• Газеты, часопісы і г.д.
  • Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

    Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

    Міхась Грыгор'еў

    Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
    Памер: 168с.
    Мінск 1994
    35.95 МБ
    ГЛАВА 3.
    УЗБРАЕНЬНЕ КАВАЛЕРЫІ ВОЙСКА ВКЛ
    Ужо ў сярэдзіне 18 стагоддзя кавалерыя Рэчы Паспалітай не ўжывала ахоўнага дасьпеха гусарскіх кірасаў ды кальчугаў у панцэрных. Але захаваўся ранейшы падзел ва ўзбраеньні паводле старой сыстэмы “таварыш паштовы”. “Таварыш біўся кап’ём, якое з цяжкога гусарскага ператварылася ў лягчэйшую піку альбо “спісу” ці “ланчу”. Паштовы прыкрываў таварыша агнём з кароткага мушкета, альбо карабіна. Пад час вайсковых рэформаў 80-90 гг. вялікая ўвага надавалася тактыцы коньніцы і адпаведна яе ўзбраеньню. Цяжкасьці з фармаваньнем паўкоў рэгулягнай пехоты, прайяглыя межы ўплывалі на фармаваньне тагачаснай вайсковай дактрыны Рэчы Паспалітай. Паводле яе кавалерыя павінна была дзейнічаць (як і ў 17 ст.), практычна самастойна, як род войскаў, здольны бараніць вялікія абшары дзяржавьц выконваць самыя рознастайныя баявыя задачы. У 1785 годзе Дэпартамент Вайсковы ўтварыў камісыю па выпрацоўцы “новарэгуляміну” для кавалерыі. 3 боку Вялікага Княства Літоўскага ў яе склад увайшлі: паручііікі Пузыня, Хлявінскі ды майор Ахматовіч. У ліку праблем, якія разглядала камісыя, было пытаньне пра узбраеньне коньніцы. Пад час працы камісыі было разгледжана 2 варыянты ўзбраеньня. Першы прадугледжваў захаваньне ранейшага ўзбраеньня таварышаў дзідамі ды шаблямі, але пашторых меркавалася ўзброіць карабінамі ды доўгімі прамымі палашамі. Другі варыянт прадугледжваў узброіць коп’ямі і паштовых, зняўшы рь іх узбраеньня карабіны. Частка камісіі настойвала на першым варыяньце ўзбраеньня. Аргументавалася гэта тым, што паштовы ў сваім пахпдзе вязе на сваім кані абозны мех, калкі для намётаў ды іншыя рэчы, ад якіх пазбаўлены шляхціц-таварыш. Кап’ё ў гэтым выпадку будзе толькі замінаць паштоваму, карабін жа патрэбны ў пешым баі, для абароны ў горадзе ці “на грэбле, ці
    ў якім іншыя вузкім мейсцы”. Кавалерыйскі аддзел, меўшы на ўзбраеньні карабіны, мог бы сам сябе абараніць у любой-сытуацыі пад час бою. Узброіўшы жа таварышаў й паштовых дзідамі, трэба было б дадаваць ім асобны атрад, узброены стрэльбамі, патрэбны для выбіваньня праціўніка зь цяснін, абароны ў дамах, утварэньня засадаў, нясеньня варты. Прыхільнікі другога варыянта ўзбраеньня спасылаліся на баявы вопыт прокаў, якія агняпальную зброю ў кавалерыі “толькі як зброю бліжняга бою ўжывалі”. Майор Ахматовіч, спасылаючыся на ўласны баявы досьвед удзельніка Сямігадоавй вайны, сьведчыў перад сваімі вачамі бачыў на вайне нямецкай сямігадовай, як кавалерыя цяжкая ды лёгкая, дасканала вывучаная, праз таварышаў дзідамі атакаваная, пераможана была, а нават і пяхота, даючы наперад агонь, а потым багінетамі дзіды адбіваючы, ад тых дзід разьбіта была”. Галоўнай памылкай тагачасных кіраўнікоў войска Рэчы Паспалітай была стаўка на шматлікую лёгкую кавалерыю, як на дамінуючы й аўтаномны ў баявых дзеяньнях род войск. Але ў XYIII стогоддзі па ўсёй Эўропе жавалерыя адыгрывала ролю дапаможнага інструманта для шматлікай добраабвучанай, узброенай стрэльбамі са штыкамі пяхоты. Кавалерыя прызначалася для флангавых удараў, высяканьня ўцякаючага ворага, здзяйсьняла разьведку ды ахову камунікацыяў. Яна ня выконвала такіх няўласцівых ёй функцыяў, як абарона гарадоў ці ўтварэньне баявых засадаў. У пачатку XIX стагоддзя пад час Напалеонаўскіх войнаў, уланы тып лёгкай коньніцы, непасрэдна нарадзіўшыся ад Кавалерыі Нарадовай, бліскуча праявілі сябе менавіта атакамі з выкарыстаньнем халоднай зброі пікаў і шабляў.
