Верыфікацыя нараджэння  Зміцер Вішнёў

Верыфікацыя нараджэння

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 168с.
Мінск 2005
28.5 МБ
1997
21.	АД ЛЕГЕНДАРНАГА РУРЫКА
Эдуард Падбярэзскі нарадзіўся ў 1947 г. у вёсцы Пра- свет Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Патрапіў у Вільню фактычна дзякуючы бацьку, які пасля Вялікай Ай- чыннай вайны многа пераязджаў і ў рэшце рэшт ажаніўся ды застаўся жыць у гарадскім пасёлку Відзы Віцебскай воб- ласці. А гэта — тры кіламетры ад літоўскай мяжы. Таму калі Эдуард адслужыў у войску, то паехаў вучыцца не ў Мен- скую, а ў Віленскую мастацкую вучэльню, бо гэта было нашмат бліжэй. Сёння ў літоўскіх мастацкіх колах, ды і ў бе- ларускіх таксама, ён лічыцца фігурай аўтарытэтнай. Гэта пры тым, што ў яго няма вышэйшай мастацкай адукацыі. Напэўна, ягоная самая буйная праца захоўваецца ў віленскім касцёле святой Марыі і называецца «12 апосталаў». Кампа- зіцыя змяшчае аж 23 скульптуры, зробленыя са штучнага мармуру. Па словах ягонай жонкі, ён не вельмі любіць вы- язджаць, таму і мала выстаўляе свае працы. Тым не менш Падбярэзскі — удзельнік дзевяці калектыўных выстаў у Літве і аднойчы выстаўляўся ў Санкт-Пецярбургу. Ягоныя працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Англіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Японіі і іншых краін. Цяпер ён займаец-
ца помнікам, які мяркуецца ўсталяваць да 2000-годдзя хры«- ціянства. Выява Ісуса Хрыста вышынёй 6 метраў 20 санты- метраў будзе зробленая з жалезабетону. Што цікава, робя- чы ўсё жыццё гэткія фенаменальныя рэчы, сам спадар Эду- ард лічыць сябе ў першую чаргу акварэлістам.
- Як магло так стацца, што ўсё жыццё вы займаеце- ся скулыітурай, а больш любіце акварэль?
— Вядома, што ўвесь час хочацца займацца выключна творчасцю. Але ж нічога не паробіш, жыццё дыктуе свае ўмовы, таму даводзіцца многа часу аддаваць скульптуры, якая для мяне як нейкая баявая гаспадарка. Так штодня і ваюю — махаю мячом. А вось калі закатваецца сонейка і нараджаецца ноч, тады і стараюся збегчы ў другую май- стэрню, дзе магу прысвяціць сябе цалкам акварэлі. Скульп- тура для мяне -- не творчасць.
— Але ж людзі так не лічаць...
— Яны лічаць акварэль дзяцінствам. Мая акварэль ро- біцца пад уплывам усходняй філасофіі. Тут адчуванне поў- най еднасці прыроды і чалавека — гэта метафізіка. У хвіліны творчасці я адчуваю сябе ў гармоніі са светам.
— А якія ёсць у вас праблемы, акрамя нястачы часу?
— 3 матэрыялам асаблівых праблем няма. А вось хаце- лася б мець больш цікавых прапаноў. Патрэбныя праекты. Напрыклад, гэткія, што ажыццяўляе цяпер скульптар Цэрз- тэлі.
— Наколькі я ведаю, за вашымі скульптурамі едуць з роз- ных краін, нягледзячы на вашае стаўленне да гэтага віду творчасці.
— Так, людзі знаходзяць мяне самі. Гэта нейкая містыка.
- I былі цікавыя прапановы?
— У 1992 г. прыязджалі з Менска і прапаноўвалі пера- ехаць жыць на Беларусь. Давалі беспрацэнтны аванс, транс- парт з грузчыкамі. Прапаноўвалі кватэру ў любым раёне Менска, абы пагадзіўся. Меркавалася, што я буду займацца скульптурамі для беларускіх касцёлаў. I быццам бы ўжо мільгацела думка... Але ж адзін знаёмы габрэй адгаварыў. Ён сказаў коратка і зразумела: «Вось бачыш свой чаравік з віленскім брудам? Будзеш яго пасля цалаваць». Важкі ар- гумент. А для дзяцей было толькі адно галоўнае пытавке: ш ёсць там цырк?
— У савецкія часы было проста займацца скульпту- рамі для касцёлаў?
He. Тады было ўсё інакш. Я нават не мог уступіць у Саюз Мастакоў, бо ўвесь час працаваў у касцёле, на тыя часы заканадаўствам было прадугледжана сем гадоў турмы за прапаганду рэлігіі. Па законах тых часоў сёння мне, на- пэўна, маглі б даць пажыццёвую турму, бо скульптуры зна- ходзяцца ў шмат якіх касцёлах — у Ашмянах, Гальшанах, Армянах, Вілейцы, Маладзечне, Удзіла, Пасар. А ў Менску — на кафедральным касцёле скульптура дзевы Марыі.
