• Газеты, часопісы і г.д.
  • Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

    Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

    Міхась Грыгор'еў

    Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
    Памер: 168с.
    Мінск 1994
    35.95 МБ
    Ілюстрацыя 6.
    Рэгімент 1-шы пешы Булавы Вялікай ВКЛ.
    Утвораны ў 1717 годзе, як поўк інфантэрыі Вялікага гетмана ВКЛ, a з 1776Рэгімент пешы Булавы Вялікай ВКЛ.
    Места кватэраваньня: Барысаў (1717 1783), Слонім (1783-1792), Вількамір (з канца 1792).
    Шэфы: Вялікія гетманы ВКЛ: Міхал Вішнявецкі (1735-1744), Міхал Казімір Радзівіл (17441762), Міхал Масальскі (1762-1768), Міхал Агінскі (17681793), Сымон Касакоўскі (1793-1794).
    Бітвы і сутычкі: Вайна 1792 г.: Мір 11, 06
    Паўстаньне 1794: Салаты 29.08; абарона Вільні 11.08.
    На малюнку:
    Жаўнер 1-га пешага Рэгіменту ВКЛ апрануты ў мундур узору 1789 г.
    У 1790-1792 гадах поўк камплектаваўся рэкрутамі з Слонімскага, Лідзкага і Слуцкага паветаў.
    Пруская пяхотная стрэльба ўзору 1780 г. Гэтымі стрэльбамі была ўзброена пераважная большасьць жаўнераў пешых паўкоў ВКЛ. Ложа стрэльбы гарэхавае , акоўка на ложы і ўтулкі пад шомпал латунныя, акоўка на прыкладзе жалезная. Шомпал жалезны з меднымі заканчэньнямі. Штык трохкутны з спружыннай зашчоўкай на трубцы. Даўжыня стрэльбы 1450мм. , са штыком 1850 мм. Руля гладкасьценная калібрам 17,71 мм., вага кулі 32 грама, адлегласьць забойнага стрэлу 320 м. Вага стрэльбы 5 кіляграмаў, а са штыком 5,36 кг.
    Ілюстрацыя 7.
    На малюнку:
    Афіцэр стральцоў Рэгіменту 1-га пешага Булавы Вялікай у мундуры на 1792 1794 гады. Крой мундуру аналягічны крою і колярам мундура шэраговага стральца. Адзнака афіцэрскай годнасьці шарф і эпалет на левым плячы. На галаве ў афіцэра высокі фетравы ківер са скураным брыльком. 3 нізу ківер абшыты галунам і ўпрыгожаны эціпікетам з вітога белага шнура. Афіцэр узброены шабляй падвешанай на пендэнце, які апрануты пад афіцэрскі шарф.
    Ілюстрацыя 8.
    На малюнку:
    Шэраговы стралец рэгіменту 1-га пешага Булавы Вялікай ВКЛ на 1794 г. Жаўнер апрануты ў мундур характэрнага для стральцоў зялёнага коляру 1-га пешага паўка, з тым жа колерам прыборнага металу. На галаве ў яго фетравы капялюш з шырокім, загорнутым з левага боку крысам (рондам). Тулья капялюша абшыта галунам. Капялюшы падобнага тыпу гэтаксама шырока ўжываліся артылерыстамі Корпусу артылерыі Літоўскай і ў паўстанцкіх стралецкіх аддзелах. Ледэрверк зроблены з чорнай скуры . 3 пераду на пендэнце падвешаны патранташ. Стралец узброены Казеніцкім штуцарам і цясаком.
    Штуцар Казеніцкі (вытворчасьці збройнай мануфактуры ў Казеніцах пад Варшавай). Гэтым штуцарам узбройваліся стральцы пешых паўкоў войска ВКЛ, а таксама ўжывалі ў паўстанцкіх стралецкіх аддзелах . Руля наразная ( 7 нарэзаў) калібрам 16,4 мм. На рулі метнік, разьлічаны на вялікія адлегласьці стрэлу. Ложа гарэхавае, акоўкі ложы латунныя, акоўка прыкладу сталёвая. 3 левага боку прыклада ёсьць выступ, а з правага пенал для куляў і запасных крамянёў. На долу ложы тры сталёвыя ўтулкі для сталёвага з медным заканчэньнем шомпала. Даўжыня штуцара 1090 мм., вага 3,87 кг.
    На малюнку пад штуцарам выява кляйма Казеніцкай мануфактуры і сэрыйны нумар штуцара, якія разам з выявай дзяржаўнага герба выбіваліся на доннай частцы рулі.
    7. Зак. 5181.
    Ілюстрацыя 9.
    Рэгімент 2-гі пешы Булавы Вялікай ВКЛ.
    Утвораны ў 1775 годзе з рэгіменту коннага драгунаў Булавы Вялікай ВКЛ.
    Места кватэраваньня: Горадня, Сакулка (1792).
    Шэфы: Міхал Агінскі (1775-1793).
    Паўкоўнікі: Ігнат Мараўскі (1775-1784), Рыгор Валан (1784-1789), Караль Мараўскі (1789-1794).
    Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Мір 11.06., Берасьце 23.08.
    Паўстаньне 1794: баявыя дзеяньні на Жмудзі.
    На малюнку:
    Афіцэр 2-га пешага паўка войск ВКЛ у мундуры прынятым у 1789 годзе.
    У 1790-1792 гадах поўк камплектаваўся рэкрутамі з ваколіцаў Прэнаў, Эйшышкаў і Паставаў. У чэрвені 1794 году поўк быў папоўнены рэкрутамі з гарадзенскага павету.
    Срэбны медаль "Рупліваму". Ім узнагароджваліся лепшыя выхавайцы Корпусу кадэтаў , альбо Рыцарскай школы ў Варшаве, якая падрыхтоўвала афіцэраў і для войска ВКЛ.
    Ілюстрацыя 10.
    На малюнку:
    Шэраговы 2-га пешага Рэгіменту Булавы Вялікай ВКЛ у мундуры ўзору 1789 году. На малюнку добра бачна лядунка з чорнай скуры, упрыгожаная бляхай у коляры прыборнага металу з выявай "Пагоні".
    Пікі паўстанцкіх пікінёрскіх аддзелаў. На малюнку добра бачны жалезныя палосы, якія засьцерагалі дрэўка ад удараў халоднай зброі. На ніжніх канцах пікаў жалезныя ўтокі, прыробленыя для захаваньня раўнавагі і лягчэйшага ўтыканьня ггікі ў зямлю пад час адпачынку.
    Ілюстрацыя 11.
    Янычарская харугва Булавы Вялікай ВКЛ.
    Места кватэраваньня : пры Вялііам гетмане ВКЛ.
    Шэфы: Вялікія гетманы Літоўскія
    Ротмістры: Ян Булгак, Ігнат Лахніцкі (1780), маёр Стакоўскі (1781)
    Янычарская харугва Булавы Польнай ВКЛ.
    Места кватэраваньня: пры Польным гетмане ВКЛ.
    Шэфы: польныя гетманы ВКЛ.
    Ротмістры: Антоні Талочка.
    На малюнку:
    Ротмістр янычарскай харугвы Булавы Вялікай ВКЛ. На галаве афіцэра высокая янычарская шапка абвязаная белай чалмой з затканым золатам канцом. Куртка апранута на доўгі белы жупан і ўпрыгожана пятліцамі з кутасікамі. Афіцэр узброены карабелай аздобнай шабляй з цемлком.
    Цясак шэраговых янычарскіх харугваў. Рукаяць цясака зроблена ў форме рукаяці карабелы папулярнага ў шляхты Рэчы Паспалітай тыпу шаблі.
    Ілюстрацыя 12.
    На малюнку:
    Геймайн (шэраговы) 3-га Рэгіменту Булавы польнай войска ВКЛ у мундуры на 1776 1789 гады. Жаўнер апрануты ў белую камізэльку, кароткія штаны і панчохі з чаравікамі. Мундур , які апрануты на камізэльку, мае шырокія фалды, зашггіленыя ўнізе на гузік. На панчохі і чаравікі зьверху апрануты гетры, па баках зашпіленыя на гузікі. Для жаўнераў і афіцэраў абавязковым з'яўлялася ўжываньне пудраных парыкоў. На галаве насілі бікорн, абшыты па верхнім краі галунам і ўпрыгожаны пампонам.
    Колерам мундураў пяхоты ВКЛ у гэты перыяд быў цёмна-блакітны. У кожнага паўка быў уласны колер вылогаў і прыборнага металу.
    Ілюстраныя 13.
    На малюнку:
    Афіцэр 4-га пешага Рэгіменту Булавы польнай ВКЛ у пяхотным афіцэрскім мундуры 1776-1789 гг. Крой афіцэрскага мундура аналягічны крою мундура шэраговага. Адзнакай афіцэрскай годнасьці былі шарф, эпалеты і цемляк на шпаге. Бікорн у афіцэра абшыты галунам іншага кшталта чым у шэраговага і ўпрыгожаны белай тканевай кукардай з прымацаванай да яе кіткай з белых пер'яў каплуна. Замест чаравікоў з гетрамі, афіцэры часта ўжывалі высокія боты.
    Афіцэрская шпага саксонскага тыпу неад'емная частка пяхотнага афіцэрскага мундура да рэформы 1789 году. Пасьля рэформы засталася на ўзбраеньні афіцэраў Рэгіменту Гвардыі пешай Літоўскай, часам ужывалася афіцэрамі Корпусу артылерыі і дадавалася да так званага "бальнага" генеральскага мундура. Даўжыня клінка 800 мм.,гарда зроблена з медзі і пазалочана, похвы скураныя.
    Ілюстрацыя 14.
    Рэгімент 3-ці пешы Булавы Польнай ВКЛ.
    Утвораны ў 1717 годзе як поўк інфантэрыі гетмана польнага Літоўскага , 3 1759 Рэгімент пешы Булавы Польнай ВКЛ, а з 1776 Рэгімент 3-ці Булавы польнай ВКЛ. Канчатковая назва з 1793 году Рэгімент 3-ці Літоўскі.
