Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
35.95 МБ
Да 200-х угодкаў паўстаньня Касьцюшкі
Войска ВКЛ Ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
М.Грыгор'еў
Войска ВКЛ Ад Сасаў да Касьцюшкі 1765 1794
Менск Выдавец Зьміцер Салошкін 1994
ББК 68.49 (4Беі)
Г91
УДК 355 (476) (091) " 1765-1794"
Грыгор'еў Міхась
Г 91 Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюіпкі (1765-1794).
Выдавец З.Салоіпкін , Менск , 1994. 168 с.: іл.
ISBN 985 6090 01 -6
У кнізе разглядаюцца некаторыя асьпекты вайсковай справы ВКЛ апошняй чвэрці XVIII стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца гістарычным рэканструкцыям вайсковага абмундараваньня таго часу.
Уведзеныя першы раз у навуковы ўжытак узоры абмундураваньня, графічныя рэканструкцыі зброі і рэдкія гістарычныя зьвесткі робяць выданьне неацэннай крыніцай па вывучэньню вайсковай справы на Беларусі.
Каляровыя ілюстрацыі А.Прыбылоў
Графічныя ілюстрацыі М.Лазоўскі
Г 3550000000
(4Беі)
ББК 68.49
ISBN 985 6090 01 -6
© Салошкін 3.
© Грыгореў М.
© Прыбылоў А.
© Лазоўскі М.
ГЛАВА 1
РАЗЬВІЦЬЦЁ ВАЙСКОВАЙ СПРАВЫ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У ДРУГОЙ
ПАЛОВЕ 18 СТ.
У другой палове 18 ст. Рэч Паспалітая федэратыўная дзяржава, у склад якой ўваходзілі Карона (Польшча й Украіна) і Вялікае Кпяства Літоўскае (Беларусь і сучасная Жамойць) пачала паступова выходзіць з эканамічнага і палітычнага ўпадку, у якім знаходзілася з канца 17 ст.
Сялянская гаспадарка пачала паступова пераводзіцца з прыгоннай сыстэмы на чынш. Заснаваньне мануфактураў выклікала ажыўленьне гандлю і эканамічнага жыцьця дзяржавы. Значна ажывілася палітычнае жыцьцё шляхты адзінага саслоўя, якое ўсьвядамляля сябе “народам” Рэчы Паспалітай. Шляхта нарэшце ўсвядоміла небясьпеку, якая пагражала слабай дзяржаве з боку значна мацнейшых суседзяў. Узмацненьне дзяржавы і ейнага мацнейшага рыштунку войска, патрабавала значных рэформаў. Войска, пакінутае ў спадчыну Рэчы Паспалітай напярэдадні першага падзелу, уяўляла сабой вартае жалю відовішча. Кавалерыя, магутная й славутая ва ўсёй Эўропе ў XYII ст., ператварылася ў першай палове XYIII ст. у недысцынлінаваныя й слаба абвучаныя аддзелы коннай шляхты, якая толькі па назвах і на паперы ўяўляла сабой грозныя харугвы і паўкі часоў Януша Радзівіла і Яна Сабесскага. Яна захавала свой старасьвецкі падзел на таварышаў-шляхту, якіх вербавалі за грошы, і паштовых-сялян, якіх прыводзілі з сабой на службу шляхціцы, разам з коньмі, узбраеньнем і амуніцыяй. Шляхецкая кавалерыя гусары й панцэрныя, на якой у XYII ст. трымалася вайсковая моц Кароны і Вялікага Княства Літоўскага, на сярэдзіну XYIII ст. ужо не з’яўлялася сур’ёзнай вайсковй сілай. Вынікі бітваў на палях Эўропы вырашала рэгулярная, добра ўзброеная й абвучаная пяхота й моцная артылерыя. У першай палове 18 ст. рабіліся намаганьні ўтварыць падобную пяхоту.
Але суседзі Рэчы Пасналітай і перш за ўсё Расея, пільна кантралявалі ўсе намаганьні ўзмацніць рэгулярнае войска.
Пад час караляваньня Аўгуста II і Аўгуста III былі ўтвораныя нешматлікія пяхотныя паўкі ў Кароне й на Літве, але ўсе яны мелі характар кадравых частак, са шматлікімі афіцэрскімі кадрамі добра аплочваемымі й дрэнна абвучанымі і мінімальнай колькасьцю абвучаных жаўнераў.
Афіцэрскія пасады набываліся за грошы і ў асобных паўках колькасьць афіцэраў ледзьве не перавышала колькасьць шэраговых жаўнераў. Уся сыстэма кіраваньня, арганізацыі й забяспячэныія войска адпавядала стану дзяржаўнай і палітычнай анархіі, якая панавала ў краі з канца 17 ст.