— А ёсць цікавыя выпадкі, звязаныя з творчасцю?
— Былі сны, дзе сніў свой алтар «12 апосталаў». Бачыў дасканала, як ён выглядае. I гэты праект я ажыццявіў роўна праз пяць гадоў пасля сну. Было аднойчы, што памёр уна- чы. Па-сапраўднаму — не ў сне. Адчуваў сябе шарам. Ма- быць, быў нейкі астральны выхад з цела. Пасля гэтага я зра- зумеў, што душа не мае смерці. I стала зусім інакш жыць на гэтым свеце. Асабліва працаваць са скульптурай. Трохмет- ровы манумент зрабіў за два тыдні. Быў яшчэ цікавы выпа- дак, калі мяне ў 1979 годзе арыштавалі. Некалькі дзён тры- малі ў КПЗ. Прычым гэта было звязана з апошнімі працамі. Я тады вырабіў некалькі мемарыяльных каталіцкіх крыжоў са скульптурамі ў Пасвальскім і Біржайскім раёнах. Выра- тавалі мяне рэпартажы, што прагучалі па Радыё Свабода і Радыё Ватыкан.
Менск - Вільня - Менск, 1998
Р. S. Дарэчы, па бацькавай лініі спадар Падбярэзскі па- ходзіць ад знакамітых беларускіх князёў Падбярэзскіх або Друцкіх, што маюць карані генеалагічнага дрэва ад леген- дарнага Рурыка.
САМОТА КУФРАУ
Нямецка-беларускі праект «Тэксты», што адбыўся ў музеі Акадэміі мастацтваў у 1997 г., прыцягнуў увагу аматараў андэграўнда. У першы дзень нават наблізіцца да выстаўле- ных твораў было досыць цяжка. Праект рэалізаваўся дзяку- ючы намаганням Міністэрства культуры Рэспублікі Бела- русь, нямецкага культурнага цэнтра імя Гётэ ў Мінску, Бе- ларускай акадэміі мастацтваў і Культурфоруму Райне. Нягледзячы на тое, што добрая арганізацыя праекта здолела перамагчы абыякавасць грамадскасці, на маю думку, мас- такі не зрабілі палацавага перавароту і не ўсталявалі дык- татуру... нават кволенькай рэвалюцыі не атрымалася.
«Домік Андрэя Басалыгі» — гэтак я б назваў працу, раз- мешчаную ў цэнтры залы. Праз іерогліфы забытай альбо яшчэ не вынайдзенай мовы мастак спрабуе нам распавесці пра гісторыю расейскай літаратуры. Даўно вядома, штс не- каторыя пастухі і паляўнічыя могуць чытаць па аблачынках і дрэвах лясныя і нябесныя казкі, даведвацца пра будучае надвор’е і г. д. Тут мне згадваецца вядомы «Алхімік» Пауло Каэльё. Таму я б дадаў да «Доміка Андрэя Басалыгі» сло- ва — бураломны. Бо наўрад ці хтосьці яшчэ, акрамя некато- рых паляўнічых, рыбакоў, леснікоў і пастухоў ад мастацтва- знаўства, здолее нешта тут прачытаць. Словы аднаго з ку- ратараў выставы Марціна Рэкапа пра дыялог Басалыгі з гледачом мне падаюцца крыху пераболыпанымі.
Як кожная жанчына, Вольга Сазыкіна імкнецца да !>ры гожага. Але яе не задавальняюць простыя кветкі, бо пялёс- ткаў на іх замала. Таму мастачка вырашыла сама заняцца творчай селекцыяй і вырошчваць экзатычныя расліны. Адзів з вопытных узораў прадстаўлены на выставе «Абрус з пялёст- каў». Скрыжаванне тэкстаў прыводзіць да нечаканых выні- каў. Недзе ў аранжарэі, прыстасаванай пад хімічную лаба- раторыю, нарадзілася кветка — свайго кшталту продак сён- няшніх рамонкаў, ружаў, фіялак, астраў і інш.
Артур Клінаў працягвае змагацца з кадзіроўкай рэаль- нага свету. На мінулых выставах гэта былі сімвалы піяне- рыі, цяпер — беларускай прамысловасці і філасофіі, у буду- чым, магчыма, — афрыканскага кантынента. Англійскі ву- чоны Пол Дэвіс у сваёй кнізе «Суперсіла» піша: «3 прычыны нашай няздольнасці “прычапіць” часцінку да пэўнага месца ў выпадку некалькіх часцінак узнікаюць незвычайныя эфек- ты». Па-мойму, з гэтай прычыны і нараджаюцца ў працах Клінава надзвычайныя кампазіцыі. Серыя «Адзінота куф- раў» — гэта вялікая тэкстуальная прастора. Да прыкладу, валіза са слоікамі баршчу (са свежай капустай вегетарыян- скай), ікры кабачковай, бурака марынаванага, шчаўя, паві- дла яблычнага — гэта тэкст для нашага страўніка. Сентэн- цыя Карла Маркса з прыладамі вымярэння і еўрапейскімі далікатэсамі робіць дадзены твор настольнай энцыклапеды- яй для партработнікаў ленінскай школы. Бо каму, як не ім, трэба як мага болей карыстацца вышэйзгаданымі прадук- тамі? Чамусьці ля твораў Клінава ўзгадваецца гарнітур міцькоў, які быў пашыты адразу на некалькі чалавек — шматгаловы марак. А на гэтай выставе мы бачым шматгало- вую валізу.
Штэрн Халекамп складае тэксты з вуснаў і зубоў — «Камунікацыя». Дзеля гэтага ён фіксуе хворых на зубны камень, парадантоз, стаматыт, хейліт і г. д. Адным словам, наведнік, стоячы паміж двух экранаў, можа атрымаць: «Сігнал. Мовы. Пасыльнік. Дыялог. Атрымальнік. Знак. Міміка. Сувязь. Інфармацыя. Даты. Тэкст. Прапаганда. Пе- радача. Глабальная вёска. Дэзінфармацыя. Коды. Шыфры...» і гэтак далей. Выходзіць, што «старэйшы брат глядзіць на цябе». Я заўсёды быў перакананы, што жыццёвы досвед — гэта таксама глабальны тэкст. Чамусьці згадваецца жорст- кая прымаўка: «Хто не хварэў на ганарэю, не служыў у вой- ску, не напіваўся і не сядзеў у турме — той не мужчына». Канечне, гэта не ісціна, але таксама тэкст.
Удалая, на мой погляд, кампазіцыя Ігара Кашкурэвіча ўсё ж падаецца гульнёй. Бо сам па сабе твор без пэўнага тлумачэння (кшталту: «Увага! Тут знаходзіцца ультра- радыкальны гігіенічны пункт: Сметніца для вушэй. Сметніца для языкоў. Сметніца для вачэй») страчвае неабходную для дэманстрацыі энергетыку. Гэта мне нагадвае літаратурны
перформанс паэта Іллі Сіна, які бадзяўся па Менску і ча^п- ляў да слупоў улёткі: «Пра ліхтарны дэбілізм». Напэўна, Кашкурэвіч у сваёй працы падышоў да цікавай ідэі — пры- думаная ім шыльда для сметніц упрыгожыла б не адну ву- ліцу. Я б назваў дадзеную кампазіцыю прамысловым узо- рам, гатовым да ўкаранення.
Простая і даволі важкая праца ў Юпа Эрнста -- жалязя- ка, падобная да кавалка блішчастай рэйчыны, на якой выбіта адно слова: «капітал». Пытанняў узнікае шмат: маецца на ўвазе «Капітал» Карла Маркса, кошт дадзенай працы ці гэта зброя? Бясспрэчна адно — што цягаць гэтакую нязручна і цяж- ка. Думаю, што тут прыхаваны яшчэ і папрок да пакупнікоў карцін: «Бачыце, як дрэнна жывецца творцам!»
Ёсць над чым падумаць і перад працамі астатніх удзель- нікаў нямецка-беларускага праекта — Юрыя Дарашкевіча, Ігара Саўчанкі, Аляксандра Дзятлава, Фраймута Ківіш, Пэра Крысціяна Штувэ, Хайнрыха фон дэн Дрыш, Забіны Своба-’ да.
Мастакі хочуць наблізіцца да літаратуры. Зруйноўваецца мяжа паміж двума відамі мастацтва, узнікае «рэвалюцыйная сітуацыя». Гэта файна. I словы, што прагучалі на выставе, - «Чалавек, які імкнецца сёння да рэвалюцыі, спрабуе пальцам размяшаць вядро гіпсу» — прымушаюць моцна задумацца.
Р. S. ТЭКСТ ПАКЛАДЗЕНЫ Ў СЕЙФ:
УВАГА!
Начальнік штаба «Бум-Бам-Літа» з’яўляецца 14-м удзельнікам нямецка-беларускай выставы «Тэксты». Бо 14 кастрычніка (заўважце - зноў лічба 14) зрабіў тэк- ставую афарбоўку экспазіцыі кветкамі. Гэта адбывалася ў зале музея Акадэміі Мастацтваў у 18 гадзінаў 55 хвілінаў. Афрыканіст Вішнёў пры сведках выцягнуў з партфеля кветкі - афрыканскія рамонкі, пялёсткі якіх наўмысна былі пакамечаныя і таму ператварыліся ў іерогліфы - вынайдзеныя адмыслова 3. В. Да прыкладу, адзін з іх паве- дамляў: «Гэта тэкставая афарбоўка выставы “Тэксты”», другі - «Адмаўляйцеся ад гвалтоўнага сааўтарства!» Ма- стак Артур Клінаў - адзін з удзельнікаў нямецка-беларус- кага праекта - не расшыфраваў правакацыю і таму пры-