    Арданансам Дэпартаменту Вайсковага ў 1785 годзе было зацверджана канчаткова ўзбраеньне кавалерыі. Таварыш павінен быў ужываць для бою дзіды, зробленыя паводле адзінай мадэлі. Даўжыня дрэўка ў дзіды вызначалася ў 5 лакцёў (260-27см), фарбавалася яно ў цёмна-чырвоны колер. Да 1785 гада дрэўцы ў коп’яў у Кавалерыі Нарадовай ды ў Пярэдняй Стражы размалёўваліся дыяганальнымі палосамі (кшталту шлагбаўма)
    у два колеры мундурны ды колер вылогаў. “Харугваўка” сьцяжок на канцы дзіды, шылася з чырвонага шоўка, пасярэдзіне нашываўся кавалерыйскі (мальтыйскі) крыж белага колеру, па краях аблямаваны сінім. Сама харугаўка была ў 2 лакці даўжынёй і разрэзана пасярэдзіне наўскос, утвараючы “ластаўкін хвост”. “Грот” наканечнік дзіды быў сталёвы, трохграністы, 10 цаляў (25 см) даўжынёй, з Двумя жалезнымі палосамі, адыходзячымі ад грота ўніз на 12 цаляў і ўрэзанымі ў дрэва. Гэтыя палосы засьцерагалі дрэўка ал перасяканьня яго варожай шабляй. Да дрэўка, пасярэдзіне, мацаваўся цемляк пятля для рукі. Унізе дрэўка мацавалася скураное стрэмяка для ўдзяваньня нагі вершніка, калі кап’ё трымалася вертыкальна. У паўках Пярэдняй Стражы дрэўца кап’я малявалася наўскос сінім і чырвоным. Харугаўка на ім павінна быць двухколернай, сіняй з чырвоным, даўжынёй у 1,5 локця. Грот, цемляк і стрэмячка былі аналагічныя, як і на коп’ях Кавалерыі Нарадовай. Але таварышы часта малявалі кап’ё наўскос і ў брыгадах Кавалерыі Нарадовай, і ня вельмі прытрымліваліся прадпісінага колеру харугавак, ужываючы на іх традыцыйнае спалучэньне колераў сваіх брыгадаў.
    Акрамя дзідаў асноўнай ударнай зброі, таварышы і афічэры былі ўзброены шаблямі й пісталетамі. У 80-90 гады 18 стагоддзя на змену старым, дзедаўскім і прадзедаўскім “гусарскім” шаблям, з’яўляюцца шаблі новага тыпу. Перш за ўсх зьмянілася аправа рукаяці, якая ахоўвала руку гарда. Замест скруглхнай у ніжняй частцы, выканай з чарнёнага срэбра альбо пазалочанай, з’яўляецца простая жалезная ці медная гарда, сагнутая двойчы пад простым кутом так званая “ламаная”. 3 верхняй папярэчыны зьнікае “палух” скаба пад вялікі палец рукі, якая ўзмацняла ўдар. Замест яго з’яўляецца пляскатая круглая пласціна, дадаткова засьцерагаючая руку.
    Гэтыя канструкцыйныя зьмены тлумачыліся вялікай патрэбай у шаблях для ўзросшай колькасьці коньніцы. Гэта і выклікала спрашчэньне канструкцыі ва ўмовах масавай вытворчасці. Старыя, добра гартаваныя, багата ўпрыгожаныя клінкі з доламі
    і “малатком” пашырэньнем ляза каля вастрыя, сатупілі мейсца гладка шліфаваным, простым клінкам. Шаблі новага тыпу былі іначай ураўнаважаны, чым старыя, гусарскія. Сярэдзіна нагі, дзякуючы адсутнасці “малатка”, была адсунута бліжэй да рукаяці, што палягчала валоданыіе шабляй, але паслабляля сілу ўдара. Шаблі ногвага тыпу былі разьлічаны на слаба падрыхтаванага жа 'нера, які ня меў за плячыма шматвекавой шляхецкай школы шабельнай сечы. Свядома зьніжаючы баявыя вартасьці клінку, значна палягчалі валоданьне ім ў баі. Але рукаяць з гардай новага тыпу часта прыраблялася да старых “прадзедаўскіх клінкоў”,бо падобная аправа ў 1792-1794 гадах зрабілася своеасаблівай адзнакай адданасьці ўладальніка шаблі справе канстытуцыі 3 мая. Сам Начальнік Паўстаньня і ягоныя генералы ўжывалі падобныя шаблі, як сьведчаньне сваіх: дэмакратычных поглядаў. Самі шаблі падобнага тыпу ў хіткім часе пачалі клікаць “касьцюшкоўцамі”. Назва падмацоўвалася выявамі самаго Касьцюшкі, гравіраванымі на клінках шабляў патрыятычна настроеных афіцэраў.
