• Газеты, часопісы і г.д.
  • Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

    Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

    Міхась Грыгор'еў

    Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
    Памер: 168с.
    Мінск 1994
    35.95 МБ
    Міхал Вяльгорскі прызначаны на мейсца галоўнага камандуючага сіламі Літвы, загадаў 12 чэрвеня падзяляць усіх сабраных рэкрутаў на 7 батальёнаў, 4 з якіх былі выпраўлены
    на Нёман для прыкрыцьця нрускай мяжы. У паветах адбывалася актыўнае рэкрутаваньне і ўзнікалі аддзелы валанцёраў і асобных магнатаў. Ужо 25 красавіка пад Коўна біўся Поўк конны Лідзкага павету, з добраахвотнікаў на чале з Нарбутам. 7 чэрвеня быў утвораны батальён Стральцоў Гродзенскіх пад камандай Трэмбіцкага. Вольныя Стральцы Міхала Агінскага складалі атрад у 480 добра ўзброеных байцоў. Вялікую ролю ў фармаваньні паўстанцкіх аддзелаў на Гарадзеншчыне адыграў ген-майор Земянскі павету Гарадзенскага Канстанцін Ельскі. Ён зьбіраў і абвучаў рэкрутаў, узброеных пікамі й косамі. 3 “дымовых” рэкрутаў, шляхты і валанцёраў ён сфармаваў корпус Гарадзенскі, падзелены на 3 паўкі, паводле ўзбраеньня сам Ельскі характарызаваў іх як “моладзь ахвочую, але ў зброю голую”. Шляхецкая моладзь гэтага корпусу за ўласныя грошы набыла 400 пар пісталетаў. Ельскі прымаў на Замкавым дзядзінцы парад 300 пешых і 40 конных стральцоў Гарадзенскіх пад камандай паўкоўніка Сахацкага. Гэты аддзел, згодна з ацэнкай Ельскага, быў добра ўзброены, абмундураваны й вымуштраваны. На Жмудзі баявыя дзеяньні разгарнуў Тамаш Ваўжэцкі, пачаткова з 70 вершнікамі, 100 пяхтурамі ды 1 гарматай. Да яго быў пасланы генерал-майор Гедройц з 1-м батальёнам пяхоты, 1 батальёнам касінераў ды 3-мя гарматамі. 3 гэтымі сіламі і 1000 чалавек паспалітага рушэньня з Тельшаў Ваўжэцкі здзейсніў рэйд на Лібаву, якую паўстанцы захапілі 25 чэрвеня. 22 чэрвеня быў абвешчаны Акт Паўстаньня усёй Курляндыі, на чале з генерал-майорам земянскім Мірбахам. Лібава знаходзілася ў руках паўстанцаў некалькі тыдняў, адбіта расейцамі і зноўку ўзята штурмам 8 жніўня. У ваколіцах Шаўляй біўся Януш Тышкевіч, генерал-майор павету Расенскага, з стральцаміваланцёрамі, “сваімі” (узброенымі за ўласны кошт) уланамі і 5 карматамі. Генерал-майор Тэльшаўскага павету Вайткевіч, выставіўшы боны ў моры пад Палангай, захапіў прускія караблі, на адным зь якіх плыў у Прусію расейскі кур’ер з Рыгі. Камісыя Ковенскага павету сфармавала батальён пяхоты і сотню вершнікаў. У Княстве Жмудзкім генерал-майор Нагурскі ўзброіў за ўласны кошт поўк у 500 вершнікаў. Пад Вількамірам
    дзейнічаў аддзел Камара, складзены з “дымовых” касінераў й пікінераў. Паветы Ковенскі, Упіцкі, Вількамірскі, Браслаўскі і Княства Жмудзкае выправілі ў бой цалкам 8000 паўстанцаў. За май-чэрвень 1794 г. паўстанцы і рэгулярныя часткі войска Вялікага Княства правялі 13 баёў і сутычак з расейскімі войскамі. Найбольш значнымі з іх былі баі пад Валожынам 15 чэрвеня, прыняты аддзелам Міхала Агінскага, Загорамі 22 чэрвеня й Соламі 25 чэрвеня. Пад Соламі з аддзелам генерала Бенігсена біліся батальёны стральцоў Грабінскага, батальёны 5-га, 7-га і 8-га паўка, які быў адмоўлены ў маі 1794 г.
    Частка 1-йбрыгады Кавалерыі Нарадовай, якая быласасланая пад Кіеў, пачуўшы аб пачатку Паўстаньня, зьнялася з мейсцаў кватараваньня і фарсыраваным маршам, прарываючыся праз расейскія заслоны, пайшла на злучэньне з карошіым генералам Грахоўскім, які збіраў на Валыні тыя часткі, якія былі разасланы расейцамі на далыіія межы. Пінская брыгада, на чале з майорам Копецам прайшла шлях з-пад Оўруча, праз Аньнопаль і Астрог (фарсіраваўшы Случ, Гарынь і балаты) і 10 траўня ў колькасьці 1000 вершнікаў злучылася з Грахоўскім. Потым гэтая частка ваявала ў складзе дывізый Зайончэка, Серакоўскага і ўдзельнічала ў апошняй бітве Тадэвуша Касьцюшкі пад Мацеёвіцамі.
