Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
Разумеючы, што сапраўдныя творцы не павінны варага- ваць, «Schmerzwerk» супрацоўнічае з усімі прагрэсіўнымі літа- ратарамі і мастакамі, дзеля чаго фактычна і быў утвораны «Другі фронт мастацтваў» (які па сутнасці і не па сутнасці з’яўляецца проста брэндам). Пад гэтай шыльдай выходзяць кнігі (I. Сін «Нуль», А. Бурсаў «Дзівін», А. Бахарэвіч «Прак- тычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў», Ю. Барысевіч «Alter Nemo», М. Башура «Паліваньне на мух (са шланга)», Г. Ціханава «Фільтры сноў», А. Хадановіч «Старыя вершы», В. Жыбуль «Дыяфрагма», В. Бурлак «За здаровы лад жыц- ця», У. Боська «Віртуальныя запалкі», 3. Плян «Таксідэрмічны практыкум» і інш.) і кампакт-альбомы («Муміі суслікаў», «Кароткія інструкцыі па транспарціроўцы цельцаў палых ла- ставак на тэрыторыю Івацэвіцкага раёна», «Боль»), ладзяц- ца фестывалі («Дзень муміфікатара», «Неі», «Сцюдзёная менская зіма»).
Між іншым, сябры «Sch» — не толькі літаратары, але і мастакі. Так, Юрась Барысевіч займаецца жывапісам і пер- формансам, Ілля Сін — кіраўнік Тэатра псіхічнае неўраўна- важанасці, я ўваходжу ў перформарную каманду «Спец- брыгада афрыканскіх братоў»...
Ці паўплываюць творчыя намаганні прагрэсіўных літа- ратараў і мастакоў на культурную сітуацыю на Беларусі? Без сумнення - так. Але тут вялікіх зменаў можна чакаць толькі са зменамі эканамічнымі — усё ўзаемазвязана. А па- куль застаецца цытаваць і цытаваць шмэрцвэркаўца Аль- герда Бахарэвіча: «Шукай! Шукай! — закрычаў Дыктатар проста ў вочы, нос, лысіну, наліўныя шчочкі Міхаіла Ар- нольдавіча. — Шукай маю краіну!»
Люты 2004
СКРАДЗЕНЫЯ КЛАВІШЫ
Эрас не мае полу. Жывёльны бок у чалавека гвалтоў- на апранае на Эраса ярмо полу. Але ягоная прырода імкнец- ца ўвышыню ад падлогі ў нябёсы. Я фармую пакуль цьмя- нае палажэнне: лібіда абходным шляхам праз бісексуаль- насць пазбаўляецца ад сексуальнасці.
Фрыц ВІТЭЛЬС
Тэма гомаэротыкі ў творах і жыцці беларускіх літарата- раў... Даволі цікавы аспект — ці не праўда? Амаль закрытая тэма для большасці грамадзян нашае краіны. Паразважаць на гэты конт я вырашыў дзякуючы крытыку Алесю Астраў- цову, які нечакана паспрабаваў вынайсці вобраз латэнтнага гомасексуаліста ў маім рамане «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў». Развагі славутага «дзеяча пісьменства» мне падаліся вартымі ўвагі, хоць і не зусім аб’ектыўнымі. Бо відавочна, што лірычны герой майго твору быў беспадстаўна абвінавачаны ў інвер- тацыі. Уся сутнасць у тым, што спадар Астраўцоў папросту панавыдзіраў патрэбных яму цытатак. Між іншым, у часо- пісе «Крыніца» (№ 10, 2001) друкаваліся толькі ўрыўкі з ра- мана, прычым адабраныя вышэй прыгаданым дзеячам. Як напісаў літаратуразнаўца Юрась Барысевіч: «...сюррэалізм грунтаваўся на класічным псіхааналізе, нас жа казкі Фрой- да ўжо не захаплялі». Але тэма была ўзнятая, і яна выкліка- ла самы шырокі розгалас у літарацкіх колах; хто жартам, а хто ўсур’ёз пачалі яе абмяркоўваць. Паспрабуем адысці ад псіхааналізу, які і так мазоліць вочы, і пашукаем у якасці прыкладу відочныя праявы жарсці да асобаў свайго полу. Хоць падобныя вынаходкі, вядома, будуць адносіцца вык- лючна да літаратурных персанажаў. Як высветлілася, па- добных даследаванняў у беларускай літаратуры ніхто па- куль не рабіў.
