Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
лёгкай конніцы татарскія й пяцігорскія насілі сінія жупаны са сьветла-жоўтымі вылогамі й жоўтымі кунтушамі. Ня гледзячы на гэта панцэрныя ды лёгкія харугвы звычайна апраналі белыя жупаны, як больш “прызэнтуючыя”, г.зн. шыкоўныя. Афіцэрам былі нададзены, як і ў пяхоце, шарфы й цемлякі на шаблі. Шляхта вельмі доўга супраціўлялася ўвядзеньню аднолькавых мундураў, лічачы іх замахам на шляхецкую вольнасьць, але афіцэрскія шарфы й цемлякі прыняла з ахвотай. Тлумачылася гэта тым, што на вайсковых пастах “шыльдвахтах”, стаялі вартавыя зь пяхотных паўкоў, якія рабілі “на каравул” толькі афіцэрам, якія павінны былі насіць шарфы й цемлякі. Таму неаднойчы з афіцэрамі шляхецкай кавалерыі здараўся канфуз, калі вартавы ў цэнтры Вільні ці ІЗаршавы “не заўважаў” яго зза адсутнасьці адзнакаў афіцэрскага чыну.
У 1776 годзе ўсе гусарскія й панцэрныя харугвы былі перафармаваны у брыгады Кавалерыі Нарадовай, а лёгкія харугвы татарскія, валожскія й пяцігорскія у паўкі Пярэдняй Стражы. Адпаведна быў зьменены і мундур новых фармаваньняў. У 1-й Ковенскай брыгадзе (захаваўшай назву гусарскай) афіцэры атрымалі мундуры сіняга колеру з чырвонымі вылогамі, залатымі эпалетамі й аксэльбантамі на правым плячы. Апраналі мундур на доўгі белы жупан, які падпярэзваўся афіцэрскім шарфам. Таварышы апраналіся гэтак сама, але ня мелі эпалетаў і шарфоў. I афіцэры і таварышы у брыгадах Кавалерыі Нарадовай і паўках Пярэдняй Стражы насілі шапкі зь мяккім верхам і баранкавым атокам (аколышам), да якога мацавалася белая тканевая кукарда зь “кіткай” з пер’я. Паштовыя ў брыгадах Кавалерыі Нарадовай насілі катанку вопратку кшталту кароткага кунтуша з чырвонымі вылогамі й высокую шапку з чырвоным тканевым шлыкам, які зьвісаў на бок. Зьнешне яна нагадвала тагачасную іцапку данскіх казакаў. Афіцэры й таварышы 2-й Пінскай брыгады засталіся пры традыцыйных сініх кунтушах з жоўтымі лацканамі й жоўтай падкладкай, якія апраналіся надоўгія белыя жупаны.
Паўкі Пярэдняй Стражы атрымалі тры ўзоры формы для
афіцэраў, таварышаў і паштовых. Афіцэры насілі белы мундур з кароткімі, вышэй лакця, рукавамі, з вылогамі й акантоўкай па краю рукава паводле колераў паўка. Мундур меў эпалеты і апранаўся на жупан, які запраўляўся ў штаны. Тыя шыліся з лампасамі ў колерах паўка і апраналіся ў афіцэраў паверх ботаў. Таварыш апранаўся ў такі ж самы, як у афіцэра, мундур, але без эпалетаў і насіў жупан навыпуск. .Паштовы ў паўках Пярэдняй Стражы адрозьніваўся высокай т.зв. “пікаванай” шапкай са стаячым, прасьцеганым верхам. Таварыш падпярэзваўся паверх мундура кушаком, паштовы дзягою зь беленай скуры, афіцэр шарфом пад мундурам паверх жупана. Увогуле, мундуры шляхецкай кавалерыі больш нагадвалі кроем кунтушы з абрэзанымі адкіднымі рукавамі й укарочаным крысом, чым сапраўдныя мундзіры тагачаснай эўрапейскай рэгулярнай кавалерыі. Шыхтавы выгляд ім надавалі пэўныя мундурныя элемэнты аздобы эпалеты ў афіцэраў, лацканы й манжэты. Мундуры ў паўках Пярэдняй Стражы былі белага колеру. Вылогі адвароты, лацканы, акантоўкі на рукавах і падкладка мундураў былі выкананы ў колерах паўку. 3 тканіны палкавога колеру шыліся таксама жупаны, штаны й вярхі ў шапак.