Пачатак вайсковых рэформаў, якія ў рэшце рэшт ўтварылі войска 1794 г., быў пакладзены разам з пачаткам караляваньня Станіслава Аўіуста Панятоўскага, якого ўзьвяла на прастол т.зв. “фамілія” партыя, на чале якой стаялі магнаты Чартарыйскія. Гэта магнацкая партыя, усьведамляючы да якога дзяржаўнага заняпаду дайшла Рэч Паспалітая, імкнулася пры падтрымцы той жа Расеі і “свайго” караля ажыцьцявіць шэраг рэформаў, у тым ліку і вайсковых. Расея, як і астатнія суседзі Рэчы Паспалітай, не была зацікаўлена ва ўзмацненьні гэтай дзяржавы. У падобным клубку палітычных інтарэсаў і ўзаемасупярэчнасцяў быў нададзены штуршок разьвіцьцю вайсковых рэформаў.
Першым крокам было ўхваленьне соймам утварэньня Камісыі Вайсковай, якая пачала дзейнічаць з 31 сакавіка 1765 году. Гэта была ў сучасным разуменыіі “парляманцкая камісыя”, яі-.ая пераняла ў гетманаў вялікіх і польных іхнія даўнейшыя прэрагатывы. Камісыя Вайсковая з моманту свайго ўтварэньня займалася ўсімі вайсковымі пытаньнямі, акрамя наданьня афіцэрскай годнасьці і непасрэднага кіраваньня войскам пад час вайны. Камісыя займалася пытаньнямі забеспячэньня і ўзбраеньня войска, кантралявала вайсковыя фінансы, “муштру” абвучэньне жаўнераў, іх дысцыпліну, дыслякацыю асобных частак, Вайсковы суд. У Вялікім Княстве Літоўскім была заснавана асобная Камісыя Вайсковая, якая пачала дзейнічаць
у Горадні з 24 лютага 1765 г. У ейны склад увайшлі: прэзыдэнт Міхал Агінскі, камісары: паручнік пяцігорцаў (лёгкай кавалерыі) Нарбут, обер-лейтэнант Рэгімэнту (паўку) Коннага Булавы Польнай Бітаўт, генералўмаёр Пац і пісар полыіы Сас-ноўскі. Такім чынам упершыню ў гісторыі Вялікага Княства быў створаны абраны соймам, калегіяльны ворган, які сканцэнтраваў у сваіх руках усе пытаньні арганізацыі і забясьпячэньня войска. Абедзьве Вайсковыя Камісыі першага складу пасьпелі праз сойм значна павялічыць вайсковы бюджэт, і намагаліся ўпарадкаваць войска ў рамках сьціплага “этаіу” (колысасьці) вызначанага яшчэ соймам 1717 г. У 1767 г. супольнымі намаганьнямі абедзьвух Камісыяў быў выдадзены новы “Рэгулямін” статут для кавалерыі.
Вялікае значэныіе для падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў мела утварэньне Станіславам Аўгустам Корпуса Кадэтаў, альбо Рыцарскай школы. Пачаткова гэта была 3-гадовая школа, якая павінна была падрыхтаваць добра абвучаных афіцэраў, якіх моцна бракавала ў войску Кароны й Літвы. Пазьней яна была рэарганізавана ў сямігадовую агулыіаадукацыйную школу з вайсковай сьпецыялізацыяй для шляхецкай моладзі. Вучпі корпусу выхоўваліся ў духу патрыятызму й адданасці Бацькаўшчыне і разам з тым атрымоўвалі выдатную вайсковую падрыхтоўку. Выпускнікамі Рыцарскай школы былі ўраджэлцы Вялікага Княства Тадэвуш Касьцюшка, Якуб Ясінскі, Юл’ян Нямцэвіч. У 1778 г. гарадзенскі стараста Антоні Тызэнгаўз уфундаваў падобны Корпус Кадэтаў у Горадні, які пасля быў пераведзены ў Вільню. Ён быў разлічаны на навучаньне 20 кадэтаў штогод і падрыхтоўваў афіцэраў выключна для войска Вялікага Княства Літоўскага.
