стагоддзі. Тым не менш Зміцер Плян у творчасці заўсёды рызыкуе, і ў гэтым, безумоўна, якраз ягоная цікавасць, неардынарнасць. Тут згад- ваюцца словы паэта Алеся Разанава, які напісаў мне ў кнізе «Паляванне ў райскай даліне»: «...Рызыка істотная тады, калі ад гэтага становіцца істотным верш». Слушна.
    Творчы псеўданім паэта — Зміцер Плян. I мне думаец- ца, што «Таксідэрмічны практыкум» — не проста выраб пу- дзіла, а стварэнне плана гэтага самага пудзіла. Плян — тое (там), дзе можна папрактыкавацца ў чытанні астылых паэ- тычных цельцаў.
    3.	У пошуках «віртуальнага аленізму»
    Боська Уладзімір. Віртуальныя запалкі. Мн.: Логвінаў, 2004. (Другі фронт мастацтваў: Серыя «Віцлі-Пуцлі»)
    Што можна сказаць маладому чалавеку, які ўпершыню напісаў верш альбо апавяданне? Прыблізна такое пытанне турбавала мяне, калі я рэдагаваў рукапіс Уладзіміра Боські. Памеры ды змест твора «Віртуальныя запалкі» кажуць пра чалавека, які надумаўся ісці ў літаратуру не з адной запал- кай, а з цалюткім пачкам. А гэта ўжо не проста забаўкі, а падарожжа да постмадэрновай гульні. Прынамсі, у адроз- ненне ад большасці іншых пачаткоўцаў-літаратараў, Боська сабраўся не ў «Славянскі свет», не ў «Полымя», не ў «Літа- ратуру і мастацтва», не ў «Нашу Ніву», а да вогнішча пост- мадэрністаў. Як піць даць, менавіта туды. Бо навошта яму спатрэбілася браць з сабой гэтулькі «віртуальных запалак»? Дый сам тэкст кажа пра назапашаную ў бумбамлітаўцаў лексіку: «клёкатамусы», «Бурбулісы» і г. д. Няма сумневу, што Боська выпеставаны ў прасторы найлепшых беларускіх літаратурных эксперыментаў.
    Мяне пэўны час бянтэжыў не юнацкі максімалізм Боські, а тая неахайнасць, якую ён часам выказваў у падыходзе да слова. Але потым да мяне прыйшло ўсведамленне, што ў гэткім самым творчым раздзяўбайстве і нараджаўся калісьці суплёт бумбамлітаўскіх думак. Зразумеўшы гэта, я супакоіў- ся: значыць, усяму — свой час. «Хвароба бум-бам-літам» — толькі першая віртуальная запалка, за якой надыдзе штосьці іншае. Верагодна, Боська нарэшце дасягне і вогнішча пост- мадэрністаў.
    Аўтар «Віртуальных запалак» не проста капіруе досвед папярэднікаў, а спрабуе весці пошук свайго філасофскага каменя, гэтак званага «аленізму». Хоць, здаецца, які філа- софскі пошук можа быць у 18 гадоў? Тым не менш Боська на гэта адважыўся і без лішніх... перакульвае чытача ў вада- спад творчай неахайнасці, якая, зрэшты, і выяўляе каларыт- ную асобу літаратара.
    4.	Чорная спіжарня пасярод еўрапейскай багны
    Вашко Лявон. Еўрапейскія гісторыі. Мн.: Мастацкая літаратура, 1995.
    Кніга «Еўрапейскія гісторыі» Лявона Вашко пачынаецца апавяданнем «Кызючка». Сумныя матывы першага твора адразу настройваюць на адпаведны лад. Напэўна, аўтар імкнуўся выглядаць арыгінальным, ну... раз-пораз, можа, гэта і спрацоўвае. Але самота першай «еўрапейскай гісторыі» відавочна не ўражвае.
    Пасля прачытання наступнага апавядання пачынаеш зда- гадвацца пра сапраўдныя задумы аўтара: Лявон Вашко хоча быць чорным гумарыстам! Ягоны гумар нечым нагадвае аб- гарэлае лісце, на якім танчыць картух-блазан. Да прыкладу: «Ніна, жонка Казіка Белабародзькі, кабета была нішто сабе, хаця не скажаш, што надта пекная. Невысокая, зграб- ная, адно нос у яе мо занадта даўгі быў, а на носе нейкая гуля сядзела...». I далей: «Казік Белабародзька кахаў Ніну. Яйічэ як кавалераваў з ёю, дык усё злаваў праз тое, што ягоная дзяўчына даспадобы іншым. “Мая яна, - думаў сам сабе Казік Белабародзька. — Ніжому я яе не аддам" («Гас- ладар»), Чуеце? Хлопцам вельмі была даспадобы дзяўчына, у якой нос «мо занадта даўгі быў, а на носе нейкая гуля сядзела»... Проста нейкія сексуальныя вычварэнцы... А можа, гэта не чорны гумар? А нешта іншае!.. Можа, гэта прэтэнзія на геніяльнасць? Бо недарма кажуць, што пасля прачытання пэўных кніжак расплюшчваюцца вочы. Гэта значыць, мы лачынаем заўважаць тую рэчаіснасць, якую раней альбо не заўважалі, альбо ігнаравалі. Чытаем наступнае: «Яна выра- шыла памяняць формы барацьбы. Перш-наперш яна ад- лупйавала да паўсмерці выпіваку Сапуна. Яна яго біла нагамі, а той, спэцканы крывёй і брудам, валяўся пасярод ускрайняе вулкі і прасіўся: