Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
На адкрыцці выставы «Смерць піянера-3» былі і цудоў- ныя недарэчнасці, якія выклікалі спантаннае ажыўленне пра- сторавых кампазіцый. Так, ужо згаданы мастак У. Акулаф зрабіў экспромтам мастацкі сінтэз.Пасля прыняцця добрай дозы «Дароў неба» ён вырашыў дапоўніць катафалк «Чыр- воны каптурык» сваім пустым кілішкам. А катафалк «Аме- рыканская мара» натуральна і проста аздобіў сваёй постац- цю, усеўшыся на яго, пасля чаго той не вытрымаў і разва- ліўся. А паэт Ілля Сін пры дапамозе запальнічкі зрабіў невялікі выбух — і ў кампазіцыі, якая складвалася з 50 чырвоных шарыкаў, намаляваных пальмаў, карціны-валізы, кветак на кубе, шарыкавая колькасць паменшылася на адну адзінку.
Вельмі прыгожа на выставе выглядалі акварыумы з мёр- твымі рыбінамі — ляшчамі, карасямі, акунямі і г. д. Усе яны віселі ў салёным, тухлым і іншых клінаўскіх кансервантах. Мастак здолеў выказаць ідэйную накіраванасць усёй выста- вы менавіта праз гэту водную жыўнасць. Дадавалі выставе каларыту і шыльды, прычэпленыя каля твораў. Да прыкла- ду, да працы «Queen» было пададзена наступнае тлумачэн- не: «Чыстата формаў і прапорцыяў, удала знойдзенае ра-
шэнне ложка ў выглядзе шахматнай дошкі стварае ўражац* не спакою і зацішэння. Кошт 93 долары».
Я б сказаў, што «Смерць піянера-3» атрымалася. Па ёй можна вывучаць гісторыю сацыялізму. Думаю, трэба зрабіць у цэнтры Менска музей «Смерць піянерыі», дзе павінны зна- ходзіцца ўсе творы Артура Клінава.
5.	TV HE ДЛЯ ЎСІХ
У 1998 г. у галерэі сучаснага мастацтва «Шостая лінія» адкрылася выстава фотаграфікі Вольгі Варэннікавай «TV не для ўсіх». У першы дзень тут яшчэ да таго ж ладзілася і нешта накшталт урбаністычнага перформанса, дзе гучала музыка гурта «The sabres of paradise». Віноўніца свята — Варэннікава — танчыла перад уражанымі гледачамі ў бе- лай-белай сукенцы маладой. Апобач з ёй танчыла дырэк- тарка галерэі Ірына Бігдай, валасы якой літаральна свяці- ліся ўсімі адценнямі рудога. Як выявілася, Ірына спецыяль- на для гэтай мастацкай акцыі сяброўкі ахвяравала сваёй былой стрыжкай і ранейшым колерам валасоў. Завітала ў гэты вечар на перформанс шмат байкераў (рыцараў матацык- лаў), якія ў чорных скураных куртках перасякалі залу ўздоўж і ўпоперак — як прывіды. Яны былі сапраўднай целааховай экспазіцыі.
Тут я пераканаўся, што тэлебачанне — свайго кшталту трохмерная прастора, якая можа існаваць наяве, падсвядома і ў снах. Перад намі сапраўднае «ТУ не для ўсіх». Кадры з жыцця і па-за-рэальнасці, дзе нараджаецца нешта паэтыч- нае і лірычнае, альбо змрочнае ці нават архаічнае. TV. Уда- лы, на мой погляд, атрымаўся «тэлефільм» «Прысвечана феміністкам». Джынсы. Прыгожыя жаночыя азадкі. Знакі пальцамі. Іерогліфы. Цікавае спалучэнне колераў... Ёсць тут і «тэлефільм» аб шчаслівым дзяцінстве мастачкі — «Аўтар у графічнай інтэрпрэтацыі», дзе Вольга распавядае пра ўласны падсвядомы вобраз (самаіранічны партрэт). Гэта і смачнае яблычнае варэнне, і дзьмухаўцы, і светлякі. I яшчэ нешта няўлоўнае, светлае.
Як я падлічыў, на выставе дэманстравалася як мінімум каля двух дзесяткаў мастацкіх фотаграфічных стужак, што ахопліваюць самыя розныя сферы нашага жыцця.
6.	ВЯЛІКІ ТРЫЦЦАЦІГАЛОВЫ ЗМЕЙ
У галерэі «Брама» ў 1997 г. прайшла выстава Генадзя Гурвіча «Мастацтва выжывання». На ёй дэманстраваліся аква- рэльныя працы, зробленыя на працягу года.
«Мастацтва выжывання» — гэта перш за ўсё мастацтва, якое імкнецца дакрануцца да нашага розуму, спаталіць наш душэўны голад. Экспазіцыя ўразіла колькасцю твораў, нібыта гэта ўжо і не асобныя працы, а вялікі трыццацігаловы змей. Мастацкія слоікі, падвешаныя да столі, — вочы і вушы гэта- га таямнічага звера. Здаецца, яшчэ адно імгненне — і ства- рэнне ажыве, заварушыцца, загаворыць на сваёй экзатыч- най мове. Нездарма ж адна з прадстаўленых серый мае на- зву «301-е пакаленне». Я б параіў наведнікам вельмі асцярожна зазіраць у слоікі-вочы і слоікі-вушы, бо адтуль можа выскачыць тварык балотнага філосафа альбо паразіт — паглынальнік вітамінаў. He трэба цешыць сябе думкай, што экстравагантныя вочы і вушы закаркаваныя. Паглядзі- це больш уважліва. Там ёсць маленькая шыльдачка, якая папярэджвае: «Прыгодны да...». Заўважце — тры кропкі. Яны і ствараюць уражанне, што тамтэйшыя істоты ўжо нарадзі- ліся.
Можна мастацкую звяругу і палашчыць, для гэта варта толькі падысці да вісячага століка і ў спецыяльную кнігу запісаць свае пажаданні Генадзю Гурвічу. Там ужо ёсць запісы, да прыкладу: «Каб у вас было шмат карцін», «Ма- люйце! Мая душа з вамі». Я таксама не ўтрымаўся і пакінуў запіс: «Надаем статус бумбамлітаўца».
Запамінаюцца працы, якія фармуюць хвост мастацкай экспазіцыі. У гэтым месцы можна пабачыць сябе ў люстэр- ку і параўнаць свой твар з суседнім — намаляваным.
Коўзаюцца па скуры экспазіцыі і ўсялякія падазроныя мандалы. Часам яны выпучваюць вочы, часам выгінаюць хвосцікі — «Мандала адсутнасці», «Мандала “ізмаў”» і інш. Мандалчыкі чымсьці нагадваюць аксамітных фтырусаў. Ма- быць, таму так доўга наведнікі затрымліваюцца каля іх — бо сёння гэта экзотыка.
Наведнікам застаецца толькі падзякаваць галерэі сучас- нага мастацтва «А.В.», якая дапамагла залай беспрытуль- най «Браме». А Генадзю Гурвічу — арганізатару выставы (і канцэпцыі) Ларысе Фінкельштэйн. Бо было б вельмі шка- да, каб вышэйапісаная звяруга не займела свайго прытулку.
7.	ВЕРСЭТЫ, ПУНКЦІРЫ I ЗНОМЫ
Ў НОВЫМ ЦЕЛЕ
У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава «Літарт-98», дзе сучасныя творцы спрабавалі распавесці пра невядомую краіну мастацкай літары.
Распрацоўкі «літартыстаў» цікавыя ўжо хаця б таму, што яны спалучаюць малюнак і тэкст. Да прыкладу, добра вядо- мыя бумбамлітаўскія друкапісы, якія на сёння выдадзеныя Міхасём Башурам, Іллёй Сінам, Віктарам Жыбулем, Алесем Туровічам, Алесем Бычкоўскім, Сяргеем Патаранскім і інш. (у 1996 г. у часопісе «Мастацтва» пра іх падрабязна рас- павёў вядомы мастацтвазнаўца Міхал Баразна). Пазней яшчэ з’явіліся друкапісы Ганны Ціханавай («Марскія шпілысі») і Вальжыны Морт («Конскія вочы»).
У прадмове да экспазіцыі «Літарт-98» прафесар Павел Семчанка напісаў: «Мастацтва літары старажытнае, бы тая папараць, што адлюстравана на прасторы плаката — як знак надзеі і веры ў прыгожае і вечнае. Такі сэнс выставы, імя якой “Літарт-98”».
Сапраўды спалучаць малюнак і тэкст чалавек пачаў яшчэ тады, калі поўзаў з каменнай сякерай па пячоры. Там ён зрэдчас натхняўся і высякаў на сценах нешта накшталт бе- гемота альбо маманта, альбо яшчэ каго, што магло быць і малюнкам, і вершам, прысвечаным каханай.
Між іншым, летась у музеі Акадэміі мастацтваў адбыўся нямецка-беларускі праект «Тэксты», дзе творцы дэманстра- валі пераход малюнка, куфра, агароджы, неба, аблачынкі і інш. у раман, апавяданне, паэму, эсэ і г. д. Дарэчы, мяе падаецца, што «Літарт-98», нягледзячы на свае безумоўныя знаходкі, у многім саступае праекту «Тэксты».
