Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
Міхась Башура — адзін з магутных слупкоў творчага руху «Бум-Бам-Літ». Па словах Юрася Барысевіча, «месца для “Бум-Бам-Літа” ўжо прыдбанае не толькі на могілках, але і ва ўсіх нацыянальных музеях». Спрачацца з гэтым і выказваць сумненні няма чаго — можна толькі пагадзіцца. Хоць бы з салідарнасці да творчасці паэта-бумбамлітаўца Дзяніса Хвастоўскага, які заўчасна сышоў у 2001 г... (Прыгадваюцца радкі Дзяніса — «цягам такога звароту, свежае мейсца // хімічным балансам // Кіслае поласці роту»), Міхась Башура адыграў і працягвае адыгрываць выключна рэвалюцыйную ролю ў мацаванні з’явы «Бум-БамЛіта». «Апрануты ў чорнае, ён быў падобны да ліпгаратурнай кляксы. Але вершы нагадвалі лакмусавую паперку новага жыцця» (газета «Камсамольская праўда», 1995, 14 ліпеня).
Некаторыя з паэтычных тэкстаў Башуры працятыя і шаманскай энергетыкай, што надта добра адлюстроўвае ўнутраны свет аўтара. Ён пастаянны наведнік скандальных акцый, дзе зрэдчас бярэ ўдзел у перформарным праекце «Спецбрыгада афрыканскіх братоў». Цяганне труны ў клубе «Альтэрнатыва» і чытанне вершаў у школе — натуральны вобраз паэта. Тут можна прыгадаць процьму гэткіх жа творчых выпадкаў: Віктар Жыбуль (спевы ў гурце «Засралі казарму» і даследаванне беларускага футурызму), Аляксандр Брэнер (маляванне на палотнах Казіміра Малевіча ды пісанне інтымных дзённікаў) і г. д.
Надрукаваўшы добры тузін тэкстаў у рэспубліканскіх выданнях: «ЗНО», «Крыніца», «Першацвет», «Беларуская маладзёжная», «Понедельннк» і інш., Башура толькі цяпер падпоўз да кнігі... Так-так, менавіта падпоўз. Да гэтага часу
сн меў адно невялічкі «друкапіс» (гэтым тэрмінам абазначаюцца малатыражныя бумбамлітаўскія выданні). Мажліва, гэта адна з тэндэнцыяў апошняга дзесяцігоддзя, калі аўтара ведаюць толькі праз выступы, перыядычны друк і Інтэрнет.
Міхась Башура — гэта, бясспрэчна, прадстаўнік добрай філалагічнай школы. Тым не менш ягоныя тэксты вылучаюцца непаўторнай самасцю. Гэтая самая самасць файны дадатак да атрыманых ведаў. Відавочная ўнутраная трансфармацыя паэта ад эксперымента да працы ў галіне традыцыі. Зноў жа паўтаруся: у творчасці Міхася пераплялося гарадское і вясковае, радыкальнае і пяшчотнае, песімістычнае і рамантычнае, дэпрэсіўнае і вясёлае:
«Аднах ёсць і іншыя версіі... Ды часу болей няма. На вось смакуй лепйс “Выпрабавальным каменем першакласнага інтэлекту з’яўляецца здатнасць утрымліваць у галаве некалькі супрацьлеглых ідэй адначасова і ўсё роўна захоўваць здольнасць дзейнічаць”.
Джон Фіцджэральд
Я зачыніў дзверы за сабой, з розных кутоў пакоя пачалі выпаўзаць мае “Я" і іншыя мае “Я". Пакінутае выказзанне спалохана трымцела на падлозе. Кола звужалася...»
Назва кнігі «Паліванне на мух (са шланга)» рэпрэзентуе аўтара як аднаго з самых каларытных прадстаўнікоў руху «Бум-Бам-Літ». Ён палюе і палівае не проста (на) мух, а на думкі, асацыяцыі, жаданні, учынкі... Гэтыя мухі — нібыта ягоныя тэксты — паветраныя, летуценныя, якіх паэт адлоўлівае для сваёй кніжнай калекцыі.
