• Газеты, часопісы і г.д.
  • Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

    Верыфікацыя нараджэння

    Зміцер Вішнёў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 168с.
    Мінск 2005
    28.5 МБ
    Мастак і перформар Сяргей Ждановіч актыўна працуе ў галіне некрарэалізму. Можна прыгадаць серыю ягоных праектаў. Да прыкладу, яшчэ ў 1999 г. у часопісе «Nihil» ён зафіксаваў выставу, зладжаную ў Будынку дзяцей і моладзі, «Tabula Rasa». Серыю фотаздымкаў і аб’ектаў суправаджалі наступныя радкі: «Паверхня або прастора, пазбытая нейкай значнасці, пераходзіць у свой зыходны стан, ачышчаецца. Парваны аркуш, пабітае люстэрка, узараная зямля, папялі- шча — усё гэта нясе таўро табу, набываючы новую каштоў- насць».
    Што ж такое некрарэалізм? Возьмем тэрмін «некрафі- лія». Эрых Фром наступным чынам тлумачыць гэтае паняц- це: «некрафілія» — «гэта значыць любоў да нябожчыкаў — ужываецца звычайна для абмалёўкі двух тыпаў: 1) сексу- альнай некрафіліі — пожад мужчыны да мёртвага жаночага цела, які прадугледжвае прамое сусполенне ці палавы кан- такт любога іншага характару, 2) асексуальнай некрафіліі — наогул цяга да трупаў, пожад быць побач з імі, пазіраць на
    іх ці дакранацца і самае галоўнае — іх расчляняць».
    У грэкаў «некрос» азначае «нябожчык», «труп», «жыхар падземнага царства».
    Нямецкі крымінолаг Г. фон Генцінг дае больш падрабяз- нае тлумачэнне некрафіліі: 1) палавыя кантакты з жаночымі трупамі — савакупленне, маніпуляцыі з палавымі органамі; 2) сексуальнае ўзбуджэнне пры позірку на мёртвыя жано- чыя целы; 3) пожад да трупаў, да могілак ці да аб’ектаў, звязаных з пахаваннем, гэткіх, як кветкі ці партрэты памер- лых; 4) акты расчлянення трупаў; 5) цяга дакранацца да трупаў ці дыхаць іх пахам, часцей за ўсё — цяга да паху гнілі.
    Такім чынам, мы ўшчыльную падышлі да тэрміна «некра- рэалізм» — гэта ўсё тое самае з вышэйпералічанага (раней) з адзіным, але... істотным выняткам. Некрафілія — гэта заў- сёды паталогія, а некрарэалізм — не. Некрарэалізм — гэта праявы некрафільства ў творах мастацтва ці літаратуры.
    У адным з нумароў часопіса «ARCHE» вядомы паэт Алесь Разанаў у XX версзце піша: «3 усіх канцоў свету // збіраюцца госці на свята, П і свята II спявае. П Паспеў небывалы ўраджай, // і час, завяршаючыся, П падрыхтаваў усім П падарункі. II Апошнім прыходзіць // жаніх II і смерць бярэ за нявесту».
    Выдадзеная нядаўна ў выдавецтве «Беллітфонд» кніга Сяргея Манвада распачынаецца творам «Міф пра смерць».
    Мастак Артур Клінаў зладзіў некалькі выставаў пад інтры- гуючым назовам «Смерць піянера», на апопіняй з іх мастак прадставіў серыю катафалкаў, сярод якіх: «Водаправодная мадонна», «Крыжачок», «Эратычны» і г. д. Зрэшты, у Арту- ра Клінава вялікая творчая прага да смерці. У самых розных ейных праявах. Ён схільны гэтаксама і да ловаў слоў: пія- нер, палітрук, партызан.
    Між іншым, назвы самых новых часопісаў патыхаюць энергетыкай некрарэалізму: «Партызан» і «Зямля Н»	
    Т Р У II
    2003
    АЛФАВІТ ЯК СРОДАК ТВОРЧАСЦІ
    Алфавіт ужо сам па сабе з’яўляецца паэзіяй. У прамым і пераносным сэнсе. Мне падаецца, што выслоўе «напачатку было слова» не зусім слушнае, бо напачатку ўзніклі літара і гук. Кожная літара — гэта выдатны твор мастацтва, які ад тлустасці, аб’ёму страўнікавага соку, палёту думкі змяня- ецца і гучыць па-рознаму. Я думаю, сёння ў чыноўніка, які стварае вялізныя талмуды з літараў, павінен быць дэвіз: «Кож- най літары свой кабінет і партфель!». Дарэчы, мастак, паэт, ды проста любы чалавек, які валодае тэхнікай пісання ў той ці іншай ступені, стварае сваю гарнітуру. Гэта не «таймс», не «балтыка», гэта.можа быць «барысевічус», «глобусная», «купалас». Карацей кажучы, назва гарнітуры вытворная ад прозвішча гэтак званага стваральніка.