Адным з самых старых твораў айчыннага пісьменства, што мае права быць аднесеным да гей-культуры, можна
лічыць пародыю Алёшы і Свэна (псеўданім Анатоля Вольнаф. і Лявона Савёнка). Тэкст быў змешчаны ў газеце «Савецкая Беларусь» 12 сакавіка 1927 г. і выглядаў як вялікі здзек з імпрэсіі Міхася Зарэцкага: «Я намаляваў... // Я намаляваў бы гэты вобраз Лютаўскай рэвалюцыі... П 0, Керанскі - кручынавая радасць мая!.. II Я ўяўляю яго абавязкова дзяў- чынай. // 0, каб ён быў камсамолкай... II Чаму камсамол- кай, не ведаю!.. Я такі // захоплены!.. //0, Керанскі — кру- чынавая радасць мая! // Твае дзівосна яркія формы я памя- тую... // Я ўсё памятую!..» і г. д. Па ўсім бачна, што вобраз камсамолкі тут выступае ў якасці секс-сімвала. Як бы перай- маючы літаратурную эстафету, Юры Гумянюк піша верш «Заклік камсамолкі» (1993): «А там і шчасьце райскае наста- не... П Ты што, ня чуеш? — Камунізм ідзе! II Таму давай хутчэй кахацца, Ваня, II адразу на чырвонае звязьдзе». У той жа кніжцы («Твар Тутанхамона». Полацак, 1994) мы тралля- ем на верш «АКТ», дзе гучыць наступнае: «Твой лірычны герой не ўмірае, II сцяўшы зубы стаіць на каленях, П цвёрды фалас сліной навільжняе, П нібы так запаведваў сам Ленін». А паэт Усевалад Гарачка падхоплівае (газета «Наша Ніва», № 19, 1996, нізка вершаў «Новая Ленініяна»): «Ленін і дзеці, Ленін і дзеці... II Праўду скажу, а куды мне падзецца. // Неяк сабраўся я выкінуць смецце. II Цёмна было, але ўбачыў, паверце: П Голы Ілыч і раздзетыя дзеці, П Бегае голы і задніцай свеціць. П Ленін і дзеці, Ленін і дзеці... П Колькі жыву — не. забыць аб тым леце. II Ленін любіў піянерчыка Пецю. // Прыйдзе — і Пецю падорыць букецік. // Пеця ж - свой тва- рык усмешкай расквеціць. П Ленін і дзеці, Ленін і дзеці... // Лепшых сяброў і не знойдзеш у свеце». Зрэшты, у спадара Гарачкі можна знайсці даволі шмат падобных пасажаў: «А за сцяной рабочыя П Жадалі Ільіча. II «Мне Леніна, мне Лені- на!» — // Салдацік пракрычаў. // Але даўно абрыдзелі Н Салдаты Ілычу: II Я не хачу з салдатамі, II Даўно цябе хачу!»; «I тут я шомпал дастаю II (Пры мне быў карабін), // Ільіч падсоўвае сваю... II Я ведаў што рабіць... // А там, глядзіш, і афіцэр, // А потым — генерал. П Заўжды дакладна біў у цэль, П Хоць гарадоў — не браў». I тут прыгадваецца верш «Мазахізм» (1990) усё таго ж Гуменюка: «Прыемна ка- хацца з чырвоным вар’ятам. II Ахвяраю будзеш, а ён — тваім катам».
Як вядома, літаратурны перформанс на Беларусі атры- маў другі подых у 90-я гг. XX стагоддзя (перформанс на беларускай глебе актыўна пачаў засвойвацца ў сярэдзіне васьмідзесятых). Сёння прыйшло зусім новае пакаленне твор- цаў, што імкнуцца паспрабаваць сябе ў гэтай галіне мас- тацтва. Так, паэты Віктар Жыбуль і Джэці (Вера Бурлак) ажыццявілі серыю перформансаў у гей-клубах Менска і Маск- вы. Адзін з падобных выступаў праходзіў у менскім «Вавіло- не», дзе паэты прачыталі верш Янкі Купалы «Хлопчык і лёт- чык» у своеасаблівай інтэрпрэтацыі. Як сцвярджалі перфор- мары, існуе паданне, быццам бы агенты КДБ выламалі з друкавальнай машынкі некаторыя клавішы і таму ў верш замест знакаў прыпынку патрапілі лаянкавыя словы: «Ёб тваю маць мой мілы таварыш бля мой лётчык бля II Вазьмі ты з сабою мяне заябісь // Я ёб тваю маць ведай ёб тваю маць вялікі ўжо хлопчык // I ўмею ўжо лётаць у сне на хуй» і г. д. Дарэчы, калі мы ўжо закранулі тэму беларускага пес- няроўства... то згадаем часопіс «Nihil» (1999. № 1), дзе Ры- гор