Некаторыя з прадстаўленых твораў (ці мух?) трапілі ў 1996 г. у друкапіс «Снег у сне, ці сонны снег, сон у снезе, ці снежны сон». У тым жа годзе я напісаў рэцэнзію «Вопратка для чытача» на некалькі друкапісаў, у тым ліку і на башураўскі, дзе паспрабаваў перанесці лірычнага героя на выспу шызафрэніі. Наколькі гэта атрымалася, меркаваць цяжка, але па водгуках творчых паплечнікаў я прыйшоў да высновы, што спроба падобнай крытыкі мае права на існазанне. Здаецца, што і дагэтуль тыя развагі маюць пэўную вагу на даляглядзе літаратуры: «У аднаго выкшталцонага
афрыканіста (ёсць такі накірунак у беларускай літаратуры: афрыканізм) Міхася Башуры... Ці, можа, ён не Міхась Башура? Можа, застаўся толькі Мішкаў і Бабін Швэдар (фанетычная гульня з прозвішчам аўтара)? Які носіць вялікі спадар Постмадэрнізм? Так. Менавіта. Чалавек Міхась Ба- шура спіць у СМенску, а ягоны геніяльны Швэдар лётае па Беларусі. Але ўзгадайма, што ў іх абодвух (у Мішкі і Бабы) нарадзіўся друкапіс “Снег у сне, ці сонны снег, сон у снезе, ці снежны сон”. Яны вымучана выкарыстоўвалі рукарню пад псеўданімам Выбухнога Карбіду (гэтак паведамлялася ў дру- капісе, і я падазраю, што пад назвай гэтай рукарні хавалася прозвішча паэта Вячаслава Корбута) і мастака Алеся Лаў- роўскага. Дарэчы, пілях выпадкоўца асветлены і словамі па- пярэднікаў. Так, паэт Алесь Разанаў лічыць, што “беларус- кая паэзія, як і ўсялякая іншая, значная якраз сваімі “ня- правільнасцямі”, амплітудамі, “ізмамі”.
Першы рукаверш “Снег у сне, ці сонны снег, сон у сне- зе, ці снежны сон” заводзіць выпадкоўца ў злосны смех, след, стогн, і нават па вушах ляпае паразітычны слон. Але нарэшце да выпадкоўца даходзіць “Жахлівы сон!” Выпадко- вец хапаецца за галаву, яго ўсяго залівае пот. Ён ляпае далонямі па вушах. Але цяпер ён мае магчымасць адно трызніць (“Трызненне”). Бо: ‘Тляджу - і не бачу, // Слу- хаю і не чую”. Потым выпадковец кідаецца ў жоўтую бу- тэльку пустэчы і адразу: “He гляджу - але бачу, // He слухаю - ды чую”. Там ён знаходзіць сіні акварыум і пасту- пова з’язджае: “He гляджу - і не бачу, // He слухаю - і не чую". Замарок мазгоў працягваецца, калі выпадковец вы- казвае думку: “Існую і не ведаю, // Чаму знікаюць дына- заўры”. Карацей кажучы, калі ён завітаў да сержанта-псіхіят- ра ў госці, дык атрымаў інфаркт і жорсткую эпі-пі-ле-е-е- епсію.
Пасля гэтага Швэдар, як хатні лекар, бярэ руку выпад- коўца, заводзіць яго ў падпольны цырк і прапануе для зда- роўя чатыры лагізмы. Тут эпілепсічныя мазгі крэмзае жор- сткая логіка. Выпадкоўца абкладаюць чырвоныя прышчы, але ягоны твар перакрэслівае ўсмешка. Ён счапляе першыя радкі з апошнімі: “Улада + прычэпка”, “Акварыум + шкля- ная пгурма”, “Тралейбусы + 3. В.”, “Бурбалка + бутэлыса". Паміж счэпленымі радкамі выскокваюць жыццёвыя думкі,
якія хапаюцца, трымаюцца рукамі, нагамі і жалезнымі зу- бамі. Гучыць крумканне жабкі і рык трамваяў. Са “слупава- га вострава” 3. В. дасылае шыфроўкі. Выпадковец буркаціць, бурчыць, бурліць — напіваецца гарэлкі з розных акварыу- маў і бутэлек. Потым на выпадкоўца кідаюцца дрыжыкі, ён спачатку набывае руды колер, потым сіні, потым жоўты, урэшце ён робіцца чорным. Як усе сапраўдныя беларускія афрыканцы».
«Паліванне на мух (са шланга)» умоўна падзяляецца на тры часткі: першая — Міхась-эксперыментатар, другая — Міхась-песіміст, трэцяя — Міхась-рамантык... «Такую лінію ў болыйасці выпадкаў немагчыма правесці, ды і няма ў гэтым ніякай патрэбы. Імкненне ж такую лінію ўсё-такі правесці даводзіць да блытаніны і недзе яснага, рэальнага ўяўлення аб паасобных мовах як прадстаўляючых з сябе сваявобразную, характэрную літаратуру, комплекс. Ком- плекс гэты ёсць не што іншае, як рэзультат напласта- ванняў розных культурных эпох, па свайму зместу часта зусім процілежных...» (0. В. Воўк-Левановіч).
Але мух развялося зашмат, таму з сачкамі будзьма ру- шыць на звалку, што месціцца на палігоне. Хочацца ве- рыць, што сярод прадстаўнікоў тамтэйшай фауны знойдуц- ца экспанаты выключныя: залатыя, серабрыстыя і бранзава- ныя. Глядзіш — у калекцыю трапіць і пару бамжоў-філосафаў.