Разглядаючы прастору «літарта», створаную Сяргеем Пісарэнкам, Вячаславам Паўлаўцом, Уладзімірам Лукашы- кам, Сяргеем Сялецкім, Уладзімірам Цярэнцьевым, Сяргеем Цімохавым, Вольгай Сідарук, Русланам Найдзенам і іншымі, я разумею, што ўсе з пералічаных мастакоў працуюць па- асобку — кожны стварае свой тэкст, макет, сусвет. 3 аднаго боку гэта добра, але вялікія калектыўныя экспазіцыі павін- ны імкнуцца да больш лагічнага алгарытму. На «літарце» ёсць свае Эльбрусы і Марыянскія ўпадзіны. А гэта не надта
спрыяе агульнай задуме. Хаця сітуацыю з «Літартам-98» пэўным чынам выратоўвае аздабленне экспазіцыі — чарні- ліца, пёры і прынтэрная папера. Гэта — мінулае і сучаснае літаратуры і мастацтва.
Здзівіў Уладзімір Лукашык. У камп’ютэрнай графіцы (6 ар- купіаў) ён дае інтэрпрэтацыю вядомага верша Паўлюка Баг- рыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...». У цёмных сілуэ- тах, накладзеных на снег паперы, можна заўважыць пэўную мутацыю: пераход тэксту ў іншыя формы існавання. Гэта так званая тэорыя транслагізму, якой актыўна займаецца адзін з ейных стваральнікаў Алесь Туровіч.
Дрэвы-цень, дровы-цень, попел-цень...
8.	ДВА ХВАСТЫ АДНАГО ЭКЗАТЫЧНАГА ЗВЕРА
У 1997 г. у галерэі візуальных мастацтваў «NOVA» ад- чынілася экспазіцыя з серыі выстаў «Аспекты сучаснай ня- мецкай фатаграфіі», што была зладжаная Інстытутам імя Гётэ і Інстытутам міжнародных сувязей. Фотаздымкі Фран- ка Ціля, запакаваныя ў браню са шкла, стваралі ўражанне, што вы патрапілі ў сярэднявечны замак. Помнікі Усходняга Берліна, турэмныя брамы — гэта свет, у якім жыве мастак. Тут нараджаюцца ягоныя фантасмагарычныя ідэі. Даслед- чык мастацтва Утэ Эскільдсен заўважае: «Фатаграфія з’яў- ляецца для яго толькі адным з многіх выяўленчых сродкаў, на якім ён не хоча канчаткова спыняцца». Нешта ў гэтых працах ёсць парадаксальнае, бо, нягледзячы на энергію даў- ніны, яны поўняцца жорсткасцю сучаснасці. Перад намі не проста архітэктура ў фотаздымках, а хутчэй фотаздымкі, што будуюць экстравагантныя вежы і палацы.
На экспазіцыі было прадстаўлена каля дваццаці каляро- вых і чорна-белых прац. Мне падалося, што выстаўленае неяк распадаецца на дзве часткі — свет № 1 і свет № 2. Але бясспрэчна, што гэтыя часткі — два хвасты аднаго экзатыч- нага звера.
9.	ЯКАЯ ДЗІЎНАЯ НАГА!
He сакрэт, што кожны мастацкі твор патрабуе не толькі пэўнага асвятлення, аздаблення, фону, але нават і пэўных напояў і страў. Некаторыя творы любяць кефір і малако,
іншыя гарбату й каву, а яшчэ якія наогул успрымаюць толькі- піва й гарэлку. Гэтыя прысмакі заўсёды нячутна віруюць вакол тых ці іншых мастацкіх рэчаў. Мастак, ствараючы новую карціну, часцей за ўсё і не падазрае пра тое...
Мне, безумоўнг, пашчасціла, што на гэтую выставу я патрапіў, калі яна знаходзілася ў стане нейкай першабыт- насці і кававасці. Уражанні накатваліся дробатам бубнаў. Прадстаўленая ў дзвюх залах невялічкай галерэі Фонду куль- туры Літвы «AUTARE» экспазіцыя нагадвала вялікую нагу, пальцы якой можна было заўважыць у самых розных мес- цах: на падлозе, сценах, сталах. На маю думку, сярод шасці мастакоў вылучаліся Алег Аблажэй і Эдуард Падбярэзскі, якія балансуюць у межах сюррэалізму. Хаця ў іх зусім рсз- ныя скрані светаўспрымання. Бо працы Аблажэя — казач ныя вобразы жаноцкага княства, дзе кожная дзяўчына — князёўна і чараўніца. Таму ўсе строі на аблажэеўскіх пры- гажунях фантасмагарычна-феерычныя. Прычым мастак тут выступае адначасова і як казачнік, і як мадэльер. I нават — як прадзюсер.