    Між тым камандуючым усімі ўзброенымі сіламі Літвы быў прызначаны генерал Міхал Вяльгорскі. Ясінскі быў пераведзеііы ў Варшаву напярэдадні аблогі. Касьцюшка надаў яму чын генерал-лейтэнанта й даручыў камандаваць часткай абароны Варшавы. Вялыорскі не спяшаўся прымаць камандаваньне й стаў лягерам пад Веронавым. Прускі кароль Фрыдрых Вільгельм, які з 13 ліпеня сумесна з расейцамі ўзяў Варшаву ў аблогу, настолькі быў упэўнены ў сваёй хуткай перамозе, што прапанаваў аднкму з расейскіх генералаў Дэрфельдэну, разам са сваім корпусам рушыць на Літву. Наўздагон за Дэрфельдэнам Касьцюшка 15 ліпеня выправіў генерала Серакоўскага з 3000 адборных жаўнераў. Між тым Вільня, ключавы пункт паўстаньня, не была прыкрыта рэгулярнымі войскамі. 18 ліпеня
    да Вільні падыйшоў з войскамі расейскі генерал Кноррынг. Вільню маглі бараніць толькі 2000 віленскіх мяшчпн, сфармаваных у муніцыпальную міліцыю і 800 жаўнераў рэгулярнага войска. Абарону горада ўзначалілі генерал Юры Грабоўскі і майор Мейен. 19 ліпеня распачаўся штурм горада, які ўзначалій паўкоўнік Зубаў. Вораг здолеў прарвацца на Зарэчча (прадмесце Вільні). Мейен быў вымушаны адыйсці на Радуньскі тракт. Расейцы распачалі бамбардзіроўку горада з гарматаў. Абарона горада трывала 36 гадзін, да 4 гадзін 20 ліпеня, калі нарэшце падыйшоў Вяльгорскі з рэгулярным войскам. Пасьля гэтых падзей Вяльгорскі пісаў Юзафу Панятоўскаму “... ня ведаю краю, ня ведаю людзей. Ясінскі іх ведае. Ясінскі будзе карысьнейшым. Ён іх можа ўзначаліць ... непрыяцель адусюль наступае, Ціціанаў й Бенігсен ад кардону, Рэпнін ад Курляндыі ўвайшоў з 9 тысячамі. ІІрусакі сабраны пад Гумбіненам, ад 16 да 18 тысячаў, няхай буд.зе і 10, і так на нас занадта. Адклікайце мяне...” Просьба была выканана й часова мейсцы камандуючага заняў генерал Хлявінскі. 5 жніўня камандуючым быў прызначаны каронны генерал-лейтэнант Станіслаў Макраноўскі.
    Серакоўскі, выконваючы прыказ Касьцюшкі аб прасьледаваньні Дэрфельдэна, стаў 15 ліпеня ў Высокім Літоўскім. Тут да яго далучыліся літоўскія паўстанцкія часткі: генерал Зямлі Драгічынскай Урбанскі прывёў .з сабой 300 чалавек, таксама падыйшлі міліцыя Берасьцейская 432 ч., кавалерыя павятовая кобрынская 140 вершнікаў і сотня кобрынскіх стральцоў пад камандай генералўмайора землянскага Казіміра Рушчыца. 3 рэгулярных частак на падмогу падыйшоў 4 поўк Пярэдняй Стражы пад камандай Мустафы Ахматовіча.
    Разам з гэтымі падмацаваньнямі Серакоўскі рушыў у рэйд на Слонім. 2 жніўня аддзел Серакоўскага пачаў бой за Слонім, якіт займаў расейскі генерал Ласі з 4000 войска. Серакоўскі здолеў адбіць Замосьце прадмесце Слоніма, і ўтрымацца ў ім. Бойка за Зомасьце цягнулася з 9 раніцы да 8 вечара 2 жніўня. Але Серакоўскі ўвёў у бой толькі 2 батальёны пяхоты і 100
    кавалерыстаў, і ня здолеўшы выбіць расейцаў са Слоніма, адступіў на Ружаны. У Ружапах ён прастаяў да 7 жніўня, марнуючы час. Касьцюшка бамбардаваў яго лістамі, у якіх патрабаваў рушыць за Дэрфельдэнам, каб прыкрыць лінію камунікацыяў Горадня Вільня і пры неабходнасьці абараніць сталіцу.