Нягледзячы на пэўнае ўрэгуляваньне ў мундурах кавалерыі, шляхта заставалася шляхтай, аб чым сьведчаць распараджэньні Дэпартаманту Вайсковага. Ардананс за 3 лютага 1777 г. загадваў “каб афіцэры Кавалерыі Нарадовай і Пярэдвяй Стражы скончылі ўжываць да мундураў ядвабных (шаўковых Г.М.) матэрый, галуноў і г.д., апроч нараменьнікаў (эпалетаў Г.М.) якіх мадэлі камандант адбярэ сабе... аднастайнасці ў мундурах прытрымліваліся... у службе курткі й шаравары ўжываць, акрамя службы ў кунтушах і жупанах хадзіць мусяць. Уселякія выдуманыя кроі, набліжаныя да нямецкага, альбо вэнгерскага, адрошчваньне па-швэдску валасоў і пудраваньне забаронена.”
Імкненьне зьвесці недысцыплінаваную шляхецкую вольніцу хаця б па зьнешнім выглядзе да пэўнага “рэгуляміну” вяло да далейшых зьменаў ва абмундураваньні конніцы. Дэпартамант Вайсковы выдаў у 1785 годзе “Прэпіс убору для брыгад кавалерыі
нарадовай і пярэдняй варты”. Гэты дакумант уводзіў новы вайсковы ўбор, вельмі практычны, арыгінальны, але які пры ўсім тым захоўваў шмат якія традыцыйныя элементы мундуру шляхецкай кавалерыі. Пэўныя зьмены ў дэталях гэтага мундура былі зроблены наступным “Прэпісам...” за 11 сакавіка 1791 году, але ў агульным кроі і колерах ён захаваўся ў кавалерыі да канца паўстаньня 1794 г.
Кардынальным чынам зьмянілася куртка (ад лацінскага “curta” кароткая, падрэзаная), якая вяла свой радавод ад скарочанага даўнейшага кунтуша. Яна зрабілася двухбартовай, шчыльна аблягаючай тулава, завужанай у пасе. Куртка набыла высокі адкладны каўнер, рукавы з манжэтамі, ззаду мела разрэз з дзьвума конрфалдамі й дзьвума кішэнямі. Каўнер і манжэты ў кавалерыі былі чырвонага колеру. Такі ж колер мела і падшыўка на лацканах курткі албо “капах”, зашпілены па краях на гузікі. Куртку можна было зашпіляць на два спосабы: альбо на правы шэраг гузікаў у такім выпадку каляровая падшыўка на лацканах была закрыта, альбо на гаплікі, прышытыя са споду на грудзях тады абодва лацканы клаліся каляровай падшыўкай вонкі і прыішііляліся на правы й левы шэраг гузікаў. Каляровую падшыўку мелі й рагі крыса, якія былі падгорнуты ў гару й прышыты. Такім чынам на цёмна-сінім фоне вопраткі чырванелі прыгожыя “вылогі”. Убору новага крою дадавалі прыгажосьці каляровая акантоўка па швах на сьпіне і плячах, па краях лацканаў ад кішэні і па абедзьвух контрфалдах. Пад куртку апраналася белая камізэлька без рукавоў і каўнера, падшытая палатном, якая звалася “жупанік” альбо “лейбік”. Зашпіляўся лейбік на часта прышытыя гаплікі альбо гузікі, абшытыя палатном, “якія на цалю ад краю ўсувуты, каб калі зашпіліць лейбікі, каб аніякага атвору ня было”. На шыю павязвалася чорная ядвабная хустка. Да курткі апраналіся ў меру шчыльныя суконныя штаны, з палатнянай падшыўкай і двума лампасамі па баках так званыя “шаравары” альбо “райтузы”. Дзеля палягчэньня апрананьня калашыны шаравараў былі ўнізе, па баках, разрэзаны да сярэдзіны лытак. Разрэзы рабіліся паміж
лампасаў і зашпіляліся па 8 шнураваных пятлічак і гузікі. Унізе шаравары мелі прышытае “стрэмячка”, якое чаплялася за падэшву бота, каб “шаравары добра на наге ляжалі”. Колер шаравараў спачатку быў вызначаны чырвоны, з белымі альбо сінімі лампасамі, 3 1791 г. для афіцэраў і таварышаў былі ўведзеныя сінія райтузы з чырвонымі лампасамі. 3 1794 г. паштовыя таксама зьмянілі колер штаноў на сіні, але чырвоныя з белымн лампасам і яшчэ шырока ўжываліся. Апрача суконных шаравараў да летняга ўбору паштовых дадаваліся белыя палатнявыя "чэхцеры" легкія штаны. Боты шыліся з высокімі халявамі ўверсе скошанымі назад, з абцасамі "на пол-цалі вышыней" у таварыша і на 1 цаль (2.5 см) у паштовых. Шаравары і чэхцеры выпускаліся паверх ботаў і замацоўваліся стрэмячкамі ўнізе. Шпоры на ботах насіліся сталевыя, паліраваныя.
