Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
- He біце вы мяне, Антаніна Андрэеўна, дзяўчыначка мая любая! He біце, калі ласка, курва вы старая!» («Дачка рэвалюцыянера»).
На працягу ўсёй кнігі мы бачым жыццё ў адным і тым жа гарадку, сустракаем адных і тых жа герояў, якія чамусьці калі з’язджаюць, дык абавязкова ў Цюмень («Гаспадар», «Уцёкі», «Край на ўвесь свет», «Мярзотнік і бядак» і інш.).
Складаецца ўражанне, што з гэтым горадам у аўтара звяза- ныя лепшыя гады жыцця. Падобныя наўмысныя (але ці наў- мысныя?) паўторы ператвараюць апавяданні ў адно цэлае, вялікае, агромністае... 3 назовам «Еўрапейскія гісторыі».
Пасля прачытання кнігі Л. Вашко ўначы мне прымроіўся плакат з наступным тэкстам: «Набывайце творы Лявона Вашко! Там вы знойдзеце бальзам для душы! Прыгатава- ны на падставе брутальных словаў - хрэнаў, лягашы, му- дакі, бздлівы і г. д. Краявіды жорсткасці ў апавяданнях “Гаспадар”, “Край на ўвесь свет", “Свабода", “Стары баг- нэт" і інш. дапамогуць вам выжыць у акіяне надзённых складанасцяў!!!» Вось гэткая Еўропа...
5.	Напаўпрыдушаная свабода
У паэзіі Анатоля Сыса пераплялося традыцыйнае і су- часнае. Ён адзіны з літаратараў сярэдняга пакалення, хто можа залічыць сябе да прасторы перформансу, магчыма і не здагадваючыся пра існаванне гэткай. Але тым не менш Ана- толь Сыс фактычна стаіць побач з Алесем Пушкіным, Люд- мілай Русавай, Ігарам Кашкурэвічам:
Белую гадзюку на чырвоны кут, чорную гадзюку на ганебны слуп.
(«Чорная гадзюка, белая змяя».
Кніга «Пан Лес», 1989)
Так, сапраўды, ёсць у Анатоля Сыса нешта агульнае з вядомым расейскім паэтам Аляксандрам Брэнерам. Паэзія — на фоне буйнамаштабнага эпатажу.
Ведаю, што Сыс унутрана ніколі «не пераварваў» «Бум- Бам-Літ», бо бачыў у гэтай з’яве смерць уласнага эгацэнт- рычнага радыкалізму. Так, прынамсі, падаецца многім сяб- рам і ворагам прасторы постмадэрнізму.
А колькі плётак і міфаў стварыў вакол сябе Сыс!.. На маю думку, гэта цалкам натуральна. Паэт заўсёды павінен быць на вастрыні падзеяў — калі не на амбразуры, дык хоць на барным століку. Паэзія — рэч самадастатковая, але ў XXI ст. яна шпацыруе ў тандэме з іншымі відамі мастацтва. Віда- рысы радкоў А. Сыс аздабляе сваім дэбоіпным існаваннем.
Хто не ведае пра вечарыны народнага паэта Ніла Гілевіча, на якіх амаль заўсёды ўзнікае цень Анатоля Сыса? I марна «ахоўнікі» выносяць цела Сыса з залы, ягоны дух зноў і зноў паўстае з небыцця і заяўляе: «Мы з Нілам - народныя паэты!», альбо «Ніл, ты мой Ніл», альбо «Я - сын Янкі Купалы і брат Максіма Багдановіча».
Адзін з апошніх «учынкаў» Сыса на маёй памяці адбыўся падчас пасяджэння рады Саюза беларускіх пісьменнікаў... Літаратары нешта абмяркоўваюць, але раптам гучна расчы- няюцца дзверы... і ў праёме ўзнікае вялікая карціна, зробле- ная алеем, а голас Сыса паведамляе: «Андруша, я табе карціну прынёс» (маецца на ўвазе А. Федарэнка). I далей урываецца сам Сыс, якога ледзь-ледзь трымае міліцыянт пры поўным узбраенні. Але выцягваюць паэта, пасяджэнне рады працягваецца. Узгадваць падобныя акцыі можна да бяскон- цасці. Аднак услухайцеся ў гэтыя словы:
Ніхто не мае права біць паэта, ён нават сам не вольны над сабой, магчыма, ён адзіны на паўсвета, а вы за ім, нібыта за гарой.