3.	Лянотны дэканструктар
Сін Ілля. Шклянка Ю. Свінск: Бумбалёт, 1996
Пасля здарэння з выпадкоўцам у фамільным склепе па- чулася цяжкая хада і «ў зьмярцьвелай азызлае ночы» з’явіўся Ілля Сін. Яго доўгія валасы цягнуліся ў невядомасць і лаш- чыліся, «бы на дне ледзяной студні». Ён паслаў усіх да балкампёса, выцягнуў з кішэні пляшку і вялікі «кубак лета».
«Куфэрак геаметрычных фігур - вось усё, што трэба нам дзеля нашага галюцізі.нагеннага шчасця».
Пасля некалькіх «нагбЬмаў» Сін успомніў сябра-крыты- ка Юрася Барысевіча і яго касмічныя словы: «Але цяпер, у іабзіну ўсеахопнага крызісу, як мне здаецца, вельмі шмат прьнсметаў кажуць за тое, што трэба, нарэшце, пакінуць
атаясамляць літаратуру з друкаванымі словамі, і ў гэ- тым рэчыйічы цалкам лагічным крокам магло б стацца ўрачыстае аўтадафэ кніжнай славеснасці, рытуал якога распрацоўвае ўдзельнік руху “Бум-Бам-Літ” Ілля Сін» (Літа- ратура і яе органы Н ЗНО. № 31)
Афрыканіст ашчыліўся, узяў «кроплю неба» і пачаў ёю маляваць у паветры загадкавыя словы. Кропкі ён ставіў сваім вялікім амерыканскім ботам.
Пасля яшчэ некалькіх фантастычных «нагбомаў» Сіна «прарвала» — словы пабеглі, як саранча: «Усё мінае глядзі разам з бурлівымі рэкамі памяці шматочкамі бруднай па- перы свісткамі пачварных машын усхліпамі кволай зямлі спатольным полымем лета. Усё мінае» («Кветкі мяне»).
(Ілля Сін на хвіліну спалохаўся сваёй дзікай філасофіі і таму ўсклікнуў: «0 неба! // рамонкавы колер аблічча іпваё // КРАНЕ // Варта выключыць электрычнасць // 0 неба!»)
Афрыканіст заляпаў вачыма і замахаў рукамі, але не знайшоў выключальніка. Тады ён зноў спужаўся і шэптам паведаміў: «Я пагружаны ў водар // я сыходжу пад покры- вам дрэва // маё цела агонь», і, каб больш не пужацца, афрыканіст якатнуў: «ты знішчы мяне» («Я пагружаны ў во- дар>).
Ад апоіпніх словаў афрыканіст засумаваў: «У размовах зімовага стрыжня // ёсць тое, што пакідае нас». «Бы- вай» («у размовах зімовага стрыжня»). Потым афрыканіст прыняў колькі добрых нагбомаў. Намаляваўшы ў паветры яшчэ некалькі загадкавых думак, Сін кульнуў і накрэмзаў у паветры: «Дзесьці па-за краем таго // ёсць вялікія дзве- ры». Пасля новых здзекаў з паветра паэт паглядзеў на «ку- бак лета» і выдыхнуў: «0 бачыш гэта тут у мільгаценні шкла» («Дзесьці па-за краем таго»),
Нарэшце паэт вырашыў займацца жывёлагадоўляй. У роз- ных гарэлкавых пляшках ён збіраўся вырошчваць мухапа- добных свінтухоў: «Мой агеньчык даўно патухнуў // тут я мушу вырошчваць мух» («Я знаходжуся тут»),
Афрыканіст захрыптаў загадкава-геніяльнымі словамі і раптам паведаміў: «I я вып’ю кубак лета нагбом». Але моцы яму не хапіла, ён плюхнуўся на зямлю («В Ы ы ПіцЬ кубак ЛеТА нагбом»), Вусны паэта яшчэ спрабавалі дацяг-
нуцца да чарадзейнага кубка, калі літаратары-здраднікі за- крычалі: «Ілля Сін памёр!» Тады афрыканіст плюнуў на кубак, набраўся моцы і гаркнуў: «Ілля Сін яшчэ жывы!» Так у Свінску нарадзіўся друкапіс «Шклянка Ю».
НАСТУПНІКІ
ЦІ ПАПЯРЭДНІКІ СА СПІЖАРШ? (пра ІНШАЕ)
1.	Сто гадоў адзіноты '
Як я разумею Альгерда Бахарэвіча, чытаючы ягоныя радкі!.. «У Сымэтрычнай краіне // Я маю права на страх // Я маю права на грэх // Я маю права рабіць з гною // Сваіх багоў // I верыць у нікчэмных бажанятаў // Я маю права мець сябе // На пустой кухні...» Здаецца, усё на- столькі складана, наколькі і проста. Падыдзі, прамый вушы і прыслухайся. Калі нішто і ніхто не смокча твае барабан- ныя перапонкі — у іншым выпадку да лекара Глеба Шуль- пякова. У невялікім тэксце «Каталог зніклых гукаў» мы зной- дзем чарговыя вусы праўды: