• Газеты, часопісы і г.д.
  • Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

    Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

    Міхась Грыгор'еў

    Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
    Памер: 168с.
    Мінск 1994
    35.95 МБ
    Літоўскі жаўнер не карміўся з палкавога катла, а набываў сабе ежу за ўласны ленунг. У 1789 г. былі выпадкі, калі асобныя паўкі не атрымоўвалі жалаваньня месяцамі, але Камісыя Скарбовая ў хуткім часе разабралася з заблытанымі фінансавымі справамі і ў далейшым выплата жаўнерам жалаваньня не затрымлівалась.
    Акрамя паляпшэньня кадравага складу Корпусу Артылерыі Кароннай і Літоўскай, былі зроблены захады па ўтварэньню новага для войска Вялікага Княства роду войскаў Корпуса Інжынэраў. У кастрычніку 1789 г. для падрыхтоўкі вайсковых інжынэраў у Варшаве была заснавана школа інжынэраў, у якой выкладалі 3 прафесары. 3 1789 г. нешматлікім Корпусам Інжынэраў Літоўскіх камандаваў палкоўнік Якуб Ясінскі.
    Камісыя Вайсковая інтэнсіўна працавала над рэарганізацыяй павялічанага войска. 8 кастрычніка 1789 года быў выдадзены “кампут” (рахунак асабовага складу) на кожную пяхотную роту. Яна складалася: з 1 капітана, 1 паручніка, 1 падпаручніка, 1 харунжага, 1 фельдфебеля, 1 сержанта, 8 капралаў, 2 цесляроў, 3 барабаншчыкаў і 156 шэраговых. 22 студзеня 1790 г. Камісыя Вайсковая выпусціла ардананс на штат пяхотнага паўка 2-х батальённага складу, да якога загадвалася давесьці ўсе пяхотныя паўкі яшчэ прыказам за 14 сьнежня 1789 г. У склад штабу паўка ўваходзілі: шэф паўка, паўкоўнік, падпаўкоўнік, 2 майоры, кватэрмайстар (начальнік тылавой службы), аўдзітар (чыноўнік вайсковага суда), 2 ад’ютанты, капэлан, 8 фельчараў, 8 падхарунжых, рэгімент-фельчар (палкавы хірург), барабаншчык, пушкар, вагенмайстар (рамесьнік па рамонту вазоў), профас
    (ягоны памочнік). У склад штабу ўваходзілі 29 чалавекаў. У складзе 8 рогаў была адпаведная “кампуту” колькасьць афіцэраў і унтэр-афіцэраў 1789 і 1248 шэрагавых.
    Камісыя Вайсковая клапацілася пра паляпшэньне якаснага ўзроўню афіцэрскага корпусу. Перш за ўсё Камісыя запатрабавала, каб шэфы палкоў, якія раней разглядалі сваю пасаду, як вельмі даходную сінекуру (бо яна давала магчымасьць для злоўжываньняў з паўкавой касай), цяпер павінны былі стала знаходзіцца пры сваіх рэгіментах і выконвалі абавязак першых паўкоўнікаў. Пасады першых паўкоўнікаў (як і майораў і капітанаў) былі вынікам ранейшага продажу чыноў, калі, напрыклад, ротамі ў паўку камандавалі паўкоўнікі, ці майоры, атрымоўваўшыя адпаведнае жалаваньне, першым у чыне лічыўся камандзір пэўнага вайсковага злучэньня. Абодва гетманы, вялікі і польны, пазбаўляліся свайго шэфства над паўкамі.
    Дзякуючы той жа ранейшай практыцы продажу чыноў, у войску адчуваўся вялікі недахоп дасьведчаных і абвучаных афіцэраў. У сувязі з гэтым Сойм дазволіў прымаць на службу ў войска ўраджэнцаў Рэчы Паспалітай, якія служылі афіцэрамі ў войсках суседніх дзяржаваў перш за ўсё Аўстрыі і Прусіі. Дзакуючы гэтаму ў войска Кароны й Літвы патрапілі шмат якіяі афіцэры й генералы, імёны якіх неразрыўна зьвязаны з паўстаньнем 1794. Так князь Язэп Панятоўскі й генерал Вельгорскі служылі раней у Аўстрыйскім войску, генералы Забелла й Макраноўскі у францускім, Тадэвуш Касьцюшка атрымаў чын генералўмайора каронных войскаў ужо будучы брыгадзірам амэрыканскага войска. Усяго ў войску Рэчы Паспалітай было на той час 18 генеральскіх вакансыяў, 11 зь якіх занялі генералы старой школы, часцей за ўсё набыўшыя гэту пасаду за грошы.
