Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
Ілюстрацыя 27.
6-ты поўк Пярэдняй Стражы ВКЛ.
Утвораны з паўку каралеўскіх прыдворііых уланаў у іраўні 1792 году.
Места кватэраваньня : Кобрын, Ломна (1792).
Паўкоўнікі: Якуб Азулевіч (загінуў пры абароне Вільні 11.08.1794).
Бітвы і сутычкі: Паўстаньне 1794: Вільня 11.08., Прага 4.11.
Поўк набіраўся з літоўскіх татараў.
На малюнку:
Паштовы 6-га паўка Пярэдняй Стражы ў скураным ківеры ўзору 1791 году з двумя скуранымі брылькамі (зпераду і ззаду). Ківер упрыгожаны шнурамі і бляхай з выявай "Пагоні". Апрануты жаўнер у куртку і летнія палатняныя штаны "чэхцеры", выпушчаныя паверх ботаў. Паштовы ўзброены іпабляй замест статутнага палаша.
Прускі драгунскі карабін узору 1787 году. Гэтымі карабінамі ўзбройваліся паштовыя ў брыгадах Кавалфыі Нарадовай і паўках Пярэдняй Стражы ў 1792-1794 гадах. 3 левага боку ложа мелася антабка для падвешваньня карабіна да флінтпаса. Дрэва ложы гарэхавае, акоўкі латунныя,а на прыкладзе сталёвая. Даўжыня карабіну 1305 мм., калібар 16,98 мм., вага кулі 29 грамаў, а вага самога карабіна 3,78 кг. Карабін дазваляў трапна страляць на адлегласьць да 180 метраў.
Ілюстрацыя 28.
На малюнку:
Шэраговы Рэгіменту Коннай Гвардыі Літоўскай. Шэраговыя Коннай Гвардыі, як і афіцэры, ужывалі бікорны і парыкі, а таксама чырвоны мундур бяз лацканаў і белыя ласіны з батфортамі. У адрозьненьне ад афіцэраў, у шэраговых верхні край бікорна быў абшыты галунам іншай формы. Узбраеньне шэраговых і унтэрафіцэраў Коннай Гвардыі Літоўскай складалася з палаша і карабіна, які быў падвешаны праз плячо на флінтпасе.
Ілюстрацыя 29.
На малюнку:
Генерал маёр войска ВКЛ у парадным мундуры ,т.зв. "вялікім" мундуры. Адзнакай годнасьці генерал-маёра з'яўляецца вышыўка ў выглядзе хвалістай стужкі на каўнеры і манжэтах курткі. Пад куртку апранута белая камізэлька "лейбік". У адрозьненьне ад афіцэрскага і жаўнерскага, генеральскі лейбік меў каўнер і чырвоную. акантоўку па краі каўнера і бартоў. Колер прыборнага металу ў генералаў войска ВКЛ быў жоўты. Пад парадны мундур літоўскія генералы апраналі чырвоныя штаны з залацістымі лампасамі. У склад палявога мундура ўваходзілі шэрыя, падшытыя скурай (для коннай язды) штаны з сінші лампасамі, альбо такія ж сінія з чырвонымі лампасамі.
Кавалерскі крыж (3-я сьцепень) Ордэну "Вайсковага Гонару", які часам зваўся знакам Вайсковага ордэну. Крыж першапачаткова насіўся на стужцы ордэну Сьв. Станіслава (чырвонай з белай акантоўкай па краях), а потым на стужцы ўласных коляраў блакітнай з двумя чорнымі палоскамі ля краёў.
Ілюстрацыя 30.
На малюнку:
Генерал-маёр войска ВКЛ у "кунтушовым" мундуры на 1794 год. Адзнакі генерал-маёрскай годнасьці тыя ж, што і на "вялікім" мундуры. Прыборны метал жоўты. Нягледзячы на статутныя дая літоўскіх генералаў капялюшы блакітнага коляру, кавалерыйскія генералы ўжывалі чырвоныя капялюіпы. На малюнку генсрал паказаны са стужкай і зоркай ордэну Сьвятога Станіслава.
Узор нашэньня афіцэрскага цяляка на рукаяці "карабелы" шаблі, якую шырока ўжывалі камандзіры паўстанцкіх аддзелаў 1794 году.
Ілюстраыыя 31.
Корпус Аптылерыі войска ВКЛ.
Генералы: Салагуб (1754-1759), Патоцкі (1759-1762), Браніцкі (17681775), Казімір Нестар Сапега (1775-1794).
Паўкоўнікі: Масальскі (1754-1783), Фрыдэрык Кронеман (1783-1792), Каэтан Казельскі (1792), Якуб Ясінскі (загінуў 4.11.1794).