(«Паэт». Кніга «Пан Лес»)
Анатоля Сыса можна крытыкаваць і не крытыкаваць, заўважаць і не заўважаць. Аднак ён пакінуў многа цікавых паэтычных радкоў і міфы, легенды, без якіх нам было б вельмі сумна. У ягоных паводзінах часам праглядаюцца жахлі- выя моманты і непрыхаваны брутал. Яму можна дараваць шмат (абы з гэтага не прыходзіла гора ў хаты). Няхай лёс паэта скончыцца двума апошнімі паэтычнымі радкамі кнігі «Пан Лес»: «Дзе прарасла трава - разбурыць брук // і выз- валіць чаканага Прарока». Але Сыс не прарок. Ён — трава і брук. На жаль, у тутэйшых мясцінах прарокаў не было.
2001
6.	Аўтар касмічнай станцыі
Бычкоўскі Алесь. Горад за 101-ым кіламетрам. Мн.: Логвінаў, 2004. (Другі фронт мастацтваў: Серыя «Біблія- тэка Бум-Бам-Літа»)
Напачатку колькі слоў з біяграфіі Алеся Бычкоўскага. Нарадзіўся 29 траўня 1975 г. у Беразіно. Вучыўся на фа- культэце журналістыкі ў Беларускім дзяржаўным універсі- тэце. Працаваў шабашнікам на будоўлі, грузчыкам на тор- фабрыкетным заводзе, у газеце «Сцяг Леніна» (цяпер «Бя- рэзінская панарама»), сакратаром камісіі па стварэнні хронікі «Памяць», фотамастаком на студыі «Фуджыфільм», адміні- стратарам камп’ютэрнага клуба «Stek» і карэспандэнтам сайта Беразіно, фарбаваў машыны на станцыі тэхабслугоўвання. Цяпер працуе вартаўніком у закрытым таварыстве «Будін- вест». Але гэта яшчэ не ўсё!.. У 1990 г. Алесь Бычкоўскі атрымлівае ад Усесаюзнага таварыства вынаходнікаў і ра- цыяналізатараў дыплом першай ступені «За распрацоўку кас- мічнай заправачнай станцыі далёкага базіравання»! I пер- шая публікацыя аўтара ў адпаведным выданні — у часопісе «Раднолюбнтель» (1991). Усё пералічанае дапамагае лепш зразумець, чаму Алеся зацікавіў менавіта жанр фэнтэзі.
3 1994 г. Алесь Бычкоўскі друкуе свае апавяданні ў ча- сопісах «Першацвет» і «Маладосць». Спрабуе сябе і ў іншых жанрах: піша крытычныя артыкулы (да прыкладу, «Казкі для дарослых» — часопіс «Першацвет»), У 1995 г. ён далу- чаецца да літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ», у межах яко- га ў 1996 г. у яго выходзіць друкапіс «Трылогія» (малаты- ражная бумбамлітаўская літаратура).
Калі перачытваеш першыя публікацыі Алеся Бычкоўска- га, падаецца, што нешта падобнае ўжо сустракалася. На- зіраецца моцны ўплыў перакладной літаратуры і цяпер. Па- раўноўваючы творы «Цацка багоў» (1994), «Абстрактная сутнасць» (1994), «Вартаўнік» (1994), «Скарб Дагерана» (1995), «Айрыс» (1997) са змешчанымі ў кніжцы «Горад за 101-ым кіламетрам», нельга не заўважыць, што пафасу адносна першапачатковых твораў не паменела. Больш за
тое — у карацельках, з якіх складаецца першая частка, яго неверагодна многа. Дарэчы, у творах Алеся можна адшу- каць і падабенства з эксперыментамі айчынных аўтараў. Адзін з цэнтравых тэкстаў кнігі, «Усё вакол — метал», які змяш- чаўся ў друкапісе, пераклікаецца з апавяданнем С. Шамі- ёнкі «Аднойчы» («Першацвет», 1993, № 3). У Бычкоўскага чытаем: «...кап...кап... КАП...КАП!.. КАПП. Зямля цяжкага металу...» У апавяданні Шаміёнкі знаходзім: «Кроплі... Хут- чэй і хутчэй ляцелі да Зямлі.».
Зрэшты, пра ўплыў замежнай літаратуры на творчасць А. Бычкоўскага мы можам даведацца з ягонага жа артыкула пра фэнтэзі: «Тут пераплятаюцца матэматычная логіка з магічнымі з’явамі, суперкамп’ютэры са злымі і добрымі духамі, звышсучасная тэхніка з палацамі, рыцарамі і ка- ралямі. Той, хто чытаў, напрыклад, раман “Каралевы і ведзьмы Лахлэну" Дж. Г. Сміта, ведае, што гэта сапраў- ды пшк. Там мы назіраем за створаным светам нібыта з гушчару падзей. Сюды ж можна аднесці і такія “шмат- серыйныя’’ творы, як “Дзюна” Фрэнка Герберта, “Ства- ральнік сусветаў" Філіпа Хасэ Фармера, “Планеты Айку- мены" Урсулы ле Гуін і многія іншыя».