    Места кватэраваньня : Менск (1775), Ёнішкі (1778), Наваградак, Шэрашова (1778-1789), Коўна (1789), Вільня (1790), Коўна (1791), Прэны (1792), Шаты (1794).
    Шэфы: Польныя гетманы ВКЛ: Станіслаў Дэнхоф (1717-1728), Міхал Казімір Радзівіл (1736-1744), Міхал Юзаф Масальскі (1744-1762), Аляксандар Міхал Сапега (1762-1776), Язэп Сасноўскі (1776-1780), Людвік Тышкевіч (1780-1793), Язэп Касакоўскі (1794).
    Паўкоўнікі: генерал-лейтынант Бжастоўскі (1754-1778), Язэп Асіпоўскі (17781789), Ігнаці Гедройц (1789-1793), Павал Грабоўскі (1794).
    Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Граны 24.07
    Паўстаньне 1794: абарона Вілыгі 11.08,абарона Прагі 04.11.
    Поўк у 1790-1792 гадах камплектаваўся рэкрутамі з ваколіцаў Панявежа, Шаўляў, Вількаміра і Целыпаў. У чэрвенг1794 году поўк папаўняўся рэкрутамі з гарадзенскага павету.
    На малюнку:
    Шэраговы 3-га пешага паўка ВКЛ у мундуры ўзору 1789 году.
    Пяхотная стрэльба прускага ўзору 1782 г. якой былі ўзброены жаўнеры пешых паўкоў войска ВКЛ. Ложа стрэльбы гарэхавае, акоўкі латунь альбо жалеза, акоўка на прыкладзе зроблена з жалеза.
    Ілюстрацыя 15.
    Рэгімент 4-ты пешы Булавы Польнай ВКЛ.
    Утвораны ў 1775 годзе з рэгіменту коннага (драгунскага) Булавы польнай ВКЛ.
    Места кватэраваньня: Берасьце (1775-1782),Вільня (1787-1789), Барысаў (1790), Менск (1791), Слуцак (1792), Жыжморы (1794).
    Шэфы: Польныя гетманы ВКЛ: Язэп Сасноўскі (1776-1780), Людвік Тьппкевіч (1780-1793), Язэп Касакоўскі (1794).
    Паўкоўнікі: Адам Паплонскі (1776-1790), Ян Мейян (1790-1793).
    Бітвы і сутычкі: Вайна 1792 : Мір 11.06
    Паўстаньне 1794: Паўстаньне ў Вільне 22-23.04, абарона Прагі 04.11.
    Поўк у 1790-1792 гадах камплектаваўся рэкрутамі з Бабруйскага і Мазырскага паветаў.
    На малюнку:
    Жаўнер 4-га паўка. Пад куртку апрануты летнія палатняныя штаны, запраўленыя ў боты. На пагонах бачна акантоўка паўкавога коляру, якая ўжывалася для вызначэньня цотных паўкоў. 3 боку вісіць тарністр ддя харчовага прыпасу. Да тарністру прычэплена бляшаная біклага.
    Ілюстрацыя 16
    Рэгімент 5-ты пешы ВКЛ.
    Утвораны ў 1775 годзе з Рэгіменту коннага (драгунскага) Каралевіча. Места кватэраваньня: Пінск (1775-1778), Вільня (1778), Мсьцібаў (1779-1782), Вільня (1783), Берасьце (1789).
    Шэфы: генерал-інспектар Міхал Грабоўскі (1775-1783),Павал Юры Грабоўскі (1783-загінуў 4.10.1794).
    Паўкоўнікі: Юры Грабоўскі (1776-1783),Мацей Франкоўскі (17831793), Рафал Беркен (1794).
    Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Мір 11.06., Берасьце 23.08.
    Паўстаньне 1794: Солы 25.06., ваколіцы Берасьця 06.08..абарона Прагі 4.11.
    У 1790-1792 гадах поўк камплектаваўся рэкрутамі Пінскага і Ваўкавыскага паветаў.
    На малюнку:
    Шэраговы 5-га пешага паўка ў мундуры ўзору 1789 году, узброены прускай стрэльбай узору 1780 г. і расейскім цясаком.
    Баявыя косы паўстанцкіх аддзелаў касінераў. Уверсе паказана каса для кашэньня травы з выпрастанай кавалём пяткай і дрэўка з прарэзанай пад пятку шчылінай. Ніжэй каса насаджаная на дрэўка і гатовая да бою. Пад ёй разак для сечкі з выпрастаным і перакутым на наканечнік стрыжнем для рукаяці.
    Зак. 51 4
    Ілюстрацыя 17.
    Рэгімент 6-ты пешы ВКЛ.
    Места кватэраваньня: Вільня, Наваградак (1790-1791), Панявеж (з 1792).
    Шэфы: Ксаверы Масальскі (1775-1785), Ксаверы Несялоўскі (17851792).
    Паўкоўнікі: Тэсбі Белькур (1781), Казімір Рутпчыц (1794).