    У вайну 1792 г. усе яны, апрача генрал-майора Літоўскай кавалерыі Беляка, паказалі сваю няздатнасьць. Новыя генералы пачалі займаць свае пасады з 1790 г. 19 сакавіка Камісыя Вайсковая выдала ардананс, акі патрабаваў ад афіцэраў адказнасьці за ўзровень навучаньня жаўнераў. Афіцэры павінны
    былі стала знаходзіцца пры сваіх частках. 5 красавіка чарговы ардананс патрабаваў ад афіцэраў гатоўнасьці разам са сваімі часткамі да маршу ў любы момант, пад пагрозай касацыі (адстаўкі). Нарэшце ў 1791 быў выдадзены “Вопіс павіннасьцяў” службовы статут, у якім былі апісаны службовыя абавязкі ўсіх чыноў паўка, з шэфа да шэраговага. У 1790 г. быў папраўлены “Рэгулямін” для кавалерыі 1786 г. і выдадзены новы “Прэпіс для муштры” вучэбны статут для пяхоты. У восень 1792 г. пад Менскам былі праведзены першыя ў гісторыі Літоўскага войска манэўры з удзелам пяхоты, кавалерыі ды артылерыі.
    Нягледзячы на ўсе намаганьні па павялічэньню войска да пачатку вайны 1792 г. у пяхотных паўках войска Вялікага Княства ў большасьці было па аднаму батальёну (725 жаўнераў) і фактычна не было паўкавой артылерыі. У брыгадах Кавалерыі Нарадовай налічвалася ў сярэднім па 1500 вершнікаў, а ў паўках Пярэдняй Стражы па 700 800 чалавекаў. Брыгады падзяляліся на 8 швадронаў альбо 16 харугваў (прыкладна па 100 чал. у харугве). Паўкі Пярэдняй Стражы дзяліліся на 8 харугваў. Артылерыя была ўкамплектавана й абвучана, але мела вельмі мала гарматаў. Колькасьць усяго войска складала 18515 жаўнераў і афіцэраў.
    Недахоп жаўнераў прымусіў Сойм дазволіць браць на жалаваньне валанцёраў і павятовую міліцыю.
    Пад час вайны 1792 г. Камісыя Вайсковая галоўны ворган вайсковага кіраваньня, дзейнічала аператыўна й разумна. Але здрада Таргавіцкай канфэдэрацыі, недахоп дасьведчаных ды энэргічных генералаў, нежаданьне караля ўзначаліць арганізацыю цьвёрдай абароны захопнікам зьвялі на нішто яе намаганьні, як і гераізм малодшых афіцэраў і жаўнераў. Трыумф Таргавіцкай канфэдэрацыі і ганебная капітуляцыя перад ворагам вырашылі лёс Вайсковай Камісыі Абодвух Народаў. Гарадзенскі Сойм 1793 г. ратыфікаваў 2-гі падзел Рэчы Паспалітай. Былі адноўлены дзяржаўныя ворганы, існаваўшыя да 1788 г. Для Вялікага Княства Літоўскага была ўтворана асобная Камісыя
    Вайсковая пад неабмежаванай уладаіі гетмана-здрадніка Сымона Касакоўскага. Сойм ухваліў “рэдукцыю” (скарачэньне) войска Вялікага Княства да колькасьці ў 6584 жаўнераў.
    Рэдукцыя пачалася пад пільным наглядам расейскіх вайскоўцаў. Паўкі Вялікага Княства Літоўскага, злучаныя пад час вайны 1792 г. у 2 дывізыі, былі разьведзеныя па асобных мейсцах кватараваньня і аточаны моцнымі аддзеламі расейскіх войскаў. Некаторыя, найбольш бяздольныя, часткі было вырашана ўключыць у склад расейскага войска. Напрыклад, найлепш укамплектаваны 8-мы пяхотны поўк быў адведзены дзеля гэтай мэты ў Нясьвіж, але адмовіўся прысягаць “матухне імпэратрыцы”. 19 жніўня 1793 г. ён быў раззброены расейскай Вайсковай камандай на чале зь генералам Кнорынгам. Найбольш бяздольная кавалерыйская частка 2-я Пінская брыгада Кавалерыі Нарадовай была падзелена на 2 брыгады й адаслана пад Кіеў. Планавалася прывесьці да прысягі ды ўключыць у склад Расейскага войска ўсе часткі Кароны й Літвы. Шмат якія “ненадзейныя” афіцэры й шэфы паўкоў былі вывезены ў Расею й заменены прыхілыйкамі Сымона Касакоўскага. Распачатая рэдукцыйная акцыя глыбока абурыла літоўскае войска й прысьпешыла выбух ІІаўстаныія 1794 г. у Вялікім Княстве.
    Паўстаньне 1794 г. зьнішчыла апошні архаічны элемент у сыстэме кіраваньня войскам Вялікага Княства гетманскую ўладу. Апошні Вялікі гетман Літоўскі, актыўны выканаўца расейскіх загадаў, “дыктатар Літвы”, галоўнакамандуючы войскам Вялікага Княства Сымон Касакоўскі, быў арыштаваны 23 красавіка 1794 г. у Вільні і па прысуду Крымінальнага суда павешаны на Ратушным Пляцы.
    ГЛАВА 2.