    Падчас існавання Савецкага Саюза было даволі модна ставіць роспіс пісьменнікаў, палітыкаў на вокладку альбо форзац кнігі. Тут я прыгадваю Янку Брыля, Леніна, Льва Талстога. Але вернемся да алфавіта. У экспазіцыі «Літарта» ён заўсёды свой. Са сваім гучаннем. Тут ёсць цішыня і му- зыка. Добрая традыцыя і здаровы эксперымент. Для кагосьці гэта футурызм, для кагосьці акмеізм, для некаторых пост- мадэрнізм. У кожнага з аўтараў свая прастора.
    Алфавіт — нашмат шырэйшая з’ява, чым падаецца з пер- шага погляду. Свой алфавіт маюць мора, лес, звяры, нася- комыя. Калі птушкі пакідаюць на снезе адбіткі лапак, ці не ёсць гэта свайго кшталту літары? Да прыкладу, знакамітая метафара Латрэамона пра сітуацыю, што «гэтак цудоўна (сітуацыя. — Аўт.), як сустрэча парасона з цыравальнай машынкай на стале ў моргу». Алфавіт можа будавацца і на пэўных сімвалах. Напрыклад, я лічу, піто ўсе акварэлі Вя- часлава Паўлаўца маюць непасрэднае дачыненне да «Літар- та». Бо тут паўсюль прысутнічаюць элементы візуальнай паэзіі. А яна без алфавіта проста не існуе. Таму можна
    сцвярджаць, што кожная адкрытая сістэма знакаў — гэта<- алфавіт.
    Улічваючы ўсе прыведзеныя вышэй факты, я прапаноў- ваю 13 студзеня (дзень адкрыцця выставы «Літ-арт — 2000») аб’явіць сусветным днём алфавіта. Бо па сутнасці вакол нас жывуць і квітнеюць тысячы алфавітаў. Экскаватарнік можа выкопваць не проста канаву, а траншэю паэмы. А неба можа быць філасофскім трактатам. А сонца — разгорнутай кнігай. Мора аграньвае каменьчыкі, і кожны з іх нясе досвед нейка га вобраза... Тэарэтык рускага імажынізму Анатоль Мары- енгоф яшчэ ў 1920 г. напісаў, што «вобраз — нішто іншае, як філасофія і мастацкая формула». У гэтым сэнсе прыгад- ваюцца палотны Амадэо Мадыльяні. Яны паэтычныя самі па сабе, са сваёй структурай, колерам. Але мастак часам любіў на палях карцінаў пісаць афарызмы.
    Літарт — гэта сінтэз выяўленчага мастацтва і прыгожага пісьменства. He толькі прафесійныя мастакі працуюць у гэ- тай галіне, але і літаратары. Так, у 90-я гады на Беларусі даволі вядомай стала з’ява «друкапісу» — вынаходка твор- чага руху «Бум-Бам-Літ». Ганна Ціханава, Міхась Башура, Алесь Бычкоўскі, Валянцін Татур, Віктар Жыбуль і многія іншыя сваімі рукамі рэзалі, пілавалі, пісалі, выціналі на па- перы свой алфавіт. Тут яшчэ варта прыгадаць вядомую бе- ларускую анты-кнігу «Барыкадна ўстаноўка», якую ства- рылі Змій Віш і Ілля Сін. Алфавіт названага выдання склаў- ся з попелу, туалетнай паперы, чалавечай сліны і іншых экстравагантных складнікаў.
    Адзін з радыкальных і паслядоўных тэарэтыкаў расей- скага футурызму Кручоных, аўтар тэорыі «заумного язы- ка», пісаў: «Фактура — гэта рабленне слова, канструкцыя, наслаенне тым ці іншым чынам літараў і складоў». Фактура вельмі істотная для сённяшняга мастака, яна, як правіла, заўсёды прысутнічае ў ягонай творчасці.
    Наастачу падкрэслім, што кожны мастак і літаратар мае права пашыраць алфавіт мовы, якім ён зазвычай піша, каб выявіць рухі душы, для якіх не стае знакаў у нашай афіцый- най мове.
    МАСТАЦТВА ПРЫДАТНАЕ ДЛЯ ТУРМЫ I ЛЯКАРНІ1
    1.