Кінулася ў вочы адразу — героі твораў сталі больш бе- ларускімі... Адышлі ў мінулае Білы і Сэмы, на іх месца прыйшлі Ядрусі і Міхасі. Складаецца ўражанне, што аўтар адмовіўся і ад эксперымента... Крок наперад ці крок назад? Аўтар набрыняў песімізмам і праз яго пачаў асэнсоўваць і свой унутраны і знадворкавы свет. Праблемы чалавецтва заўсёды турбавалі Алеся Бычкоўскага. Але цяпер глабаль- насць часцей за ўсё пераносіцца яа асобна ўзятага гуманоі- да. У 1998 г. Ю. Алесьніна напісала ў часопісе «Перша- цвет»: «А вось сапраўды пахвальна імкненне да засяродж- вання ўвагі на актуальных праблемах, спроба папярэдзіць людзей аб небяспецы - na-свойму. Праблемы, варпга ска- заць, даўно вядомыя, старыя ўжо - у тым і задача, каб па -новаму заявіць пра іх, зацікавіць чытача. / гэта якраз, відаць, і ўдаейца прызнанаму ў “першацветаўскіх” колах фантасту Алесю Бычкоўскаму...» У нечым слушныя словы. Бумбамцветавец Бычкоўскі спрабуе быць на вастрыні па- дзеяў. Гэтая «вастрыня» і прыцягвае ўвагу чытача, няхай яна і эфемерная, як большасць ягоных мараў.
1.	Пра паэтычныя шары і бурбалкі
3 паэткай Кацярынай Шкодай я пазнаёміўся праз яе ліст, прычым ліст быў шыфраваны і чытаўся накшталт кры- жаванкі. Былі ў капэрце і вершы. Арыгінальнасць працы са словам мне прыйшлася даспадобы. Мы стэлефанаваліся. Пасябравалі. Як на мой погляд, Кацярына толькі распачы- нае сваю песню, прычыу песня гэта мілагучная і чыстая, як веснавая трава. I здаецца мне, што паэтка шпацыруе па полі з фотаапаратам і вялікім чырвоным шарам. Але згадаем словы Кацярыны: «Сыду адсюль II Буль-буль».
8.	Пазіраючы з яміны
Гаспадыніч Павел. Цэзар будзе жыць. Мн.: Логвінаў, 2004.
Версіфікатар Павел Гаспадыніч жыве не ў Рыме або Парыжы, тым не менш ягонае сяброўства з Юліем Цэзарам і Напалеонам відавочнае — тыя ж мэты і амбіцыі. Заваёўніцтва гворчай прасторы можа ўрэшце прывесці аўтара да свайго Алімпа. Але падаць з гары заўсёды балюча і крыўдна...
9.	Каханне капіркі да аркушаў
Туровіч Алесь. Корпус. Маладзечна, 1998.
Кнігу «Корпус» Алеся Туровіча можна чытаць з перада- пошняй старонкі. Гэта не значыць, што папярэднія тэксты не вартыя ўвагі, хутчэй наадварот. Рэч у тым, што ўжо сам Змест выдання — сапраўдны мастацкі твор. Чаго вартыя хаця б гэтыя радкі: «Паводле слоў.../ Калі згарэла сонца...» ці «Калыханка... / Калі цяжка на душы».
Алесь Туровіч — вядомы аўтар Белага аркуша і, як не- калі пра яго заявілі крытыкі, «магчымы аўтар Чорнага і Сіняга аркушаў». Таму прыемна бачыць у зборніку тэкст пад на- звай «Капірка». Відавочна творчае развіццё. У зборніку па- даецца падвоеная расшыфроўка «Капіркі». У першым вары- янце гэта чорная прастора, у другім — тэкст, што распавя- дае пра каханне Капіркі да Аркушаў.
«Корпус» — праца некалькіх гадоў. Я абазваў бы гэты праект карлікавым зборам твораў. Тут ёсць літаратурная
гульня, споведзь, каханне, нянавісць, барацьба, гіпноз. Яшчэ кніга нагадвае нечым камп’ютэрную прастору, дзе жывуць па сваіх законах... А яшчэ кніга можа выступаць у якасці своеасаблівага творчага малітоўніка.
Цікавае выданне і тым, што не мае звестак пра ISBN, пра ББК, нават пра горад, дзе яно з’явілася. Тут ёсць адно наступныя выходныя звесткі: «Ліцэнзія ЛВ № 379. Надрука- вана ў друкарні “Перамога” (мяркую, г. Маладзечна. — 3. В.). Тыраж 2000 экз. Заказ 1622». Адным словам, у кнізе пры- сутнічаюць усе прыкметы творчай свабоды.