    Пісталеты, якія ўжывала кавалерыя, былі прускага ўзору 17401786 гадоў, якія былі закуплены Камісыяй Вайсковай на Патсдамскай мануфактуры. Даўжыня пісталета складала 56 см, калібр 15,5 мм, адлегласьць цэльнага стрэлу 30 м. Пісталеты звычайна ўжываліся афіцэрамі і таварышамі. Пара пісталетаў захоўвалася ў “ольстрах” кабурах па баках у пярэдняй лукі сядла. Ольстры ў паходзе прыкрываліся тканевымі чахламі.
    Згаданая вышэй дыскусія 1785 года ў Камісыі Вайсковай, скончылася перамогай прыхілыіікаў першага варыянту ўзбраеньня паштовых. Яны былі ўзброены карабінамі і палашамі, хаця з-за недахопу апошніх, часта ўжывалі шаблі. Карабіны былі прускай вытворчасці, драгунскія, кірасірскія і гусарскія, узораў 1740, 1786 і 1787 гадоў. Даўжыня іх была 120,5 альбо 130,1 см, калібр 15,5 і 16,98 мм. Важыла гэта зброя 3,8 кг, страляла на адлегласьць 150 180 м.
    Акоўкі на ложы для мацаваньня рукі і акоўкі прыклада былі выкананы з латуні. Усе карабіны мелі антабкі і колцы, дзякуючы
    якім іх можна было падвешваць на баку, чапляючы да шырокага, перакінутага праз плячо, рамяня флінт-паса, альбо бандальера. Флінтпас у паштовага быў зроблены з ласёвай скуры і пафарбаваны ў белы колер. Часам апрача карабінаў паштовыя мелі пры сабе пару пісталетаў.
    Халоднай зброяй паштовага з’яўляўся палаш сякучая зброя з прамым, завостраным з аднаго боку лязом. Палаш быў зброяй значна прасьцейшай ва ўжываньні, чым шабля. Камісыя Вайсковая ўлічвала, што колькасна ўзросшая кавалерыя будзе мець у сваім складзе шмат слаба абвучаных жаўнераў, асабліва сярод паштовых, якія рэкрутавалісь з простых сялян, ніколі ня трымаўшых у руках шаблі. Палашы й клінкі для іх закупаліся пераважна ў Прусіі, па 24 зл. за штуку. Усяго закуплена было каля 7.000 гатовых палашоў. Асобна было закуплена 12.000 клінкоў, да якіх на мейсцы прырабляліся рукаяці з гардамі таго ж тыпу, што і на шаблях “касьцюшкоўцаў”.
    Паколькі кожны таварыш заклікаўся на службу .з адным паштовым, то ў кожным швадроне першы іцэраг, а за ім 3-ці, 5ты і 7-мы павінны былі мець коп’я. На практыцы выглядала іначай, бо таварыш мог любы момант ад’ехаць са службы, выставіўшы замест сябе ў шыхт двух паштовых, узброеных карабінамі.
    Кап’ё таварыша каштавала 18 злотых, палаш паштовага 2224 зл., пара пісталетаў 36 зл., карабін 29 зл. Аб ступені насычанасьці коньніцы новай агняпальнай зброяй сьведчаць рапарты паўкавых камандзіраў у Камісыю Вайсковую. На 9 чэрвеня 1792 года ў першым паўку Пярэдняй Стражы, шэфам якой з’яўляўся Міхал Кіркор, на 786 чалавек асабовага складу мелася 337 прускіх карабінаў і 293 пісталетаў, 289 палашоў, 8190 набояў для зброі і 213 фунтаў пораху. У 4-м паўку пярэдняй варты, пад шэфоўствам Язэпа Беляка й камандай паўкоўніка Мустафы Ахматовіча, на 611 чалавек прыпадала 264 прускіх карабіна і 120 “старых” карабінаў (магчыма саксонскага ўзору), 308 пісталетаў, 308 палашоў прускай вытворчасьці, 22932 баявых набоя і 385 фунтаў пораху.
    4.	Зак. 5181.
    Пад час паўстаньня 1794 года часта адзінай зброяй кавалерыі з’яўляліся дзіды ды шаблі.
    Згодна з поглядам на кавалерыю, як на аўтаномную частку войска, вызначаўся й той рыштунак, які вершнік вазіў на кані. Да сёдлаў на 4 жалезных антабках (адна сьпераду, тры ззаду сядла) мацаваліся ольстры кабуры для пісталетаў, фуражная торба для сена ды аўса, палатняная торба для хлеба й мяса, скарбніца, шчотка для чыскі каня, сякера, шнур даўжынёю ў 6 сажэняў, “ток” (скураная ўтулка) для завостранага, акутага жалезам, шаста даўжынёй у 1,5 м, прызначанага для мацаваньня намёта. Такім чынам, кавалерыя магла практычна абыйсціся без абозаў і зьдясьняць хуткія маршы.