На малюнку:
Афіцэр Корпусу артылерыі ВКЛ у летнім мундуры на 1792-1794 гады. Апрануты ў мундур колераў артылерыі зялёны з чорнымі вылогамі. Прыборны метал артылерыіжоўты. На галаве афіцэра каска аналягічная пяхотнай. Афіцэрская каска ўпрыгожвалася белай кіткай і белым эцішкетам з вітога шнура. Да летняга мундура дадаваліся белыя палатняныя штаны чэхцеры. Афіцэр узброены шпагай. прычэпленай да чорнага банда.іьера. На бандальеры авальны медальён,вельмі папулярны ў паўстанцаў 1794 году.
3-х фунтовая палявая гармата асноўны тып гарматы на ўзбраеньні Корпуса артылерыі. 3 1790 году кожнаму пешаму паўку 2-х батальённага складу павінна была дадавацца па чатыры такіх гарматы разам з паўкавой артылерыйскай камандай. На малюнку паказана гармата раньняй сэрыі, якая зроблена паводле аўстрыйскага ўзору з даўжынёй рулі ў 16 калібраў. Лафеты ўсіх гарматаў фарбаваліся ў зялёны коляр і аздабляліся па баках каралеўскім вензелем і нумарам гарматы.
Ілюстрайыя 32.
Корпус інжэнераў войска ВКЛ.
Шэф: Казімір Нестар Сапега.
Паўкоўнік: Якуб Ясінскі.
На малюнку:
Інжэнер у ммідуры на 1792-1794 гады. На куртку апранута капота верхняя шыхгавая вопратка з каўнерам і манжэтамі чорнага коляру. Зьверху капоты пендэнт з чорнай цясьмы, затканай залатой нідыцо. Афіцэрскі капялюш інжэнераў і артылерыстаў меў чорны аксамітны верх, аколыш быў абшыты сівым каракулем. Над аколышам бачны залаты галун адзнака афіцэрскай годнасый.
10. Зак. 5181.
1. Тадэвуш Касыдошка ў мундуры генеральскім.
Маляваў К.Швекерт
2. Якуб Ясінскі.
Паводае Джаваньні Батысты Лампега.
3. Юльян Нямцэвіч ва ўзросьце 20 гадоў.
Мастак невядомы.
4. Казімір Нестар Сапега. Нарадзіўся ў Берасьці ў 1754 , а памёр у Вене ў 1795.
У 1767 71 гадах скончыў Рыцарскую школу ў Варшаве. 3 1776 году генерал артылерыі ВКЛ. На сейме 1786 году выступіў у падтрымку вайсковых рэформаў. Удзельнік паўстаньея 1794 году.
5. Франціінак Сапега. (1772f-
1829). Кансулянт Таргавіцкай канфедэрацыі. Генерал артылерыі ВКЛ і шэф корпусу артылерыі і корпусу інжэнераў ВКЛ.Генерал лейтынант з 1794году.
6. Караль Прозар. (1759-1841). Абозны вялікі літоўскі. Прадстаўнік Рады Нцйвышшай на Літве ў 1794 годзе. Удзельнік часовага ўраду літоўскага 1812 году.
7. Ян Аскерка. (1735 1796).
Стражнік польны літоўскі.
Арьпптаваны ў 1794 годзе і сасланы ў Сыбір, дзе і памёр.
• ■>*.%»-
8. Антоні Касінскі. (1769-1823) Ад'ютант К.Прозара.У 1794 меў годансьць капітана.
9. Ігнат Тызенгаўз (-1822) Шэф пешай Гвардыі ВКЛ. За ўдзелу паўстаньні сасланы ў Сыбір. У 1812 годзе ўдзельнік часовага ўрада Літвы.
10. Міхал Клеафас Агінскі (1765 1833. Кампазытар.Пад час паўстаньня 1794 году кіраваў ў ласным аддзелам. Уваходзіў у склад паўстанчага Урада.
11. Томаш Ваўжэцкі. Галоўны начальнік паўстаньня 1794г. У часе паўстаньня быў адным з кіраўнікоі на Жмудзі і Курляндыі.
12. Рамуальд Гедройць. (17501824). Сябра Рады Найвышэйшай ВКЛ. Генерал-лейтынант 1794. Старшынякамітэту вайсковага Літвы ў 1812 годзе.
13. Сымон Касакоўскі (1741 -
1794). Вялікі Гетман ВКЛ з 1793г. Пакараны сьмерцю за здраду ў 1794годзе.
14. Станіслаў Макраноўскі (1761 1821). Генерал у паўстаньні 1794г. Пятага чэрвеня 1794 узначаліў вайсковае кіраўніцтва ў ВКЛ.
15. Язэп Вельгорскі (1759 1817). Генерал. Узначаліў абарону Вілыгі.
16. Каспер Чыж . (1747 1825).