Разьвіццё вайсковых рэформаў запаволіў выбух Барскай Канфэдэрацыі 1768-1772, якая паслужыла нагодай для ўвядзеньня на тэрыторыю Рэчы Паспалітай расейскіх войскаў і першага падзелу Рэчы Паспалітай. Пад націскам вайсковай моцы сойм, які ратыфікаваў першы падзел, абвясціў утварэньне новага дзяржаўнага інстытуту, т.зв. Рады Няспыннай, якая
б -
складалася з 5 дэпартамантаў, 6 лістапада 1776 году. Зь іх адзін т.зв. Дэпартамант Вайсковы аддаваўся пад уладу 4 гетманаў (2-х каронных і 2-х літоўскіх). Разам з тым сойм 1773 1775 гадоў ухваліў узбуйненьне вайсковага бюджэту і павялічэньне колькасьці войска да 30000 чалавек. Сойм таксама зьліквідаваў сыстэму аплаты афіцэраў з сумаў жалаваньня, прызначаных для аплаты шэраговых. Сойм ухваліў арганізацыйны падзел войска на 5 дывізыяў: 3 каронныя й 2 літоўскія. Была рэарганізавана шляхецкая конніца. 3 харугваў гусарскіх (цяжкой кавалерыі) і панцэрных (сярэдняй) былі ўтвораны ў войску ВКЛ 2 брыгады т.зв. Кавалерыі Нарадовай ў колькасьці 1500 вершнікаў кожная. 3 харугваў лёгкай конніцы былі ўтвораны 5 палкоў т.зв. Пярэдняй Стражы. У кавалерыі быў пакінуты ранейшы падзел на таварышаў-шляхціцаў і паштовых нешляхецкага паходжаньня. Але трэба адзначыць, што ў Вялікім Княстве ў Паўкі Пярэдняй Стражы вербаваліся пераважна безьзямельныя шляхціцы, татары й “людзі лёзныя” (па-за саслоўныя), бо служба ў іх вымагала меней выдаткаў і лічылася неганаровай для заможных і радавітых шляхціцаў. Паўкі Пярэдняй Варты павінны былі забясьпечваць ахову дзяржаўных межаў Вялікага Княства. Але, як паказала вайна 1792 і Паўстаньне 1794, Паўкі Пярэдняй Стражы былі больш баяздольнымі часткамі, чым брыгады Кавалерыі Нарадовай. Соймам 1773-1775 гг. былі зьліквідаваныя ў войску Вялікага Княства 3 драгунскія паўкі, якія былі пераведзеныя ў пяхоіу.
Пасьля намаганьня вайсковага перавароту, які спрабаваў учыніць вялікі гетман каронны Ксаверы Браніцкі, сойм 1776 г., які абвесціў сябе канфэдэрацыйным (на якім не магло ўжывацца права “ліберум вета”), моцна абмежаваў уладу гетманаў. Найвышэйшая ўлада над войскам Рэчы Паспалітай была перададзена Вайсковаму Дэпартаманту, у якім гетманы мелі толькі сяброўскую пасаду. У гетманаў было адабрана права наданьня афіцэрскіх патэнтаў. Патэнт на афіцэрскі чын з гэтага моманту выдавала Вайсковая Канцылярыя Яго Каралеўскай Мосьці за подпісам караля. Фінансавыя справы перайшлі да
Камісыі Скарбавай. Соіім 1776-1778 году прызнаў, што ўхвалёную папярэднім соймам лічбу войска ў 30000 дасягнуць немагчыма з-за недахопу грошай. Праектаваная лічба войска была зьменшана да 24000, прычым сойм ухваліў ськіраваньне ўсіх “суператаў” (розьніцы паміж дзяржаўнымі прыбыткамі й выдаткамі) на павялічэньне колькасьці кароннай і літоўскай пяхоты. На практыцы гэтых грошаў хапіла толькі на ўтрыманьне да 1788 г. 4500 жаўнераў літоўскага войска. Як і ў 17 ст., пяхота набіралася шляхам вярбоўкі добраахвотнікаў, а кавалерыя вярбоўкай шляхты, якая з’яўлялася на службу з паштовым. У кавалерыі працягваў існаваць падзел натаварышаў “прытомных” тых, хто служыў у шыхте і “савітых”, (тых, хто сядзеў у сваіх фальварках, а замест сябе выстаўляў у шыхт 2 паштовых, узброеных і апранутых за ўласны кошт). Галоўнай перашкодай для павелічэныія колькасьці войска, перш за ўсё пяхоты, была немагчымасьць увядзеньня рэкруцкай сыстэмы, з дапамогай якой набіраліся ўсе войскі моцных суседзяў Рэчы Паспалітай. Дэпартамант Вайсковы не насьмельваўся нават прадставіць падобны праект узбуйненьня войска на разгляд Сойму, ведаючы наперад рэакцыю на яго дэпутатаў. Шляхта страшэііна баялася згубіць хоць адну пару працоўных сялянскіх рук, дбаючы выключна пра уласны дабрабыт, але не пра небясьнеку дзяржавы.
Нягледзячы на малую колькасьць войска й шчуплы вайсковы бюджэт, ішла праца над узвышэньнем узроўню баявой падрыхтоўкі войска. Вялікая ўвага надавалася адраджэпьню артылерыі, якая цалкам прыйшла ў заняпад у першай палове 18 ст. Ініцыятарамі гэтых падзеяў былі камандуючы коннай артылерыяй Алойзы Брюль і генерал артылерыі літоўскай Казімір Нестар Сапега. Былі адноўлены людвісарні ў Варшаве й Вільні, распачата павялічэньне колькасьці і абвучэньне жаўнераў Корпусу Артылерыі Літоўскай. У 1776 г. у Варшаве была заснавана Каралеўская Школа Артылерыі. Штогод 50 вучняў школы (па 1 з кожнай артылерыйскай роты) праходзіла ў ёй курсы артылерыі, матэматыкі, геамэтрыі, якія чытала 10 выкладчыкаў. Выпускнікі гэтай школы зрабіліся касьцяком