    Серабрыстыя і сінія суслікі, сабраўіпы пасля здачы тары на пляшку чарніла, агучваюць колькі мудрагелістых словаў, прыдбаных у вышэйшых навучальных установах. Гэта як у показцы, у якой даўн хваліўся сваімі трыма аспірантурамі. Нігілістычнасць некаторых суслікаў апошнім часам яскрава ўпісваецца ў лайно, што смярдзіць на туалетнай паперы бамжатніка. Што паробіш, вельмі спакушальна ўтварыць свой літаратурны прытон на месцы грамадскага клазета... Аде тым не менш я рады, што два «разумнікі» занялі пачэс- ную ролю ў «статку крытыкаў» — гэта Ілля Сін і Зміцер Серабракоў. Суцяшае і тое, што побач з імі, усяго на крок ззаду, узвышаюцца постаці Сярожы Патаранскага, Яўгена Хвалея і Алеся Масарэнкі. Значыць, нашая беларуская літа- ратура не загіне. He дадуць. Тут мне прыгадваецца філосаф Зянон, які па адной з версіяў адкусіў вуха ўтырана, па другой — hoc, а па трэцяй плюнуў сваім языком. Гэтак і кры- тык, бывае, здзяйсняе акт творчага вычварэнства, калі пе- ратвараецца ў брыдкае сусляня, пазяхае бяззубым ды бяз- носым паяльнікам і дэманструе прыгажосць сваіх смярдзю- чых пранцаў.
    2.
    Напісаўшы для Глобуса пару дзесяткаў кніжак, Сін адчуў сябе крытыкам (дый, можа, дарэмна? бо, вуха прэч, імідж перформара яму больш да твару). А стварыўшы раман пра Далі, ён адчуў сябе даследчыкам (хоць у тутэйшай пра-
    Матэрыял з’яўляецца часткай рамана «Трап для сусліка, аль- бо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» (Мн: Логвінаў, 2002) і служыць адказам на артыкулы Іллі Сіна «Вішнёў і ягоныя суслікі» і Зміцера Серабракова «Эпілог у пяці некралогах».
    сторы цесна і такім спадарам, як Ю. Барысевіч, С. Мінске- віч), — не бывае тэксту, каб гэты вундэркінд (прыгажун, аўтар нобелеўскай лекцыі, стваральнік унутраных какту- саў) не ўжыў бы слова пра вялікага гішпанца. Магчыма, Серабракоў зайздросціць Сіну, бо акрамя фаліянта «Апошні салдат прэзідэнта» ён амаль нічога не выдаў, і таму паста- янна марыць патрапіць у адну з апошніх хваляў «суполкі бум-бам-літ», якую Юрась Барысевіч пазначыў як бумбам- цвет. «Не хадзіце, дзеці, у Афрыку гуляць», — напісаў Кар- ней Чукоўскі. I меў рацыю, бо тамтэйшых суслікаў паелі квадратныя алігатары.
    Выдавец і філосаф Ігар Логвінаў неяк восенню мне пры- знаўся: «Мой сябра ведае самыя грыбныя месцы. Бярэш ко- шык і — на Камароўку». He, безумоўна, выпады апанентаў у свой бок я прымаю з павагай. Я бяру гэтыя кастаедныя слоўныя спалучэнні за хобат ды падвязваю да ног нябожчы- каў. Дакладней, да муміяў, якіх панавезлі ў Беларусь ваго- намі. На жаль, гэта не спрыяе нараджэнню мясцовых фарао- наў. Усё неяк драбнавата вакол — ні пірамідаў, ні цыклопаў...
    Напісаўшы некалькі абзацаў лаянкавых словаў у бок апанентаў, я пачуў за спіной шоргат. Зграі шэрых пацукоў акупавалі выхад з кватэры. Металёвыя вочы й зубы былі паўсюль. Лапкі рыпелі ды нацягвалі мае нервы да гуку стру- ны, да бляску нерпы. Я зразумеў, што мой адказ учыніў у літарацкіх колах паніку. «Перад намі суцэльныя акрываў- леныя трупы, дзеці, выдзертыя з рук сваіх матак, маладыя жанчыны, якіх душаць напрыканцы оргіі, кубкі, поўныя крыві і віна, нечуваныя допыты. Кіпяць катлы, з людзей здымаюць скуру, што дыміцца, чуюцца крыкі, лаянка, блюзнерства, людзі выдзіраюць адзін у аднаго з грудзей сэрца — і ўсё гэта на кожнай старонцы, у кожным радку, паўсюль», — так выказваўся Жуль Жанэн пра творчасць маркіза дэ Сада. Жорсткасць не як сродак апраўдання, а як сродак барацьбы з глупствам. Глупота — гэта тая лысіна, што спачывае на галаве чыноўніка, які толькі што з’еў талерачку манкі, выпіў кубачак кавы, выпаліў цыгарэтку і загадаў сакратарцы: «Я ад’ехаў у камандзіроўку». Прычым ад’ехаў і падпісаў загад «не пушчаць» смярдзючых інтэлігентаў у свае чыстыя мармуровыя апартаменты.