Сябра суда крымінальнага ВКЛ 1794 г.
17. Стэфан Грабоўскі (1759 1847). У корпусе кадэтаў 1771 1774. Паўкоўнік у 1794годзе. У палоне да 1796 году.
18. Канстанцін Ельскі (1799). Генерал-маёр гарадзенскага павета.
СЛОЎНПС АДМЫСЛОВЫХ СЛОЎ I ТЭРМШАЎ
Антабка Металёвая акоўка ў выглядзе паўкоўца прымацаванага пад ложам стрэльбы, якая служыла для мацаваньня лейкі на якой пераносілася стрэльба.
Аток акольпп.
Багінет назва трубкавага штыка, якая ўжывалася ў літоўскім войску ў васемнаццатым стагодзьддзі.
Бандальер скураная шырокая лейка на якой праз плячо насілася шабля альбо лядунка.
Баранкавы зроблены з адмысловага гатунку каракуля.
Бікорн двухкутны фетравы капялюш, які ўжываўся ў войску ВКЛ у 18 ст.
Вылогі дэталі мундура, якія розьніліся колерам ад агульнага колеру мундура: каўнер, лацканы, манжэты , акантоўкі.
Гарда металёвая даталь рукаяці халоднай клінковай зброі, якая засьцерагала руку з пераду. Часьцей за ўсё складалася з адной альбо некалькіх металёвых дужак.
Гамашы высокія скураныя гетры на гузіках, якія засьцерагалі панчохі і чаравікі ад бруду і вільгаці.
Гаўбіца гармата, прызначаная для страляньня гранатамі па навеснай траекторыі. Г. мела кароткую (5-10 калібраў) рулю і канструкцыю лафета, якая дазваляла надаваць рулі вялікія куты нахілу.
Грайцар прылада для выцягваньня нястрэліўшага набою з рулі гарматы. Г. накручваўся на канец артылерыйскага шомпала.
Граната артылерьгйскі набой у выглядзе пустога ў сярэдзіне ядра, якое запаўнялася порахам. Для дэтанацыі гранаты на патрэбнай адлегласьці ўжываўся запальнік (драўляная альбо металічная трубка набітая гаручым рэчывам), які ўстаўляўся ў адтуліну ў корпусе гранаты і загараўся пад час стрэлу.
Грот жалезны ўтульчаты наканечнік капья (ланчы, пікі, дзіды).
Гусары у канцы 16-17 стст. цяжкая кавалерыя войска ВКЛ, якая ўжывала ахоўны доспех (кірасы і шышакі) і была ўзброена цяжкімі і доўгімі копьямі. Гусарскія харугвы прызначаліся для прарыву баявых парадкаў ворага і лічыліся элітнымі часткамі кавалерыі войска ВКЛ. Гусарскія харугвы існавалі да 1775 году, але з пачатку 18 стагоддзя ўжо не ўжывалі дасьпехаў і ўласьцівага ім комплексу ўзбраеньня.
Епанча даўгі плашч з вялікім адкладным каўнерам. Епанча апраналася зьверху мундура. Ужывалася ў кавалерыі ВКЛ.
Запальная палічка частка замка крамянёвай зброі, на якую высьшаўся порах для падпальваньня набою.
Кангпаніст назва рэкрута, які набіраўся ў войска згодна з ухвалай сойму 7 сьнежня 1789 году.
Капота даўгая вопратка у выглядзе сюртука з каўнерам і манжэтамі. Капота ўжывалася як верхняя вопратка ў афіцэраў кавалерыі, пяхоты, артьоерыі і інжэнераў войска ВКЛ.
Карабін кароткая стрэльба з гладкаствольнай руляй, якой узбройваліся паштовыя ў войску ВКЛ.
Карцеч артылерыйскі набой, які складаўся з валавянных куляў. Яна ўжывалася для стральбы па пяхоце і кавалерыі з блізкай адлегласьці. Картуз частка артылерыйскага набою ў выглядзе палатнянага меха, у які засыпалася неабходная для стрэлу колькасьць пораху. Карцечны набой гэтаксама ўкладаўся ў картуз.
Кітка сулган для ўпрыгожваньня вайсковых галаўных убораў. Рабіўся звьгчайна з пер яў ці конскага воласу.
Клапы лацканы вайсковага мундуру.
Клямра спражка для вайсковай дзягі (пендэнта).
Кунтуш верхняя шляхецкая вопратка з характэрнымі адкіднымі рукавамі.
Ласіны шчыльна аблягаючые нагу штаны, якія шыліся з бялёнай ласінай скуры.
Ледерверк скураныя лейкі для нашэньня зброі і амуніцьгі ў шэрагоўца. У склад ледерверку ўваходзілі: пендэнт, флінтпас, бандальер і пас для нашэньня тарністра.