    Але Серакоўскі адыйшоў яшчэ паўднёва-заходней, да БярозыКартускай, матывуючы гэта неабходнасьцю прыкрыцьця Берасьця. 5 жніўня па загадзе Касьцюшкі для заслоны Берасьця з дывізіі літоўскай Хлявінскага быў выдзелены “дэташмент” (манэўраны атрад без абозаў) з 3-х батальёнаў 5-га літоўскага пешага паўка, паўка гвардыі коннай літоўскай і 10 гарматаў. Пад камандай генерала Грабоўскага гэты аддзел атакаваў і адагнаў ад Берасьця расейскі аддзел пад камандай брыгадзіра Дзіева. Серакоўскі адыйшоў з войскамі да Кобрына. 3 літоўскіх частак на гэты момант у ягонай дывізіі знаходзіліся: 38 літоўскіх артылерыстаў з 10 гарматамі, 3-ці поўк Пярэдняй Стражы (670 чалавек), каманда з 4-га паўку Пярэдняй Стражы, IX пяхотны поўк (376 чалавек) частка 5-га пяхотнага паўку (240 чалавек), кавалерыя Драгічынская (72 вершнікі), кавалерыя Кобрынская (230 паўстанцаў), міліцыя Берасцейская (432 чалавек) і міліцыя Зямлі Драгічынскай (282 паўстанцы). 7 жніўня генералўмайор Хлявінскі атрымаў паведамленьне, што пад Вільню рушыць моцная расейская вайсковая калёна з артылерыяй. 9 жніўня Хлявінскі ўвайшоў са сваёй дывізіяй ў Вільню, на 34 гадзіны апярэдзіўшы расейцаў, і пачаў рыхтавацца да абароны горада^ У склад частак, якія абаранялі Вільню, уваходзілі: 1 батальён 1-га пяхотнага паўка, 3 пяхотны поўк,1 бат. 6-га паўку, 7-мы пяхотны поўк і 8-мы пяхотны поўк (зваўшыйся на гэты момант касінерскім), Ш-я брыгада Кавалерыі Нарадовай, 2-шы, 5-ты і 6-ты паўкі Пярэдняй Стражы. 3 паўстанцкіх частак акопы й шанцы занялі: батальён стральцоў Трамбіцкага, міліцыя павету Ваўкавыскага, стральцы Сахацкагаі Грабінскага. Пяхота й конніца ваяводства Троцкага, коньніца Лідскага павету ды стральцы Казіміра Сапегі. Акрамя таго, у Віленскім Арсенале
    n -
    знаходзіліся старыя гарматы і навыя гарматы, ня меўшыя лафетаў. 3 дапамогай віленскіх рамеснікаў яны былі адрамантаваны і ўсталяваныя на батарэях. Разам з палявымі гарматамі, якія меліся ў дывізіі, колькасьць артылерыі ў абаронцаў дасягнула 40 гарматаў. На Зарэччы й Поплавах (тут і далей назвы віленскіх прадмесцяў) Хлявінскі паставіў пяхоту ды паўстанцаў пад камандай Юрыя Грабоўскага, на тракце Лідскім ды Мінскім абараняліся 3 батальёны пад камандай Мейена, на тракце Радуньскім стаў генерал Франкоўскі з 3 батальёнамі пяхоты, 6 паўком Пярэдняй Стражы ды 12 гарматамі. Пагулянку абараняла паспалітае рушэньне касінеры ды пікінеры. Панарскія ўзвышшы прыкрывала адна пяхотная рота й паўстанцкія аддзелы Троцкага ваяводства. 10 жніўня пад Вільню падыйшоў расейскі аддзел колькасцю ў 8000 жаўнераў, пад вечар таго ж дня падцягнуліся дадатковыя расейскія часткі з 18 гарматамі калібрам у 18 фунтаў. А 7-й раніцы 11 жніўня расейцы распачалі штурм Вільні, атакаваўшы ўчастак абароны, які ўзначальваў генерал Франкоўскі. Адначасова былі атакаваны пазыцыі Мейена й паспалітае рушэньне на Пагулянцы. Два батальёны касінераў былі знішчаны ў ракапашным баі. 3-ці пяхотны поўк быў акружаны й адрэзаны на сваіх пазіцыях. Паўкоўнік Ашулевіч загінуў, узначальваючы атаку свайгэ 6-га паўку Пярэдняй Стражы. Камандзір 3-й брыгады Кавалерыі Нарадовай брыгадзір Кассакоўскі і майор Корсак ня здолелі адбіць напіраючых расейскіх грэнадзёраў. Нарэшце штыкавая атака двух расейскіх батальёнаў на адзін батальён 1-га Літоўскага пяхотнага паўку вырашыла лёс правага крыла абароны горада. A 10-й гадзіне раніцы расейцы апанавалі Панарскія ўзвышшы й распачалі з іх абстрэл горада, які трываў да 10-й гадзіны вечара. Казімір Нестар Сапега, узяўшы цяжкія замкавыя гарматы, сфармаваў зь іх батарэю і прыкрыў агнём Зялёны Мост. Агонь гарматаў Сапегі прымусіў змоўкнуць дзьве расейскія батарэі. Але калі да камандзіраў абароны зьвярнуўся дэлегат ад магістрата горада Пётр Шульц з пытаньнем, ці рыхтавацца жыхарам да бою на вуліцах горада, камандуючы абаронай Хлявінскі Заявіў,