Ізмарцэвіч паведамляе наступнае: «Паводле інфармацыі гэтага перыёдыка, вялікі рэзананс у бялыніцкіх калямас- тацкіх колах займеў літаратурны вечар паэта і ягонага сла- вутага брата-блізнюка Янкі Купалы, арганізаваны віленскім сельскагаспадарчым таварыствам “Саха і молат”. Калі на пачатку імпрэзы літаратары выскачылі на імправізаваную сцэну, публіка была шакаваная іхнім выглядам — з вопраткі на целах класікаў былі толькі вялізныя саламяныя капелю- шы. Схапіўшы адзін аднаго за геніталіі, паэты сталі раўці дурнымі галасамі вядомую расейскую народную песню “Во поле берёза стояла”». Між іншым, усё ў той жа Джэці ёсць п’еса пад назвай «Французскае каханне беларускіх паэтаў», якая пабудаваная з цытатаў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Вітаўт Іваноў у газеце «Навінкі» (2002. № 7. 3-10 кра- сав.) у артыкуле «Разборкі на стомэтроўцы» заяўляе, што «Адам Глёбус, відаць, гэта німфэтка, якая прагне набыць першы сексуальны досвед». Нечаканае журналісцкае прыз- нанне, напэўна, з’явілася на падставе асабістых кантактаў з мэтрам бульварнай літаратуры. У творах Глобуса часам можна адшукаць гісторыі пра каханне з гермафрадытамі. Тут да месца будзе згадаць паэта Міколу Віча, які ў вершы
«Мяжа» (часопіс «Першацвет») прыадчыняе ўласную таям^ ніцу: «але я — // паміж мужчынам і жанчынай — // мушу стаць ахвярай і прычынай: // выбраць толькі некага між імі II дзеля непазбежнага іх шчасця».
Гартаю новыя выданні. Альгерд Бахарэвіч. Ага. Кніга «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» (Спб.: Не- вскнй простор, Вільня: Рунь, 2002). У аповесці «Паразіт» адзін з герояў увасабляе Дыктатара, які бярэ даніну з нас- таўніка па геаграфіі за тое, што той «меў не па гадох гара- чае пачуццё да свайго вучня, і той, зняможаны ад уласных запаленых шаснаццаці, адказваў яму ўзаемнасцю». У таго ж Бахарэвіча можна прыгадаць верш «Янка Брыль», дзе гу- чыць думка: «толькі мой сусед Валодзя ад яго дзяцей не родзіць»...
У кніжнай серыі «Другога фронту мастацтваў» не так даўно выйшла кніга трансгрэсіўнай прозы Іллі Сіна «0» (Спб.: Невскнй простор, Вільня: Рунь, 2002). У апавяданні «Таксіст» чытаем: «Чалавек падыходзіць да мяне амаль ушчыльную. Чалавек лаецца матам. Чалавек сцягвае штаны. Чалавек дастае адтуль вялікую жоўтую кілбаску». У паэта старэй- шага пакалення Яўгена Хвалея знаходзім наступныя радкі: «Сусед мой па ложку Вано П расцвіў вінаграднаю гронкай». У драматурга Ігара Сідарука ў п’есе «Крывавая імша» ёсць сцэна, дзе акторы павінны разам займацца мастурбацыяй. Алірычны герой паэта Андрэя Бурсава ў кніжцы «Дзівін» (Спб.: Невскйй простор, 2002) сцвярджае: «Калгаснік рэжа бараною II Узхваляваную зямлю // Сялянскі хлопец я ара- лам // Цябе бязлітасна люблю».
У 2002 г. у музеі Янкі Купалы нямецкі літаратар Томас Вольфарт прадстаўляў мастацкія тэксты пра гей-клубнае жыццё і дэманстраваў фільмы з берлінскімі карнаваламі секс- меншасцяў. Тэксты перакладала Галіна Скакун і агучваў Андрэй Хадановіч. Потым у той жа зале свае вершы чыталі Віктар Жыбуль, Серж Мінскевіч, Янка Лайкоў, Таццяна Слінка, Вальжына Морт. Тут я прыгадваю, як у 1996 г. бумбамлітаўцы, запрошаныя расейскім літаратарам Дзмітрыем Кузьміным на выступ у Маскву, спалохаліся і не паехалі, бо выступаць трэба было ў клубе, дзе табарыліся прадстаўнікі секс-меншасцяў. У новым тысячагоддзі гетэрасексуалы ста- вяцца больш памяркоўна да геяў і лесбіянак. Еўрапейскія
тэндэнцыі патрошку прапаўзаюць і на Беларусь.