Рэгулямінавым (прадпісаным) галаўным уборам для афіцэраў і таварышаў брыгад Кавалерыі Нарадовай і паўкоў Пярэдняй Стражы былі шапкі з чатырохкутным верхам “рагатувкі”. Паводле “прэпісу” 1785 г. яны былі 25 см, па прэпісу 11 сакавіка 1791 г. па 7 цаляў (18 см) вышыні, зь якіх на 3 цалі чорны баранак аколыш з каракуля, “а на 4 цалі чырвонага сукна”. Над аколышам шапка ў афіцэраў абшывалася палоскай срэбнага ці залатога (паводле колеру мэтала паўка) галуна. Шапкі былі набіты бавоўнай, уся канструкцыя мацавалася на вертыкальна ўшытых пласьцінах кітовага вуса. Па пласьцінах шапка была прасьцёгана “пікавана”. 3 аднаго боку да шапкі прышываўся пасік “на 1/2 цалі вузкм” для зацягваньня пад падбароддзем, з другога боку ён зашпільваўся на іузік. Да 1792 году шапкі багата аздабляліся шыкоўнымі бантамі кукардамі з каралеўскім “шыфрам” пасярэдзіне, белым, альбо чырвоным шнурам з кутасамі, ніткай з пер’яў каплуна. Паводле прэпісу 1791 г. замест тканёвых кукардаў бантоў уводзіліся срэбны кавалерскі (мальтыйскі) крыжык, да якога мацавалася адно белае стрыжанае пяро, вышынёю ў 8 цаляў. 3 ужытку выводзіліся і шнуры з кутасамі, але шляхціцы працягвалі, нягледзячы ані на якія
“прэпісы” багата ўпрыгожваць свае шапкі.
Галаўным уборам паштовага з 1785 г. зрабіўся чорны фетравы даволі высокі “гівер” (ківер), які формай нагадваў турэцкую феску. Ён быў упрыгожаны белай ніткай, белымі шнурамі альбо “кардонамі”, якімі пад час моцнага ветру можнабыло прывязаць ківер да эпалета. 3 1791 г. уводзіліся ківеры новай мадэлі “вышынёй у 8 цаляў”, зробленыя з глянцаванай скуры, з двума скуранымі брылькамі, якія засьцерагалі карак жаўнера ад дажджу, а вочы ад сьляпучага сонца. Ківер меў скураны раменчык пад падбароддзе, які зашпільваўся на гузік, прышыты да ніжняга краю ківера. Аздобай з’яўлялася бляха і нітка белага колеру, прымацаваная зь левага боку. Ківсры абодвух узораў былі досыць каштоўным галаўным уборам, таму пад час кампаній 1792 г. і 1794 г. іх, дзеля ашчаднасьці, часта замянялі суконнымі “рагатувкамі” з мяккім чырвоным, альбо цёмна-сінім верхаМ. Для служба па-за шыхтом, пад час дагляданьня коняў ды іншых штодзённых жа-нерскіх заняткаў паштовыя замест курткі ўжывалі кіцель з белагасукна, з вылогамі паводле колеру паўка. Замест ківераў апраналі суконныя “фуражэркі”, цёмна-сінягя колеру з акантоўкай па нізе “на 3 цалі вышынёй” у колерах вылогаў, унутры падшытыя палатном. Верх фуражэркі быў сьпічаста выцягнуты й зьвісаў набок, нагадваючы тагачасны начны каўпак альбо шапку гнома. На канцы фуражэркі прышываўся “кутасік” кістка чырвонага колеру. Афіцэры і таварышы па-за шыхтом ужывалі мяккія “рагатувкі” з чырвоным суконным верхам.
Колерам вылогаў для паўкоў Пярэдняй Стражы Вялікага Княства быў вызначаны сьветла-пунсовы, а для брыгадаў Кавалерыі Нарадовай цёмнаўчырвоны. Колерам првборнага мэталу для брыгадаў быў жоўты (залаты), а для паўкоў белы (срэбны).
У зімовы час на куртку апраналася “епанча” плашч з шырокім адкладным каўнерам, які мог накідвацца на галаву ў выглядзе каптура. Кавалерыя Вялікага Княства ўжывала цёмна-сінія епанчы з чырвонымі каўнерамі, якія зашпільваліся зьпераду на
12 гузікаў, прышытых з поду. Афіцэрам было дазволена нашэньне паверх куртак “капоты” вопраткі кшталту доўгага сюртука. Капоты шыліся з сукна попельнага альбо сіняга колеру, з каўнерам, манжэтамі ды акантоўкай у колерах вылогаў паўка. Афіцэры й таварышы ўжывалі таксама замшавыя пальчаткі.