    МУНДУР I АМУНІЦЫЯ КАВАЛЕРЫІ, ПЯХОТЫ I АРТЫЛЕРЫІ ВОЙСКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 18 ст. I ПАД ЧАС
    ПАЎСТАННЯ 1794 г.
    На пачатку караляваньня Станіслава Аўгуста літоўская пяхота, як і польская, апраналася пераважна “па-нямецку”, а хутчэіі так, як з ва ўсёй тагачаснай Заходняй Эўропе. Мундур шэраговага “гемайна” складаўся з чорнага двухкутнага капялюша “бікорна”, сягаючага кален мундура “сурдута” альбо “райтрока”, пад які апраналася камізэлька, штаноў да кален ці “плудраў”, панчохаў, гамаш і чаравікоў. Бікорн абшываўся па краі белым галуном у шэраговых і жоўтым у афіцэраў, з бакоў зьвісалі два невялікія кутасы. На пярэдняй верхняй часгцы прышпільваўся гузікам пампон. Афіцэры замест пампону насілі на капялюшы белую кукарду у выглядзе тканевога банту з прымацаванай да яго “кіткай” плюмажам зь белых пер’яў каплуна. Абавязковым з’яўлялася ўжываньне парыка. Ззаду парык быў заплецены ў касу, якая месьцілася ў скураным футарале й была завязаная на чорны бант. На шыю апраналі шаўковую хустку, чырвоную у шэраговых і чорную ў афіцэраў. Пад мундур, на кашулю, апраналі белую палатняную камізэльку, зашпіленую на шматлікія металічныя гузікі. Унізе камізэлька мела дзьве невялікія кішэні з клапанамі, якія зашпільваліся і;а тры гузікі кожны. Дзяга, з фарбаванай у белы колер скуры, апраналася пад мундур, на камізэльку. Мундур меў невялікі адкладны каўнер, манжэты з двумя гузікамі, лацканы, якія даходзілі да паса з нашытымі на іх гузікамі, і кішэні з клапанамі, якія зашпільваліся на 3 гузікі. У парадным шыхце крысо мундура загортавалася па баках і зашпільвалася на асобны ніжні гузік. На ногі шэраговыя апраналі кароткія белыя штаны, панчохі й чаравікі са спражкамі. Зьверху на панчохі і чаравікі апраналіся
    2.	Зак. 5181.
    “гамашы” высокія замшавыя гетры, якія зашпільваліся збоку на шматлікія гузікі. Афіцэры звычайна ўжывалі высокія боты. Крой усяго мундуру быў аднолькавы для шэраговых і афіцэраў. Адзнакай афіцэрскай годнасьці былі: афіцэрскі шарф затканы па срэбру цёмна-чырвонай ніткай, эпалеты, альбо “шліфы” і цемляк на ішіагу, ці як тады казалі “фельдцэх”, тых жа колераў, як і афіцэрскі шарф.У склад амуніцыі шэроговага ўваходзіла патронная торба лядунка, мацавалася бляшаная фляга. Агульны колер мундураў для пяхотных паўкоў Вялікага Княства быў блакітны. Паўкі розьніліся паміж сабой колерам “вылогаў” манжэтаў, лацканаў і каўнераў, а таксама колерам верхняй паловы пампонаў на капялюшах. Розніца паміж паўкамі складалася і ў колеры прыборнага мэталу г.зн. колеры ўсіх гузікаў, спражак ды эналетаў. Колер прыборнага мэталу мог быць белым або жоўтым, але адным і тым жа ва ўсім паўку.
    Такі ж самы крой мундураў мела артылерыя й гвардыя Вялікага Княства. Артылерысты насілі зяленыя мундуры з чорнымі вылогамі, а гвардзейцы чырвоныя з блакітнымі. Падобны ўбор для жаўпера быў дужа цяжкі і пязручны, але мундур такога крою ўжываўся ў той час ва ўсёй Эўропе, у тым ліку ў арміях бліжэйшых суседзяў Рэчы Паспалітай Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Але большая частка войска Рэчы Паспалітай ужывала мундуры так званага “народнага крою”. Гэта было перш за ўсё Кавалерыя Нарадовая шляхецкая конніца, якая колькасна пераважала нешматлікую рэгулярную пяхоту. У першай палове 18 стагоддзя шляхецкая кавалерыя традыцыйна злучалася ў харугвы “гусарскія” і “панцэрныя”, але ўжо не ўжывала ахоўнага дасьпеху. Яна апраналася ў кунтушы й жупаны звычайную шляхецкую вопратку. У 1746 годзе па ініцыятыве вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла “Рыбенько” Кавалерыя Нарадовая атрымала пэўныя колеры вопраткі, пры захаваньні яе традыцыйнага шляхецкага крою. Рэгулямінам “статутам” за першае верасьня 1746 г. для гусарскіх харугваў быў уведзены цёмна-сіні жупан і цёмна-чырвоны кунтуш, для панцэрных цёмна-чырвоны жупан і чырвоны кунтуш. Харугвы